Установа адукацыі
“Ваўкавыскі дзяржаўны будаўнічы прафесіянальны ліцэй”
Ваўкавыск
2011 г.
Прадмет беларуская мова
Курс 1
Тэма Слова ў тэксце. Гукавая абалонка слова
Мэта: Узнавіць і падагуліць веды пра фанетычную сістэму беларускай мовы, класіфікацыю гукаў. Замацаваць і паглыбіць веды аб правілах вымаўлення спалучэнняў зычных гукаў. Удасканальваць навык фанетычнага разбору слоў. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад арфаэпічных норм. Выхоўваць патрэбу ў культуры маўлення.
Форма урок-практыкум
Абсталяванне: параграф 16 (ст.80-89; практ. 99, 102, 103,104, 111); матэрыялы для самастойнай работы – пркт.107,110,118; прэзентацыя, рэфлексійныя карткі
Ход урока:
-
Арганізацыя пачатка ўрока:
-
прывітанне;
-
вызначэнне адсутных;
-
праверка гатоўнасці да ўрока;
-
запіс даты і тэмы ў сшытках
-
Работа над тэмай і задачамі ўрока (слайд №1)
-
Работа з тэрміналагічным мінімумам: (слайд №2)
-
гук;
-
галосныя гукі;
-
галосныя літары;
-
ётавыя, няётавыя галосныя літары
-
зычныя гукі;
-
шумныя і санорныя;
-
звонкія і глухія;
-
цвёрдыя і мяккія;
-
зацвярдзелыя;
-
шыпячыя і свісцячыя;
-
заднеязычныя;
-
падоўжаныя
-
Блок “Галосныя гукі” (слайд №3)
-
Паняцце гука і літары
-
Паняцце галоснага гука
Галосныя гукі – 6: а,о,у,ы,э,і
Галосныя літары – 10: а,о,у,ы,э,і,е,ё,ю,я
Няётавыя літары – а,о,у,ы,э
Ётавыя літары – е,ё,ю,я,і
Ётавыя абазначаю 2 гукі: - пасля галосных;
-
Практыкаванне 99, ст.81(па варыянтах)
Першы варыянт выпісвае словы, у якіх ётавыя абазначаюць адзін гук і мяккасць папярэдняга зычнага: свята, Дняпро, далячынь, жыццё, віць, Дзвіна, адліга, шлюзы, Нёман, планета, настаўніца, цёмна-русы, чалавечнасць, сумленны.
Другі варыянт выпісвае словы, у якіх ётавыя абазначаюць два гукі: высокія, выстрыё, сур’ёзны, здароўе, кар’ер, чытаю, юны, у выраі, аб’язджаць, ясныя, памыляюся, абое.
-
Блок “Зычныя гукі” (слайд №4)
-
Паняцце зычнага гука
-
Санорныя – 11: л,м,н,й,ў,в,р
-
Шумныя – звонкія, глухія
-
Цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя (ж,ш,дж,ч,дз,ц,ў,р)
-
Шыпячыя (ж,ш,дж,ч), свісцячыя (з,с,дз,ц)
-
Заднеязычныя (г,г’,к,х)
-Пра якія гукі не сказалі? (падоўжаныя)
-Чаму важна пра гэта помніць? (адметная рыса беларускай мовы)
-
Практыкаванне104, ст.84 (слайд №5)
Сцежка, эстэтыка, падказка, шэпт, цытата, пісаць, спаць, шчупак, казка, усякі.
-
Блок “Фанетычны аналіз” (слайд №6)
Слесар - сле-сар, [с’л’эсар]
с-[с’], зычны, глухі, мяк., свісц.
л-[л’], зычны, сан., мяк.
е-[э], гал., нац.
с-[с], зычны, глухі, цв., свісц.
а-[а], гал., ненац.
р-[р], зычны, сан., зацв., дрыж. (вібр.)
6 літ., 6 гук.
Вадзіцель – ва-дзі-цель, [вадз’іц’эл’]
в-[в], зычны, сан., цв.
а-[а], гал., ненац.
дз-[дз’], зычны, зв., мяк., свісц.
і-[і], гал., нац.
ц-[ц’], зычны, гл., мяк., свісц.
е-[э], гал., ненац.
л-[л’], зычны, сан., мяк.
ь-[-]
8 літ., 7 гук.
-
Блок “Фанетычная транскрыпцыя” (слайд №7)
Барацьба, не чуе, лічба, наладчык, расказчык, ад чаго, расчоска, пясчанік, з жонкаю, малацьба, без цёткі.
-
Самастойная работа (слайд №8)
-
Што такое сінонімы?
-
Прыклады:
Сябар, прыяцель, таварыш, друг, дружбак.
Вясёлы, радасны, шчаслівы, бадзёры, святочны, урачысты.
Гаварыць, шаптаць, мовіць, бубнець, барматаць, плявузгаць, тараторыць, тарабаніць.
Несціся, рухацца, імчацца, ляцець, распаўсюджвацца.
Эксплуатацыя, прыгнёт, абдзіралаўка, спекуляцыя, выкарыстанне.
Вадзіцель, кіроўца, шафёр, шофер, пілот, машыніст.
Імклівы, хуткі, быстры, шпаркі, парывісты, імпэтны.
-
Дамашняе заданне (слайд №9)
Пар. 16
-
Практ.107
-
Практ. 110
-
Практ.118
-
Вынік урока (зварот да слайду №10)
Поделитесь с Вашими друзьями: |