Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці


САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ ў 1-й палове ХІХ ст



старонка12/24
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   24

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ ў 1-й палове ХІХ ст.
Сельская гаспадарка

Рысы:

  1. У першай палове XIX ст. у Беларусі панавала буйнапамеснае латыфундыяльнае дваранскае землеўладанне.

  2. Пераважная большасць памешчыкаў Беларусі ў канцы XVIII— пачатку XIX ст. не вяла ўласнай гаспадаркі. Амаль уся прыдатная для апрацоўкі панская зямля знаходзілася ў карыстанні прыгонных сялян, якія за гэта выплачвалі памешчыкам аброк — грашовы (чынш) ці натуральны (прадуктовыя і іншыя даніны) і найчасцей змешаны.

  3. Галоўную частку сваіх даходаў памешчыкі атрымлівалі ад продажу земляробчай прадукцыі. Астатнюю долю складалі паступленні ад сялян (чынш і натуральныя даніны), ад вырабу (вінакурэнне) і збыту гарэлкі, прадуктаў жывёлагадоўлі, тавараў, якія вы-рабляліся на вотчынных прамысловых прадпрыемствах.

У 30—40-я гг. хутка пашыраліся пасевы бульбы. Жыта і бульба ў значнай меры перапрацоўваліся на спірт. У сувязі з пераўтварэннем бульбы з агароднай культуры ў палявую яе пасевы з пачатку XIX ст. да канца 30-х гг. узраслі ў 20—25 разоў.


  1. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі ў 1-й палове ХХ ст: Многія гаспадаркі памешчыкаў, асабліва на Гродзеншчыне сталі займацца тонкаруннай авечкагадоўляй. У многіх маёнтках Віцебскай і паўночнай часткі Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў важнай крыніцай
    даходаў стала льнаводства. У цэнтральных і паўднёвых паве-
    тах Магілёўскай і Мінскай губерняў пашыраліся пасевы,
    канапель і вытворчасць пянькі, якая па Дняпры адпраўляла-
    ся на патрэбы Чарнаморскага флоту, а таксама ў Прусію (Кё-
    нігсберг).

Параўнанне са спецыялізацыяй ў 2-й палове ХІХ ст. У 60—70-я гг. ХІХ ст. у Гродзенскай і Мінскай губернях шырока распаўсюджанай была тонкарунная авечкагадоўля. Пазней яна прыйшла ў заняпад, не вытрымаўпіы канкурэнцыі з болып таннай воўнай з паўднё-вай Расіі і Аўстраліі. Важным напрамкам спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Віцебскай і часткова Віленскай губерняў з'яўлялася льнаводства, а на Магілёўшчыне — вырошчванне канапель.


  1. У тых жа месцах некаторыя памешчыкі з канца 30-х гг. пачалі сеяць цукровыя буракі. Адначасова ў Беларусі з'явіліся цукраварныя заводы. Найбольш буйныя з іх дзейнічаль ў маёнтках Скірмунта (Парэчча Пінскага павета), Вітгенштэйна – не вытрымалі канкурэнцыі з расійскімі заводамі.

  2. Па патрабаванню памешчыка або з яго дазволу сяляне адпраўляліся ў адыходныя промыслы — на высечку і вывазку лесу, будаўніцтва дарог А.днак адыходныя

промыслы ў Беларусі не былі распаўсюджаны з прычыны пераводу сялян з аброку на

паншчыну.



  1. Павіннасці сялян. Сялянскія павіннасці дзяліліся на галоўныя і дадатковыя. Да ліку першых адносіліся паншчына, аброк і згоны (з г о н ы — пагалоўныя прымусовыя выхады ўсіх працаздольных сялян на панскія работы).

Нормы павіннасцей сялян у адпаведнасці з велічынёй і якасцю іх зямельных надзёлаў здаўна запісваліся ў спецыяльных дакументах — інвентпарах.
Прапагандай перадавьіх метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 г. у Віцебску.


Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі

Развіццё прамысловасці.

А)У канцы XVIII — першай палове XIX ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі з'яўляліся дваране, якія развівалі вотчынную прамысловасць. Вотчынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу ~ прыгонных сялян.

Б) 3-за недахопу капіталаў гарадская, купецка-мяшчанская прамысловасць Беларусі ў першай палове XIX ст. была прадстаўлена выключна ручной вытворчасцю ў форме рамяства, дробнакапіталістычных прадпрыемстваў і адзінкавых мануфактур.

Да пачатку 50-х гг. большасць гарадскіх рамеснікаў уваходзіла ў адпаведныя прафесійныя цэхі (кавалёў, сталяроў і г. д.), дзейнасць якіх па-ранейшаму рэгулявалася спецыяльнымі статутамі. Справамі цэха кіраваў выбарны цэхмістр. Цэхі падпарадкоўваліся гарадской рамеснай управе.



У 1852 г.:

1. Цэхавая арганізацыя ў гарадах і мястэчках з невялікай колькасцю рамеснікаў была ліквідавана. Прадстаўнікі некаторых прафесій і заняткаў (цесляры, вознікі, чорнарабочыя і інш.) вызваляліся ад запісу ў цэхі.

2. Адмянялася выключнае права цэхаў на вытворчасць пэўнай прадукцыі. Членам цэха дазвалялася наймацца на фабрыкі і заводы.

В) На аснове рамяства ўзнікала дробнакапіталістычная вытворчасць, да якой вучоныя адносяць прамысловыя прадпрыемствы з колькасцю рабочых ад 6 да 15. Але былі і выключэнні: На металаапрацоўчым прадпрыемстве Бенкендорфа ў маёнтку Старынцы Чэры-каўскага ўезда працавала каля 900 рабочых.

Г) Працэс станаўлення капіталістычнай прамысловасці завяршыўся ў выніку пераходу ад мануфактуры да м а ш ы ннай вытворчасці, заснаванай на выкарыстанні паравых рухавікоў і рабочых машын – прамысловы пераварот – 30-40-я гг. ХІХ ст.

Першыя прадпрыемствы з паравымі рухавікамі і рабочымі машынамі з'явіліся ў Беларусі ў 20-я гг. XIX ст. Гэта былі суконныя фабрыкі ў мястэчках Хомск Кобрынскага павета і Косава Слонімскага павета. Абедзве яны належалі буйному землеўладальніку-прадпрымальніку В. Пуслоўскаму.

Паказальна, што купцам і мяшчанам у 1860 г. належалі толькі 3 мануфактуры і 2 фабрыкі. Усе астатнія з'яўляліся ўласнасцю памешчыкаў-прыгоннікаў. Па колькасці занятых у прамысловасці рабочых сярод беларускіх губерняў першае месца займала Гродзенская губерня. У канцы 50-х гг. на яе прадпрыемствах працавала 5112 рабочых з 9714.


Д) У галіновай структуры прамысловасці першае месца займала харчовая прамысловасць.

Ствараліся ў Беларусі цукровыя прадпрыемствы. У 1857 г. было 13 цукровых заводаў, якія мелі паравыя рухавікі і штогод выраблялі 12,5 тыс. пудоў цукру. Аднак «цукровая гарачка» працягвалася нядоўга. Цукровыя заводы Беларусі не вытрымалі канкурэнтнай барацьбы з больш буйнымі прадпрыемствамі Расіі, Украіны і Польшчы і ў сярэдзіне 60-х гг. спынілі сваё існаванне.


Вядучай галіной прамысловасці Беларусі ў першай палове XIX ст. заставалася суконная. У цыркуляры міністра ўнутраных спраў за 1808 г. указвалася на неабходнасць павелічэння колькасці суконных мануфактур у Беларусі. 3 мэтай заахвочвання стваральнікам суконных прадпрыемстваў даваліся дзяржаўныя пазыкі, аказвалася дапамога ў найме працоўнай сілы. У выніку ў 1861—1863 гг. у Беларусі налічвалася ўжо 64 су-конныя прадпрыемствы, на якіх працавала звыш 51 тыс. рабочых. Суконная прамысловасць была ў асноўным сканцэнтравана ў Гродзенскай губерні, дзе ў гэты час размяшчалася 55 прадпрыемстваў.

Другое месца ў прамысловасці Беларусі займала вытворчасць шарсцяных вырабаў.



Шкляная прамысловасць была найбольш развітой у Магілёўскай губерні, дзе знаходзілася 8 з 14 заводаў.

.
Шляхі зносін.



1. Паскорылася будаўніцтва паштовых шляхоў. Праз Смаленскую, Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую губерні пралягла магістральная шаша: Масква-Брэст — Варшава.
2. Былі пабудаваны ці рэканструяваны каналы, якія злучалі басейны рэк:

Дняпра і Заходняй Дзвіны (Бярэзінскі),

Дняпра і Віслы (Днепра-Бугскі),

Нёмана і Віслы (Аўгустоўскі),

Дняпра і Нёмана (канал Агінскага). Большасць грузаў перамяшчалася па рэках.

У 1844—1860 гг. грузаабарот па галоўных рэках Беларусі павялічыўся больш чым у 2 разы
Гандаль.

Да сярэдзіны XIX ст. істотную ролю ў таварна-грашовым
абарачэнні адыгрывалі кірмашы. ,-,

На ўсю Беларусь і далёка за яе межамі ў той час былі вядомыя такія з іх, як Зэльвенскі і Свіслацкі ў Гродзенскай, Асвейскі і Бешанковіцкі ў Віцебскай, Любавіцкі ў Магілёўскай, Кантрактавы ў Мінску, Троіцкі ў Гомелі (Магілёўская губернія).


Горад.

  1. Эканамічнае становішча было цяжкім. Эканамічнаму росту беларускіх гарадоў перашкаджала падатковая палітыка ўрада. Агульная колькасць падаткаў і павіннасцей, якія спаганяліся з гараджан на карысць дзяржавы, дасягала 40. У выніку ў казну забіралася вельмі вялікая доля даходаў ад вытворчай і гандлёвай дзейнасці. Асноўныя расходы гарадоў у першай палове XIX ст. былі звязаны з утрыманнем а) царскіх чыноўнікаў; б) паліцыі; в) расійскіх гарнізонаў. На гэтьія мэты выдаткоўвалася ад 50 да 80 % Гарадскога бюджэту.

  2. За 1-ю палову ХІХ ст. колькасць гараджан у Беларусі вырасла ў 3 з лішкам разы. Хуткі рост гарадскога насельніцтва Беларусі ў наступныя дзесяцігоддзі тлумачыўся, аднак, не развіццём прамысловасці і гандлю, а палітычнымі прычынамі:І)існаваннем «мяжы яўрэйскай аселасці» і прымусовым ссяленнем яўрэяў з вёсак; 2) павелічэннем вайсковых гарнізонаў і колькасці чыноўнікаў.

  3. Па канфесійнаму складу большасць гараджан належыла да іўдзеяў.


Крызіс феадальна-прыгонніцкага ладу

1. Рэформы Кісялёва.

Адрозненне ў становішчы дзяржаўных сялян: у Расіі – грашовы аброк і дзяржаўныя сяляне абвешчаны вольнымі грамадзянамі: маглі меняць месца жыхарства і дзейнасці, пераходзіць у іншыя саслоўі, звяртацца ў суд; у Беларусі – дзяржаўныя сяляне працавалі ў дзяржаўных фальварках, якія здаваліся ў арэнду. Арандатары даводзілі дзяржаўных сялян да галечы.

Асноўная мэта рэформы: павелічэнне прыбытку дзяржавы шляхам паляпшэння маёмаснага стану сялян.

Рэформа прадугледжвала 3 накірункі:

1.Змена органаў праўлення д.с.З 1836г. было ўтворана Міністэрства дзяржаўных маёмасцей начале з Кісялёвым.

2. Палітыка апекі над сялянамі: арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій, падзяжу жывёлы і высокай смяротнасці людзей. Акрамя гэтага, ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання дзяцей дзяржаўных сялян, аказання медыцынскай дапамогі, правядзевня розных агранамічных мерапрыемстваў, актывізацыі гандлю развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п'янствам.

3.Люстрацыю дзяржаўных маёмасцей. Гэта было мерапрыемства, якое, ставіла тры мэты. Прыкладны ўлік дзяржаўных маёмасцей выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання


малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту. Павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян.

У 1839 г. Мікалай I падпісаў «Палажэнне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў заходніх губернях і Беластоцкай вобласці». Яно прадугледжвала падрабязнае апісанне (люстрацыю) усіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча. Ставілася задача перавесці па магчымасці ўсіх агароднікаў і бабылёў-кутнікаў у разрад цяглых ці паўцяглых сялян, г. зн. надзялення іх палявым надзелам і сенакосам, а таксама рабочай жывёлай і неабходным інвентаром. Вызначалася сярэдняя норма надзелаў — 3 дзесяціны ворнай зямлі і 1 дзесяціна сенакосу на адну рэвізскую (мужчынскую) душу. Для цяглых двароў, якія мелі поўны надзел і не менш за дзве галавы рабочай жывёлы, устанаўлівалася 6-дзённая паншчы-на (3 дні з канём і 3 дні без каня ў тыдзень). Для паўцяглых норма змяншалася напалавіну.

Прадугледжвалася спыненне здачы казённых маёнткаў у арэнду і замена паншчыны чыншам . Былі ліквідаваны фальваркі і сяляне пераведзены на грашовы чынш:



З 1844г. – у Гродзенскай, Мінскай, Віленскай губерніях, з 1845г. – у Магілёўскай і Віцебскай.

У выніку рэформы:

Адмова ад фальвараова-прыгоннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з'явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны характар. Агульная плошча надзельнага фонду ў выніку рэформы П. Д. Кісялёва павялічылася на 10,73 %.павялічылася колькасць зямлі ў сялян і паменьшылася колькасць агароднікаў. Сяляне атрымалі грамадзянскія правы. . За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія і апякунскія правы, правы атрымання спадчыны і ўласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі.

Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы.

У красавіку 1844 г. Мікалай Інадпісаў дакумент, на аснове якога палажэнні рэформы Кіся-


лёва аб унармаванні павіннасцей дзяржаўных сялян і дадатковым надзяленні іх зямлёю распаўсюджваліся на памешчыцкія маёнткі заходніх губерняў. Дзеля гэтага ўводзіліся абавязковыя інвентары. У губернях былі створаны дваранскія ;
інвентарныя камітэты. Рэформа не прадугледжвала ліквідацыі прыгоннага права і замены паншчыны чыншам.

Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр II зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына — 3 дні ў тыдзень. Аднак памешчыкі аказалі масавае супраціўленне спробам умяшання ўрада ў іх узаемаадносіны з уласнымі прыгоннымі, пратэставалі супраць парушэння сваіх правоў. У сувязі з правалам інвентарнай рэформы іх павіннасці заставаліся неўнармаванымі.


БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПІТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

Адмена прыгоннага права



Вызваленне памешчыцкіх сялян.

Афіцыйны пачатак падрыхтоўкі да адмены прыгоннага права – Рэскрыпт Аляксандра ІІ на імя віленскага генерал-губернатара Назімава, 20лістапада 1857г. які дазваляў утварыць дваранскія камітэты ў Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губерніях і адну камісію ў Вільні для абмеркавання сялянскага пытання.

Пасля працяглай падрыхтоўкі да адмены прыгоннага права Аляксандр II 19 лютага 1861 г. падпісаў Маніфест і Палажэнні (Агульнае і некалькі мясцовых) аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці.

Сяляне атрымалі асабістую волю і пэўныя грамадзянскія правы:

уступаць у шлюб без дазволу памешчыка, самастойна

распараджацца сабою і сваёй маёмасцю,

непасрэдна звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы і суд,

заключаць розныя дагаворы і здзелкі,

набываць ва ўласнасць нерухомую і рухомую маёмасць і прадаваць яе, засноўваць прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы,

запісвацца ў саслоўі мяшчан ці купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову. Абвяшчалася таксама, што пакаранне селяніна магло адбыцца толькі па судовым прыгаворы ці законным распараджэнні ўрадавых І грамадскіх улад. Гэтыя правы карэнным чынам змянялі становішча сялян.

Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай абшчыны выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыходу, стваралі воласць. Памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над вёскай і разам з тым вызваляліся ад усялякай адказнасці за яе лёс, за выплату сялянамі падаткаў і выкананне павіннасцей на карысць дзяржавы. Дзяржава ўступала ў непасрэдныя ўзаемадачыненні з сялянамі, абмінаючы памешчыкаў. У сувязі з гэтым уводзіліся выбарныя органы сялянскага самакіравання — сельскія старасты. На сходзе сельскія старасты ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Сельскія і валасныя праўленні займаліся раскладкай і зборам падаткаў, выконвалі распараджэнні мясцовых улад, рэгулявалі пазя-мельныя адносіны сялян, са-чылі за парадкам у вёсцы. За своечасовае выкананне ўсіх павіннасцей сяляне неслі ад-казнасць на аснове кругавой парукі і валасныя праўленні начале са старшынёй.

Галоўнымі іх абавязкамі з'яўляліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцяй, рэгуляванне пазямельных адносін сялян, арганізацыя ёсцы паліцэйскай службы (соцкія, дзесяцкі) уводзіўся таксама выбарны саслоўны сялянскі суд, які займаўся дробнымі грамадзянскімі і крымінальнымі справамі на аснове мясцовага звычаёвага права.

Але 9 гадоў сяляне павінны былі выконваць як і раней усе павіннасці на карысць памешчыкаў –часоваабавязаны стан.

Паводле «Агульнага палажэння» ўся зямля, якой спрадвеку карысталіся сяляне, прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Таму сяляне павінны былі яе выкупляць па ўстаноўле-най урадам завышанай цане. 3 зямельным надзелам закон звязваў адбыванне павіннасцей на карысць дзяржавы і памешчыкаў. Прадугледжвалася заключэнне добраахвотных пагадненняў паміж сялянамі і памешчыкамі наконт надзелаў (устаўныя граматы) і павіннасцей сялян пры дапамозе ўрадавых чыноўнікаў — міравых пасрэднікау. Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы — павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы.

Нормы і ўмовы надзялення сялян зямлёю ў беларуска-літоўскіх губернях вызначаліся двума мясцовымі Палажэннямі.

Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў, дзе, як і ў Цэнтральнай Расіі, было шырока распаўсюджана абшчыннае землекарыстанне сялян, прызначалася «Мясцовае_палажэнне аб

(пазямельным уладкаванні сялян... у вялікарасійскіх, новарасійскіх і беларускіх губернях». У гэтых губернях прадугледжваліся вышэйшыя і ніжэйшыя нормы надзелаў. Першыя па асобных паветах вагаліся ад 4 да 5,5 дзесяціны,другія — ад 1 да 2 дзесяцін на душу мужчынскага полу. Для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і часткі Віцебскай губерняў, дзе існавала падворнае землекарыстанне сялян, было выдадзена асобнае «Мясцовае палажэнне». Ім абвяшчалася права сялян на дарэформенны надзел. Аднак

і ва ўсходніх, і ў заходніх губернях прадугледжваліся адрэзкі ад сялянскіх надзелаў на карысць памешчыкаў у тых выпадках, калі ў іх пасля надзялення сялян заставалася менш чым

1/3 ранейшых угоддзяў. Дваровым сялянам (прыслузе памешчыкаў) зямля не выдзялялася.

Размеркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі і абавязкі _апошніх замацоўвалася

дакументамі, якія называліся "устаўнымі граматамі”Іх складалі міравыя пасрэднікі, назначаныя з ліку мясцовых дваран. Для складання ўстаўных грамат і падпісання іх сялянамі і памешчыкамі быў назначаны двухгадовы тэрмінда 19 лютага 1863 г. На 1 студзеня 1863 г. сяляне Беларусі не падпісалі 80 % устаўных грамат.

Выкупная аперацыя.

пры выкупе сяляне плацілі толькі 20% адпаведнай! сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне рабіліся яе даўжнікамі гіа 49 гадоў і павінны былі выплачваць не толькі суму доўгу але і вялікія працэнты за пазыку.

Выкупная сума= 6% ад сумы грашовага чыншу, пакладзенага ў банку.

Дзяржаўныя сяляне:

У 1867 г. былі пераведзены на абавязковы выкуп дзяржаўныя сяляне Беларусі, якія складалі каля 20 % ад агульнай колькасці сялян. За імі захоўваліся ранейшыя надзелы, атрыманыя па рэформе Кісялёва. У якасці выкупных плацяжоў дзяржаўным сялянам залічвалася сума гадавога чыншу, павялічаная на 10 %. Выкупной пазыкі з казны дзяржаўныя сяляне не атрымалі


. Уплыў паўстання 1863 г. на сялянскую рэформу ў Беларусі.

3 мэтай адцягнуць ад удзелу ў ім беларускіх і літоўскіх сялян былі выдадзены ўказы, паводле якіх: 1) яны незалежна ад згоды памешчыкаў пераводзіліся на абавязковы выкуп. Гэта азначала вызваленне сялян ад «часоваабавязанага становішча»



  1. на 20 % зніжаліся выкупныя плацяжы.

  2. сялянам, абеззямеленым памешчыкамі ў перадрэформенны перыяд, поунасцю ці часткова вярталіся зямельныя надзелы.

  3. паўстанне 1863 г. прымусіла ўрад адмовіцца ад намераў скасаваць сервітутнае права, якое дзейнічала ў многіх маёнтках Беларусі і дазваляла сялянам карыстацца пэўнымі ўгоддзямі (найчасцей пашай), што з’яўляліся ўласнасцю памешчыкаў..



Ваенная, судовая, гарадская і іншыя рэформы. Паварот да палітычнай рэакцыі
Ваенная рэформа (1862—1874 гг.)

1 этап: 1862г. – армія была падзелена на 15 акруг,тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Віленскай.

2 этап: 1874г. рэформа уводзіла замест рэкруцкай сістэмы камплектавання арміі з прадстаўнікоў падатных саслоўяў усеагульную воінскую павіннасць. Тэрмін абавязковай службы ў сухапутным войску скарачаўся да 6, а на флоце — да 7 гадоў. Уводзіліся ільготы для людзей, якія мелі адукацыю. Тыя, хто скончыў вышэйшыя навучальныя ўстановы, служылі 6 месяцаў, гімназіі— 1,5 года, гарадскія вучылішчы — 3 гады, пачатковыя школы — 4 гады.

Земская рэформа (1864 г.) дазволіла ўтварыць на большай частцы тэрыторыі Еўрапейскай Расіі выбарныя органы (земствы) для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. Выбарчы закон забяспечваў перавагу ў земствах памеснага дваранства. Тым не менш у іх былі прадстаўлены і гараджане, і сяляне. Нягледзячы на абмежаваныя паўнамоцтвы, земствы шмат зрабілі і ў сацыяльна-эканамічным, і ў культурным развіцці тых мясцовасцей, дзе яны дзейнічалі. Аднак на Беларусь, Літву і Правабярэжную Украіну закон аб земствах не распаўсюджваўся па палітычных матывах: царскі ўрад пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. не давяраў мясцовым польскім памешчыкам. У Беларусі рэформа толькі з 1911г.

Судовая рэформа пачалася ў Расіі ў 1864 г. У выніку гэтай рэформы саслоўныя суды, якія з'явіліся пры Кацярыне II, былі заменены агульнымі для ўсіх саслоўяў судовымі ўстановамі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад урада, нязменнасць суддзяў, вусны характар, спаборнасць судовага працэса. У паветах уводзіліся міравыя, у губерняхакруговыя суды. Крымінальныя справы ў акруговых судах разглядаліся а удзелам прадстаўнікоў грамадскасці — прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне: вінаваты падсудны ці не. Старшыня і два члены суда, улічваючы іх рашэнне, вызначалі меру пакарання або вызвалялі падсуднага. Падсудным аказвалі дапамогу прысяжныя павераныя-адвакаты, якія не залежалі ад урада.

У Беларусі судовая рэформа пачалася ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Міравыя суддзі, у

адрозненне ад Расіі тут не выбіраліся (з прычыны адсутнасці земстваў), а назначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежалі ад яго.

Акруговыя суды былі ўведзены ў Беларусі толькі ў (1882г.) 1883 г. Пры гэтым ўлады пакінулі за сабою права фарміраваць склад прысяжных засядацеляў. З прынцыпамі судовай рэформы не ставаліся валастныя сялянскія суды, уведзеныя рэформай 19 лютага 1861 г.


: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання


1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   24


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка