Культура Беларусі ў 60-90-ых гадах 19 стагоддзя



Дата канвертавання15.05.2016
Памер53.2 Kb.
Культура Беларусі ў 60-90-ых гадах 19 стагоддзя.

Пасля школьнай рэформы 1872г большасць навучальных устаноў Беларусі падпарадкоўвалася Міністэрству народнай асветы. Былі закрыты дваранскія павятовыя вучылішчы. Пачатковая школа была прадстаўлена ў гарадах гарадскімі вучылішчамі, у весках- народнымі вучылішчамі. Асноўным тыпам сярэдніх навучальных устаноў былі класічныя гімназіі і рэальныя вучылішчы. Насаджаліся школы царкоўнага ведамства. У 1884 г пачалі адкрывацца царкоўнапрыходскія школы. Земскіх школ не было. У школах існавалі рознапланавыя праграмы, не было пераемнасці, не хапала настаўнікаў, падручнікаў. Толькі выпускнікі 4-ох класных гарадскіх вучылішч мелі магчымасць вучыцца ў гімназіях пасля спецяльнай падрыхтоўкі па замежных мовах. Сярэдняя адукацыя была платная. Толькі выпускнікі класічных гімназій мелі права паступаць ва універстэт. Выхаванкі жаночых гімназій станавіліся настаўніцамі пачатковых школ. Існавалі прыватныя хатнія настаўнікі- дырэктары. Складалася сістэма прафесійнай адукацыі. Адкрываліся праваслаўныя настаўніцкія семінарыі, але яны не давалі сярэдняй адукацыі, іх выпускнікі не мелі права паступаць ва універсітэты. Пануючай была ідэалогія: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць. Першая настаўніцкая семінарыя была адкрыта ў 1864г у Маладзечна. Адукацыя вялася на рускай мове , увогулле ўсе беларускае в ысмеівалася. У пачатку 20 ст царкоўнапрыходскія школы замяніліся свецкімі народнымі вучылішчамі, якія мелі большае распаўсюджванне на захадзе Беларусі. Пачалі адкрывацца настаўніцкія інстытуты. У 1910г у Віцебску, 1913- Магілеве,1914- Мінску, якія давалі сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1911г у Віцебску было адкрыта адзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Па перапісу насельніцтва 1897г 25, 7 % насельніцтва Беларусі было адукаваным, у весцы- 16%.

Працягвала развівацца беларусазнаўства.


І.Насовіч

Член-супрацоўнік РГТ, 1870г- “Слоўнік беларускай гаворкі”( працаваў над ім 16 год.) з 30000 слоў.

П.Шэйн

1873г- зборнік “Беларускія песні”- 1000 песень. Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-заходняга краю”, прытрымліваўся заходнерусізму.

А.Сапуноў

3 тамы “Віцебская старына”,Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісненскага і Вілейскага краю”, “Рака Заходняя Дзвіна – гісторыка-геаграфчны агляд”

А.Дамбавецкі

Губернатар Магілёўскай губерніі. “Вопыт апісання Магілёўскай губерніі”

М.Нікіфароўскі

“Нячысцікі”, “беларускія песні і частушкі”

Я.Карскі

“Беларусы”

М.Федароўскі

“Люд беларускі “ 8 тамоў

Е.Раманаў

“Беларускі зборнік”

М.Доўнар-Запольскі

150 навуковых прац па гісторыіі ВКЛ

Жылінскій

У 70-80г працавала даследчая экспедыцыя на Палессі

У 40-50-ых гадах распаўсюджваецца антыурадавая літаратура ў выглядзе вершаваных гутарак. 1861г- Апанас Кісель “Бяседа старага вольніка з новымі пра іхняе дзела”, на беларускай мове, супраць польскай агітацыі.

Бацькам беларускай літаратуры лічыцца Францішак Багушэвіч -1840-1900гг. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, з якога быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Удзельнік паўстання 1863года, у якім быў паранены, ад рэпрэсій збег на Ўкраіну, скончыў юрыдычны ліцэй. У 1884г вярнуўся ў Вільню, працаваў адвакатам, абараняў інтарэсы сялян і гарадской беднаты.

У 1891-1894гг у Кракаве і Познані выйшлі зборнікі вершаў . У Кракаве- “Дудка беларуская” ( Мацей Бурачок), у Познані - “Смык беларускі” ( Сымон Рэўка з-пад Барысава). У прадмове да “Дудкі беларускай” пісаў “ Мова ж наша такая ж людская і панская, як французская. Нямецкая, або іншая якая... Не забывайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерці”. Першым у беларускай літаратуры выступаў абаронцам сялян. Пісаў байкі -“Воўк і авечка”.



Янка Лучына (Іван Неслухоўскі) 1851-1897. Закончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Пісаў па польску і па руску. У 1887 г абудзіўся як нацыянальны паэт пад уплывам гастролей украінскага тэатра. Напісаў верш “Усей трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова”. Толькі праз шэсць гадоў пасля яго смерці ў Пецярбургу у 1903 г выйшаў яго зборнік вершаў “Вязанка”.

Адам Гурыновіч – 1869-1894гг. Вучыўся у Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. У 1893г узначаліў нелегальную студэнцкую арганізацыю, дзе вывучалі марксізм. Быў арыштаваны і памер у турме. Большасць твораў загінула. Упершыню яго творы былі надрукаваны ў 1921г , вершы “Чаго спіш, мужычок”, “Перш душылі паны”.

Карусь Каганец ( К.Кастравіцкі)- 1868-1918гг. Сын ссыльнага паўстанца 1863г, нарадзіўся ў сібіры, у 1874г сямья вярнулася ў Мінскі павет. Напісаў творы “Прамова”, “Наш сымболь”, “Гадка пра галубка” і інш.

Вярыга- Дарэўскі – псеўданім “Беларуская дудка”, пісаў вершы па –беларуску.

А.Ельскі – этнограф, пісьменнік,гісторык. У весцы Замосце Пухавіцкага раёна стварыў першы літаратурна- краязнаўчы музей. Першы біёграф і сябра Дуніна-Марцінкевіча.

Пачынальнікам жанру беларускай байкі лічыцца А.Абуховіч.
Жывапіс. Беларускай нацыянальнай мастацкай школы ужо не існавала, мастакі вучыліся за мяжой.

А.Гараўскі -1833-1900гг. . Пейзажны і партрэтны жанр. У 1861г атрымаў званне акадэміка. Творы: “ Вечар у Мінскай губерніі”, “Купальшчыцы”, “Свіслач”, “Час жніва”, “На радзіме”, “Старая моліцца”, партрэт М,Глінкі.

Н.Сілівановіч- 1834-1919гг. Нарадзіўся ў вескі Цынкавічы, у сям’і селяніна. Пісаў іконы, партрэты, захапляўся мазаікай. Два разы вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтва. Удзельнічаў у стварэнні мазаічнага пано “Тайная вячэра” для Ісакіеўскага сабора Пецярбурга, за што атрымаў званне акадэміка. Пісаў бытавыя карціны. “Стары пастух”,”Дзеці ў двары”, “У школу”.

К.Альхімовіч – 1840-1916гг. Удзельнік паўстання 1863г, за што адбываў ссылку ў Сібіры. Вучыўся ў Мюнхенскай акадэміі мастацтваў, працавў за мяжой у Парыжы, Варшаве. Пісаў на гістарычную тэму. Творы: “Пахаванне Гедыміна”, “Смерць Глінскага ў турме”, “Пасля бітвы”,”На этапе”, “Смерць у выгнанні”, “Парабкава хата”.

Для архітэктуры характэрна эклектыка- змяшэнне стыляў і мастацкіх элементаў. У гарадской архітэктуры з’яўляецца мадэрн, але ен не набыў вялікага распаўсюджвання. Прыкладам з’яўляюцца пабудовы Пазямельнага сялянскага банка ў Віцебску, жылыя дамы ў Гомелі. Банкі і навучальныя ўстановы афармляліся пад рэнесанс, тэатры – пад барока, касцёлы пад готыку, праваслаўныя цэрквы – ў псеўдавізантыйскім ці псеўдарускім стылі. Ініцыятарам будаўніцтва цэркваў у стылю псеўдавізантыйскім быў граф Мураўёў, таму ў народзе іх называлі “мураўёўкі”. Прыклад такога храма- мемарыяльны храм у вёскі Лясная пад Слаўгарадам, Уваскрэсенскі сабор у Барысаве. У другой палове 19 ст - росквіт неагатычнага стылю. У культавым дойлідстве склаўся і неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік , які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры- Чырвоны касцёл у Мінску( касцёл Сымона і Алены).

Цэнтрам культуры была Вільня. У 1890г у Мінску адкрыўся першы гарадскі тэатр( архітэктар Казлоўскі), зараз гэта тэатр імя Я.Купалы. У 1883 г у Віцебску было заснавана “Таварыства аматараў музычнага і драматычнага мастацтва”. У 1898-1899гг у Мінску- “Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў”.

У 1871 г у Мінску было створана адзінае ў Беларусі вучылішча арганістаў ў касцеле Святога Роха. Аднак рэжым выключных законаў пасля паўстання 1863 г надоўга прыпыніў працэс станаўлення прафесійнага нацыянальнага беларускага тэатра. У 1892 г уладамі была забаронена пастаноўка п’есы Ядзвігіна Ш. (А.Лявіцкага) “Злодзей”. Тэатральнае мастацтва развівалася ў народна-фальклорных формах, прцягваў дзейнічаць і лялечны тэатр батлейка.







Каталог: download -> version -> 1437157178 -> module
module -> 4 Знешняя палітыка рп у другой палове 17-пачатку 18 ст
module -> Утварэнне Рэчы Паспалітай
module -> Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай
module -> Культура Беларусі ў 17- 18 ст
module -> 5 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове 17-пач 18 ст
module -> Отторжаная возвратіх
module -> Спробы рэформ І падзелы рп. Інкарпарацыя
module -> Грамадска-палітычны рух ў канцы 18ст 50-ых гадах 19 ст
module -> Культура Беларусі ў канцы 18- 50-ыя гг 19ст


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал