Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці


Культура заходняй Беларусі



старонка21/24
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   24

Культура заходняй Беларусі.

Да захопу Польшчай Заходняй Беларусі тут працавала каля 350 беларускіх школ і беларускія гімназіі ў Навагрудку, Клецку, Радашковічах і Вільні. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы.

Важную ролю ў жыцці Заходняй Беларусі ў 20—30-я гг. адыграла Таварыства беларускай школы (ТБШ)—масавая культурна-асветніцкая арганізацыя, створаная ў 1921 г. У пачатку 30-х гг. ТБШ налічвала каля 500 гурткоў і 30 тыс. актывістаў. Таварыства змагалася за пісьменнасць насельніцтва, за адкрыццё новых і захаванне існуючых беларускіх школ.

Заслуга Таварыства не толькі ў вялікай асветніцкай дзейна-сці, але і ў тым, што яно ў цяжкіх умовах нацыянальнага пры-гнёту падрыхтавала і выхавала значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Гэта — грамадскі дзеяч, вучоны, аўтар беларускай граматыкі Браніслаў Тарашкевіч, збіральнік фаль-клору і песень, музыкант і кіраўнік народнага хору Рыгор Шырма, паэты Яўген Скурко (Максім Танк) і Валянцін Таўлай, пісьменнік Піліп Пейстрак і многія іншыя дзеячы культуры.




Пачатак 2-й Сусветнай вайны і ўз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР..

У 2-й палове 1939г. намецілася збліжэнне СССР і Германіі.



20 жніўня 1939г. быў заключаны Савецка-германскі гандлёвы дагавор.

23 жніўня 1939 г. – заключэнне савецкім кіраўніцтвам пакта аб ненападзе з Германіяй
(так званы пакт Молатава — Рыбентропа) фактычна пакідала Польшчу сам-насам у барацьбе з германскім фашызмам. Пакт з Германіяй быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тарыторыя Польшчы і шэраг іншых краін падзяляліся на сферы ўплыву СССР і Германіі. Устанаўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нараў, Буг, Вісла, Сан (так званая лінія Керзона) Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР.

1 верасня 1939 г. гітлераўская Германія напала на Польшчу, распачаўшы тым самым другую сусветную вайну. Маючы велізарную ваенную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, фашысцкія войскі хутка рухаліся ў напрамку да граніцы СССР.

17 верасня 1939г. пачаўся , так званы, “вызваленчы паход Чырвонай Арміі”, якая перайшла мяжу з Заходняй Беларуссю і пачала рухацца на Захад.

22 верасня 1939 г. у Брэсце адбыўся сумесны ваенны
парад савецкіх і нямецкіх войскаў.

25 верасню савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь і спыніліся на лініі Гродна — Брэст і далей на поўдзень Гэтая мяжа і была замацавана Дагаворам аб дружбе
і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж Савецкім Саюзам і Герма-
ніяй. Паводле дагавора такая граніца была праведзена так званай «лініі Керзана», вызна-чанай яшчэ ў 1919 г. Вярхоўным саветам Антанты як усходняя граніца Польшчы. Гэта была этнічная мяжа паміж беларусамі і палякамі. Да дагавора былі прыкладзёны два сакрэтныя пратаколы, згодна з якімі ў сферу ўплыву СССР былі ўключаны дадаткова Літва і Фінляндыя.
10 кастрычніка 1939 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

Пасля заняцця Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі тут пачалося ўсталяванне савецкага ладу. На шматлікіх мітынгах і сходах насельніцтва праводзіліся рашэнні аб устанаўлеііні савецкай улады і ўз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР. 22 кастрычніка 1939 г. прайшлі выбары ў Народны сход, які павінен быў у заканадаўчым парадку вырашыць пытанне аб уладзе. Ён адбыўся 28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку.

Па дакладу С. В. Прытыцкага Народны сход прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады; рэзалюцыі аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной пра-, мысловасці.

Дэпутаты Народнага сходу Беларусі звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР.



2 лістапада 1939 г. Надзвычайная V сесія Вярхоўнага Савета
СССР 11 лістапада нечарговая сесія Вярхаўнага Савета
БССР, адпаведна, прынялі Законы аб уключэнні Заходняй
Бёларусі ў склад СССР і ўз'яднанні яе з БССР. У выніку ўз'яднання з Заходняй Беларуссю тэрыторыя БССР павялічылася з 125,5 тыс. км2 да 225,7 тыс. км2, насельніцтва вырасла прыкладна ў два разы і ў канцы 1940 г. склала больш як 10 млн чалавек.
Пераўтварэнні.

У заходніх абласцях Беларусі разгарнуліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні — тэхнічна рэканструяваліся старыя і пачалі будавацца новыя прамысловыя прадпрыемствы. Ужо за першы год існавання савецкай улады павялічыўся аб'ём прадукцыі мясцовай прамысловасці. За сем месяцаў быў адноўлены Днепра-Бугскі канал працягласцю 201 км, тады як Польшча не здолела зрабіць гэта на працягу 20 гадоў. Было ліквідавана беспрацоўе. 30 тыс. сялянскіх двароў былі аб'яднаны ў калгасы. Гэты працэс, як і ва ўсходніх абласцях, быў гвалтоўным.

У глыб СССР высяляліся тыя, каго залічылі ў «ворагі народа», усяго больш за 140 тыс. чалавек.


Тэма 7.

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВОЙНЫ.

НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКАЯ АКУПАЦЫЯ БССР Усталяванне акупацыйнага рэжыму

Жорсткае патрабаванне Сталіна не паддавацца на правакацыі дэзарыентавала армію і народ. У выніку такой пазіцыі савецкія войскі не былі гатовыя сустрэць ворага ў стане поўнай баявой гатоўнасці.

... Напярэдадні вайны суадносіны ваенных сіл СССР і Германіі ў паласе Заходняй асобай. ваеннай акругі (ЗахАВА), якая размяшчалася на тэрыторыі Беларусі, былі наступнымі:

Сілы і сродкі

Праціўнік

ЗахАВА

Суадносіны

Дывізіі

40

44

1:1,1

Асабовы склад (тыс. чал.)

820

671,9

1,2:1

Гарматы і мінамёты

10 763

10 087

1,06:1

Танкі

810

2201*

1:2,7

Самалёты

1677

1685*

1:1

* Галоўным чынам устарэлых узораў.







У першапачатковы перыяд вайны савецкія войскі (спадзяёмся, што гэта вам ужо вядома з урокаў па сусветнай гісторыі) прымушаны былі адступаць. Прычыны паражэнняў Чырвонай арміі:

- асабовы склад Чырвонай Арміі рыхтаваўся галоўным чынам да наступальных дзеянняў, таму што існавала думка аб будучай вайне як вайне скарацечнай і на чужой тэрыторыі.

- Па колькасці байцоў савецкія дывізіі саступалі нямецкім, да таго ж , апошнія мелі вопыт чатырох ваенных кампаній.

- Не было цалкам праведзена пераўзбраенне войскаў, новая тэхніка была яшчэ не асвоена. ---

- Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася ў БССР, былі аслаблены масавымі рэпрэсіямі, якія пазбавілі Чырвоную Армію каля 45 тыс. вопытных каман-

дзіраў.


  • Напад фашысцкай Германіі на СССР прыпаў на час, калі становішча краіны было найбольш

слабым і з пункту гледжання знешнепалітычнага. На Германію працавала большасць краін Заходняй Еўропы. Англія аказалася блакіраванай на сваім востраве. ЗША прытрымліваліся пазіцыі чакання.

  • Германія своечасова перавяла сваю эканоміку на ваенны лад, ажыццявіла мілітарызацыю

краіны, далучыла да свайго патэнцыялу эканоміку многіх краін Заходняй Еўропы;

  • германскі вермахт меў дакладна распрацаваны план «Барбароса», вопыт вядзення

баявых аперацый з масавым выкарыстаннем танкаў, авіяцыі, артылерыі, загадзя правёў мабілізацыю і канцэнтрацыю войск на заходніх савецкіх гра- і ніцах;

  • савецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва дапусціла пралікі ў ацэнцы ваенна-стратэгічнай сітуацыі.

Звесткі, што паступалі з розных крыніц аб канкрэтных тэрмінах нападу на СССР, .«' / канцэнтрацыя нямецкіх ваенных сіл каля заходніх граніц, аблёты авіяцыяй прыгранічных раёнаў, актывізацыя шпіёнскай дзейнасці савецкім кіраўніцтвам да ўвагі не прымаліся, правільныя вывады не рабіліся;

  • войскі заходніх акруг не былі падрыхтаваны для адпору ворагу: артылерыя знаходзілася на вучэбных палігонах, авіяцыя як мішэнь для праціўніка заставалася на месцах пастаяннай дыслакацыі, войскі не былі прыведзены ў стан баявой гатоў-насці; /

  • удары з паветра і дзейнасць дыверсантаў у тыле Чырво-най Арміі прывялі да разбурэння сродкаў сувязі, радыёсувязь фактычна адсутнічала, у выніку кіраўніцтва войскамі было згублена.



Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі вераломна ўварваліся ў межы Савецкага Саюза.

У адпаведнасці з планам «Барбароса»(вядомы як дырэктыва №21, прынятая ў снежні 1940г.) ставілася задача разграміць Савецкі Саюз у маланкавай кампаніі (бліц-крыг). Група армій

«Цэнтр», якая павінна была дзейнічаць на галоўным стратэгічным кірунку — маскоўскім, рухалася праз Беларусь і павінна была знішчыць войскі ЗахАВА.

22 чэрвеня 1941 г. была аб'яўлена мабілізацыя ў армію мужчын ва ўзросце ад 23 да 36 гадоў.


23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання 10 ліпеня — Стаўка Вярхоўнага Камандавання), а 30 чэрвеня — Дзяржаўны Камітэт Абароны на чале з I. Сталіным.
Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць.

Насмерць, да апошняга патрона, стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў каля батальёна гітлераўцаў знішчылі байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. М. Кіжаватава, што знаходзілася ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці.

. Гінулі, але не пакідалі баявыя пазіцыі воіны пагранічных застаў, якімі камандавалі афіцэры I. Р. Ціханаў, В. М. Усаў. Лётчыкі П. С. Рабцаў, А. С. Данілаў, С. М. Гудзімаў, Д. В. Кокарау таранілі варожыя самалёты.

Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Створаны 24 чэрвеня штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан I. М. Зубачоў і палкавы

камісар Я. М. Фамін. Абаронай Усходняга форта Кіраваў маёр П. М. Гаўрылаў. Гарнізон крэпасці пратрымаўся каля месяца.
Адважна змагаліся лётчыкі ў небе Беларусі. Вядомы подзвіг намесніка камандзіра эскадрыллі знішчальнага палка А. С. Данілава, які ўступіў у адзінаборства з дзевяццю «месершмітамі», збіў два з іх і тараніў трэцяга. 3 цяжкасцю пасадзіўшы свой пашкоджаны самалёт у полі, Данілаў страціў прытомнасць, яго падабралі вяскоўцы і даставілі ў шпіталь. Пасля выздараўлення ён вярнуўся на фронт.

Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, ураджэнец Беларусі капітан М. Ф. Гастэла і члены яго экіпажа — А. А. Бурдзянюк, Р. М. Скарабагаты і А. А. Калінін. Са згоды экіпажа камандзір | накіраваў палаючы самйлёт на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын.

Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчык В. I. Коўзан адзіны ў свеце лётчык які зрабіў тры тараны і застауся . ў жывыхД

У абароне сталіцы Беларусі- Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дывізія пад каманда- ваннем генерал-маёра I. М.Русіянава, якая праз два месяцы стала першай гвардзейскай ва ўсёй Чырвонай Арміі. Абаронцы сталіцы ўпершыню ў гады вайны выкарысталі так званую «шкляную артылерыю» — бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі (кактэль Молатава) Алё, нягледзячы на ўпартае супраціўленне, 28 чэрвеня Мінск быў страчаны.



Абарона Магілёва. Надзвычай напружаны характар насілі баі ў раёне Магілёва.
Абарона горада ўвайшла гераічнай старонкай у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Яна працягвалася 23 дні. З ліку адважных абаронцаў вызначыўся і стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Ф. Куцепава.Толькі за адзін дзень баёў байцы Куцепава
знішчалі 39 фашысцкіх танкаў. Аб гэтых баях пісьменнік Кан-
станцін
Сіманаў расказаў у рамане «Жывыя і мёртвыя». Палкоўнік С. Ф. Куцепаў стаў прататыпам аднаго з герояў рамана генерала Сярпіліна. Па завяшчанню пісьменніка на тым месцы каля Магілёва, дзе ў 1941 г. адбываліся баі, на Буйніцкім полі, быў развеяны пасля смерці яго прах.

Мужна абаранялі Магілёў байцы 172-й дывізіі пад кіраўніцтвам Раманава.



Ліпеньскія контрудары.

1-ы: Лепельскі, здзейснены танкавай групай П.А. Курачкіна, пад Сянно адбылася адна з самых буйных танкавых бітваў 2-й Сусветнай вайны.

2-гі: Войскі пад камандаваннем генерала Пятроўскага часова вызвалілі Жлобін і Рагачоў.

3-ці: 22 ліпеня пачаўся 12-дзённы рэйд па тылах ворага кавалерыйскай групы генерала А. I. Гарадавікова. Былі вызвалены Глуск, Старыя Дарогі, нанесены раптоўны ўдар па Асіповічах. 30 ліпеня быў вызвалены Крычаў.
14 ліпеня 1941г. - Батарэя рэактыўных мінамётаў «кацюша», якой камандаваў капітан I. А. Флёраў, аказала ўпартае супраціўленне ворагу пад Оршай і дала тут першы залп.

Мужна змагаліся воіны — ураджэнцы Беларусі — на іншых франтах вайны. Так, малодшы лейтэнант Віктар Талаліхін у ходзе бітвы пад Масквой здзейсніў першы ў гісторыі начны паветраны таран.

Але летам 1941 г. часці Чырвонай Арміі вымушаны былі адступаць на Усход.

Адказнасць за такое адступленне савецкіх войскаў Сталін усклаў на кіраўніка ЗахАВА Д. Р. Паўлава, які быў арыштаваны і расстраляны.


АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.
К пачатку верасня 1941г. уся тэрыторыя Беларусі была акупавана немецкімі вайскамі.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі «новы парадак»..

Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост», згодна з якім прадугледжвалася

75 % рускіх, беларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25 % ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыган і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі, дык іх чакала поўнае знішчэнне.

Тэрыторыя Беларусі была падзелена на некалькі частак. Тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, большай часткі Гомельскай і ўсходніх раёнаў Мінскай абласцей была ўключана ў зону армейскага тылу групы армій «Цэнтр», дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала ваеннае камандаванне. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі ўведзены ў склад рэйхскамісарыята «Украіна». Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі далучаны да Усходняй Прусіі. Паўночна-заходнія раёны Віленскай вобласці адышлі да генеральнай акругі Літвы. Баранавіцкая вобласць, часткі Мінскай і Віленскай, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей ('/з тэрыторыі БССР) склалі Генеральную акругу Беларусі («Генеральбецырк Беларутэнія»). Яна была ўключана ўсклад рэйхскамісарыята «Остланд» з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 раёнаў (гэбітаў). Намеснікам Гітлера тут стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ.

У якасці дапаможных мясцовых устаноў акупанты стваралі гарадскія і раённыя ўправы на

чале з начальнікамі раёнаў або бургамістрамі гарадоў. У воласці пры-значаліся валасныя старшыні, а ў вёсках былі старасты.

Галоўным сродкам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку генацыду — знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным уладам або з-за адрознення па расавай прымеце. 3 фашысцкіх салдат і афіцэраў здымалася ўсякая адказнасць за злачынствы на акупіраванай тэрыторьіі. I

У Беларусі было створана больш як 260 лагераў смерці. У кожным раёне дзейнічалі канцлагеры, турмы, гета. У Мінску і яго ваколіцах знаходзілася пяць такіх лагераў. Адзін з іх — Трасцянец, за 10 км на ўсход ад горада. У сістэме ілагераў фашысцкай Германіі ён стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака па колькасці знішчаных чалавек— 206 500 чалавек.

Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя , месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 70.. Мінскае гета знаходзілася ў паўночна-заходняйі частцы горада, тэрыторыя якон была агароджана калючым дротам. Тут было каля 50 % жыхароў Мінска.

Гітлераўцы знішчалі ваеннапалонных і мірнае беларускае на-сельніцтва. За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць партызан яны правялі ў Беларусі больш як 140 карных экспедыцый, у час якіх цэлыя раёны ператварыліся ў «зоны пустыні». Самыя вядомыя аперацыі мелі назвы: “Котбус” (праведзеная ў маі — чэрвені 1943 г. супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай зон), “Герман”, “Балотная ліхаманка”, “Свята вясны” і інш.

22 сакавіка 1943 г. фашысты разам з палі-цэйскімі спалілі жывымі ўсіх жыхароў вёскі. Хатынь, паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. Назва «Хатынь» стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады вайны. Усяго ў Беларусі было знішчана больш як 2 млн. 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, з якіх] 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.

КАЛАБАРАНТЫ – жыхары акупаванай тэрыторыі, якія дапамагалі акупантам.

Яшчэ у 1941г. была створана нацыянальная беларуская арганізацыя пад кантролем немецкага рэжыму “Беларуская народная самапомач” начале з Ермачэнкам.



Спробы стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці і войска. Поспехі савецкіх войск на франтах вайны, гераічнае супраціўленне насельніцтва ў тыле прымушалі гітлераўскае кіраўніцтва ўсё часцей звяртацца да палітычных манеўраў з тым, каб увесці ў зман народ і шырэй прыцягнуць яго да барацьбы супраць бальшавізму. Менавіта такім манеўрам з'яўлялася стварэнне ў снежні 1943 г. Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), якую ўзначаліў Р. Астроўскі.

БЦР з'яўлялася марыянетачным урадам, таму што поўнасцю працавала пад кантролем гітлераўцаў. Рада дапамагала акупантам весці барацьбу супраць партызан, выконваць пастаўкі для фашысцкай арміі.

У сакавіку 1944 г. па загаду Р. Астроўскага пачалася прымусовая мабілізацыя ў Беларускую краёвую абарону (БКА). За няяўку ў вызначаны тэрмін прадугледжвалася пакаранне смерцю. Галоўнае камандаванне БКА ўзначаліў маёр Ф. Кушаль. Для афіцэраў і падафіцэраў былі арганізаваны 3-тыднёвыя курсы перападрыхтоўкі.

К сярэдзіне красавіка БЦР удалося стварыць 36 пяхотных і 6-сапёрных батальёнаў БКА.



27 чэрвеня 1944 г. у гарадскім тэатры Мінска адбыўся II Усебеларускі кангрэс, на які з'ехаліся бургамістры, начальнікі паліцыі, члены БЦР і іншыя «дэлегаты» — здраднікі Айчыны. Кангрэс абвясціў сябе «паўнапраўным і найвышэйшым прад-стаўніком беларускага народа», выбраў Р. Астроўскага прэзі-дэнтам БЦР, выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці. Але праз некалькі дзён гэтыя «кангрэсмены» пад гукі артылерыйскай кананады наступаўшых савецкіх войск ужо ўцякалі ў Берлін і Кёнігсберг.
БЕЛАРУСКІ НАРОД У БАРАЦЬБЕ 3 ФАШЫСЦКАЙ ГЕРМАНІЯЙ

Масавая барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў.

Пачатак барацьбы супраць акупантаў.

Неўзабаве пасля варожага ўварвання насельніцтва рэспублікі на чале з камуністамі стала на шлях барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ужо на пяты дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміраваны і партызанскі атрад, які ўступіў у бой з захопнікамі. Гэта быў адзін з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі. Яго ўзначальваў партыйны кіраўнік В. 3. Корж.

У гэты ж час у Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці арганізаваўся партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік», які ўзначалілі Ц. П. Бумажкоў і Ф. I. Паўлоўскіпершыя з савецкіх партызан, якім 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне – Героя Савецкага Саюза.

А ў ліпені 1941 г. рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі партызанскі атрад пад кіраўніцтвам свайго дырэктара М. П. Шмырова. (Мянушка: бацька Мінай, стваральнік Першай. партызанскай брыгады. Акупанты схапілі чацвёра дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі, пазней гэта стала сюжэтам п’есы “Заложнікі”)

У падтрымку партызанскага руху ўжо ў 1941 г. Янка Купала напісаў верш «Беларускім партызанам».

У барацьбу з ворагам уступілі таксама падпольшчыкі. Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вуз-ла К. С. Заслонаў, які ўладкаваўся да немцаў начальнікам рускіх паравозных брыгад Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя на кавалкі вугалю, якія праз вугальныя склады падкідваліся ў паравозныя топкі. Такім чынам заслонаўцы вывелі са строю больш як 200 паравозаў.

Пачало дзейнічаць партыйнае падполле ў Мінску. Яго арганізатарамі былі I. I. Матусевіч, I. П. Казінец. Падпольшчыкі наладзілі друкаванне газеты «Звязда», рэдактарам якой з'яўляўся


Уладзімір Амельянюк. К канцу 1941 г. у Мінску налічвалася некалькі дзесяткаў падпольных арганізацый і груп. На нарадзе іх прадстаўнікоў быў створаны агульнагарадскі партыйны цэнтр — Мінскі падпольны гарком КП(б)Б на чале з I. К. Кавалёвым. За дзейнасць падпольшчыкаў Мінск акупантамі быў названы “страляючым горадам”.

Разгортванне масавай барацьбы супраць фашысцкіх захопні-каў. Актывізацыі партызанскай барацьбы ў значнай ступені садзейнічалі перамога савецкіх войскаў пад Масквой і зімовае наступленне Чырвонай Арміі (снежань 1941 — студзень 1942 г.), якія пахавалі гітлераўскую стратэгію «маланкавай вайны» і садзейнічалі ўзмацненню агульнай барацьбы супраць фашызму.
: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання


1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   24


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка