КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ
Практыкаванне 9. Складзіце з наступнымі словамі сказы. Пры неабходнасці звярніцеся да “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” ў 5 т., 6 кн. (Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1977 – 1984).
Дыскрымінацыя – дыскрэдытацыя, канстытутыўны – канстытуцыйны, парламентарый – парламенцёр, служачы – службовы, судзейскі – судовы.
Практыкаванне 10. Выправіце наступныя сказы.
-
Трэба ўзбуджаць імпічмент. 2. Рынак дастаўляе шум і неспакой жыхарам дамоў, што знаходзяцца побач. 3. Увечары, пасля заканчэння пасядзелак у Калоннай зале, Юрый Лужкоў прыбыў у госці да міністра юстыцыі. 4. Але цяпер, нават нягледзячы на крызіс, грамадскі фонд не загібаецца! Зараз заканчваецца будаўніцтва новага будынка. 5. Я пайшоў да суседа рэзаць парсюка, з якім дамовіўся пра гэта раней. (З тлумачальнай запіскі.) 6. Было чутно стрыманае выццё трыбун. 7. Узровень чэмпіяната ў Італіі вельмі моцны. 8. На нашу думку, гэта тупіковае выйсце. 9. Тэатру патрабуюцца рэжысёры, балетмайстры, дырыжоры і іншыя дэфіцытныя спецыяльнасці. 10. Патрабуецца на пастаянную работу супрацоўнік для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю. (З аб’явы.)
Поделитесь с Вашими друзьями: |