Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці



старонка6/24
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.63 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   24

Да канца XVI пачатку XVII ст. у дзяржаўнай судовай сістэме на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў

традыцыйны копны суд. У ім шляхціц, баярын, селянін выступалі раўнапраўнымі асобамі ў судовым разборы. Суддзямі на копным сходзе былі мужы і старцы копныя, якія вылучаліся з сялян. Копы збіраліся для разбораў як грамадзянскіх, так і крымінальных спраў., Судовыя пастановы тут абскарджанню не падлягалі і выконваліся адразу.



Тэндэнцыя: Па меры ўзмацнення ролі дзяржаўнай адміністрацыі значэнне копных судоў змяншалася. I калі ў XVI ст. дзяржаўныя органы не перашкаджалі іх дзейнасці, то ў XVII ст. копныя сходы пачалі забараняцца землеўладальнікамі і прадстаў-нікамі мясцовай адміністрацыі.
Дзейнасць судовых устаноў абапіралася на трывалую заканадаўчую базу – Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. У адпаведнасці са Статутамі асноўнымі прынцыпамі правасуддзя былі:

        1. прыярытэт законаў

        2. публічнасць суда

        3. права абвінавачваемага на абарону

        4. персанальная адказнасць за забойства

        5. аддзяленне суда ад улады

        6. адзінства законаў для ўсіх:


Войска. XVI ст. было пераходным этапам у арганізацыі вайсковай справы ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэты час асновай войска па традыцыі з’яўлялася ўсеагульнае апалчэнне, так званае паспалітае рушанне. Але ўжо ў XVIIXVIII стст. войска было пастаянным і прафесійным, складалася з наёмнікаў, службу якіх аплачвалі падаткаплацельшчыкі

Са сваіх зямельных уладанняў шляхціц павінен быў выстаўляць добра ўзброенага і падрыхтаванага да вайсковай службы ратніка: аднаго ад васьмі службаў (адна служба — прыкладна дзве сялянскія гаспадаркі)

У кожным павеце збіраліся свае харугвы. Потым яны злучаліся на ўзроўні ваяводства. Начале аб'яднаных харугваў станавіўся кашталян.

Рэформа 1565г.

Ваяводствы ў сваю чаргу был падзелены на паветы.(паняцце павет сустракаецца ў 15cт.) Паводле рэформы 1565 г. беларускія землі былі падзелены ў межах 6 ваяводстваў (Віленскае, Трокскае/абдрукоўка/, Берасцейскае, Віцебскае, Менскае, Наваградскае, Мсціслаўскае; Полацкае) і 16 паветаў ( усяго ў ВКЛ – 30 паветаў). На паветы не дзяліліся Полацкае і Мсціслаўскае ваяводствы. У склад Віцебскага ваяводства ўваходзілі Віцебскі і Аршанскі паветы, у склад Новагародскага — Новагародскі, Ваўкавыскі, і Слонімскі.



У другой паловеХУІ ст. былі створаны:

Берасцейскае ваяводства з Берасцейскім і Пінскім паветамі,

Менскае — з Менскім, Рэчыцкім і Мазырскім паветамі.

Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі паветы былі ўключаны ў Віленскае ваяводства, Гародзенскі — у Трокскае.



Тэндэнцыя: Такім чынам, на працягу XIVXVI стст. васальная сістэма мясцовага кіравання ў ВКЛ была заменена павятова-ваяводскай сістэмай, што забяспечвала кансалідацыю правячай эліты вакол велікакняжацкай улады і аб'ектыўна спрыяла цэнтралізацыі дзяржавы.

Культура.

Адраджэнне – Францыск Скарына.

Адраджэнне (Рэнесанс) — эпоха росквіту мастацтваў, станаўлення навук, узнікнення кнігадрукавання ў пераходны перыяд ад сярэдневякоўя да Новага часу. Было характэрна для шэрага краін Еўропы XIV—XVI стст.,

для Вялікага княства Літоўскага XVI — пачатку XVII ст. Класічны і унікальны варыянт еўрапейскага Рэнесансу ажыццявіўся ў Італіі і прайшоў тры асноўныя этапы: Ранні (XIII — XIV стст.), Высокі (XV ст.) і Позні (XVI ст.). З адраджэннем звязана паняцце гуманізма. Гуманізм — філасофскае вучэнне, якое сцвярджае высокую годнасць чалавека, прызнае яго права на зямное шчасце, свабоду чалавечай асобы, прапагандуе ідэалы чалавекалюбства.



Рэнесансавая культура ВКЛ па асноўных прыкметах была блізкай да Паўночнага Рэнесанса (да культуры краін на поўнач ад Італіі, Альпаў). Адраджэнне ў гэтых краінах пачалося амаль на 100 гадоў пазней, чым у Італіі, і вызначалася такімі асаблівасцямі, як большая залежнасць ад сярэдневяковых і рэлігійных традыцый, пэўная сувязь з Рэфармацыяй і нацыянальным адраджэннем.

У Беларусі адметнымі рысамі Адраджэння было яшчэ і тое, што тут развіццё культуры адбывалася ва ўмовах рэлігійнай талерантнасці і апоры праваслаўнага насельніцтва на грэка-візантыйскую, старажытнарускую культуру. Культура Беларусі гэтага часу спалучала рысы славянскай і заходнееўрапейскай.

На еўрапейскай мове навукі, свецкай літаратуры і дыпламатыі — лаціне — напісаў сваю славутую паэму «Песня пра зубра» выдатны паэт, сучаснік Скарыны Мікола Гусоўскі (1470-я — пасля 1533). Яна была выдадзена ў 1523г. у кракаўскай друкарні дзякуючы мецэнацкай дапамозе маці Жыгімонта II Аўгуста Боны Сфорца. Твор асуджае феадальныя разлады, кровапралітныя войны, якія прыносяць народу незлічоныя беды і заклікае хрысціянскія народы Еўропы аб'яднацца ў барацьбе з турэцкай (мусульманскай) пагрозай

Прыкладна ў гэты ж час яшчэ адзін паэт-лацініст Ян Вісліцкі (каля 1480— 1520-я гг.) стварыў гістарыч-нае палатно — паэму «Пруская вайна». У цэнтры твора — бітва пад Грунвальдам 1410 г.

Еўрапейскую вядомасць у гэты час займелі паэмы творцаў Вялікага княства Літоўскага: Андрэя Рымшы «Дакатэрас», Яна Радвана «Радзівіліяда», Гальяша Пельгрымоўскага «Пасольства да вялікага князя маскоўскага».

Сацыяльнай асновай рэнесансавай культуры ў ВКЛ былі пераважна прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, а таксама частка мяшчанства і разнастайная па сацыяльнаму статусу і паходжанню тагачасная «інтэлігенцыя». У Заходняй Еўропе рэнесанс падтрымлівалі ў асноўным мяшчане.

У развіцці рэнесансавай культуры ў Беларусі і ва ўсім Княстве можна вызначыць два этапы.



Першы этап прыпадае на канец XVпершую палову XVI ст. У гэты перыяд выявіліся такія рэнесансавыя рысы культуры, як узнікненне беларускага кнігадрукавання, пачатак станаўлення агульнадзяржаўнага заканадаўства (Статут 1529 г.), зараджэнне новалацінскай паэзіі, пранікненне рэнесансавых матываў у палацава-замкавае дойлідства, мастацтва, інструментальную музыку. Важную ролю ў распаўсюджанні рэнесансавай культуры адыгрывалі знешні гандаль, вучоба выхадцаў з Беларусі ў еўрапейскіх універсітэтах, дыпламатычная і іншая дзейнасць службовых асоб за мяжой, іх кантакты з дзеячамі культуры ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы і ў Беларусі.

Другі этап рэнесансавай культуры ў ВКЛ уключае ў сябе па часе другую палову XVI ст., а па зместу ў параўнанні з Заходняй Еўропай — Высокае і Позняе Адраджэнне. У гэты час рэнесансавая культура ў ВКЛ знайшла ўвасабленне ва ўзнікненні новага творчага асяроддзя, якое ахоплівала ў першую чаргу навуковыя і пісьменніцкія колы грамадства, паскарэнні духоўнай эмансіпацыі (культурнага і палітычнага развіцця) шляхты і часткова мяшчанства, агульным пашырэнні свецкай культуры, рэнесансавых форм жыцця і побыту сярод заможных пластоў насельніцтва, фарміраванні новых палітычных, этычных і эстэтычных ідэалаў, аднаўленні хрысціянскіх традыцый, пранікненні рэнесансавай педагогікі ў школьную справу..

Галоўныя дасягненні культуры Адраджэння ў Беларусі стала ўзнікненне беларускага кнігадрукавання заснавальнікам якога з'явіўся выдатны дзеяч культуры еўрапейскага ўзроўню, мысліцель і гуманіст Фракцыск Скарына (каля 1490 — каля 15,5!). У сваёй кнігавыдавецкай дзейнасці Скарына звярнуўся да кніг Бібліі.

Адметнай рысай культурнага жыцця стала пашырэнне грамадска-палітычнай, ці, як яе называюць, публіцыстычнай (ад лацінскага грамадскі) літаратуры. Яна з'явілася ў выглядзе прадмоў, пасляслоўяў, трактатаў.

Найболып вядомы ўзор публіцыстычнай літаратуры гэтага перыяду — «Трэнас» Мялеція Сматрыцкага. Ён быў напісаны ў форме плачу і з'яўляўся водгукам на пагром праваслаўных цэркваў і манастыроўу Вільні, учынены ў 1609 г. уніяцкім мітрапалітам Іпаціем Пацеем.

Другая палова XVI ст. была адзначана асабліва значным пашырэннем жанравай і моўнай разнастайнасці літаратуры. Асаблівай папулярнасцю карысталася «Хроніка польскаяглітоўская, жамойцкая і ўсяе Русі», напісаная галоўным чынам на беларускіх і літоўскіх крыніцах польскім гісторыкам Мацеем Стрыйкоўскім і надрукаваная ў Кёнігсбергу ў 1582. Рэнесансавы характар маюць творы батальна-эпічнай і панегірычнай паэзіі, у якіх прыўзнята апісвалася гераічная гісторыя ВКЛ. Падзёям Лівонскай вайны прысвечана паэма Андрэя Рымшы «Дзесяцігадовая аповесць вайсковых спраў Крыштафа Радзівіла» (друкарня ў Вільні, 1585г.

У Берасці ў 1577 г. на сродкі полацкага ваяводы былі надрукаваны кнігі вядомага польскага гуманіста і правазнаўцы і Андрэя Маджэўскага «Аб паправе Рэчы Паспалітай».


Францыск Скарына.
Найбольш рэнесанс праявіўся ў выданнях Скарыны. Францыск Скарына нарадзіўся каля 1490г. Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт. 1512г. абараніў дысертацыю на суісканне ступені доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце.

Першыя выданні Скарыны: 1517г. – Прага – кніга Псалтыр. Пражская друкарня Скарыны дзейнічала пры падтрымцы віленскіх і полацкіх мяшчан-купцоў Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка.



1522 – кніга “Апостал”, 1525г. – “Малая падарожная кніжыца” месца выдання – Вільня.

Спадчына Скарыны налічваіг 25 выданняў.

Скончыў Францыск Скарына сваё жыццё ў Празе каля 1551 г.

Яго словы ў кнігах: «Усялякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне — люстра нашага жыцця, лекі для душы». У добрых кнігах «схавана мудрасць, бы моцу каштоўным камені, золата ў зямлі і ядро ў арэху», — даводзіў першадру-кар. «А без мудрасці і добрых звычаяў нельга пачціва жыць людзям на зямлі», — быў упэўнены Скарына.

«Понеже от прироження звери, ходяшне в пустынн, знають

ямы своя; птицы, летаюште по возьдуху, ведають гнёзда своя; рыбы, плавающе по морю и в реках, чують виры своя пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, где зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають».
Паслядоўнікі Скарыны.

У Заблудаве рускімі першадрукарамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам у 1569г. было выдадзена «Евангелле вучыцельнае». Пасля выхаду ў свет у Маскве першых дзвюх кніжак (1564, 1565 гг.) з-за праследаванняў духавенства яны былі вымушаны пакінуць Расійскую дзяржаву і пераехаць у Вялікае княства Літоўскае.



У маёнтку Цяпіна, што на Полаччыне (каля Лепеля), займаўся выдавецкай дзейнасцю дробны полацкі шляхціц Васіль Цяпінскі. Ён стаў палымяным прапагандыстам беларускай мовы ў ВКЛ і адвечных на гэтай зямлі ўсходнеславянскіх духоўных каштоўнасцей. У прадмове да выдадзенага ім каля 1570 г. на старабеларускай мове «Евангелля» ён адзначаў, што «зацный, славный, острій, довстныный» народ беларускі мае даўнія і багатыя гістарычныя і культурныя традыцыі. А таму кнігавыдавец заклікаў «велікіх княжат», паноў, духавенства не ўжываць «полскае або іные пісьма», а развіваць адукацыю на роднай мове.
У 1619 г. у Еўі ўпершыню была выдадзена граматыка Мялеція Сматрыцкага. Менавіта па ёй спасцігаў грамату вялікі рускі вучоны Міхаіл Васілевіч Ламаносаў., які назваў кнігу “воротамі моей ученості”
У 1631 г. у Куцеінскай, а ў 1636 г. Магілёўскай друкарнях вядомы беларускі асветнік Спірыдон Собаль надрукаваў «Буквар».
У сярэдзіне 1570-х гг. Пётр Мсціславец заснаваў у Вільні на сродкі беларускіх друкароў і грамадскіх дзеячаў братоў Кузьмы і Лукаша Мамонічаў славутую друкарню. Віленская друкарня Мамонічаў працавала да 1623 г. Тут быў выдадзены Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. (на старабеларускай мове, а ў 1614 г. і на польскай), друкаваліся пастановы соймаў і іншыя заканадаўчыя акты.

У апошнія дзесяцігоддзі XVI ст. вядучым цэнтрам беларусу , кага кнігадрукавання стала Вільня, дзе працавалі друкарні Васіпя Гарабурды, Пятра Мсціслаўца, братоў Мамонічаў.

Выключнай з'явай стала адкрыццё ў 1579 г. першага ў ВКЛ Віленскага універсітэта, які, праўда, так і застаўся адзіным да канца XVIII ст., калі ВКЛ спыніла сваё існаванне. (3 1779 г. універсітэт меў назву Акадэмія, 3.1781 г.— Галоўная школа ВКЛ, з 1796 г,— Галоўная Віленская школа.) Спачатку тут працавалі тэалагічны і філасофскі факультэты, пазней — яшчэ медыцынскі. Сярод першых выкладчыкаў універсітэта былі шырока вядомы заснавальнік эканамічнай тэорыі, прадстаўнік фармальна-рэлігійнай логікі — Марцін Сміглецкі (яго «Логіка» тройчы перавыдавалася ў Англіі для студэнтаў Оксфардскага універсітэта), прафесар О. Крыгер (адзін з першых стаў знаёміць студэнтаў з геліяцэнтрычнай сістэмай Каперніка).
Эпоха Адраджэння ў Беларусі завяршылася па сутнасці ў канцы XVI ст. (на думку некаторых даследчыкаў — у першай палове XVII ст.). Прычынамі таму былі наступленне Контррэфармацыі.
Жывапіс.

1. Адзін з ранніх твораў жывапісу — ікона «Маці Божая Замілаванне» з Маларыты (Брэстчына) па стылю належыць да візантыйскага мастацтва XIV — пачатку XV ст.

  1. Да XIV—XV стст. адносіцца зараджэнне ў Беларусі партрэтнага мастацтва. У XIVXV стст. у касцёлах з'яўляюцца размаляваныя рознымі фарбамі драўляныя скульптуры. Іх захавалася вельмі мала.

Прыклад: Архангел Міхаіл. Драўляная пазалочаная скульптура з в. Шарашова (Пружанскі раён). XV ст.
Кніжная справа. Выдатнымі ўзорамі беларускай рукапіснай кнігі з'яўляюцца:

Лаўрышаўскае, Друцкае, Жыровіцкае (Слонімскае)

Лаўрышаўскае евангелле змяшчае вялікую колькасць вельмі прыгожых загалоўных літар і 19 невялікіх малюнкаў (мініяцюр). У цэнтры пераплёту кнігі на сярэбранай пласцінцы — выява святога з кап'ём і шчытом.
Архітэктура.

Стыль гатычны: Касцёл у вёсцы Ішкальдзь (Баранавіцкі р-н)- 1472г.

Беларуская народнасць.

Фарміраванне этнічнай тэрыторыі. Фарміраванне беларускага этнасу пачалося ў канцы XIII ст. і завяршылася ў асноўным у XVI ст.

Грамадска-палітычныя ўмовы. Важнейшай палітычнай умовай для фарміравання беларускага этнасу з'явілася знаходжан-не зямель Беларусі ў складзе ВКЛ і ўдзел беларусаў у яго развіцці.

Спачатку, у канцы XIIIXIV ст., значную ролю ў кансалідацыі беларускага этнасу адыграла пэўная самастойнасць (аўтаномія) у рамках ВКЛ Полацкага, Віцебскага і іншых княстваў на ўсходзе Беларусі, хаця ўваходжанне ў гэты час часткі беларускіх зямель на захад ад Менска ў склад Трокскага і Віленскага княстваў некалькі ўскладняла працэс фарміравання беларускага этнасу. 3 узмацненнем цэнтралізацыі ВКЛ у часы Вітаўта (пачатак XV ст.) гэтыя фактары страцілі сваё былое значэнне. Цяпер галоўным у дадзеным працэсе стала тое, што ВКЛ ператварылася ў адну з самых магутных дэяржаў Еўропы, якая магла забяспечыць неабходныя ўмозы для развіцця ўсіх этнічных супольнасцей ВКЛ, у тым ліку і для беларускага этнасу.



Сацыяльна-эканамічныя ўмовы. Менавіта: 1) прагрэс у сельскай гаспадарцы і рамястве ў беларускіх землях у XIV XVI стст. стаў той эканамічнай асновай, на якой адбывалася фарміраванне беларускага этнасу.

У выніку на 2) аснове грамадскага падзелу працы паміж горадам і вёскай, 3) пашырэння


цесных сувязей паміж імі, а таксама рознымі рэгіёнамі Беларусі
паступова складваліся агульныя рысы гаспадарчай дзейнасці беларускага насельніцтва.
Белая Русь. Розныя меркаванні існуюць у сучаснай навуковай літаратуры і наконт паходжання назвы «Белая Русь».

Жыхары большай часткі Беларусі ў XVI ст. называлі сябе «руссю», «людзьмі рускімі», «русінамі». 3 канца XVI — пачатку XVII ст. насельніцтва Падзвіння і Падняпроўя вызначала сябе як «беларусцы». За нашымі продкамі, якія насялялі абшары Заходняй Беларусі, замацавалася найменне «ліцвіны», прычым да XIX ст. А з боку суседзяў (рускіх, украінцаў, палякаў) назва «ліцвіны» ўжывалася таксама для вызначэння ўсяго насельніцтва.



Марцін Кромер у сваёй «Хроніцы» (выдадзена каля 1558 г.) не толькі зазначае, што Белая Русь мяжуе з Маскоўскай дзяржавай, але дакладна акрэслівае яе паўночную граніцу ў межах ВКЛ — па 57-й паралелі паўночнай шыраты. На поўнач ад Белай Русі, адзначае Кромер, размешчана Лівонія, на поўдні яна мяжуе з Валынню і Чырвонай Руссю. Апошняя тагачаснымі гісторыкамі атаясамлівалася з украінскімі землямі вакол Кіева. У пасланнях папскага пасла ў Польшчы Ліпамана; за 1575 г. ёсць такі запіс у сувязі з гэтым: «Чырвоная Русь , названа так дзеля таго, каб адрозніваць яе ад Белай Русі, якая знаходзіцца на сумежных землях Літвы і Маскоўскай дзяржавы” У «Хроніцы» Мацея Стрыйкоўскага Белая Русь у межах ВКЛ апісваецца як частка Белай Русі вялікай (інакш кажучы, старажытнай Русі, якая ахоплівала ўсе ўсходнеславянскія землі). Першае згадванне назвы «Белая Русі самімі беларусамі ў . дачыненні да этнічнай тэрыторыі беларусаў дакументальна зафіксавана ў 1592 г; На аўдыенцыі з каралем Жыгімонтам пісар велікакняжацкай канцылярыі Яраш Валовіч, які паходзіў з вя-домага беларускага шляхецкага роду, выступаючы супраць кандыдатуры новага віленскага епіскапа з палякаў, спаслаўся на старажытны прыклад, калі гэтае месца займаў «шляхціч з Белай Русі».

Назва «Беларусь» для абазначэння ўсіх зямель нашай краіны і вызначэнне яе народа як беларусаў распаўсюдзіліся толькі ў другой палове XIX ст.
Этнічныя меншасці ў Беларусі.

Расіяне. Асабліва трэба адзначыць спецыфічную групу перасяленцаў з Маскоўскай дзяржавы, якая з'явілася на тэрыторыі Беларусі ў XVIXVII стст. Гэта былі прадстаўнікі рэлігійнай і палітычнай апазіцыі, асветнікі, якія зведалі прасле-даванні з боку маскоўскіх улад ці духавенстваі Дастаткова ўспомніць імёны князя Андрэя Курбскага, ерэтыка Феадосія Касога, старца Арцемія, кнігадрукароў Івана Фёдарава і Пятра I Цімафеевіча Мсціслаўца. 3 50-х гг. XVII ст. у паўночных раёнах Беларусі з'явілася вялікая група рускіх старавераў.

Палякі. Дзяржаўныя уніі ВКЛ з Польшчай (канец XIV — XVI ст.) - садзейнічалі росту польскага насельніцтва ў Беларусі, асабліва ў яе заходніх землях (паветах). Яно складалася з прадстаўнікоў розных саслоўных груп (шляхты, духавенства, рамеснікаў і інш.).

У XIII — XIV стст. на тэрыторыі Беларусі з'явіліся яўрэі і татары, якія з цягам часу склалі значную частку насельніцтва Беларусі.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі на працягу XIII — XVII стст. сфарміраваўся поліэтнічны склад насельніцтва, у якім яго пераважную частку складалі беларусы, а таксама былі прадстаўлены розныя па сваёй колькасці этнічныя мен-шасці.

Татарскае насельніцтва ў Беларусі. Татары, верагодна, з'явіліся ў Беларусі ў першай палове XIV ст., калі Гедымін (1316— 1341 гг.) неаднойчы выкарыстоўваў конныя атрады татар у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам. Шырокае рассяленне татар у Беларусі пачалося ў канцы XIV — першай трэці XV ст. 1. Гэта былі спачатку прадстаўнікі золатаардынскай і крымскай родавай і служылай знаці, якія атабарыліся на землях ВКЛ разам са сваімі родамі. Так, напрыклад, у 1394 г. пасля разгрому Залатой Арды сярэднеазіяцкім палкаводцам Цімурам у «Літву» ўцёк са сваёй дружынай хан Тахтамыш, якога Вітаўт (па звест-ках некаторых летапісаў) абяцаў пасадзіць на Крымскае ханства. 2. Другой крыніцай папаўнення татарскага насельніцтва ў Беларусі былі палонныя, захопленыя ў час набегаў крымскіх татар.

У XVIпачатку XVII ст. на тэрыторыі ВКЛ узнікла свая асаблівая ваенна-адміністрацыйная арганізацыя татар, якая складалася з шасці знатных княжацкіх родаў (улусаў). Усе татары-воіны падзяляліся на харуствы (тыя ж улусы), а ў ваенных адносінах — на «сцягі» (атрады).



Прывілеяваную частку татар складалі князі—прамыя нашчадкі ардынскіх ханаў. Вярхоўная ўлада ВКЛ, улічваючы паходжанне татарскай знаці, вельмі часта выкарыстоўвала яе ў адносінах з Крымскім ханствам і Турцыяй. Маёмаснае становішча татарскай знаці ў значнай ступені вызначалася 1) зямельнымі падараваннямі з боку вярхоўнай улады, асобных феадалаў, а таксама 2) дзяржаўнымі пасадамі і заслугамі. Яны мелі даволі значныя вотчыны з сялянамі, за што неслі ваенную службу на карысць вялікага князя. У прававых адносінах служылыя татары-землеўласнікі паступова набліжаліся да статусу шляхты.

Другую прывілеяваную частку татарскага насельніцтва складалі нашчадкі простых воінаў. Яны мелі меншыя зямельныя ўладанні, за карыстанне якімі павінны былі несці ваенную службу, а таксама выконваць на карысць вялікага князя каравульную, кур'ерскую, падводную і іншыя павіннасці.

Трэцюю і найбольш шматлікую сацыяльную групу татар складалі «простыя людзі». Яны паходзілі з перасяленцаў, якія на радзіме таксама былі простымі людзьмі — воінамі або залежнымі ад феадалаў. Іх сялілі ў гарадах і мястэчках, дзе адводзілі ў карыстанне невялікія надзелы зямлі для сядзібы і агародаў. Таму яны займаліся ў асноўным агародніцтвам, а таксама гарбарствам, возніцтвам. Даволі вялікія пасяленні татар у Беларусі былі ў Гародні, Берасці, Лідзе, Наваградку, Менску і іншых гарадах і мястэчках.

Татарам свабодна дазвалялася вызначаць іслам і будаваць мячэці.!

У той жа час татары не мелі права ўдзельнічаць у выбарах у прадстаўнічыя органы ВКЛ і Рэчы Паспалітай (сойм і павятовыя соймікі). Таму некаторыя прадстаўнікі татар здолелі вызначыцца ў такіх відах дзейнасці, як пісарская служба ў канцылярыях ВКЛ або дыпламатычная служба, з'яўляючыся пісарамі і перакладчыкамі з татарскай і турэцкай моў у знешнепалітычных адносінах Княства з Крымам і Турцыяй.

Пачынаючы з XVI — пачатку XVII ст., большасць татар ,сталі карыстацца ў паўсядзённым жыцці беларускай альбо польскай мовамі. На гэтых мовах з выкарыстаннем арабскага алфавіту былі напісаны і свяшчэнныя кнігі беларускіх татар — Аль Кітабы. У іх апісваюцца каноны і рытуалы мусульманскай рэлігіі, маральна-этычныя і бытавыя нормы паводзін, традыцыі і легенды.

У XVI XVII стст. на землях Беларусі і Літвы дзейнічала 17 мячэцяў, а агульная колькасць татарскага насельніцтва складала 7—16 тыс. (па іншых звестках 40—100 тыс. чалавек, што яўна перабольшана).

Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай у 1569 г. становішча татар значна пагоршылася. Ва ўмовах наступлення каталіцтва і Контррэфармацыі татарам чыніліся перашкоды ў будаўніцтве мячэцяў. Статутам 1588 г. і шэрагам пастаноў сойма ў пачатку XVII ст. татарскай знаці забаранялася:

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   24


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка