Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці



старонка10/24
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   24

Першыя мануфактуры. Мануфактурамі (адлац. рука і выраб) называліся капіта-лістычныя прадпрыемствы, якія былі заснаваны на ручной працы і шырокім яе падзеле. Яны былі пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі.

Першынцамі былі Налібоцкая і Урэцкая шкляныя, а таксама Свержанская фаянсавая мануфактуры, якія належылі Радзівілам.


У прадмесцях Гародні дзейнічалі створаныя рэфарматарам Антоніем Тызенгаўзам суконная, баваўняная, палатняная, карункавая, панчошная,капялюшная, карэтная фабрыкі, а таксама фабрыкі шаўковых паясоў, ігральных карт, зброевая, свечач-

ная і гарбарная, завод жалезных і медных вырабаў.Усяго - 53 мануфактуры.


Еўрапейскую вядомасць мела шкляная мануфактура ў радзівілаўскім мястэчку Урэчча. Гэта было першае ва ўсёй Рэчы Паспалітай прадпрыемства па вырабе люстэркаў Яно было створана па ўзоры Дрэздэнскай каралеўскай люстэрні.
Слуцкая мануфактура-“Персіярня”. Сусветную славу мелі і маюць слуцкія паясы. Пры іх вырабе выкарыстоўваліся беларускія народныя ўзоры, нацыянальны арнамент. Даўжыня такога пояса складала прыблізна 2—4,5 метра.
Карэлічы – мануфактура па вырабе шпалераў. На іх адлюстроўваліся гістарычныя падзеі: «ПараД войскаў пад Заблудавам», «Імпера- тар Карл V надае Радзівілам княжацкі тытул», «Узяцце ў палон ( Станіслава Міхайла Крычэўскага) пад Лоевам у 1649 годзе»
Вішнева – чыгуналіцейная мануфактура.
Унутраны гандаль.

Тэндэнцыя: Адыход ад натуральнай гаспадаркі, развіццё таварна-грашовых адносін у Беларусі ў XV— першай палове XVI ст. садзейнічалі фарміраванню ўнутранага рынку. Рынкі гарадоў усё больш трывала звязвалі паміж сабою ўсе рэгіёны Вялікага княства Літоўскага. І гэтую сувязь забяспечваіп гарадскія гандляры, якіх у той час называлі «прасоламі».

Знешнеэканамічныя сувязі. Іх забяспечвалі гандляры, якіх называлі гасцямі. Бо паступова паміж вёскамі, гарадамі і мястэчкамі пракладвался шляхі-«гасцінцы», якія звязвалі рынкі гарадоў усёй Рэчы Паспалітай.

Барацьба ў горадзе.

Найбольш значнымі гарадскімі паўстаннямі на Беларусі былі выступленні рамеснікаў і гарадской беднаты ў Магілёве ў 1606—1608гг. і 1610 г. Магілёўскія рамеснікі на чале са Стахорам Мітковічам, Пятром-кавалём, Мікітам-збройнікам, Харапонам-краўцом, Міхайлам-ганчаром, Ходкам Багдановічам выступілі супраць гарадской рады і ліквіда-валі яе. Больш за два гады горадам кіравала «рамесніцкая» рада, праводзячы палітыку ў інтарэсах гарадскіх нізоў. У 1608 г. подкупам і пагрозамі дзяржаўныя ўлады здолелі «скінуць» раду рамеснага люду і перадаць паўнамоцтвы былому складу магістрата. Ад-наго з паўстанцаў — Ходку Багдановіча, які да канца вёў барацьбу, пакаралі смерцю.

Але праз два гады няскораныя магілёўцы зноў падняліся супраць магістрата. На гэты раз уладу ў горадзе захапіць не ўдалося. Расправа з завадатарамі паўстання была больш жорсткай. Пяцярых кіраўнікоў — Івана Харкавіча, Міхаіла Чабатара, Лаўра Міхайлавіча, Мікіту Мількавіча, Гаўрылу Іванавіча— пакаралі смерцю на Ільінскай гары ў Магілёве. Двух рамеснікаў — Максіма Тальбушу і Ісая Шчэснага — прысудзіліда 12-тыднёвага зняволення.

КУЛЬТУРА XVI—XVIII стст.
Эпоха Асветніцтва з 18ст.

Асветніца з'яўлялася працягам „ гуманістычных традыцый Адраджэння і было накіравана на аднаўленне грамадства праз развіццё асветы і навукі.

Вялікі ўплыў на светапогляд дзеячаў беларускай культуры другой паловы XVIII ст. аказвалі ідэі французскіх асветнікаў Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Л. Мантэск'ё, І. Ж. Русо. Апошняга гародзенскі мецэнат А. Тызенгаўз запрасіў пасяліцца ў Беларусі, але гэтага не адбылося.

У 1776 г. выйшла ў свет першая на беларускай зямлі газета«Газета Гродзенска» (на польскай мове) А ў 1792 г тут друкавалі «Ведамасці Гродзенскія».

Такія асветнікі XVIII ст., як Адам Нарушэвіч, Т. Гусаржэўскі, Тадэвуш Млоцкі ў сваіх творах выказваліся ў падтрымку канцэпцыі натуральнага права, якое, па іх разуменню, дадзена Богам, замацавана грамадскім дагаворам з уладай і павінна ахопліваць і аб'ядноўваць усё насельніцтва. Пры гэтым Адам Нарушэвіч і яго прыхільнікі выступалі за манархічны лад дзяржавы з моцнай цэнтральнай уладай. Зыходзячы з тэорый «натуральнага права» і «грамадскага дагавору», прыхільнікі асветніцкіх ідэй у Рэчы Паспалітай выступалі супраць феадальна-арыстакратычнай і каталіцкай рэакцыі, адстойвалі прынцыпы роўнасці нацый, недатыкальнасці дзяржаўнага суверэнітэту. Ідэалогія Асветніцтва знайшла практычнае ўвасабленне ў дзейнасці Адукацыйнай камісіі.
Рэформа адукацыі ў РП.

Прыкметна абнавілася ў гэты час сістэма адукацыі ордэна піяраў (з'явіліся ў ВК.Л у 30-х гг. XVIII ст.),

якія сапернічалі ў гэтай справе з езуіцкімі навучальнымі ўстановамі. У праграмах піяраў былі пашыраны курсы матэматыкі, прыродазнаўчых і свецкіх гуманітарных навук. У 1773г. Папа Рымскі забараніў ордэн езуітаў і іх установы “павіслі ў паветры”, што выклікала рэформу адукацыі.

1773г. ствараецца Адукацыйная камісія-першае міністэрства адукацыі ў Еўропе.

1780г. – на аснове Віленскай езуіцкай акадэміі – Галоўная школа ВКЛ.

У пачатку 1780-х гг. на той частцы Беларусі, якая заставалася ў Рэчы Паспалітай, дбаннем Адукацыйнай камісіі працавала 200 пачатковых школ, у якіх займалася 2500 чалавек, сярод якіх былі і дзеці сялян.

Удругой палове XVIII ст. значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыгрывала медыцынская школа ў Гародні. 3 1770-х гг. яе кіраўніком быў французскі вучоны Ж. Э. Жылібер. Яго дбаннем былі створаны пры школе прыродазнаўчы, анатамічны кабінеты, аптэка, батанічны сад. 3-пад яго пяра выйшлі два тамы навуковай фундаментальнай працы «Літоўская флора».
Рэформа адукацыі 1770—1790 гг. зрабіла яе больш даступнай, свецкай. Замест латыні ў школы ўвайшла польская мова. Ад тэалогіі прыярытэт пераходзіў да прыродазнаўчых і грамадскіх навук. Навучанне арыентавалася на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей.

Асветніцтва і навука. У другой палове XVIII ст. паступова вызваляліся ад сваіх сярэдневяковых рэлігійных асноў філасо-фія і прыродазнаўчыя навукі. Яскравым пацверджаннем гэтаму I сталі працы Казіміра Нарбута (1738—1807 гг.) і Анёла Доўгірда (1776—1835 гг.). Шырокае распаўсюджанне ў Беларусі ў гэ-ты час набылі ідэі фізіякратаў. (Фізіякраты — французскія буржуазныя эканамісты, якія прызнавалі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагаспадарчую працу — адзінай вытворчай працай.) Прыхільнікамі гэтых поглядаў у Беларусі былі М. Карповіч, I. Страйноўскі, I. Храптовіч.

Літаратура.

Адметнымі рысамі развіцця літаратуры ў XVIIXVIII стст. стала з'яўленне замест агульнадзяржаўнага па свайму зместу летапісання мясцовых летапісаў (Баркулабаўская, Магілёўская хронікі і інш.), хранографаў па сусветнай гісторыі, соймавых дзённікаў і іншых дакументальна-белетрыстычных твораў.

Актыўна развіваюцца ў гэты час таксама мемуарыстыка, вершаванне, публіцыстыка, нараджаецца камедыйна-сатырычная плынь, найбольш вядомымі помнікамі якой сталі парадыйная соймавая «Прамова Мялешкі» (першая палова XVII ст.), «Ліст да Абуховіча» (1655 г.), «Прамова русіна» і інш.

У XVII ст. пануючым стылем у еўрапейскай культуры, а таксама ў літаратуры і мастацтве ВКЛ становіцца вычварнае, маляўнічае барока. У гэтым стылі былі напісаны творы настаў-ніка Полацкага калегіума Мацея Сарбеўскага, паэта-панегірыста Даніеля Набароўскага, асветніцкая паэма магілёўскага і брацкага пісьменніка Фамы Іяўлевіча «Лабірынт, або заблытаныя шляхі Мудрасці» (Кракаў, 1625 г.)\ мноства беларускіх і рускіх вершаў Сімяона Полацкага.

У акадэмічнай навукова-прававой літаратуры ВКЛ прыкметнае месца належыць прафесару Віленскага універсітэта А. Алізароўскаму, аўтару прац «Аб палітычнай супольнасці людзей»; (1651 г.), «Палітычныя пытанні» (1647 г.) і інш.

3 крытыкай палітычнага ладу Рэчы Паспалітай выступіў беларускі шляхціц Станіслаў Шчука. У сваім трактацеі «Зацьменне Польшчы» (1709 г.) ён прапаноўвае ліквідаваць панаванне магнатаў і шляхты ў грамадскім жыцці краіны. А Аляксей Дубовіч апублікаваў “Каляндар праўдзівай царквы” (1644г.).

Традыцыі Тамаша Макоўскага і яго нясвіжскіх памочнікаў, што ў пачатку XVII ст. падрыхта-
валі лепшую ў Еўропе карту ВКЛ (была надрукавана ў Амстэрдаме каля 1603 г. і ў 1613 г.), працягваў картограф і матэматык Юзаф Наронскі. У сярэдзіне XVII ст. ён працаваў у маёнтках
Радзівілаў у Беларусі і Літве, напісаў вялікую кнігу з чарцяжа-
мі: «Геаметрыя, або трактаванне і майстэрства ўсякага вымярэння».

Дзеячы культуры і навукі.
Казімір Семяновіч (каля 1600 — пасля 1651) — ураджэнец ВКЛ, які знайшоў спосаб стварэння многа-ступеньчатых ракет, прыдумаў для іх дадатковыя рухавікі, стабілізатары. Тым самым ён з'явіўся папярэднікам Цыялкоўскага і Каралёва, дзякуючы працам якіх чалавек пачаў асваенне космасу. У 1650 г. у Амстэрдаме выйшла кніга Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Яна мела поспех ва ўсёй Еўропе. Праз некалькі гадоў яе перавы-далі французы, затым немцы і англічане. Кніга стала падручнікам для гарматчыкаў. Мелася яна таксама ў бібліятэцы Пятра I.
Казімір Лышчынскі (1634—1689) — выхадзец з небагатай шляхецкай сям'і, што валодала маёнткам Лышчыцы на Берасцейшчыне. Казімір атрымаў адукацыю спачатку ў мясцовым Берасцейскім езуіцкім калегіуме, а затым закончыў Віленскую акадэмію. У выніку мысліцель прыйшоў да высновы аб неіснаванні Бога. Аб гэтым Лышчынскі пісаў у сваім трактаце, які так і назваў — «Аб неіснаванні Бога». «Чалавек — стваральнік бога, а бог — стварэнне чалавека... Людзі — творцы багоў, і бог з'яўляецца не сапраўднай існасцю, а стварэннем розуму...» Рукапіс трапіў у рукі царкоўнікаў-цемрашалаў. Яны запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. 30 сакавіка 1689 г. на плошчы Старога Мяста ў Варшаве згодна з прысудам соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.
Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітняновіч, 1629 — 1680).

Нарадзіўся ў Полацку. Малалетні Самойла пачаў спасціжэнне навукі ў брацкай школе Полацкага Богаяўленскага манастыра. Далей за адукацыяй ён накіраваўся ў айвядомейшую права слауную установу, што атрымала назву Кіеўскан Афіны — Кіева-Магілянскі калегіум. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе ў Полацку. У 1664 г. пераехаў у Маскву, дзе стаў у хуткім часе настаўнікам царскіх дзя-цей. Яго выхаванцам быў і будучы расійскі імператар Пётр I. Для васьмі-гадовага хлопчыка Пятра Сімяон Полацкі надрукаваў «Буквар языка славенска». Ён выйшаў у 1679 г., іа праз год пабачыла свет Сімяонава «Псалтыр рыфмаваная». У канцы 1670-х гг. ён арганізаваў і ўзначаліў Верхнюю друкарню ў Маскоўскім Крамлі.

Па ініцыятыве Сімяона Полацкага была створана першая ў Маскве вышэйшая адукацыйная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская; акадэмія, статут якой складаў Сімяон.


Ілья Капіевіч (1651 —1714) — • ураджэнец Мсціслаўшчыны. Адукацыю атрымаўу Слуцкай кальвінісцкай школе. 3 прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілья заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнаёміўся з маладым Пятром I. Па даручэнні цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у 1699 г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэма-тыцы на рускай мове. 3 пачатку XVIII ст. жыў у Маскве. Там Ілья Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае — болыш за 20 кніг. 3 іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай навукі і культуры.

Георгій Каніскі (1717 — 1795) — царкоўна-палітычны і культурны дзеяч. Нарадзіўся на Украіне і першую палову жыцця правёў там. Быў прафесарам, а затым рэктарам Кіева-Магілянскай духоўнай акадэміі. У 1755 г. пераехаў у Магілёў і з цягам часу набыў сан архіепіскапа. У сваіх творах і на практыцы Каніскі прапаведаваў асветніцтва. У 1756 г. ім была заснавана Магілёўская духоўная семінарыя. Георгій Каніскі — аўтар шэрага глыбокіх, арыгінальных філасофскіх прац; лічыў існаванне Бога канечнай прычынай усяго існага. Георгій Каніскі быў таленавітым літаратарам. Яго творчасць заслужыла высокую ацэнку А. С. Пушкіна: «Георгій ёсць адзін з самых дабрапамятных мужоў мінулага стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі».

Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728—1810) — вядомы вучоны-прыродазнаўца. Выхадзец з гародзенскай шляхты. Адукацыю набыў у гародзенскіх езуітаў, затым у еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў у Полацку і Вільні. У 17801799 гг. быў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ (з 1796г. Галоўнай Віленскай школы). Навуковыя інтарэсы даследчыка былі шырокімі. Пачобут-Адляніцкі вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор'е, вызначыў каардынаты многіх пунктаў у Беларусі і Літве.
Адам Нарушэвіч стварыў «Гісторыю польскага народа».
Філафей Утчыцкі, які вядомы творам пад назвай «Стіхі красногласныя»,
Ігната Іяўлевіч, што ствараў вершаваныя вітанні на прыезд расійскага цара Аляксея Міхайлавіча.
На рускай мове ў другой палове 18 ст. была створана значная, таленавітая паэма «Пяцікніжжа» Андрэя Белабоцкага.
Да класікаў польскай літаратуры адносяцца Ю. Нямцэвіч, Ф. Карпінскі, А. Нарушэвіч, Я. Аношка ды іншыя, якія нарадзіліся, жылі, тварылі на беларускіх землях.

Сярод іх можна вылучыць польскамоўнага паэта Францішка Князьніна (1750—1807гг.). Ён быў ураджэнцам Віцебска. Вучыўся ў Полацку, Слуцку, Нясвіжы. Служыў сакратаром у князя А. К. Чартарыйскага. У сваёй творчасці ўслаўляў родныя мясціны, захапляўся прыгажосцю края..




Архітэктура.

З канца XVI ст. – стыль барока.

- першы храм у гэтым стылі – кафедральны сабор ў Нясвіжы, 1593г. архітэктар – Ян Марыя Бернардоні. Храм быў замоўлены для езуітаў Мікалаем Радзівілам Сяроткай.
Апошні этап барока – Віленскае барока – сярэдзіна XVIII ст.

Архітэктар Ян Глаўбіц у гэтым стылі перабудаваў Полацкі сафійскі сабор.
З канца XVIII ст. актыўна распаўсюджваецца стыль класіцызму.
Мастацтва і мецэнацтва.

У XVII —XVIII стст. эстэтычныя прынцыпы барока паступо-ва пранікаюць у розныя віды выяўленчага мастацтва. Фрэскі, насценныя размалёўкі цэркваў, іканапіс пакрыху адыходзяць ад кананічных застылых вобразаў да больш рэалістычных. У свец-( кім жывапісе вядучае месца ў гэты час займае партрэт: парад-. ны, рыцарскі, прадстаўнічы (прадстаўнік роду), пахавальны. Прыватныя галерэі многіх магнатаў (Радзівілаў, Сапегаў, Пацаў, Агінскіх і інш.) уражвалі багатым падборам фамільных партрэтаў, напісаных мясцовымі і замежнымі майстрамі. Асаблівае распаўсюджанне атрымалі так званыя Сармацкія партрэты, якія адлюстроўвалі багацце і прывелегіраваны стан шляхты.



Музыка. У музычным мастацтве XVII —XVIII стст. хуткае развіццё атрымала царкоўная і касцёльная музыка. У праваслаўных цэрквах традыцыйна карысталіся пісьмовымі зборнікамі песнапенняў ірмалоямі, якія прызначаліся для аднагалосага вакалу і так званага знаменнага распеву.

3 другой паловы XVI ст. у Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў з пяцілінейнымі еўрапейскімі нотамі. У беларускіх літургічных кнігах яны ўпершыню былі выкарыстаны ў зборніку «Супрасльскі Ірмалагіён», які стварыў) Багдан Анісімавіч з Пінска ў 1598 г.{У гэтыя ж часы ў Беларусі распаўсюджваюцца і шматгалосыя спевы (па партыях). Вялікімі майстрамі выканання падобных спеваў на візантыйскія царкоўныя тэксты былі брацкія праваслаўныя хоры. Вядомым помнікам беларускай музыкі XVII ст. з'яўляецца «Полацкі сшытак», запісаны круглымі італьянскімі нотамі.

У XVIIXVIII стст. пры дварах многіх буйных феадалаў існавалі капэлы, якія выступалі на сямейных і вялікіх публічных святах, а аркестры пры прыгонных і школьных тэатрах усё часцей выконвалі творы як заходнееўрапейскіх, так і мясцовых кампазітараў — Міхала Казіміра Агінскага, Яна Давіда Голанда, Мацея Радзівіла і інш.

У XVIII ст. магнацкія палацы сталі цэнтрамі культурнага жыцця. Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Храптовічы, Тызенгаўзы запрашалі да сябе на службу лепшых архітэктараў, мастакоў, музыкантаў. Па праектах знакамітых дойлідаў Я. К. Глаўбіца, Дж. Сака, К. Спампані узводзіліся і перабудоўваліся магнацкія палацава-паркавыя ансамблі. Магнаты мелі тэатры:



М.К. Агінскі ў Слоніме – “Сядзіба музаў”. Тэатр быў заснаваны ў 1771 г. У ім працавалі прафесійныя акцёрьт з Польшчы, Германіі, Італіі, дзейнічалі таксама хор і балет, музычная школа. Быў закрыты пасля 1791 г.

Радзівілы ў Нясвіжы – вядома драматург Францішка Уршуля Радзівіл, напісала 16 п’ес.

Сапегі ў Ружанах.

Зорычы ў Шклове.


ТЭМА 5. Гісторыя Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XX ст.
Перыядызацыя. У нашай гісторыі гэты этап дзеліцца на тры перыяды: 1) канец XVIII ст,— 50-я гг. XIX ст.; 2) 60—90-я гг. XIX ст.; 3) пачатак XX ст. Галоўнай асаблівасцю першага перыяду з'яўляецца панаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін. Гіста-рычны змест другога перыяду вызначалі буржуазныя рэформы і працэс станаўлення буржуазнага грамадства пры захаванні шматлікіх перажыткаў феадалізму. Для трэцяга перыяду характэрна крайняе абвастрэнне сацыяльных супя-рэчнасцей, найперш аграрна-сялянскага і нацыянальнага пытанняў, якое выклікала народную рэвалюцыю 1905— 1907 гг. і новыя буржуазныя рэформы, а ўрэшце — ужо ва ўмовах першай сусветнай вайны — прывяло да краху самадзяржаўя.

Палітыка царызму ў Беларусі (1772—1812)

Змены на тэрыторыі Беларусі.

  1. Змены ў органах улады. Адразу пасля кожнага падзелу Рэчы Паспалітай на далучаных да Расійскай імперыі беларускіх землях па загадах Кацярыны II уводзілася новае тэрытарыяльна-адміністрацыйнае дзяленне: ранейшыя ваяводствы і паветы скасоўваліся і ўтвараліся генерал-губернатарствы, губерні і паветы з іншымі межамі. Уся ўлада на далучаных тэрыторыях перайшла да генерал-губернатараў і губернатараў.

2 рэформы:

1) 1796г. Утвараюцца дзве губерніі: Літоўская (цэнтр губерніі – Вільня) і Беларуская (цэнтр – Віцебск).

2) 1801(1802)г.

- Літоўская губернія была ператворана ў Гродзенскую і Віленскую. Гродзенская, Віленская і Мінская губерніі (утворана ў 1793г.) былі ўключаны ў склад Літоўскага генерал-губернатарства.

- Беларуская губ. была ператворана ў Віцебскую і Магілёўскую, якія ўвайшлі ў Беларускага генерал-губернатарства.

Неабходна ведаць у апісанні гербы губерній:

Герб Гродзенскай губерні.— У барво-вым шчыце залаты зубр з барвовымі вачыма і языком. Шчыт увенчаны Ім-ператарскай каронай і абкружаны за-латымі дубовымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай стужкай.

Герб Віленскай губерні.— У барвовым шчыце, на сярэбраным кані, пакры-тым барвовым трохканцовым, з зала-тым беражком, дываном, сярэбраны, узброены коннік (пагоня), з паднятым мячом і са шчытом, на якім васьмікан-цовы барвовы крыж, што складае герб Вялікага княства Літоўскага. Шчыт увенчаны Імператарскай каронай і аб-кружаны залатымі дубовымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай стужкай.

Герб Мінскай губерні,— У залатым шчыце тры блакітныя хвалепадобныя паясы. Шчыт увенчаны Імператарскай каронай і абкружаны залатымі дубо-вымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай стужкай.


Герб Магілёўскай губерні.— У залатым Герб Віцебскай губерні.— У барвовым

шчыце трайная зялёная магіла, на полі сярэбраны ўзброены коннік, з

якой тры барвовыя з зялёнымі лістамі паднятым мячом і круглым шчытом;

каласы. Шчыт увенчаны Імператарскай сядло на сярэбраным кані барвовае,

каронай і абкружаны залатымі дубо- пакрытае трохканцовым залатым, з

вымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай блакітным беражком, дываном. Шчыт

стужкай. увенчаны Імператарскай каронай і аб

кружаны залатымі дубовымі лістамі,

злучанымі Андрэеўскай стужкай.


Насельніцтва далучаных зямель, за выключэннем сялянства, на працягу месяца прыводзілася да прысягі Кацярыне ІІ. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін

выехаць за мяжу. Ухіліўся ад прысягі толькі шэраг буйных магнатаў: двое Радзівілаў (ваявода віленскі і староста рэчыцкі); трое Агінскіх (вялікі гетман літоўскі, кашталян віленскі і ваявода трокскі); Сапега і інш. Такім чынам яны захавалі свае маёнткі і атрымалі ўсе правы і прывілеі, якімі



карысталася рускае дваранства згодна з “Даравальнай граматай дваранам” 1785г. (памешчыкі маглі ссылаць сваіх прыгонных на катаргу, прадаваць без зямлі. Любая скарга

селяніна на памешчыка кваліфікавалася як ілжывы данос. За дваранствам замацоўвалася выключнае права на валоданне сялянамі, зямлёю і яе нетрамі, на ўвядзенне ў сваіх уладаннях



кірмашоў. Дваране вызваляліся ад падаткаў і цялесных пакаранняў, ад абавязку знаходзіцца на дзяржаўнай службе. У іх рукі практычна перадавалася кіраванне паветамі).

Дваранству і купецтву беларускіх земель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпутатаў для выпрацоўкі праекта новага агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. былі праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы. Асноўная частка беларускай шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам


  1. Расійскія ўлады запатрабавалі ад беларускай шляхты прад'яўлення дакументаў на

дваранскае званне. Дробная шляхта часта не мела іх ў выніку выключалася з дваранскага саслоўя і пераводзілася ў саслоўе аднадворцаў. Гэтае мерапрыемства расцягнулася на многія гады і называлася “разборам шляхты”.

  1. Шляхецкае саслоўе ў цэлым страціла права:

  • выбіраць манарха, збіраць ваяводскія і павятовыя соймікі, ствараць узброеныя сілы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Магнаты былі пазбаўлены права трымаць свае войскі і крэпасці.

  1. Адбыліся змены і ў судовай справе: крымінальныя справы вырашаліся на аснове расійскіх законаў, а грамадзянскія — у адпаведнасці з нормамі III Статута ВКЛ. .-Члёнаў судоў выбірала шляхта, якая мела не менш чым 10 прыгонных , мужчынскага полу. Незаможная шляхта да выбараў не дапускалася.


: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання


1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   24


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка