Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці


Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч



старонка18/24
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   24

Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч (1872—1957) нарадзіўся ў м. Бялынічы Магілёўскай губ. У ранні перыяд былі напісаны пейзажы «3 аколіц Пяцігорска», якую набыў П. Траццякоў для сваёй калекцыі, «Вясна ідзе" што прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага тава-рыства аматараў мастацтваў Да самых вядомых палотнаў у пейзажным жанры адносяцца «Сакавіцкае змярканне» (1903), «Зімовы сон» (1911), «Блакітная капліца» (1911).
Рушчыц Фердынанд (1870—1936) нарадзіўся ў маёнтку Багданаў Ашмянскага пав. Віленскай губ. у шляхецкай сям'і. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1897). Вярнуўся на радзіму. Лепшыя творы :«Зямля», «Вадзяны млын», «У свет», «Эмігранты», «Каля касцёла», «Млын зімою», «Берагі Вілейкі».
Вейсенгоф Генрых (1859—1922) нарадзіўся ў Ковенскай губ. у сям'і пісьменніка, удзельніка паўстання 1863 г. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Амаль усё творчае жыццё мастака звязана з маёнткам Русаковічы Ігуменскага пав. Мінскай губ. Стварыў шмат пейзажаў, Світанак на возеры», «Надвячорак», «Цішыня», «Мядзведзь над ракой Пціччу» і інш.).
Пэн Юдаль (1854—1937) нарадзіўся ў г. Новаалександраўску Ковенскай губ. у яўрэйскай сям'і. Скончыў Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу, з 1891 г. пастаянна жыў у Віцебску. У 1898адкрыў сваю. школу-майстэрню, якая адыграла значную ролю ў прафесійнай падрыхтоўцы мастакоў Беларусі. Майстар кампазіцыйных партрэтаў. Стварыў серыю вобразаў яўрэйскіх рамеснікаў Карціны:«Аўтапартрэт», «Гадзіншчык», «Стары кравец», «Пекар», «Пісьмо з Амерыкі». «У астрозе», «Пасля забастоўкі», «Вуліца ў Віцебску».

Кругер Янкель (1869—1940) нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям'і. Вучыўся жывапісу ў Парыжы і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. 3 1901 г. жыў і працаваў у Мінску. У 1906 г. адкрыў школу малявання. Набыў вядомасць творамі бытавога і партрэтнага жанраў («На суд прафесара». «Пісьманосец» і інш.). Майстар перадачы тонкіх душэўных перажыванняў і характараў людзей.

Таленавітым мастаком быў пісьменнік К. Кастравіцкі (К. Каганец) яго творы «Партрэт маці», «На ростаньках», «За сахою».



Драздовіч Язэп (18881954) нарадзіўся на Дзісеншчыне ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Віцебскай рысавальнай школе. Раннія творы мастака — замалёўкі родных краявідаў, алега-рычныя жывапісныя карціны Трызна мінуўшчыны», «Дух зямлі», «Брама будучыні»). Я. Драздовіч ілюстрЗваў вокладкі «Беларускага календара на 1910 год» і зборніка вершаў К. Буйло «Курганная кветка».
Тэатр і музыка

Вы ведаеце, што ў другой палове XVIII ст. найбольш значнай з'явай у тэатральным жыцці Беларусі быў прыгонны тэатр. У шэрагу гарадоў і панскіх двароў дзейнічалі шырока вядомыя прыгонныя тэатры — Зорыча ў Шклове, Чарнышова ў Чачэрску і Магілёве, Тышкевіча ў Свіслачы, Радзівілаў у Нясвіжы, Агінскіх у Сло-німе, Сапегаў у Ружанах, Тызенгаўза ў Гродне. ў першай палове XIX ст. паступова зніклі. Таленавітых артыстаў іх уласнікі прадавалі ў тэатры Варшавы, Пецярбурга, Масквы. Цудоўныя шклоўскія танцоры і балерыны, у мінулым прыгонныя графа Зорыча, увайшлі ў склад пецярбургскіх імператарскіх тэатраў і доўгі час выступалі ў іх.


Самай значнай постаццю ў беларускім сцэнічным мастацтве, як і ў літаратуры, у 40—50-я гг. з'яўляўся В. Дунін-Марцінкевіч. Першым яго драматычным творам была п'еса «Рэкруцкі яўрэйскі набор», пастаўленая ў Мінску ў 1841 г. як аперэта. Музыку для яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі. Акрылены поспехам, пісьменнік напісаў новыя драматычныя творы — тэксты да , аперэт «Спаборніцтва музыкаў» і «Чарадзейная вада». Даследчыкі мяркуюць, што музыку да іх таксама напісау С. Манюшка,. «Чарадзейная вада» была пастаўлена на віленскай сцэне.

Самым буйным крокам да стварэння беларускага прафесійнага тэатра стала пастаноўка ў 1852 г. у Мінску оперы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» (музыка С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага).


Станіслаў Манюшка (1819—1872) — адзін з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча. Сусветна вядомым творам Манюшкі стала опера «Галька» (1847 г.). У 1856 г. яна ставілася ў Мінску. 12 песень кампазітар напісаў на вершы Я. Чачота.

Таленавітым беларускім кампазітарам быў Антон Абрамовіч. На аснове беларускіх народных песень і танцаў ён пер Таленавітым беларускім кампазітарам быў Антон Абрамовіч. На аснове беларускіх народных песень і танцаў ён першым пачаў ствараць нацыянальна характарныя музычныя творы. У 1846 г. была надрукавана музычная паэма А. Абрамовіча «Беларускае вяселле». Гэты ж кампазітар напісаў музыку да беларускіх вершаў Я. Баршчэўскага «Дзеванька» і «Гарэліца», п'есу «Беларускія мелодыі».


Выдатнымі беларускімі музыкантамі ў першай палове XIX ст. з'яўляліся браты Дамінік і Вікенцій Стафановічы — піяністы, дырыжоры, педагогі, папулярызатары музычнай культуры. Шмат гадоў яны ўзначальвалі Мінскі гарадскі аркестр, які іграў у Кафедральным саборы, а летам — у Губернатарскім садзе. Музыкантаў для аркестра рыхтавала спецыяльная музычная школа.

Пасля паўстання 1863г. узмацніўся ціск на нацыянальны тэатр. П'есы Дуніна-Марцынкевіча «Пінская шляхта» (1866) і «Залёты» (1870) па цэнзурных умовах дзесяткі гадоў не маглі трапіць да чытача і гледача. У 1892 г. улады забаранілі пастаноўку п'есы Ядвігіна

Ш. (Антона Лявіцкага) «Злодзей».

У Мінску ў 90-я гг. паспяхова разгортвалася дзейнасць Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, у якім была і тэатральная секцыя.

У 1907г. пачыналася дзейнасць «Першай беларускай трупы», створанай Iгнатам Буйніцкім у роднай вёсцы як аматарскі тэатр.



Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч (1861—1917) нарадзіўся ў в. Палевачы Дзісненскага пав. Віленскай губ. у шляхецкай сям'і. Таленавіты акцёр і рэжысёр, стваральнік беларускага прафесійнага тэатра. У

1910 г. тэатр Буйніцкага ператварыўся ў прафесійны.

У Вільні з 1911 г. на аматарскіх асновах дзейнічаў «Беларускі музычна-драматычны гурток». Кіраваў ім Алесь Бурбіс. 7 студзеня 1912 г. ён ажыццявіў першую пастаноўку «Паўлінкі» Я. Купалы. Галоўную ролю бліскуча выконвала Паўліна Мядзёлка.

У Мінску неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі арганізавалася «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі». Кіраўніком яго быў Фларыян Ждановіч. Ён першы ажыццявіў пастаноўку драмы Купалы «Раскіданае гняздо».
Архітэктура.

У канцы XVIII — пачатку XIX ст. у еўрапейскай архітэктуры панаваў стыль класіцызму, які засноўваўся на перайманні антычнай класікі як дасканалага ўзору. У горадабудаўніцтве Беларусі класіцызм праявіўся ў сістэме забудовы, якая прадугледжвала сіметрычнае размяшчэнне кварталаў, прамалінейнасць вуліц і плошчаў, наяўнасць паркаў. Адміністрацыйныя будынкі, храмы, навучальныя ўста-новы, гандлёвыя рады размяшчаліся на галоўнай плошчы горада. Да ліку выдатных дасягненняў беларускага класіцызму ў архітэктуры адносяцца палац-сядзіба П. А. Румянцава ў Гомелі, панскія палацы ў вёсках Жылічы (Бабруйшчына) і Сноў (Нясвіжчына). Выдат-нымі помнікамі культавай архітэктуры ў стылі класіцызму з'яўляюцца:

Мамайскі і Мосарскі касцёлы ў Глыбоцкім раёне,

Іосіфаўскі касцёл у Лідзе,

Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі,

Дубайская царква ў Пінскім раёне, пабудаваныя ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.
Архітэктура 2-я палова ХІХ ст. Пад уздзеяннем прамысловай рэвалюцыі ў гарадах Беларусі ў 60—90-я гг. адбыліся прыкметныя змены. Будаваліся буйныя фабрыкі і заводы, праз многія
гарады прайшлі чыгункі, што выклікала новы тып пабу-
доў — вакзалы, дэпо, чыгуначныя майстэрні.

Для архітэктуры другой паловы XIX ст. (гарадской, сядзібнай, храмавай) быў характэрны стылявы эклектызм, г. зн. змяшанне, спалучэнне разнастайных мастацкіх элементаў і стыляў. Сталі моднымі пабудовы ў стылі сярэднявечнай готыкі з прымессю іншых стыляў. Такі стыль атрымаў назву «псеўдаготыкі» — несапраўднай готыкі. Найболыш часта ён выкарыстоўваўся ў будаўніцтве касцёлаў (Відзы, Гервяты, Браслаў, Вілейка, Іўе, Рэчыца, Паставы і інш.). У будаўніцтве праваслаўных храмаў, якое шырока разгарнулася ў Беларусі пасля паўстання 1863 г., найчасцей выкарыстоўваўся сярэднявечны «рускі», або «візантыйскі», стыль.

Цэрквы, пабудаваныя ў псеўдарускім стылі, можна сустрэць у многіх гарадах і мястэчках Беларусі. Найбольш значнымі пабудовамі гэтага напрамку з'яўляюцца мемарыяльны храм у вёсцы Лясная, створаны ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войск над шведамі, капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Уваскрасенскі сабор у Барысаве.

У культавым дойлідстве Беларусі склаўся і неараманскі стыль. Найбольш вядомы пом нік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры,— Чырвоны касцёл у Мінску (касцёл Сымона і Алены).

Побач з «архітэктурай гістарызму» ў канцы XIX ст. адбываецца станаўленне новага стылю — мадэрна. Для помнікаў мадэрна характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прынёс новыя тыпы пабу-доў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура, фабрычная дахоўка). Прыкладам архітэктуры мадэрна з'яўляюцца будынак Пазямельна-сялянскага банка. ў Віцебску, жылыя дамы ў Гродне, Гомелі, Магілёве. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да першай сусветнай вайны, аднак шырокага распаўсюджання не набыў.


Тэма 6. Гісторыя Беларусі ў 1917—1941гг.
Перадкастрычніцкі перыяд.

Утварэнне новых партый:

Вясной 1917 г. аформілася Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Да яе далучылася і група буйных памешчыкаў на чале з Р. Скірмунтам. Галоўнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтай партыі былі прадастаўленне аўтаноміі Беларусі ў межах Расійскай дзяржавы, канфіскацыя толькі той зямлі, якая належала царскай сям'і і буйным польскім памешчыкам.

Праграмныя мэты БПНС падзяляла і Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), арганізаваная ў красавіку 1917 г.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывізавалі сваю дзейнасць і яўрэйскія арганізацыі — Бунд, Яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (ЯСДРП) і інш. Яны выступалі адзіным фронтам з меншавікамі і эсэрамі ў падтрымку Часовага ўрада.

Дзейнасць БСГ. Узмацненне нацыянальнага руху было звязана перш за ўсё з дзейнасцю БСГ. Яна карысталася ўплывам сярод часткі насельніцтва дзякуючы сваёй праграме, якая прадугледжвала ўвядзенне сацыялістычнага ладу шляхам рэвалюцыі, шырокія дэмакратычныя свабоды, задавальненне інтарэсаў сялян (адчужэнне царкоўнай і памешчыцкай зямлі без выкупу і перадача яе ў карыстанне «ўсяго працуючага народа») і рабочых, аўтаномію' Беларусі ў складзе Расійскай Федэрацыі, развіццё беларускай культуры і г. д. Ажыццяўленне праграмы БСГ ускладвала на беларускую краёвую ўладу, якая павінна была выбірацца на Усёбеларускім з'ездзе пасля склікання Усерасійскага Устаноўчага сходу.

У новых умовах, пасля прыходу да ўлады Часовага ўрада, БСГ узяла курс на мірнае рэфарміраванне палітычнага ладу на Беларусі. Яна падзяляла ідэю вядзення вайны да пераможнага канца, бо лічыла, што мір без анексій і кантрыбуцый быў магчымы пры ўмове перамогі над Германіяй. Такая пазіцыя БСГ была невыпадковай, таму што пры неадкладным заключэнні міру Беларусь магла аказацца разарванай на часткі.

У аграрным пытанні БСГ заклікала сялян не захопліваць памешчыцкія землі, а чакаць, пакуль зямельнае пытанне вырашыць «краявы сойм аўтаномнай Беларусі».

Аднак неўзабаве адбыўся раскол БСГ. 3 яе складу выйшла некалькі раённых арганізацый беларускіх рабочых Петраграда і матросаў Балтыйскага флоту. У верасні 1917 г. па ініцыятыве А. Чарвякова ў Петраградзе была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) на базе рэвалюцыйнай левай плыні БСГ (нарвенская арганізацыя БСГ).

На крайнім левым флангу палітычнага жыцця Беларусі знаходзіліся бальшавікі. У красавіку — верасні 1917 г. аднавілі сваю работу Палескі камітэт РСДРП(б) у Гомелі і Мінскі камітэт, партыйныя арганізацыі ў Слуцку, Віцебску, Оршы, Рэчыцы і іншых гарадах.
У ліпені 1917 г. у Мінску адбыўся ІІ з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый.

З'езд прыняў прапанову аб ажыццяўленні нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дзяржавы. Былі абраны члены Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, старшынёй выканаўчага камітэта якой стаў Язэп Лёсік (рэдактар газеты Цэнтральнай рады «Вольная Беларусь»).



Падаўленне “Карнілаўскага мяцежа”.

Часовы ўрад страчваў кантроль за развіццём падзей. У абстаноўцы безуладдзя, эканамічнага хаосу і развалу фронту ўсё часцей раздаваліся прызывы да ўсталявання цвёрдай улады, бо А. Ф. Керанскікіраўнік Часовага ўрада(з красавіка 1917г.), прыхільнік буржуазна-дэмакратычнага развіцця краіны, ужо не задавальняў буржуазна-памешчыцкія колы Расіі. Наспявала ваенная змова. На пасаду дыктатара быў вылучаны рашучы да дзеянняў генерал Л. Г. Карнілаў. У канцы жніўня 1917 г. ён і падняў мяцеж, у якім Беларусі надавалася важнае значэнне, паколькі яе тэрыторыя звязвала Стаўку ў Магілёве з франтамі, Масквой і Петраградам.

Цэнтрам барацьбы з карнілаўшчынай у Беларусі стаў Мінск. Быў стводаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў, Вунда, бальшавікоў і іншых партый. Дзеянні карнілаўцаў былі надзейна блакіраваны ў раёне Гомеля, Оршы. Фактычна была ізалява-на і сама Стаўка ў Магілёве.

Бальшавікі, якія паставілі сваёй мэтай захоп улады, актыўна праводзяць сваіх прадстаўнікоў у

Саветы і ў верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху ў буйных прамысловых цэнтрах краіны. Гэты працэс атрымаў назву “бальшавізацыя Саветаў”. Бальшавіцкія арганізацыі ў Беларусі на 95 % складаліся з салдат.


КАСТРЫЧНІЦКІ ПЕРАВАРОТ (РЭВАЛЮЦЫЯ).

Кастрычніцкія падзеі. 25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) скінулі Часовы ўрад. А 26 кастрычніка II Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах, прыняў дэкрэты аб міры і зямлі і ўтварыў Часовы рабоча-сялянскі ўрад — Савет Народных Камісараў на чале з У. I. Леніным.

Мінск. 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковаму радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай і на важнейшыя аб'екты горада паслаў сваіх камісараў. Па яго ўказанню з турмы былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. 3 іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйньу імя Мінскага Савета полк.

Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўлялі створаныя бальшавікамі ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы.



ВРК Заходняй вобласці і фронту, улада якога распаўсюджвалася на Мінскую губерню, узначальвалі вядомыя бальшавікі В. Кнорын, К. Ландар (старшыня), А. Мяснікоў і інш.

Процідзеянне бальшавікам у Мінску аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Калатухіным, які быў створаны 27 кастрычніка ў складзе меншавікоў, эсэраў, бундаўцаў і беларускіх нацыянальных груповак. Дзеянні камітэта падтрымала Вялікая беларуская рада, ператвораная з Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый у кастрычніку 1917г. Камітэт, які на той час валодаў уладаю ў горадзе, імкнуўся не дапусціць бальшавіцкай дыктатуры і таму прыняў рашэнне аб увядзенні ў Мінск Каўказскай дывізіі. Гэта рашэнне было ўзгоднена з камандуючым Заходняга фронта генералам П. Балуевым. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовыя перамовы з ім. Быў дасягнуты кампраміс: Мінскі Савет рызнаваў уладу Камітэта, а Камітэт не пасылаў войскі на Петраград. Неўзабаве з прыбыццём па-бальшавіцку настроеных войск і браніраванага поезда з Заходняга фронту суадносіны сіл змяніліся на карысць бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску ўзяў у свае рукі ВРК Заходняй вобласці і фронту. Былі арыштаваны Т. Калатухін і камісар Захдняга фронта У. Жданаў.

3 некаторымі асаблівасцямі ўстанавілася савецкая ўлада ў Магілёве. Тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага глаўнакамандуючага, якая пасля звяржэння Часовага ўрада ўдначаліла барацьбу з бальшавікамі. Савецкі ўрад аб'явіў генерала М. М. Духоніна звергнутым з пасады выконваючага абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы начале з С. Паўлавым і Р. Берзіным. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны прапаршчык М. В. Крыленка.

У лістападзе 1917 г. праходзілі выбары ва Устаноўчы сход. На Заходнім фронце за РСДРП(б) галасавала 66,7 % выбаршчыкаў. Па трох беларускіх акругах яна набрала 46 % галасоў (эсэры — 43 %).

Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. Выканаўчыя камітэты, абраныя з'ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпута-таў Мінскай і Віленскай губерняў, армій Заходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі адзіны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах-па11кл.). Так быў створаны 26-27 лістапада 1917г. і існаваў да канца 1918 г. вышэйшы орган савецкай улады на Беларусі — Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (скарочана Аблвыкамзах-па 9кл.) на чале з Рагазінскім , пазней яго ўзначаліў А. Мяснікоў( першы рэдактар газеты «Звязда»), Таксама быў створаны Савет народных камісараў (СНК) Заходняй вобласці начале з Ландэрам.



Першыя меры савецкай улады.

Перамога савецкай улады замацоўвалася рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі:



        1. Праводзілася нацыяналізацыя прамысловасці;

        2. уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень, устанаўліваўся рабочы кантроль над вытворчасцю;

        3. канфіскоўваліся памешчыцкія гаспадаркі, ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян.

        4. Адбываліся кардынальныя змены ў галіне культуры, асабліва ў спра-ве адукацыі. Ужо ў студзені 1918 г. амаль ва ўсіх губернскіх і павятовых Саветах былі створаны аддзелы адукацыі.

.

Абвяшчэнне БНР.

Кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) і Аблвыканкамзаха лічыла, што Беларусь павінна быць адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай Расіі.

Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. Цэнтральная рада, якая была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду (ВБР), не прызнала ўладу Аблвыкамзаха ў Беларусі. Беларускія дзеячы разглядалі яго як выключна франтавы орган. Была абвешчана палітычная праграма, у якой прадугледжваліся абвяшчэнне Беларусі народнай рэспублікай, яе федэрацыя' з Расіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі.

Вялікая беларуская рада і Беларускі абласны камітэт (БАК) — фракцыя сялянскіх дэпутатаў, створанай на Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутатаў. Вырашылі правесці першы ўсебеларускі з’езд.



Першы Усебеларускі з'езд (кангрэс). Першы Усебеларускі з'езд (кангрэс) адбыўся 7—17 снежня 1917 г. у Мінску. У ім удзельнічалі 1872 дэлегаты, якія прадстаўлялі ўсе колы беларускага насельніцтва, розныя беларускія палітычныя арганізацыі.

Дэлегаты з'езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, дзе гаварылася, што ў межах Беларусі ўводзіцца рэспубліканскі дэмакратычны лад на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, да якога часова пераходзіць уся ўлада ў краі і які павінен устана-віць адносіны з цэнтральнай уладай у Петраградзе.Усебеларускаму Савету даручалася склікаць Устаноўчы сход, якому трэба было канчаткова вызначыць дзяржаўны лад Беларусі. Прыняцце такога рашэння азначала, што з'езд не прызнаў савецкіх органаў улады на тэрыторыі Беларусі.

Іншымі словамі, З’езд не прызнаў улады Аблвыкамзаха і ён разагнаў з’езд. Пэўная частка дэпутатаў Усебеларускага з'езда не падпарадкавалася рашэнню СНК. Заходняй вобласці і фронту аб разгоне. 18 снежня яны правялі падпольнае пасяджэнне ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі, на якім была створана Рада з'езда на чале з Я. Лёсікам і абраны Выканаўчы камітэт, які ўзначаліў Я. Серада. Рада паставіла сваёй задачай падрыхтоўку ўзброенай барацьбы за ідэалы беларускай нацыянальнай дзяржаў-насці.

Абвяшчэнне БНР. У гэты час хутка мянялася знешнепалі-
тычная сітуацыя. Працягваліся баявыя дзеянні сусветнай вайны. Ва ўмовах наступлення германскіх войскаў, якое пачалося 18 лютага 1918 г., дэмабілізацыі і развалу фронту кіраўнікі Аблвыкамзаха ў ноч на 19 лютага 1918 г. пакінулі Мінск. Уладу ўзяў у свае рукі Выканком Рады Усебеларускага з'езда і выдаў прыказ №1 пра пераход да яго ўлады і ўтварэнне ў Мінску беларускай ваеннай камендатуры начале з К. Езавітавым.

21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народа Беларусі з Першай Устаўной гра-
матай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязаўся склікаць Усебеларускі Устаноўчы з'езд. Да яго адкрыцця выканаўчыя функцыі новай улады ўскладваліся на Народны сакратарыят (урад), які ўзначаліў Я. Варонка. ,

21 лютага 1918 г. кайзераўскія войскі ўвайшлі ў Мінск. Нямецкія салдаты занялі будынак, дзе раз-мяшчаўся Народны сакратарыят, і знялі з яго беларускі сцяг. У гэты ж дзень 21 лютага СНК РСФСР

прыняў дэкрэт-адозву «Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!». Да гэтага дадалося тое, што 23 лютага



1918г.. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А. Мяснікоў выдаў загад аб стварэнні партызанскіх атрадаў па ўсёй лініі фронту.
3 сакавіка 1918 г. у выніку мірных перамоваў паміж Савецкай Расіяй і кайзераўскай Германіяй у Брэст-Літоўску, куды так і не змагла прабіцца беларуская дэлегацыя, быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па ўмовах якога пад нямецкай акупацыяй заставалася большая частка беларускіх зямель.

9 сакавіка 1918 г. Выканком Рады Усебеларускага з'езда прыняў Другую Устаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай — БНР.

18 сакавіка 1918г. Выканком быў перайменаваны ў Раду БНР. Прэзідыум Рады ўзначаліў І. Серада.

25 сакавіка 1918 г. у Трэцяй Устаўной граматай Рада абвясціла незалежнасць БНР.

Дзяржаўнымі сімваламі БНР сталі герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.



: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання


1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   24


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка