Культура мовы вучэбная праграма для спецыяльнасці



Дата канвертавання21.06.2016
Памер341.49 Kb.


Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ»


«ЗАЦВярджаю»

Прарэктар па вучэбнай рабоце

________________ Федарэнчык А.С.


“ “__________________2010 г.
КУЛЬТУРА МОВЫ
Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-08 01 01-04 Прафесійнае навучанне (дрэваапрацоўка)

Факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці

Кафедра беларускай мовы
Курс 3

Семестр 6


Лекцыі – 18 гадзін залік 6 семестр

Практычныя заняткі – 16 гадзін

Усяго гадзін – 54
Аўдыторных гадзін па дысцыпліне – 34 Форма атрымання

вышэйшай адукацыі –

дзённая
2010

Праграма складзена на аснове вучэбнай праграмы, зацверджанай рэктарам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» І. М. Жарскім 06.10. 2009 г. (рэгістрацыйны № УД 179 / баз.)

Рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» (пратакол № пратакол № 11 ад  15. 06. 2010 г.)

Загадчык кафедры

В. А. Кузьміч
___________________
Складальнік

В. К. Мароз


____________________

Рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта выдавецкай справы і паліграфіі (пратакол №_____ад__________ 2010 г.)

Старшыня метадычнай камісіі факультэта ВСіП

дац. М. С. Шмакаў

____________________

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны

«Культура мовы»

Патрабаванне высокага ўзроўню культуры мовы звязана з практыкай пашырэння на ўсе сферы грамадскага жыцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы – дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.

Выкладанне дысцыпліны «Культура мовы» знаёміць студэнтаў спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне (дрэваапрацоўка)» з тэарэтычнымі асновамі культуры мовы як лінгвістычнай галіны і з прыёмамі практычнага авалодання багаццем мовы. Культура мовы (маўлення) – гэта сукупнасць і сістэма камунікатыўных якасцяў мовы (маўлення), што прадугледжвае правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце, дарэчнасць, чысціню мовы. Культура мовы выкладчыка-педагога павінна быць арыентаваная на асэнсаванне і засваенне пазнавальнай, намінатыўнай, эстэтычнай і іншых функцый мовы.

«Культура мовы» – тэарэтычная галіна навукі і вучэбная дысцыпліна. Асноўнай мэтай «Культуры мовы» з’яўляецца паглыбленне ведаў па арфаграфіі і граматыцы, засваенне лексічнага і фразеалагічнага багацця, знаёмства з класічнымі ўзорамі літаратурнай творчасці на беларускай мове.

Тэматыка лекцыйнага і практычнага курсаў дазваляе студэнтам пашырыць тэарэтычныя веды па мове, развіць асноўныя камунікатыўныя якасці мовы, засвоіць нарматыўную літаратурную мову – арфаэпічныя, акцэнталагічныя, лексічныя, словаўтваральныя, граматычныя, стылістычныя нормы.

Выпрацоўка высокай культуры мовы прадугледжвае актуалізацыю навыкаў, набытых студэнтамі ў працэсе вывучэння іншых прадметаў – гісторыі, філасофіі, хіміі, фізікі, матэматыкі, біялогіі, замежных моў і інш.

У працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў тэхнічнага профілю пры рэаалізацыі праграмы па «Культуры мовы» асаблівая ўвага надаецца інавацыйным тэхналогіям навучання.

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэтай выкладання вучэбнай дысцыпліны з’яўляецца азнаямленне студэнтаў з тэарэтычнымі асновамі культуры мовы як лінгвістычнай галіны, авалоданне прыёмамі практычнага выкарыстання багацця беларускай нацыянальнай мовы як самастойнай сістэмы, што склалася гістарычна на беларускай этнічнай тэрыторыі і ў сучасных умовах дасягнула свайго найвышэйшага статусу – дзяржаўна-нацыянальнай мовы Рэспублікі Беларусь.

Змест вучэбнай дысцыпліны «Культура мовы» прадугледжвае вырашэнне наступных задач:



  • вызначэнне сэнсу і сутнасці паняцця «культура мовы (маўлення)», веданне асноўных перыядаў станаўлення і развіцця культуры беларускай мовы як навукі і вучэбнай дысцыпліны;

  • асэнсаванне ролі беларускіх пісьменнікаў, мовазнаўцаў ва ўдасканаленні пісьмовай і вуснай формаў беларускай літаратурнай мовы;

  • разгляд асноўных камунікатыўных якасцей беларускай мовы;

  • засваенне фанетычных, арфаэпічных, акцэнталагічных, лексіка-фразеалагічных, марфалагічных нормаў беларускай мовы;

  • азнаямленне з гісторыяй станаўлення моўнай культуры і стылістыкі беларускай мовы;

  • раскрыццё лексіка-стылістычнага патэнцыялу беларускай мовы;

  • фарміраванне ў студэнтаў каштоўнасных арыентацый, уяўленняў і перакананняў.


Патрабаванні да засваення дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення дысцыпліны «Культура мовы» вызначаны Адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па першай ступені (спецыяльнасць 1-08 01 01-04 «Прафесійнае навучанне (дрэваапрацоўка)»), які распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампетэнтаснага падыходу. У п. 7.5.4 «Цыкл агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін» дадзенага стандарту вызначаны асноўныя патрабаванні, якім павінен адпавядаць выпускнік ВНУ:



ведаць:

  • асноўныя навуковыя паняцці курса – мова, маўленне, вусная мова, пісьмовая мова, літаратурная норма, варыянтнасць у межах нормы, тэкст, кантэкст, камунікатыўныя якасці мовы, стыль мовы;

  • асноўныя крыніцы вывучэння культуры беларускай мовы;

  • асаблівасці марфалогіі і сінтаксісу навуковага стылю сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

  • асноўныя сродкі моўнага этыкету – формулы ветлівасці, формулы выказвання эмоцый і выражэння душэўнага стану асобы;

умець:

  • характарызаваць асноўныя прыёмы і спосабы выкарыстання моўных сродкаў у адпаведнасці са зместам і мэтай выказвання;

  • правільна, дакладна, лагічна выказваць уласныя думкі і перадаваць засвоеную інфармацыю;

  • забяспечваць сістэмны адбор лексіка-семантычных і стылістычных сродкаў у межах пэўнага стылю мовы .

Сувязь дысцыпліны з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі

Вывучэнне дысцыпліны грунтуецца на ведах, набытых студэнтамі на занятках па беларускай мове, а таксама па гісторыі, філасофіі, замежнай мове; навыкі культуры мовы будуць карысныя пры засваенні спецыяльных дысцыплін.


Структура зместу вучэбнай дысцыпліны

Структура зместу вучэбнай дысцыпліны «Культура мовы» вызначана на аснове модульнага падыходу:



  • нулявы модуль (М-0), ці ўводзіны, дзе вызначаны мэты і задачы вывучэння курса, паказана месца і роля культуры мовы ў прафесійнай падрыхтоўцы студэнтаў;

  • навучальныя модулі (М-1 – М-11), пералік якіх пададзены ў тэматычным плане курса. У адпаведнасці са зместам кожнага модуля праз абагульненне ведаў, уменняў і навыкаў вызначаны патрабаванні да кампетэнтнасці студэнтаў;

  • модуль кантролю (М-К), у якім забяспечваецца выніковы кантроль засваення ведаў і замацавання ўменняў і навыкаў.

Кожны модуль прадугледжвае такі ўзровень каметэнтнасці, які вызначае сутнасць моўнай і маўленчай падрыхтоўкі спецыялістаў. У адпаведнасці са зместам кожнага модуля распрацаваны практычныя заданні (электронны дапаможнік) і кантрольныя пытанні.
Метады (тэхналогіі) навучання
Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адпавядаюць зместу вучэбнай дысцыпліны «Культура мовы», з’яўляюцца:


  • праблемна-модульнае навучанне;

  • навучанне як вучэбна-даследчы працэс;

  • праектныя тэхналогіі;

  • камунікатыўныя (інтэрактыўныя) тэхналогіі;

  • тэхналогія развіцця крытычнага мыслення;

  • камп’ютэрныя тэхналогіі.

Адукацыйны стандарт прадугледжвае для вывучэння дысцыпліны 52 гадзіны, з іх 34 гадзіны аўдыторныя, у тым ліку 18 гадзін лекцыйных і 16 гадзін практычных заняткаў.


ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
М-0. Уводзіны ў дысцыпліну «Культура мовы»
Навукова-тэарэтычны змест модуля:

«Культура мовы» як раздзел мовазнаўства і вучэбная дысцыпліна. Прадмет і задачы курса «Культура мовы». Вузкае і шырокае разуменне тэрміна «культура мовы». Культура мовы – сістэма ведаў і прыёмаў выкарыстання моўных сродкаў у адпаведнасці з мэтай і зместам выказвання. Асноўныя навуковыя паняцці курса «Культура мовы»: мова, маўленне, вусная і пісьмовая мова, літаратурная норма і варыянтнасць, тэкст, кантэкст, камунікатыўныя якасці мовы, функцыянальныя стылі мовы.

Камунікатыўныя якасці мовы. Правільнасць мовы, дакладнасць мовы, чысціня мовы, дарэчнасць мовы, лагічнасць мовы, вобразнасць мовы, выразнасць мовы, багацце мовы як сістэма асноўных камунікатыўных рэсурсаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Крыніцы вывучэння культуры мовы. Роля беларускіх пісьменнікаў, мовазнаўцаў, творчай інтэлігенцыі ва ўдасканаленні пісьмовай і вуснай формаў беларускай літаратурнай мовы. Месца вучэбнага курса “Культура мовы” ў сістэме гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў.



М-1. З гісторыі станаўлення культуры і стылістыкі беларускай мовы
Навукова-тэарэтычны змест модуля

Пытанні культуры мовы і праблемы поліфункцыянальнага развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Культура мовы і стылістыка. З гісторыі пытання. Агульная характарыстыка функцыянальных стыляў мовы.

Вытокі беларускай стылістыкі і прамоўніцкага майстэрства. Моўна-стылістычнае багацце твораў Кірылы Тураўскага, Аўраама Смаленскага, іх уплыў на станаўленне жанраў старажытнай беларускай літаратуры.

Развіццё моўнай культуры Беларусі ў XVI-XVII ст. Творчасць беларускіх гуманістаў-асветнікаў Ф.Скарыны, В.Цяпінскага, М.Сматрыцкага, Л.Зізанія.

Значэнне творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), М.Багдановіча, М.Гарэцкага, З. Бядулі і іншых пісьменнікаў у развіцці і станаўленні норм беларускай літаратурнай мовы.

Роля газеты «Наша ніва».

Першыя распрацоўкі праблем стылістыкі ў беларускай філалогіі 20-30-ых гадоў ХХ ст. «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевіча. Выпрацоўка літаратурных нормаў беларускай мовы. Станаўленне беларускай мовы як поліфункцыянальнай сістэмы.

Навуковы ўклад у распрацоўку пытанняў культуры беларускай літаратурнай мовы Я.Коласа, К.Чорнага, К.Крапівы, М.Лужаніна, Я.Скрыгана, П.Глебкі і іншых беларускіх пісьменнікаў.

Навуковае даследаванне пытанняў культуры мовы і стылістыкі ў працах беларускіх філолагаў У.Анічэнкі, А.Аксамітава, М.Бірылы, Л.Бурака, А.Жураўскага, А.Каўруса, І.Лепешава, А.Наркевіча, П. Сцяцко, М.Цікоцкага, Л.Шакуна, А.Юрэвіч, Ф.Янкоўскага і іншых.


М-2. Правільнасць мовы
Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Правільнасць мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў мовы. Паняцце нормы літаратурнай мовы. Тыпы моўных нормаў: фанетычныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, стылістычныя. Межы варыянтнасці нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.



Правільнасць мовы: фанетычныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя нормы. Фанетычныя нормы беларускай мовы. Сістэма галосных гукаў. Сістэма зычных гукаў. Арфаэпічныя нормы. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы і правілы літаратурнага вымаўлення. Аканне і яканне ў беларускай мове. Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных гукаў. Вымаўленне некаторых граматычных формаў. Прычыны арфаэпічных памылак. Акцэнталагічныя нормы. Правілы пастаноўкі націску. Асаблівасці беларускага націску. Націск у словах і граматычных формах. Акцэнталагічныя памылкі і іх прычыны.

Правільнасць мовы: лексічныя нормы. Лексічнае багацце мовы. Суаднесенасць паняцця і лексічнага значэння слова. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае значэнне слова. Віды пераносу значэнняў слова: метафара, метанімія, сінекдаха. Прычыны парушэння лексічных нормаў. Тыпы лексічных памылак. З гісторыі станаўлення нарматыўнай лексічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы. Кадыфікацыя лексічных нормаў. Адлюстраванне лексічнага багацця мовы ў лексікаграфічных даведніках.

Правільнасць мовы: марфалагічныя нормы. Марфалагічныя асаблівасці назоўніка (склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення; несупадзенне формаў роду і ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах). Марфалагічныя асаблівасці прыметнікаў (формы ступеняў параўнання якасных прыметнікаў; прыналежныя, адносныя і адносна-прыналежныя прыметнікі). Семантыка-стылістычная адметнасць канструкцый са значэннем прыналежнасці. Выкарыстанне займеннікаў розных разрадаў. Пропуск асабовых займеннікаў пры дзеяслове-выказніку. Паўторы ў выкарыстанні асабовага займенніка ў ролі дзейніка. Тыповыя памылкі ва ўжыванні займеннікаў. Агульная характарыстыка марфалагічных рэсурсаў лічэбніка. Асаблівасці перадачы інфармацыі пры дапамозе колькасных, парадкавых і дробавых лічэбнікаў. Вобразна-экспрэсіўныя магчымасці дзеяслова. Асабовыя формы дзеяслова. Марфалагічныя формы часу і ладу дзеяслова. Марфалагічныя асаблівасці выкарыстання дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў. Марфалагічныя аспекты выкарыстання прыслоўяў. Некаторыя асаблівасці ўжывання службовых часцін мовы.

Правільнасць мовы: словаўтваральныя нормы. Тыпы і спосабы сучаснага беларускага словаўтварэння.Назоўнікавае словаўтварэнне і яго фарманты. Прыметнікавае словаўварэнне і яго фарманты. Словаўтварэнне займеннікаў і займеннікавых прыслоўяў і іх фарманты. Утварэнне адыменных прыслоўяў і іх фарманты. Дзеяслоўнае ўтварэнне і яго фарманты. Утварэнне дзеепрыметнікаў і яго фарманты.

Правільнасць мовы: сінтаксічныя нормы. Структура сінтаксічных адзінак. Сінаніміка сінтаксічных канструкцый. Прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі з прасторавым, часавым, прычынным значэннем. Каардынацыя дзейніка і выказніка. Просты сказ. Пабуджальныя, клічныя, пытальныя сказы, іх стылістычнае выкарыстанне. Няпоўныя сказы. Складаны сказ. Сінанімія злучнікавых і бяззлучнікавых складаных сказаў. Ужыванне спалучальных і падпарадкавальных злучнікаў, злучальных слоў у складаных сказах. Сінанімія дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў і даданых частак складанага сказа. Абзац і яго роля ў арганізацыі тэксту.

Правільнасць мовы: стылістычныя нормы. Стылістычна нейтральныя і стылістычна афарбаваныя словы. Лексіка кніжных стыляў – афіцыйна-справавога, навуковага, публіцыстычнага, мастацкага. Лексіка гутарковага стылю – размоўная, прастамоўная, жаргонная, дыялектная. Стылістычная функцыя гістарызмаў, архаізмаў, неалагізмаў. Стылістычныя паметы ў слоўніках.

Агульная характарыстыка стылістычных рэсурсаў самастойных часцін мовы. Стылістычная роля службовых часцін мовы. Стылістычнае выкарыстанне аднародных членаў сказаў, адасобленых слоў і словазлучэнняў, устаўных і пабочных канструкцый, эліптычных сказаў. Парцэляваныя канструкцыі, іх стылістычная роля. Стылістычная функцыя няўласна-простай мовы.


М-3. Дакладнасць мовы
Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Дакладнасць мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Сістэма адбору лексіка-семантычных і стылістычных моўных фактараў у адпаведнасці з камунікатыўнымі задачамі дакладнасці мовы.

Мнагазначнасць слова і дакладнасць мовы.. Паранімія, сінанімія, антанімія і дакладнасць мовы. Дакладнасць мовы і стылістычная норма.

Памылкі, звязаныя з недакладнасцю словаўжывання.


М-4. Лагічнасць мовы
Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Лагічнасць мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Акрэсленасць думкі, паслядоўнасць выкладу, доказнасць, аргументаванасць і факталагічная насычанасць тэксту, абгрунтаванасць вывадаў. Патрабаванні да формы выказвання ў дыялогу, дыскусіі, спрэчцы.

Парадак слоў у сказе, правільная арганізацыя тэксту, граматычна правільнае спалучэнне сказаў, ужыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі.

Аналіз памылак, звязаных з парушэннем лагічнасці мовы.
М-5. Чысціня мовы
Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Чысціня мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Канцылярызмы і штампы, іх стылістычнае выкарыстанне. Словы-паразіты, жарганізмы, шматслоўе як паказчыкі парушэння літаратурнай нормы.

Неалагізмы, іх стылістычнае выкарыстанне. Аказіяналізмы – індывідуальна-аўтарскія словы, іх выкарыстанне ў мастацкім стылі.


М-6. Багацце мовы
Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Багацце (разнастайнасць) мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Уменне карыстацца скарбамі мовы ў розных сферах зносін. Прыёмы сінтаксічнай арганізацыі тэксту. Багацце і разнастайнасць мовы пісьменнікаў, публіцыстаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў.
М-7. Выразнасць мовы
Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Выразнасць мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Сродкі выразнасці і вобразнасці, іх выкарыстанне ў розных сферах камунікацыі. Сцісласць (лаканічнасць) маўлення як адна з камунікатыўных якасцяў, абумоўленая задачамі моўнай эканоміі. Замена словалучэнняў з устойлівай семантыкай аднаслоўнымі найменнямі. Абрэвіятурнае скарачэнне шматслоўных намінацый у навуковай тэрміналогіі. Эканомія моўных сродкаў і празмернасць у мове. Празмерная скарочанасць, непаўната фразы як парушэнне моўнай культуры. Моўная эканомія і моўны этыкет.
М-8. Дарэчнасць мовы
Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Дарэчнасць мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Ужыванне моўных сродкаў у адпаведнасці з тэмай выказвання, лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў.

Дарэчнасць кантэкстуальная, стылявая, сітуацыйная. Неабходнасць строгай стылістычнай матываванасці ўжывання некаторых моўных сродкаў.

Залежнасць дарэчнасці ад агульнай культуры асобы, узроўню эрудыцыі.
М-9. Навуковы тэкст
Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Агульная характарыстыка мовы навуковай літаратуры. Віды навуковай інфармацыі (рэфераты, анатацыі, артыкулы, тэзісы і інш.).

Спецыфіка навуковай вобразнасці. Жанры навуковай прозы: навуковая рэцэнзія, навуковая лекцыя, навуковая публіцыстыка, навукова-папулярны жанр.

Агульная характарыстыка навуковай тэрмінасістэмы: агульнаўжывальныя словы, навуковыя тэрміны, вузкаспецыяльныя тэрміны. Неалагізмы.

Спецыфічныя асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю (выкарыстанне поўных сказаў, эліптычных канструкцый, адасобленых членаў сказа і г.д.).

Віды пісьмовых прац: а) навучальнага характару: рэферат, анатацыя, рэзюме, рэцэнзія; б) вучэбна-даследчага характару: курсавая праца, курсавое праектаванне, дыпломная праца.

Паслядоўнасць падрыхтоўкі пісьмовай працы: адбор і сістэматызацыя матэрыялу, складанне плана работы, напісанне тэксту, апрацоўка рукапісу.

Асаблівасці рэферыравання навуковай літаратуры. Кампазіцыя навуковага твора. Рубрыкацыя тэксту. Мова і стыль навуковай працы. Увядзенне цытатаў у навуковы тэкст.



М-10. Арганізацыя навуковага перакладу
Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Віды навуковага перакладу: поўны пісьмовы пераклад, рэфератыўны пераклад, анатацыйны пераклад.

Правілы перакладу. Асноўныя патрабаванні да навукова-тэхнічнага перакладу: дакладная перадача тэксту, захаванне нормаў беларускай літаратурнай мовы. Асаблівасці перакладу тэрмінаў рознай марфалагічнай будовы – простых, складаных, састаўных.

Граматычныя пытанні перакладу: асаблівасці назоўнікавага словаўварэння. Выкарыстанне адзіночналікавых і множналікавых назоўнікаў. Адхіленні ва ўжыванні канчаткаў роднага і меснага склонаў назоўнікаў. Пераклад назоўнікаў множнага ліку роднага склону ў адпаведнасці з беларускай моўнай традыцыяй.

Асаблівасці прыметнікавага словаўтварэння. Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.

Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікам.

Асаблівасці унутрыдзеяслоўнага і адыменнага словаўтварэння. Пераклад дзеясловаў з суфіксам -ірава-.

Утварэнне дзеепрыметнікаў. Штучнасць утварэнняў у беларускай мове дзеепрыметнікаў з суфіксамі –уч-(-юч-), -ач- (-яч-), -ем-(-ім-), -ш-(-ўш-). Пераклад дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў з рускай на беларускую мову.

Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў. Асаблівасці будовы словазлучэнняў з прыназоўнікам па і словаформай давальнага склону.

Сінтаксічныя нормы і прычыны іх парушэння пры перакладзе.


М-11. Моўныя сродкі забеспячэння

высокага ўзроўню камунікацыі
Навукова-тэарэтычны змест модуля:

Моўныя сродкі забеспячэння высокага этычнага ўзроўню камунікацыі.

Сукупнасць моўных асаблівасцяў, якія падтрымліваюць увагу і цікаўнасць слухача ці чытача, валодаюць значнай сілай эмацыйнага ўздзеяння.

Беларускія прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы; адлюстраванне ў іх традыцыйнай моўнай культуры народа.

Моўныя сродкі забеспячэння камунікацыі. Формулы ветлівасці. Сустрэча. Знаёмства. Развітанне. Згода. Нязгода. Пярэчанне. Адмова. Пытанне. Адказ. Просьба. Дазвол. Забарона. Падзяка. Прабачэнне. Дапушчэнне. Меркаванне. Пажаданне. Віншаванне

Формулы выказвання эмацыйнага і душэўнага стану асобы. Радасць. Задавальненне. Надзея. Сумненне. Здзіўленне. Абурэнне. Жаль. Спачуванне. Перасцярога.



Рэкамендаваная літаратура
Асноўная


  1. Абабурка М.  Культура беларускай мовы /М. Абабурка. – Мінск: Выш. школа, 1994.

  2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі; пад рэд. У. В.Анічэнкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1992.
  3. Каўрус А. А. Стылістыка беларускай мовы / А. А. Каўрус. – Мінск, 1980.

  4. Юрэвіч А. К. Стылістыка беларускай мовы / А. К. Юрэвіч. 2-е выд.– Мінск: Выш. шк., 1992.

  5. Янкоўскі Ф. Беларуская мова / Ф. Янкоўскі. – Мінск: Выш шк., 1978.

  6. Янкоўскі Ф. Сучасная беларуская мова / Ф. Янкоўскі. – Мінск: Нар. асвета, 1983.

Дадатковая



  1. Абабурка М. В. Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў. – Мінск: Выш. школа, 1992.

  2. Арашонкава Г. У. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мінск: Выш. школа, 1987.

  3. Каласы роднай мовы / уклад. У. В.Анічэнка, К. С.Усовіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1990.

  4. Каўрус А. А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А. А. Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994.

  5. Каўрус А. А. Культура слова / А. А. Каўрус. – Мінск: Выш. школа, 1983.

  6. Каўрус А. А. Слова наша роднае / А. А. Каўрус. – Мінск: Выш. школа, 1986.

  7. Лепешаў І. Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі / І. Я. Лепешаў. – Мінск: Універсітэцкае, 1989.

  8. Сцяцко П. У. Праблемы нормы, культуры мовы / П. У. Сцяцко. – Гродна, 1998.

  9. Сцяцко П. У. Культура мовы / П. У. Сцяцко. – Мінск: Тэхналогія, 2002.

  10. Янкоўскі Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне / Ф.  М. Янкоўскі. 4-ае выд. – Мінск, 1975.

  11. Янкоўскі М. Ф. Гістарычная граматыка беларускай мовы. – Мінск: Выш. школа, 1989.

  12. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн., 1994.

  13. Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1–16. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [i інш.]. – Мінск: БелЭн, 1996–2003.


  1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА

№ модуля

НАЗВА МОДУЛЯ

Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне студэнтаў нагляднымі і метадычнымі дапаможнікамі

Літаратура

Форма кантролю

лекцыі
практычныя заняткі
лаб-ныя заняткі
кіруемая самастойная праца студэнтаў

1

2

3

4

5

6

7

8

9

М-0

Уводзіны ў дысцыПліну «Культура мовы»















Электронны дапаможнік




Залік




«Культура мовы» як раздзел мовазнаўства і вучэбная дысцыпліна. Прадмет і задачы курса «Культура мовы». Вузкае і шырокае разуменне тэрміна «культура мовы».

Культура мовы – сістэма ведаў і прыёмаў выкарыстання моўных сродкаў у адпаведнасці з мэтай і зместам выказвання. Асноўныя навуковыя паняцці курса «Культура мовы»: мова, маўленне, вусная і пісьмовая мова, літаратурная норма і варыянтнасць, тэкст, кантэкст, камунікатыўныя якасці мовы, функцыянальныя стылі мовы.

Камунікатыўныя якасці мовы. Правільнасць мовы, дакладнасць мовы, чысціня мовы, дарэчнасць мовы, лагічнасць мовы, вобразнасць мовы, выразнасць мовы, багацце мовы як сістэма асноўных камунікатыўных рэсурсаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Крыніцы вывучэння культуры мовы. Роля беларускіх пісьменнікаў, мовазнаўцаў, творчай інтэлігенцыі ва ўдасканаленні пісьмовай і вуснай формаў беларускай літаратурнай мовы.

Месца вучэбнага курса “Культура мовы” ў сістэме гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў.


2













[1]

[2]

[9]

[11]




М-1

З гісторыі станаўлення культуры і стылістыкі беларускай мовы


2

2







Электронны дапаможнік




Залік




Пытанні культуры мовы і праблемы поліфункцыянальнага развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Культура мовы і стылістыка. З гісторыі пытання. Агульная характарыстыка функцыянальных стыляў мовы.

Вытокі беларускай стылістыкі і прамоўніцкага майстэрства. Моўна-стылістычнае багацце твораў Кірылы Тураўскага, Аўраама Смаленскага, іх уплыў на станаўленне жанраў старажытнай беларускай літаратуры.

Развіццё моўнай культуры Беларусі ў XVI-XVII ст. Творчасць беларускіх гуманістаў-асветнікаў Ф.Скарыны, В.Цяпінскага, М.Сматрыцкага, Л.Зізанія.

Значэнне творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), М.Багдановіча, М.Гарэцкага, З. Бядулі і іншых пісьменнікаў у развіцці і станаўленні норм беларускай літаратурнай мовы.

Роля газеты «Наша ніва».

Першыя распрацоўкі праблем стылістыкі ў беларускай філалогіі 20-30-ых гадоў ХХ ст. «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевіча. Выпрацоўка літаратурных нормаў беларускай мовы. Станаўленне беларускай мовы як поліфункцыянальнай сістэмы.

Навуковы ўклад у распрацоўку пытанняў культуры беларускай літаратурнай мовы Я.Коласа, К.Чорнага, К.Крапівы, М.Лужаніна, Я.Скрыгана, П.Глебкі і іншых беларускіх пісьменнікаў.



Навуковае даследаванне пытанняў культуры мовы і стылістыкі ў працах беларускіх філолагаў У.Анічэнкі, А.Аксамітава, М.Бірылы,Л.Бурака, А.Жураўскага, А.Каўруса, І.Лепешава, А.Наркевіча, П. Сцяцко, М.Цікоцкага, Л.Шакуна, А.Юрэвіч, Ф.Янкоўскага і іншых.
















[1]

[2]

[3]

[4]




М-2

Правільнасць мовы


2

2







Электронны дапаможнік




Залік Кант-роль-ная работа




Правільнасць мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў мовы. Паняцце нормы літаратурнай мовы. Тыпы моўных нормаў: фанетычныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, стылістычныя. Межы варыянтнасці нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Правільнасць мовы: фанетычныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя нормы. Фанетычныя нормы беларускай мовы. Сістэма галосных гукаў. Сістэма зычных гукаў. Арфаэпічныя нормы. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы і правілы літаратурнага вымаўлення. Аканне і яканне ў беларускай мове. Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных гукаў. Вымаўленне некаторых граматычных формаў. Прычыны арфаэпічных памылак. Акцэнталагічныя нормы. Правілы пастаноўкі націску. Асаблівасці беларускага націску. Націск у словах і граматычных формах. Акцэнталагічныя памылкі і іх прычыны.

Правільнасць мовы: лексічныя нормы. Лексічнае багацце мовы. Суаднесенасць паняцця і лексічнага значэння слова. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае значэнне слова. Віды пераносу значэнняў слова: метафара, метанімія, сінекдаха. Прычыны парушэння лексічных нормаў. Тыпы лексічных памылак. З гісторыі станаўлення нарматыўнай лексічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы. Кадыфікацыя лексічных нормаў. Адлюстраванне лексічнага багацця мовы ў лексікаграфічных даведніках.

Правільнасць мовы: марфалагічныя нормы. Марфалагічныя асаблівасці назоўніка (склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення; несупадзенне формаў роду і ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах). Марфалагічныя асаблівасці прыметнікаў (формы ступеняў параўнання якасных прыметнікаў; прыналежныя, адносныя і адносна-прыналежныя прыметнікі). Семантыка-стылістычная адметнасць канструкцый са значэннем прыналежнасці. Выкарыстанне займеннікаў розных разрадаў. Пропуск асабовых займеннікаў пры дзеяслове-выказніку. Паўторы ў выкарыстанні асабовага займенніка ў ролі дзейніка. Тыповыя памылкі ва ўжыванні займеннікаў.

Агульная характарыстыка марфалагічных рэсурсаў лічэбніка. Асаблівасці перадачы інфармацыі пры дапамозе колькасных, парадкавых і дробавых лічэбнікаў. Вобразна-экспрэсіўныя магчымасці дзеяслова. Асабовыя формы дзеяслова. Марфалагічныя формы часу і ладу дзеяслова. Марфалагічныя асаблівасці выкарыстання дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў. Марфалагічныя аспекты выкарыстання прыслоўяў. Некаторыя асаблівасці ўжывання службовых часцін мовы.



Правільнасць мовы: словаўтваральныя нормы. Тыпы і спосабы сучаснага беларускага словаўтварэння.Назоўнікавае словаўтварэнне і яго фарманты. Прыметнікавае словаўварэнне і яго фарманты. Словаўтварэнне займеннікаў і займеннікавых прыслоўяў і іх фарманты. Утварэнне адыменных прыслоўяў і іх фарманты. Дзеяслоўнае ўтварэнне і яго фарманты. Утварэнне дзеепрыметнікаў і яго фарманты.

Правільнасць мовы: сінтаксічныя нормы. Структура сінтаксічных адзінак. Сінаніміка сінтаксічных канструкцый. Прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі з прасторавым, часавым, прычынным значэннем. Каардынацыя дзейніка і выказніка. Просты сказ. Пабуджальныя, клічныя, пытальныя сказы, іх стылістычнае выкарыстанне. Няпоўныя сказы. Складаны сказ. Сінанімія злучнікавых і бяззлучнікавых складаных сказаў. Ужыванне спалучальных і падпарадкавальных злучнікаў, злучальных слоў у складаных сказах. Сінанімія дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў і даданых частак складанага сказа. Абзац і яго роля ў арганізацыі тэксту.

Правільнасць мовы: стылістычныя нормы. Стылістычна нейтральныя і стылістычна афарбаваныя словы. Лексіка кніжных стыляў – афіцыйна-справавога, навуковага, публіцыстычнага, мастацкага. Лексіка гутарковага стылю – размоўная, прастамоўная, жаргонная, дыялектная. Стылістычная функцыя гістарызмаў, архаізмаў, неалагізмаў. Стылістычныя паметы ў слоўніках.

Агульная характарыстыка стылістычных рэсурсаў самастойных часцін мовы. Стылістычная роля службовых часцін мовы. Стылістычнае выкарыстанне аднародных членаў сказаў, адасобленых слоў і словазлучэнняў, устаўных і пабочных канструкцый, эліптычных сказаў.

Парцэляваныя канструкцыі, іх стылістычная роля. Стылістычная функцыя няўласна-простай мовы.

















[5]

[6]

[7]

[10]

[18]

[22]

[4]

[11

[12]

[4

[13]

[14]

[4]

[7]

[17]

[4]

[8]

[2]

[3]

[4]

Апытанне


М-3

Дакладнасць мовы


2

2







Электронны дапаможнік




Залік




Дакладнасць мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Сістэма адбору лексіка-семантычных і стылістычных моўных фактараў у адпаведнасці з камунікатыўнымі задачамі дакладнасці мовы.

Мнагазначнасць слова і дакладнасць мовы.. Паранімія, сінанімія, антанімія і дакладнасць мовы. Дакладнасць мовы і стылістычная норма.

Памылкі, звязаныя з недакладнасцю словаўжывання.

















[1]

[11]

[13]




М-4

Лагічнасць мовы


1

2







Электронны дапаможнік




Залік




Лагічнасць мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Акрэсленасць думкі, паслядоўнасць выкладу, доказнасць, аргументаванасць і факталагічная насычанасць тэксту, абгрунтаванасць вывадаў. Патрабаванні да формы выказвання ў дыялогу, дыскусіі, спрэчцы.

Парадак слоў у сказе, правільная арганізацыя тэксту, граматычна правільнае спалучэнне сказаў, ужыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі.

Аналіз памылак, звязаных з парушэннем лагічнасці мовы.



















[1]

[13]





М-5

Чысціня мовы


1

1







Электронны дапаможнік




Залік




Чысціня мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Канцылярызмы і штампы, іх стылістычнае выкарыстанне. Словы-паразіты, жарганізмы, шматслоўе як паказчыкі парушэння літаратурнай нормы.Неалагізмы, іх стылістычнае выкарыстанне. Аказіяналізмы – індывідуальна-аўтарскія словы, іх выкарыстанне ў мастацкім стылі.



















[1]

[4]

[13]




М-6

Багацце мовы


1

1







Электронны дапаможнік

]


Залік




Багацце (разнастайнасць) мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Уменне карыстацца скарбамі мовы ў розных сферах зносін. Прыёмы сінтаксічнай арганізацыі тэксту. Багацце і разнастайнасць мовы пісьменнікаў, публіцыстаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў.



















[2]

[15]

[19]




М-7

Выразнасць мовы


1

1







Электронны дапаможнік




Залік




Выразнасць мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.Сродкі выразнасці і вобразнасці, іх выкарыстанне ў розных сферах камунікацыі. Сцісласць (лаканічнасць) маўлення як адна з камунікатыўных якасцяў, абумоўленая задачамі і характарам моўнай эканоміі.

Замена словалучэнняў з устойлівай семантыкай аднаслоўнымі найменнямі. Абрэвіятурнае скарачэнне шматслоўных намінацый у навуковай тэрміналогіі. Эканомія моўных сродкаў і празмернасць у мове. Шматсэнсоўнасць, плеаназмы, таўталогія, празмерная скарочанасць, непаўната фразы як парушэнне моўнай культуры. Моўная эканомія і моўны этыкет.



















[6]

[12]

[14]




М-8

Дарэчнасць мовы


2

1







Электронны дапаможнік




Залік




Дарэчнасць мовы ў агульнай сістэме асноўных камунікатыўных паказчыкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Ужыванне моўных сродкаў у адпаведнасці з тэмай выказвання, лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў.

Дарэчнасць кантэкстуальная, стылявая, сітуацыйная. Неабходнасць строгай стылістычнай матываванасці ўжывання некаторых моўных сродкаў. Залежнасць дарэчнасці ад агульнай культуры асобы, узроўню эрудыцыі.

















[1]

[5]

[8]

[14]




М-9

Мова навуковай літаратуры














Электронны дапаможнік




Залік Кант-роль-ная работа




Навуковы тэкст. Агульная характарыстыка мовы навуковай літаратуры. Віды навуковай інфармацыі (рэфераты, анатацыі, артыкулы, тэзісы і інш.).

Спецыфіка навуковай вобразнасці. Жанры навуковай прозы: навуковая рэцэнзія, навуковая лекцыя, навуковая публіцыстыка, навукова-папулярны жанр.

Агульная характарыстыка навуковай тэрмінасістэмы: агульнаўжывальныя словы, навуковыя тэрміны, вузкаспецыяльныя тэрміны. Неалагізмы.

Спецыфічныя асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю (выкарыстанне поўных сказаў, эліптычных канструкцый, адасобленых членаў сказа і г. д.).

Віды пісьмовых прац: а) навучальнага характару: рэферат, анатацыя, рэзюме, рэцэнзія; б) вучэбна-даследчага характару: курсавая праца, курсавое праектаванне, дыпломная праца. Паслядоўнасць падрыхтоўкі пісьмовай працы: адбор і сістэматызацыя матэрыялу, складанне плана работы, напісанне тэксту, апрацоўка рукапісу. Пошук інфармацыі. Дакументальныя крыніцы інфармацыі. Арганізацыя даведачна-інфармацыйнай дзейнасці.

Асаблівасці рэферыравання навуковай літаратуры. Кампазіцыя навуковага твора. Рубрыкацыя тэксту. Мова і стыль навуковай працы. Увядзенне цытатаў у навуковы тэкст.




2













[3]

[4]

[13]

[21]




М-10

Арганізацыя навуковага перакладу





2







Электронны дапаможнік




Кант-роль-ная работа




Віды навуковага перакладу: поўны пісьмовы пераклад, рэфератыўны пераклад, анатацыйны пераклад. Правілы перакладу. Асноўныя патрабаванні да навукова-тэхнічнага перакладу: дакладная перадача тэксту, захаванне нормаў беларускай літаратурнай мовы. Асаблівасці перакладу тэрмінаў рознай марфалагічнай будовы – простых, складаных, састаўных.

Граматычныя пытанні перакладу: асаблівасці назоўнікавага словаўварэння. Выкарыстанне адзіночналікавых і множналікавых назоўнікаў. Адхіленні ва ўжыванні канчаткаў роднага і меснага склонаў назоўнікаў. Пераклад назоўнікаў множнага ліку роднага склону ў адпаведнасці з беларускай моўнай традыцыяй.

Асаблівасці прыметнікавага словаўтварэння. Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.

Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікам.

Асаблівасці унутрыдзеяслоўнага і адыменнага словаўтварэння. Пераклад дзеясловаў з суфіксам -ірава-. Утварэнне дзеепрыметнікаў. Штучнасць утварэнняў у беларускай мове дзеепрыметнікаў з суфіксамі –уч-(-юч-), -ач- (-яч-), -ем-(-ім-), -ш-(-ўш-). Пераклад дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў з рускай на беларускую мову.

Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў. Асаблівасці будовы словазлучэнняў з прыназоўнікам па і словаформай давальнага склону.

Сінтаксічныя нормы і прычыны іх парушэння пры перакладзе.

















[2]

[10]

[11]

[16]





М-11

Моўныя сродкі забеспячэння высокага ўзроўню камунікацыі


2

2







Электронны дапаможнік




Залік




Моўныя сродкі забеспячэння высокага этычнага ўзроўню камунікацыі.

Сукупнасць моўных асаблівасцяў, якія падтрымліваюць увагу і цікаўнасць слухача ці чытача, валодаюць значнай сілай эмацыйнага ўздзеяння.

Беларускія прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы; адлюстраванне ў іх традыцыйнай моўнай культуры народа.

Моўныя сродкі забеспячэння камунікацыі. Формулы ветлівасці. Сустрэча. Знаёмства. Развітанне. Згода. Нязгода. Пярэчанне. Адмова. Пытанне. Адказ. Просьба. Дазвол. Забарона. Падзяка. Прабачэнне. Дапушчэнне. Меркаванне. Пажаданне. Віншаванне



Формулы выказвання эмацыйнага і душэўнага стану асобы. Радасць. Задавальненне. Надзея. Сумненне. Здзіўленне. Абурэнне. Жаль. Спачуванне. Перасцярога.

















[1]

[13]







УСЯГО

18

16



















Каталог: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал