Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці



старонка20/24
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   24


Развіццё культуры. Псторыя беларусізацыі насычана цікавымі фактамі. Так, напрыклад, дзяржаўнымі ў той час былі а'бяўлены адразу чатыры мовы — беларуская, руская, яўрэй-
ская і польская.

Кіно. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», пераведзеная ў канцы 30-х гг. У Мінск.У гэтыя гады быў створаны першы беларускі мастаці фільм «Лясная Быль» (1928 г., рэжысёр — Ю. В. Тарыч)

Тэатр. Першая п'еса на беларускай мове «Машэка» (аўтар — выдатны беларускі рэжысёр Я. Міровіч, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра, першы заслужаны артыст БССР). П'еса ставілася ў слаувутым Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (БДТ-1), які вядомы сёння як Купалаўскі тэатр і пачаў працаваць з 1920г. Тут жа ішлі спектаклі «Паўлінка», «Тутэйшыя» па п'есах Я. Купалы. У Віцебску, у 1926г. узнік БДТ-2. Узнік і незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У. Л. Галубка з 1926г. і ўвесь час карыстаўся вялікім поспехам у гледачоў, потым, у 1932г. ператвораны ў БДТ-3 у Гомелі.

Поспехі культурнага развіцця. Першачарговая задача культурнага развіцця заключалася ў ліквідацыі непісьменнасці. Адначасова праводзіліся рэформы ў галіне школьнай адукацыі: было ўведзена ўсеагульнае і абавязковае пачатковае наву-чанне, а затым і сямігадовае. У 1926 г. у БССР аформілася таварыства «Прэч непісьменнасць». Яго старшынёй быў абраны А. Р. Чарвякоў — старшыня ЦВК БССР. Акрамя гэтага у 1926 г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову «Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання».

У галіне літаратуры і мастацтва ўлады запатрабавалі паслядоўнага правядзення прынцыпу сацыялістычнага рэалізму, лагічным вынікам чаго з'явілася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей і існуючага ў краіне грамадскага ладу.


Музычнае мастацтва.

Важнымі падзеямі ў галіне музычнага мастацтва стала пастаноўка ў 1924 г. у Магілёве першай беларускай савецкай оперы М. Чуркіна «Вызваленне працы», у якой расказвалася аб рабочым класе і першай беларускай сімфаньеты «Беларускія карцінкі» (аўтар М. Чуркін) і адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Праз год, у 1933г. пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета. У 1937—1938 гг. была заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. У 30-я гг. былі створаны вядомыя беларускія оперы Я. К. Цікоцкага «Міхась Падгорны», А. В. Багатырова «У пушчах Палесся», А. Я. Туранкова «Кветка шчасця», першы на-


цыянальны балет М. Я. Крошнера «Салавей».

У 1937 г. была створана Беларуская дзяржаўная філармонія.
Мастацтва: Аб поспехах беларускага жывапісу сведчылі творы, якія з'явіліся яшчэ ў 20-я гг. Сярод іх — карціны

- В. Волкава «Малатабоец», «Партызаны», «Плытагоны»,

- М. Філіповіча «Бітва на Нямізе», «Ноч на Івана Купалу», «Паўстанне К. Каліноўскага»,

- пейзажы У. Кудрэвіча «Раніца вясны», «Над Свіслаччу», «На Сажы».

У канцы 20-х — 30-я гг. беларускія мастакі стварылі шмат твораў, прысвечаных барацьбе за ўладу Саветаў, героіцы грамадзянскай вайны і сацыялістычнага будаўніцтва. Найбольш вядомымі з іх з'яўляюцца карціны:

- I. Ахрэмчыка «Падпісанне маніфеста аб утварэнні БССР» і «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск»,

- М. Манасзона «Вызваленне Заходняй Беларусі»,

- У. Кудрэвіча «Паглыбленне Арэсы», «Паром на Дзвіне», «БелДРЭС».


Архітэктура.

Зменам у абліччы гарадоў садзейнічалау творчасць такіх архітэктараў і скульптараў, як, напрыклад, I. Лангбард, 3. Азгур, А. Бембель, якія прымалі ўдзел у афармленні Дома ўрада ў Мінску.

У гарадах пачалі будаваць дамы ў стылі “сталінскага ампіра”- формы класіцызма. Сярод архітэктараў, якія працавалі ў гэтым стыл вылучаюцца:

Лангбард: Дом Чырвонай арміі, Тэатр оперы і балета, Акадэмія навук.

Воінаў, Вараксін: Дом піянераў. Тэатр юнага гледача. Гасцініца “Беларусь”.
У 1934 г. у Гомелі быў пабудаваны першы ў БССР шматпавярховы жылы дом.

БССР У КАНЦЫ 20-х — 30-я гг.

Згортванне НЭПа. Палітыка індустрыялізацыі.

Згортванне НЭПа. Пачатак наступленню на прыватны капітал паклала пастанова СНК СССР ад 8 верасня 1926 г. У адпаведнасці з ёй знач-на павялічваліся падаткі, касаваліся арэндныя дагаворы, ска-рачаўся грашовы і таварны крэдыт прыватнікам. У другой палове 20-х гг. новая эканамічная палітыка была паступова заменена палітыкай сацыялістычнай індустрыялізацыі краіны, калектывізацыі сель-скай гаспадаркі і культурнай рэвалюцыі.

Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР. Неабходнасць індустрыялізацыі тлумачылася як агульнай неабходнасцю паскоранай індустрыялізацыі ва ўсім СССР, так і асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі.

Курс на правядзенне сацыялістычнай індустрыялізацыі ў СССР прыняў у снежні 1925 г. XIV з'езд ВКП(б). Як сцвярджалася ў партыйных і дзяржаўных дакументах, сацыялістычная індустрыялізацыя была неабходнай: а) для стварэння матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму; б) для пераўтварэння СССР з краіны, якая завозіла машыны і абсталяванне з-за рубяжа, у краіну, якая іх вырабляе, і забеспячэння на гэтай| аснове тэхніка-эканамічнай незалежнасці СССР ад капіталістычных дзяржаў; в) для ўмацавання абараназдольнасці СССР V. і забеспячэння Чырвонай Арміі новай тэхнікай і ўзбраеннем; г) для абсталявання ўсіх галін народнай гаспадаркі, у тым ліку і сельскагаспадарчай вытворчасці новай высокапрадукцыйнай ' тэхнікай; д) для павышэння матэрыяльнага_дабра6ыту_і культурнага ўзроўню_народа.

У 1926 г. старшыня Савета Народных Камісараў БССР I. А. Адамовіч адзначыў, што «беларускую прамысловасць мы ў асноўным павінны і можам развіваць галоўным чынам як прамысловасць па перапрацоўцы мясцовай сыравіны. У нас у бліжэйшы перыяд будзе развівацца прамысловасць лёгкага тыпу»



Асаблівасці індустрыялізацыі ў Беларусі.

Па-першае, асноўная асаблівасць індустрыялізацыі ў БССР: 3 улікам гэтых асаблівасцей у першыя гады індустрыялізацыі асноўная частка грашовых сродкаў укладвалася ў развіццё лёгкай прамысловасці (прамысловасць перапрацоўчая, а таксама па вырабу тавараў народнага спажывання: харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай прамысловасці, лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая, паліўная, хімічная - прадпрыемствы групы Б), а не цяжкай прамысловасці (машынабудаванне, станкабудаванне –прадпрыемствы групы А).

Па-другое, прыгранічнае становішча БССР, неразведанасць яе прыродных багаццяў, недахоп сыравіны, інжынерна-тэхніч-ных і рабочых кадраў не дазвалялі разгарнуць буйнамаштабнае будаўніцтва аб'ектаў цяжкай прамысловасці, як гэта рабілася ў іншых рэгіёнах СССР. Часткова сродкі накіроўваліся ў развіццё энергетыкі. Невялікія сродкі закладаліся і ў развіццё станкабудавання. Так, у 1928 г. Мінскі завод «Энергія» выпусціў 200 свідравальных і такарных станкоў, чым быў пакладзены пачатак развіццю станкабудавання ў Беларусі.

Па-трэцяе, з-за недахопу ў рэспубліцы ўласных фінансавых рэсурсаў частку сродкаў на патрэбы індустрыялізацыі выдзяляў урад СССР.

Па-чацвёртае, у БССР былі створаны новыя галіны прамысловасці — паліўная, машынабудаўнічая, хімічная, наладзілася вытворчасць штучнага валакна і трыкатажу.
У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна якому прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. План быў зацверджаны ў маі 1929г. У гады першай пяцігодкі былі пабудаваны і ўведзены ў строй дзеючых швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі і інш. Нягледзячы на тое што індустрыялізацыя пра-ходзіла пад лозунгам «Пяцігодку — у чатыры гады», яе паказчыкі аказаліся ніжэй запланаваных.

У выніку другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937; 1938— 1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментавым, Магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай

і Мінскай каўбаснай фабрыкамі і інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. Але тут па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць.

Іншыя прадпрыемствы, пабудаваныя ў рэспубліцы падчас індустрыялізацыі: торфапрадпрыемства «Асінторф» каля Оршы, Аршанскі льнокамбінат, гарбарны завод «Бальшавік» і скураная галантарэйная фабрыка ў Мінску, , панчошна-трыкатажная фабрыка імя 8 Сакавіка ў Гомелі, запалкавая фабрыка ў Рэчыцы. Паспяхова працавалі Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы», Мазырскі фанерны завод «Чырвоны Каст-рычнік», барысаўскія запалкавыя фабрыкі «Чырвоная Бярэзіна» і «Пралетарская перамога».


Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.

Курс на правядзенне палітыкі калектывізацыі сельскай гаспадаркі распрацаваў у снежні 1927 г. XV з'езд ВКП(б).

Яшчэ да пачатку індустрыялізацыі на вёсцы праходзіла каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася ў розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая і збытавая. Узнікалі і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, калгасы). Усімі відамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў рэспубліцы ў 1928 г. было ахоплена 50% сялянскіх двароў, у той час як калгасамі — не больш чым 1 %. У Беларусі актыўна развівалася хутарызацыя, якую падтрымліваў Д. Ф. Прышчэпаў які быў у той час народным камісарам земляробства БССР. Яго дзеянні, накіраваныя на выкананне добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі, атрымалі ўмоўную назву «прышчэпаўшчына».

Ужо з 1928 г. аб'яднанне сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя (калгасы) становіцца генеральнай лініяй партыі ў вёсцы. Гэта было выклікана прыняццем плана звышіндустрыялізацыі, які патрабаваў значных сродкаў. Невыпадкова дзяржавай былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала незадаволенасць сялян і іх нежа-данне прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы «хлебны крызіс» 1928—1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Пачалася палітыка раскулачвання.

У вёску для стварэння калгасаў былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных камуністаў. Разам з імі адпраўлялі і рабочых-дваццаціпяцітысячнікаў, у тым ліку прысланых з прамысловых цэнт-раў РСФСР.

1929 г. увайшоў у савецкую гісторыю пад назвай «год вялікага пералому». У гэтым годзе было абагулена 46 % пасяўной плошчы, а тэарэтычным абгрунтаваннем палітыкі і суцэльнай калектывізацыі стаў артыкул I.Сталіна «Год вялікага пералому», надрукаваны ў газеце «Правда».

Без патрэбных матэрыяльна-тэхнічных і духоўна-псіхалагічных умоў у другой палове 1929 — пачатку 1930 г. пачалася суцэльная калектывізацыя і звязанае з ёй фарсіраванне тэмпаў. На гэта арыентавала пастанова ЦК ВКП(б) ад 5 студзеня 1930 г. «Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі калгаснаму будаўніцтву», а таксама рашэнні студзеньскага (1930 г.) пленума ЦК КП(б)Б аб завяршэнні калектывізацыі ўсіх бядняцка-серадняцкіх гаспадарак да канца 1931 г.

У лютым 1930 г. было прынята рашэнне калектывізаваць да сакавіка 75—80 % сялянскіх гаспадарак і аб'явіць Беларусь рэспублікай суцэльнай калектывізацыі. Гэта выклікала незадаволенасць сялян. Толькі ў 1930 г. адбылося звыш 500 узброеных выступленняў. Акрамя гэтага пачаўся масавы ўбой свойскай жывёлы, каб не здаваць яе ў калгасы. Да мая 1930 г. пагалоўе коней і буйной рагатай жывёлы скарацілася больш чым на чвэрць.

Сакавік 1930г. у газеце “Праўда” з’яўляецца артыкул І. Сталіна “Галавакружэнне ад поспехаў”., дзе адказанасць за “перагібы” у калгасным будаўніцтве ўсткладалася на нізавыя партыйныя арганізацыі. Пасля гэтага артыкула 14 сакавіка 1930 г. з'явілася пастанова ЦК ВКП(б) «Аб барацьбе са скрыўленнямі партлініі ў калгасным руху». 17 красавіка гэтага ж года ЦК КП(б)Б прыняў рэзалюцыю «Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху». У выніку кіраўніцтва рэспублікі часова адступіла ад сілавых метадаў абагулення сялянскіх гаспадарак, што адразу выклікала змяншэнне іх долі ў калгасах да 11%.

Але палітыка ўцягвання ў калгасы не была спынена. Працягвалася палітыка ліквідацыі кулацтва (заможнага сялянства) як класа шляхам раскулачвання, або лішэння маёмасці і перасялення ў Сібір. Тых,з сялян, хто не жадаў запісвацца ў калгас залічвалі да кулакоў. Для актывізацыі калектывізацыі актыўна выкарыстоўваліся як рэпрэсіі (1932г. – быў рыняты закон аб ахове калгаснай маёмасці – “закон аб пяці каласках”, па якому толькі ў 1932г. растралялі 5000 чалавек), так і стымулы. З 1930г. пачалі стварацца машынна-трактарныя станцыі (МТС), першая ў Беларусі – Койданаўская (г. Дзяржынск).

Масіраваная палітыка-ідэалагічная работа, жорсткая падатковая палітыка і іншыя меры спрыялі пашырэнню калектывізацыі. У 1935 г. яе працэнт склаў 85,6 %, у 1939 г.— больш за 90 %.

У 1935 г. урад СССР узнагародзіў БССР ордэнам Леніна за поспехі ў галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасці.

Усталяванне таталітарнага рэжыму.

Грамадска-палітычнае жыццё ў канцы 20-х — 30-я гг. і з-цвярджэнне дыктатуры. Палітычны рэжым, што ўсталяваўся ў 20-я гг. у Савецкай Беларусі, лічыцца рэжымам аўтарытарнага цэнтралізму — гэта значыць бясспрэчнага падначалення цэнтральнай уладзе, на чале якой у канцы 20-х гг. стаў I. Сталін. Прыход Сталіна да ўлады суправаджаўся спыненнем нэпа і замацаваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання грамадствам. 3 сярэдзіны 30-х гг. у рэспубліцы штучна ўмацоўваецца рэжым асабістай улады, ці культу асобы. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя супрацьстаяла сталінскай. У рэспубліцы ўсталяваўся таталітарны рэжым.

Палітычныя працэсы рэпрэсій.

Рэпрэсіі ў рэспубліцы пачаліся з барацьбы супраць “нацдэмаў”. Ужо само выкладанне на беларускай мове магло быць пастаўлена ў віну і кваліфікавана як «нацдэмаўшчына». Так здарылася з рэктарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта У. I. Пічэтам. У лагерах і турмах загінула больш як 50 пісьменнікаў

Нарком НКУС БССР Б. Берман, лічыў, што «трэба канчаць допыты ў белых пальчатках... Кожны следчы павінен выкрываць не меней аднаго арыштаванага ў суткі, а лепей — двух».

У перыяд «вялікага пералому», «штурмаў» індустрыялізацыі і калектывізацыі, разам з націскам на сялянства, быў нанесены моцны ўдар па нацыянальнай інтэлігенцыі.

Кульмінацыяй паклёпніцкай кампаніі стала справа, якая атрымала назву «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ). У 1931 г. быццам бы за прыналежнасць да яе было асуджана 90 чалавек, галоўным чынам работнікаў культуры, навукі, мастацтва. Роля кіраўніка СВБ адводзілася народнаму пісьменніку Янку Купалу. Але паэт не даў магчымасці справакаваць сябе і, вярнуўшыся дахаты пасля чарговага допыту ў лістападзе 1930 г., зрабіў спробу самагубства. «Лепш смерць фізічная, чым палітычная»,— пісаў ён у перадсмяротным лісце да А. Р. Чарвякова.

У 1932г. – адбыўся громкі працэс так званага “Беларускага нацыянальнага цэнтра”, накіраваны супраць дзеячаў Заходняй Беларусі і БНР.



Па пастанове СНК БССР «Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу» ад 25 жніўня 1933 г. была праведзена рэформа беларускай мовы, у выніку чаго яна значна наблізілася да рускай мовы.

У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, названая ў гісторыі Канстытуцыяй «перамогшага сацыялізму», у якой абвяшчаўся шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Але гэта на самай справе не ажыццяўлялася. У 1937г. – падобная канстытуцыя, 3-я паліку, была прынята і ў БССР.

У1937 г. – год піка рэппрэсій была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Ф. Гікалам, А. Р. Чарвяковым, М. М. Галадзедам.

У 1939 г., у час знаходжання на пасадзе кіраўніка НКУС БССР Л. Цанавы, было арыштавана 27 тыс. чалавек. Амаль па 900 чалавек у дзень. Паводле падлікаў вучоных, у 30—40-х гг. было рэпрэсіравана каля 600 тыс. чалавек.
ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПАД УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ.

Становішча Заходняй Беларусі. Па Рыжскаму мірнаму дагавору ад 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы адышла значная частка заходнебеларускіх зямель (Гродзенская губерня, усходнія раёны Віленскай і заходнія раёны Мінскай губерняў), якія атрымалі назву «Заходняй Беларусі». У сваю чаргу палякі называлі гэту тэрыторыю «крэсамі ўсходнімі» (усходнімі ўскраінамі), або Белапольшчай. Заходнебеларускія землі, што ўвайшлі у склад Польшчы былі падзелены на: ваяводствы, паветы, гміны(сельскія управы). Былі створаны Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластоцкае ваяводствы

Асноўныя рысы акупацыйнага рэжыму Польшчы:

1. Нацыянальна-рэлігійны ўціск. Да 1939 г. усе беларускія школы (каля 500) былі ператвораны ў польскія, спынялася выданне беларускіх газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання. Невыпадкова, што колькасць непісьменных сярод беларусаў складала амаль палову. Адной з праяў нацыянальнага прыгнечання была рэлігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай большасці беларускага насельніцтва. 3 500 існаваўшых у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы.

2. 3 эканамічнага пункту погляду Заходняя Беларусь з'яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, рынкам збыту і крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. 3 прамысловасці, дзякуючы жывёлагадоўчай накіраванасці сельскай гаспадаркі, развівалася вытворчасць масла і сыру, пашыралася колькасць мясабойняў. Аднак гарбарная, металаапрацоўчая, тэкс-тыльная і іншыя галіны, якія калісьці адыгрывалі значную ролю ў народнай гаспадарцы, прыйшлі ў заняпад. Складаючы 23 % тэрыторыІ і 11 % насельніцтва Польшчы, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы ў 1937 г. мелі толькі каля 3 % прадпрыемстваў і 2 % рабочых краіны.У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш. Гэта ўсё выклікала . найбольшую плынь эміграцыі 20—30-х гг., якую складалі працоўныя Заходняй Беларусі. 3 1921 па 1939 г. адсюль эмігрыравала больш за 250 тыс. чалавек

3. Асобыя “палітыкі” у дачыненні да Заходняй Беларусі.

- Польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі так званымі асаднікамі — былымі польскімі афіцэрамі, якім адводзіліся вялікія зямельныя надзелы і даваліся грашовыя сродкі. Для гэтага праводзілася палітыка “парцэляцыі” – продажы палякам зямель у Зах. Беларусі па ільготных крэдытах.

- У сельскай гаспадарцы праводзілася палітыка “камасацыі”, якая прадугледжвала выдзяленне сялян на хутары і ліквідацыя сервітутаў.

- Палітыка “пацыфікацыі”-уціхамірвання актыўна праводзілася да 1925г.для барацьбы з партызанамі. Паліліся вёскі, якія падтрымлівалі партызан.

- Палітычны і эканамічны рэжым, які быў устаноўлены ў Заходняй Беларусі ў 1926 г., атрымаў назву «санацыі» («аздараўлення»). Тая тэрыторыя, якая апынулася пад Польшчай, звалася «санітарны кардон». Сэнс гэтай назвы быў у тым, што I Заходняя Беларусь выконвала ролю буфера паміж СССР і капіталістычнымі краінамі з мэтай недапушчэння распаўсюджвання камуністычных ідэй (яны лічыліся эпідэміяй \ці нейкай заразай, ад якой патрэбен быў санітарны кардон).

4. Нацыянальная барацьба. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся масавы рух супраць прыгнёту буржуазна-памешчыцкай Польшчы. У першыя гады польскага панавання барацьба набыла партызанскі характар. Яна падтрымлівалася з боку як СССР, так і ўрада БНР, які знаходзіўся ў эміграцыі ў Коўне. Партызанская барацьба была арганізацыйна спынена ў 1925г.

К сярэдзіне 20-х гг. у нацыянальна-вызваленчым руху, два напрамкі:

1) рэвалюцыйна-вызваленчы, які прадстаўлялі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. у Вільні (уваходзілі: Славінскі, Арэхва, Альшэўскі, Лагіновіч ( Корчык- ён узначальваў ЦК КПЗБ з 1926 па 1936гг.), Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя БРА (частка эсэраў) і якія ўзначальвалі партызанскую барацьбу;

2) нацыянальна-дэмакратычны прадстаўлены наступнымі арганізацыямі:

- дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм, прыхільнікі БНР, якія стаялі за выкарыстанне парламенцкіх форм барацьбы. Вядома дзве фракцыі ў польскім сейме: 1-я: Беларускі пасольскі клуб, куды ў пачатку 20-х гг. Уваходзілі Тарашкевіч, Мятла, Рак-Міхайлоўскі і інш. 2-я: беларускі пасольскі клуб “Змаганне”, канец 20-х, пачатак 30-х гг., уваходзілі Дварчанін, Гаўрылік і інш.

- члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыства беларускай школы (ТБШ), створанай, у 1921 г.

- БХД (Беларуская хрысціянская дэмакраты) – легальная палітычная партыя, куды ўваходзілі Гадлеўскі, Пазняк.

Пад арганізацыйным уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя — Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), якая аб'ядноўвала звыш 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, рэвалюцыянер, грамадскі дзеяч Б. А. Тарашкевіч (кіраўнік ТБШ, акадэмік, літаратар, аўтар першай «Беларускай граматыкі для школ».). Праграма БСРГ уключала такія патрабаванні, як 1) самавызначэнне Заходняй Беларусі, 2) утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, 3) перадача зямлі сялянам без выкупу, 4) знішчэнне сістэмы асадніцтва. У 1927 г. Грамада была разгромлена польскімі ўладамі.



Масавыя акцыі супраціву: 30-я гг. Прайшлі забастоўкі на прамысловых прадпрыем-ствах буйных гарадоў Заходняй Беларусі. Больш як чатыры месяцы (кастрычнік 1932 г.— люты 1933 г.) баставалі 7 тыс. рабочых і сялян, якія працавалі ў Белавежскай пушчы.

Яркай старонкай вызваленчай барацьбы ў вёсцы з'явілася ўзброенае выступленне сялян Кобрынскага павета ў жніўні 1933 г. Супраць паўстаўшых былі накіраваны карныя войскі і паліцыя ўсяго ваяводства. Карнікі знішчылі мястэчка Навасёлкі, у якім выступленні сялян былі найбольш актыўнымі.

У 1935 г. выбухнула паўстанне і нарачанскіх рыбакоў. Дырэкцыя дзяржаўных лясоў, ва ўпраўленне якой было перададзена возера Нарач, забараніла свабодную лоўлю рыбы. Тры тысячы сялян прыазёрных вёсак, абураныя забаронай, захапілі рыбныя ўчасткі. Барацьба працягвалася аж да верасня 1939 г.

Адным з найбольш вядомых дзеячаў у гісторыі КПЗБ з'яўляецца Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (1913— 1971). У 1936 г. падчас суда польскіх улад над рэвалюцыйнымі дзеячамі ён, тады яшчэ камсамолец-падпольшчык, стрэліў у правакатара, пры гэтым сам быў цяжка паранены і арыштаваны. Прысуд да смяротнага пакарання пад націскам грамадскасці быў заменены польскімі ўладамі на пажыццёвае зняволенне.

У 1936—1937 супраць камуністаў Польшчы, Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі было сфабрыкавана абвінавачванне ў тым, што іх кіраўнікі з'яўляюцца агентамі польскай палітычнай паліцыі. КПЗБ была распушчана.


: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання


1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   24


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка