Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці



старонка14/24
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   24

У сакавіку 1864 г.Каліноўскі быў павешаны ў Вільні.Перад павешаннем, калі яго ў

судовым прыгаворы назвалі «дваранінам», мужны сын беларускага народа заявіў:



«У нас няма дваран, усе роўныя”.

летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце Гродзенскай губерніі. У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г.,
Наступствы паўстання:


  1. У Беларусі і Літве 128 чалавек былі пакараны смерцю і амаль 12,5 тыс. высланы на катаргу.

  2. У краі быў устаноўлены рэжым выключных законаў. Да 1870г. надзвычайнае становішча. 1864г. – “выключныя законы супраць палякаў”: а) польскім памешчыкам забаранялася набываць землі, а толькі атрымліваць у спадчыну; б) сялянам-каталікам нельга было мець болей за 60 дзесяцін зямлі; в) Польскія памешчыкі пазбаўляліся магчымасці карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка

  3. Быў зачынены Горы-горацкі земляробчы інстытут у1864г., Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Былі ліквідаваны польскія школы, у навучальных установах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам загадва-лася клапаціцца, каб у сценах школ гутарковай мовай была руская.



Дзейнасць народнікаў.

Дзейнасць рэвалюцыйных народнікаў. Выразнікамі інтарэсаў сялянства і іншых дробных вытворцаў у Расіі выступалі народнікі. Заснавальнікамі народніцкай тэорыі з'яўлялі-ся рэвалюцыйныя дэмакраты А. Герцэн, М. Чарнышэўскі, М. Бакунін. Яны распрацавалі тэорыю “сялянскага сацыялізма”. Народнікі лічылі, што Расія з прычыны неразвітасці капіталістычных адносін у яе эканоміцы і наяўнасці сельскай абшчыны можа абмінуць капіталізм і ў выніку народнай (сялянскай) рэвалюцыі адразу перайсці да пабудовы новага, сацыялістычнага ладу.

Адзін з першых народніцкіх гурткоў у Беларусі ўтварыўся ў Магілёве ў 1875 г. сярод навучэнцаў мужчынскай гімназіі і духоўнай семінарыі. Да ліку яго заснавальнікаў і кіраўнікоў адносіліся Мікалай Судзілоўскі, Сяргей Кавалік !і Рыгор Ісаеў, якія неўзабаве сталі віднымі дзеячамі народніцкага руху ў Расіі. Сябры магілёўскага гуртка спрабавалі весці прапаганду сярод мясцовых сялян. Як таленавіты прапагандыст вылучаўся гімназіст М. Забела,

У Другой палове 70-х — пачатку 80-х гг. падобныя гурткі ўтварыліся сярод моладзі, пераважна навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў у Мінску, Гродне, Віцебску, Пінску, Горы-Горках, Слуцку, Оршы. Дзякуючы студэнтам, выхадцам з гурткоў, яны мелі сувязі з усерасійскай арганізацыяй «Зямля і воля», якая ўтварылася ў 1876г. і арганізавала “хаджэнне ў народ”.

Пасля расколу «Зямлі і волі» (1879 г.) вылучылася з яе складу дзве арганізацыі: “Чорны перадзел” і “Народная воля”.

Большасць народніцкіх гурткоў Беларусі спачатку падтрымалі «Чорны перадзел». Мінск у гэты час стаў адным з цэнтраў дзейнасці чорнаперадзельцаў, якія прытрымліваліся праграмы «Зямлі і волі» і лічылі галоўнай сваёй задачай прапаганду сацыялістычных ідэй сярод сялян. 1) Пры актыўным удзеле мінскіх і гродзенскіх народнікаў у Мінску была наладжана падпольная друкарня «Чорнага перадзелу»

2)У сувязі з яе дзейнасцю ў Мінск двойчы прыязджаў кіраўнік гэтай партыі Г. Пляханаў

3) З мінскай друкарні выйшлі некалькі нумароў газет «Черный передел» і «Зерно», дзве лістоўкі.

Аднак неўзабаве партыя «Чорны перадзел» распалася. Яе кіраўнікі выехалі за мяжу і там стварылі марксісцкую арганізацыю — групу «Вызваленне працы».

Да канца 1881 г. большасць народнікаў Беларусі перайшла на пазіцыі партыі «Народная воля». Аўтарытэт яе сярод рэвалюцыянераў вырас пасля забойства Ігнатам Грынявіцкім 1 сакавіка 1881г. Аляксандра II.

Цэнтральныя арганізацыі «Народнай волі» былі разгромлены паліцыяй, а новы імператар Аляксандр ІІІ пачаў палітыку контррэформаў.

У Беларусі працягвалі дзейнасць асобныя арганізацыі нарадавольцаў. У Мінску пад кіраўніцтвам Я. Хургіна ў першай палове 80-х гг. дзейнічала сетка гурткоў, у якой займалася каля 160 чалавек.

Рабочыя Беларусі, члены партыі «Народная воля», паступова ўсведамлялі факт існавання ў грамадстве асобнага класа — пралетарыяту, які мае свае інтарэсы і мэты. Пра гэта гаварылася ў «Праграме рабочых, членаў партыі «Народная воля ў Паўночна-Заходнім краі» (1882/1884 г.). «Вызваленне рабочага саслоўя з-пад эканамічнага, палітычна-грамадскага і маральнага прыгнёту павінна быць справай саміх работнікаў»,— абвяшчала праграма.

Актыўна дзейнічала ў пачатку 80-х гг. і Віцебская арганізацыя «Народнай волі». Яна цікавая яшчэ і тым, што з ліку яе сяброў выйшлі дзеячы, якія зацікавіліся беларускім пытаннем і спрабавалі стварыць Беларускую сацыяльна-рэвалюцыйную народную партыю як філіял агульнарасійскай партыі «Народная воля». Гэта былі Аляксандр Марчанка, Хаім Ратнер, а таксама іншыя студэнты з Беларусі, што вучыліся ў пецярбургскіх ВНУ. 3 іх дзейнасцю звязаны новы этап у развіцці беларускага нацыянальнага рухуі стварэнне групы “Гоман”, якая выдала 2 нумары часопіса “Гоман” у Пецярбургу і заявіла аб існаванні асобнай беларускай народнасці і мовы. Гоманаўцы аб'явілі сябе «Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай». Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самакіравальных абласцей. Яны мелі сувязі з народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, але аб'яднаць усіх рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той час не былі здольны.


Ліберальныя народнікі. К сярэдзіне 80-х гг. Многія народніцкія арганізацыі ў Расіі былі ліквідаваны паліцыяй Да таго ж шмат хто з народнікаў пераканаўся ў тым, што сяляне як дробныя ўласнікі не ўспрымаюць ідэй сацыялізму, гэта стала базай для ўзнікнення ліберальных народнікаў.

Яны прапаноўвалі меры, накіраваныя на падтрымку сельскай абшчыны і калектыўных (арцельных) формаў гаспадарання:

- дамагаліся забеспячэння вёскі танным крэдытам, палепшанымі прыладамі працы і сельскагаспадарчымі машынамі, штучнымі ўгнаеннямі, сартавым насеннем, пародзістай жывёлай,

- арганізацыі ўзорных гаспадарак, выдання і распаўсюджання папулярнай агранамічнай і зоатэхнічнай літаратуры.

- на дапамогу вёсцы медыкаў, адвакатаў, настаўнікаў, бібліятэкараў, аграномаў, лесаводаў, тэхнікаў і іншых спецыялістаў.

Ідэі ліберальных народнікаў у Беларусі прапагандавала газета «Минский листок».


Адраджэнне рэвалюцыйнага народніцтва. Рэвалюцый-
ны народніцкі рух з сярэдзіны 80-х і амаль да канца 90-х гг. знаходзіўся ў стане глыбокага заняпаду. У такіх умовах народнікі звярнулі ўвагу на рабочы рух, які ў другой палове 90-х гг. хутка нарастаў.

У Мінску ў гэты час дзейнічала група народнікаў (Л. Радзівонава-Клячко, Р. Гершуні, Я. Гальперын, К. Брэшка-Брашкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі), якія імкнуліся стварыць Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР).

Праграма партыі была выкладзена ў брашуры «Свабода», выдадзенай вясною 1900 г.

- Бліжэйшай мэтай РППВР ставіла звяржэнне самадзяржауя ў Расіі і заваяванне палітычнай свабоды (канстытуцыі). ;

- Сваёй сацыяльнай апорай яна лічыла пралетарыят і дэмакратычную інтэлігенцыю.

- Вырашальнае значэнне ў барацьбе з царызмам надавала палітычнаму тэрору супраць прадстаўнікоў улады. Для гэтай дзейнасц ііпланавалася стварэнне ў партыі спецыяльнай Баявой арганізацыі.

- Канчатковай мэтай РППВР абвяшчалася пабудова сацыялістычнага ладу.

Вясною 1900 г. РППВР была ліквідавана паліцыяй. Аднак К. Брэшка-Брашкоўскай і Р. Гершуні

ўдалося выехаць за мяжу, дзе яны прынялі актыўны ўдзел у стварэнні ў 1902г. Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР) і яе Баявой арганізацыі, якую ўзначаліў Гершуні (Мінскі доктар). У 1902 г. аформілася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) — ПСР. Яна аб'яднала народніцкія арганізацыі і групы, якія ў сваёй дзейнасці ' арыентаваліся на сялянства. ПСР выступала за перадачу ўсё зямлі ва ўласнасць народа і ўраўняльнае надзяленне зямлёй без права куплі — продажу. Называла гэта сацьіялізацыяй зямлі і бачыла ў гэтым, а таксама ў распаўсюджанні кааперацыі, шлях да сацыялізму. (Кааперацыя — добраахвотнае аб'яднанне асобных вытворцаў э мэтай сумеснага вядзення гаспадаркі)



Праграма ПСР прадугледжвала знішчэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі У барацьбе з царызмам выключна важнае значэнне надавала палітычнаму тэрору — забойствам царскіх міністраў, генерал-губернатараў і іншых вышэйшых чыноўнікаў. У 1904 мясцовыя арганізацыі ў Беларусі аб'ядналіся ў Паўночна-Заходнюю арганізацыю ПСР.


Рабочы рух. Распаўсюджанне марксізму і ўтварэнне сацыял-дэмакратычных арганізацый.

Першыя выступленні рабочых Беларусі супраць невыносных умоў працы і жыцця адбыліся ў 1864—1875 гг. Яны праявіліся ў асноўным у падачы калектыўных скаргаў начальству і групавых уцёках з месца працы.

Найболып значныя стачкі ў 1876—1894 гг. арганізавалі рабочыя чыгуначных майстэрняў у Мінску, Гомелі, Пінску, Брэсце. Для арганізацыі выступленняў засноўваліся “стачачныя касы”.



Летам 1898 г. у Віцебску адбылася першая вулічная дэманстрацыя рабочых, якія пратэставалі супраць свавольства паліцыі

Фабрычныя законы. Рост рабочага руху ў буйных прамысловых цэнтрах Расіі прымушаў царскі ўрад прымаць законы аб абмежаванні эксплуатацыі рабочых на фабрыках і заводах.

Законам 1882 г. забаранялася праца дзяцей да 12 гадоў, а ў шкодных для здароўя вытворчасцях — і праца падлеткаў (12—15 гадоў). Акрамя таго, яны вызваляліся ад працы ў начны час і святочныя дні. Для кантролю за выкананнем закона ўводзілася дзяржаўная фабрычная інспекцыя;;

Законам І885г. была забаронена начная праца жанчын і падлеткаў

На тэкстыльных фабрыках.



Паводле закона 1886г. на фабрычных прадпрыемствах уводзіліся разліковыя кніжкі у якія запісваліся ўмовы найму. Мяняць іх да завяршэння тэрміну дагавору не дазвалялася. Забаранялася разлічвацца з рабочымі купонамі і таварамі. На фабрыках і заводах уводзіліся правілы ўнутранага распарадку. За іх парушэнні спаганяліся ўстаноўленыя штрафы, прычым штрафныя грошы павінны былі расходвацца на патрэбы рабочых.

- Закон абмежаваў рабочы дзень для фабрычна-заводскіх 11,5 гадзінамі і ўстанавіў абавязковыя нядзельныя і святочныя дні адпачынку (66 дзён у год).



На пераважную большасць рабочых Беларусі фабрычныя законы не распаўсюджваліся,бо датычыліся дзяржаўных прадпрыемстваў.

Закон аб выплаце дапамогі рабочым у няшчасных выпадках быў прыняты ў Расіі толькі ў 1903 г. У 1912 г. яго дапоўнілі законам аб страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў. Гэтыя законы ўстанаўлівалі велічыню пенсіі пры поўнай, частковай ці часовай страце працаздольнасці рабочых і дапамогі сям'і ў выпадку іх гібелі. У тым жа годзе быў зацверджаны і закон аб страхаванні рабочых на выпадак хваробы.
Сацыял-дэмакратычныя гурткі. Пераход да масавай агітацыі.

Узніклі спрыяльныя ўмовы для распаўсюджвання марксізму, прыхільнікі якога сталі называцца сацыял-дэмакратамі. Пачатак гэтага руху ў Беларусі звязаны з дзейнасцю расійскай групы «Вызваленне працы», якой кіраваў з 1883г. Пляханаў у Жэневе, і першай польскай сацыялістычнай партыі «Пралетарыят», якая ўзнікла ў 1882г.

У процівагу народнікам сацыял-дэмакраты даказвалі, што парэформенная Расія развіваецца па капіталістычнаму шляху, і менавіта з ім звязвалі выспяванне перадумоў для пера-могі сацыялістычнай рэвалюцыі. Ажыццяўленне апошняй, паводле вучэння К. Маркса, з'яўлялася «гістарычнай місіяй» (прызваннем) пралетарыяту.

У сярэдзіне 80-х гг. у Мінску інтэлігентамі-марксістамі Э. Абрамовічам, П. Берманам і I. Гурвічам былі створаны першыя гурткі рабочых з мэтай вывучэння марксізму. У канцы 80-х — першай палове 90-х гг. такія гурткі з'явіліся ў Вільні, Віцебску, Гомелі, Гродне, Брэсце, Смаргоні..

У ліку першых марксістаў Веларусі і Літвы, якія прыйшлі да высновы аб неабходнасці злучэння дзейнасці сацыял-дэмакратаў з рабочым рухам, былі Вацлаў Сяліцкі, Станіслаў Трусевіч, Яўген Спонці, Аляксандр Крэмер. Зрабіць гэта было вырашана шляхам разгортвання масавай агітацыі сярод рабочых на аснове блізкіх і жыццёва важных для іх пытанняў. У выніку, у1893г. Крэмер піша брашуру “Аб агітацыі”, дзе ім вылучалася два віды агітацыі: эканамічная і сацыялістычная.

Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі:

1895г. – пачатак утварэння “Саюзаў барацьбы за вызваленне рабочага класа”, першы з іх узнік у Адэсе.

У красавіку 1896 г. С. Трусевіч удзельнічаў у рабоце ўстаноўчага з'езда Літоўскай_сацыял-дэмакратычнай партыі (ЛСДП) у Вільні, але не пагадзіўся з яе сепаратызмам і вырашыў стварыць іншую партыю.
1896г. -- С.Трусевіч стварыў Рабочы саюз Літвы (РСЛ), ), які аб'яднаў інтэрнацыянальныя рабочыя арганізацыі Вільні, Мінска і Смаргоні. (Гістарычная Літва-
Беларусі (Міншчыны, Гродзеншчыны і Віленшчыны).

Праграма РСЛ прадугледжвала:

-- звяржэнне царызму і заваяванне канстытуцыі ў Расіі ў адзінстве з расійскім пралета-рыятам, а на далейшых этапах — барацьбу за сацыялістычны лад.

-- З'езд выказаўся за ўступленне РСЛ на правах аўтаномнай (самастойнай) арганізацыі ў будучую Расійскую сацыял-дэмакратычную партыю

-- Нацыянальнае пытанне ў праграме РСЛ не закраналася – гэта супярэчыла асноўнай тэндэнцыі ў дзейнасці некатоорых партый, а менавіта:

У другой палове. 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходніх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыкмеце. Такую пазіцыю заняла ЛСДП. Узаемадзеянне з расійскім пралетарыятам адмаўляла Польская сацыялістычная партыя (ППС).
У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных груп Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока і Варшавы, які абвясціў аб утварэнні Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі (скароча-ная назва — Бунд, што ў перакладзе азначае «саюз»). У якасці першачарговай ставілася задача арганізацыі барацьбы яўрэйскіх рабочых за паляпшэнне свайго эканамічнага стану.

Такім чынам, бундаўцы далучыліся да той плыні сярод расійскіх сацыял-дэмакратаў, якая абмяжоўвала задачы рабочага руху эканамічнай барацьбой. Іх сталі называць



«эканамістамі». У канцы 1897 г. да Бунда далучылася Брэсцкая рабочая арганізацыя. У Гродне пытанне аб далучэнні да Бунда выклікала раскол. Мінскія і гомельскія сацыял-дэмакраты супраць уступлення. У 1900— 1903 гг. камітэты і групы Бунда ўтварыліся амаль ва ўсіх павятовых гарадах і многіх мястэчках краю. У гэты час яны перайшлі ад эканамічнай да палітычнай агітацыі і ўзначалілі мясцовы рабочы рух.

У пачатку сакавіка 1898 г. у Мінску адбыўся з'езд прадстаўнікоў Пецярбургскага, Маскоўскага, Кіеўскага і Екацярынаслаўскага «Саюзаў барацьбы за вызваленне рабочага класа», кіеўскай «Рабочай газеты» і Бунда, на якім было прынята рашэнне аб аб'яднанні гэтых арганізацый у Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП). Бунд, як і «Саюзы барацьбы», уступаў у РСДРП на правах аўтаноміі ў мясцовых справах і па пытаннях, якія спецыяльна датычыліся яўрэйскага пралетарыяту. Праграма і статут РСДРП з-за непадрыхтаванасці не абмяркоўваліся.

Красавік 1898г. «Маніфест РСДРП», у красавіку 1898 г. У ЦК РСДРП былі выбраны

С. Радчанка (Пецярбург), Б. Эйдэльман (Кіеў), А. Крэмер (ад Бунда).

Утварыўся толькі адзін камітэт РСДРПу Гомелі. Летам 1900 г. і ён далучыўся да Бунда





ў 1900 г. на з'ездзе ў Мінску аб'яднаўся з сацыял-дэмакратыяй Каралеўства Польска-
га ў адну партыю, якая называлася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). Яе кіраўнікаміі з'яўляліся С. Трусевіч і Ф. Дзяржынскі.

У 1900— 1903 гг. камітэты і групы Бунда ўтварыліся амаль ва ўсіх павятовых гарадах і многіх мястэчках краю. У гэты час яны перайшлі ад эканамічнай да палітычнай агітацыі і ўзначалілі мясцовы рабочы рух.



Супраць федэратыўнага прынцыпа РСДРП (пазіцыя Бунда) выступіла газета «Искра», заснаваная за граніцай У. I. Леніным і Г. В. Пляханавым. Яна змагалася за стварэнне ў Расіі цэнтралізаванай рэвалюцыйнай марксісцкай партыі, якая павінна была аб'яднаць у адзіных партыйных арганізацыях рабочых усіх нацыянальнасцяў.

На II з'ездзе РСДРП (1903 г.) дэлегацыя Бунда галасавала за праграму партыі, распрацаваную рэдакцыяй «Искры». Яна прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя, усталяванне дэмакратычнай рэспублікі, а пазней — «дыктатуры пралетарыяту» шляхам сацыялістычнай рэвалюцыі. У сувязі з адхіленнем большасцю з'езда патрабавання аб перабудове РСДРП на прынцыпах федэрацыі Бунд выйшаў з партыі.

Барацьба на з'ездзе завяршылася расколам іскраўцаў на бальшавікоў і меншавікоў. Балыпавікі на чале з Леніным выступалі за стварэнне цэнтралізаванай партыі з безумоўным падпарадкаваннем ніжэйшых арганізацый цэнтру. Меншавікі лічылі, што гэта раней ці пазней прывядзе да ўстанаўлення

ў партыі дыктатуры цэнтра і культу правадыра.

У сувязі з выхадам Бунда з РСДРП прыхільнікі «Іскры» ў Беларусі стварылі Палескі і Паўночна-Заходні камітэты. Мясцовыя арганізацыі РСДРП аб'ядноўвалі і балыпавікоў і меншавікоў.

Польская сацыялістычная партыя ў Літве («ППС на Літве»). Утварылася ў 1902 г. у выніку адасаблення адПольскай сацыялістычнай партыі груп, што дзейнічалі на тэрыторыі Віленскай і Гродзенскай губерняў. У 1903 г. у Лондане яна выдала тры агітацыйныя брашуры на беларускай мове: «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць», «Як зрабіць, каб людзям стала добра на свеце», «Хто праўдзівы прыяцель беднага народу».


Утварэнне Беларускай сацыялістычнай Грамады.

Яшчэ ў канцы 90-х гг. XIX ст. сярод мінскіх навучэнцаў бра-ты I. і А. Луцкевічы арганізавалі гурток, які меў на мэце выву-чэнне Беларусі. Калі ў 1902 г. браты Луцкевічы пераехалі вучыцца ў Пецярбург, яны стварылі там легальны студэнцкі «Гурток беларускай народнай асветы», які працягваў пачатую ў Мінску дзейнасць.

Разам з тым у канцы 1902 — пачатку 1903 г. рабіліся спробы арганізацыі першай нацыянальнай рэвалюцыйнай партыі і выдання яе органа — газеты «Свабода». У снежні 1903 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў ад гурткоў, на якім была ўтворана Беларуская сацыялістычная Грамада (БСГ) і зацверджана яе праграма. Да ліку заснавальнікаў уБСГ адносіліся студэнты пецярбургскіх ВНУ Вацлаў

Іваноўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і Фелікс Умястоўскі, гімназіст Алесь Бурбіс, служачы Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец).

У праграме БСГ:

- партыя характарызавала сябе як сацыяльна-палітычную арганізацыю беларускага працоўнага народа, да якога адносіла сялян і рабочых. Сваёй канчатковай мэтай яна абвясціла знішчэнне капіталістычнага ладу перадачу ўласнасць усяго народа зямлі, сродкаў вытворчасці і камунікацый (транспарту і сувязі), прадастаўленне права кожнаму чалавеку апрацоўваць зямлю «сваімі рукамі без карыстання з чужой працы» і паступовы пераход да сацыялістычнай гаспадаркі шляхам распаўсюджання «ідэі ўсестаронняга сябравання і таварыстваў» (кааперацыі) Бліжэйшую сваю задачу БСГ бачыла ў звяржэнні самадзяржаўя сумесна з «пралетарыятам усіх народаў Расійскай дзяржавы» і утварэнні на тэрыторыі Беларусі незалежнай дэмакратычнай рэспублікі на аснове раўнапраўя ўсіх грамадзян і поўнай улады народа. У 1903—1904 гг. БСГ узаемадзейнічала з ППС на Літве.

Студзень 1906г. – ІІ з’езд БСГ прыняў статут і выбраў ЦК у складзе Івана і Антона

Луцкевічаў, Вацлава Іваноўскага і Аляксандра Бурбіса. З’езд унёс змены ў праграму.

Асноўныя змены ў праграме датычылі вызначэння характару партыі вьірашэння нацыянальнага і аграрнага пытанняў. На II з'ездзе Грамада прызнала сябе арганізацыяй працоўнай беднаты Беларускага краю без адрознення нацыянальнасцей, і г. зн. не нацыянальна беларускай (як у праграме 1903 г.), а інтэрнацыянальнай партыяй. З'езд выказаўся за неабходнасць замены самадзяржаўнага ладу ў Расіі (федэратыўнай дэмакратычнан рэспублікай са свабодным самавызначэннем

народаў. Для Беларусі праграма патрабавала дзяржаўнай аўтаноміі з соймам у Вільні. Для нацыянальных меншасцей краю гарантавалася культурна-нацыянальная аўтаномія.

Па аграрным пытанні БСГ адмовілася ад ідэі нацыяналізацыі зямлі і ўвядзення параўнальнага землекарыстання па працоунай норме. Замест_яе .бьіло сфармулявана патрабаванне аб утварэнні ў. Расіі абласных зямельных фондаў на аснове канфіскацыі казённых, удзельных, царкоўных і памешчыцкіх зямель, якія павінны былі перайсці ў распараджэнне органаў абласнога самакіравання. прадугледжвалася, што малазямельныя і беззямельныя сяляне атрымаюць зямлю ў пажыццёвую арэнду з выплатаю зямельнай рэнты (падатку) на карысць краю. Гэта была праграма муніцыпалізацыі зямлі.



Для ажыццяўлення ўсіх намечаных у праграме пераўтварэнняў БСГ лічыла неабходным скліканне пасля звяржэння самадзяржаўя Устаноўчага сойму Беларускага краю на аснове ўсёагульнага, роўнага, тайнага і прамога выбарчага права.
! Тэсты:

1. Хто з’яўляўся стваральнікам БСГ?

2. Знайдзіце адрозненне паміж І і ІІ праграмай БСГ па нацыянальнаму і зямельнаму пытанню ?


Супрацьдзеянне сацыял-дэмакратычнаму руху з боку царызма:

Паліцэйскі сацыялізм». Уздым рабочага руху ў канцы XIX ст. выклікаў трывогу ўрада, тым болын, што жорсткія рапрэсіўныя меры не прыносілі поспеху. Прааналізаваўшы сітуацыю, начальнік Маскоўскага ахоўнага аддзялення С. Ц. Зубатаў прапанаваў ураду ўзяць на сябе клопаты аб задавальненні элементарных, найперш эканамічных, патрабаванняў рабочых. Такім чынам С. Зубатаў разлічваў узмацніць царысцкія ілюзіі рабочых (веру ў «добрага цара»), для гэтай мэты неабходна было ствараць арганізацыі рабочых пад негалосным наглядам паліцыі – гэт называлася “зубатаўшчынай”. Прыхільнікі Зубатава ў Мінску летам 1901 г. утварылі «Яўрэйскую незалежную рабочую партыю» (ЯНРП), якая з дапамогай жандарскага палкоўніка Васільева наладжвала паспяховыя эканамічныя забастоўкі і масавыя культурна-асветніцкія вечары. Аддзяленні ЯНРП узніклі ў Вільні і Адэсе. Без падтрымкі паліцыі ЯНРП не магла існаваць і летам 1903 г. самараспусцілася.



: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання


1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   24


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка