Курс павышэння кваліфікацыі адукатараў
у галіне правоў чалавека “Крок наперад”
Червень-кастрычнік, 2010
Школа правоў чалавека для адукатараў
Паважаныя калегі!
Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека «Крок наперад» (чэрвень-кастрычнік 2010 года). Курс будзе складацца з чатырох навучальных семінараў, а таксама выканання ўдзельнікамі індывідуальных заданняў паміж семінарамі.
Мэта Курса: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы, праз правядзенне цыклу адукацыйных мерапрыемстваў.
Мэтавая група Курса: настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых.
Канцэпцыя Курса базуецца на наступных прынцыпах:
-
актыўная стратэгія навучання;
-
абмен досведам паміж удзельнікамі;
-
узаемнае навучанне;
-
планаванне навучання сыходзячы з патрэбаў удзельнікаў.
Фармат Курса: чатыры трохдзённыя семінары (пятніца-субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі (да 3 гадзін у тыдзень).
Тэрміны і месцы правядзення семінараў: 4-6 чэрвеня (Гродна), 2-4 ліпеня (Гродна), 10-12 верасня (Вільня), 15-17 кастрычніка (Вільня) 2010 года.
Удзельнікі Курса: колькасць – 20 чалавек, узрост - не абмежаваны.
Трэнерская група:
Заняткі ў рамках Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).
Уводны семінар у рамках Курса адбудзецца 4-6 чэрвеня 2010 года ў г. Гродна.
Задачы семінара:
-
Узгадніць разуменне тэрмінаў “правы чалавека” і “адукацыя ў галіне правоў чалавека”
-
Пазнаёміць удзельнікаў з асноўнымі падыходамі да адукацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, Еўропе і свеце
-
Абмяняцца досведам у галіне зместу, метадаў і формаў адукацыі па правах чалавека
-
Узгадніць групавыя і індывідуальныя патрэбы і магчымасці ў павышэнні кваліфікацыі ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Папярэдняя праграма ўводнага семінара:
|
04.06.2010
|
05.06.2010
|
06.06.2010
|
09.30-11.00
|
Заезд
|
АПЧ: Сучасныя падыходы ў свеце
|
Планаванне павышэння ўласнай кваліфікацыі ў АПЧ
|
11.00-11.30
|
Перапынак
|
11.30-13.00
|
Уводзіны. Знаемства. Чаканні
|
АПЧ: Змест
|
Патрэбы групы ў павышэнні кваліфікацыі ў сферы АПЧ
|
13.00-14.30
|
Абед
|
14.30-16.00
|
Як мы разумеем правы чалавека
|
АПЧ: Метады і Формы
|
Падвядзенне вынікаў
|
16.00-16.30
|
Перапынак
|
16.30-18.00
|
Досвед удзельнікаў у АПЧ
|
Рэсурсы АПЧ. Агляд крыніц і матэрыялаў
|
Ад’езд
|
Фокус наступных семінараў:
2 – Змест адукацыі ў сферы правоў чалавека
3 – Формы і метады адукацыі ў сферы правоў чалавека
4 – Ацэнка адукацыйных праграм па правах чалавека
Арганізацыйны аспект.
Працэдура адбору ўдзельнікаў:
У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных адукатарскіх кампетенцый у сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з тэмай “правы чалавека” у сферы фармальнай і/ці нефармальнай адукацыі.
Конкурсны адбор удзельнікаў Курса будзе адбывацца на падставе анкет-заявак (у дадатку) і, пажадана, ліста падтрымкі ад установы, арганізацыі ці калегі, якія могуць даць ацэнку вашаму досведу і неабходнасці павышэння кваліфікацыі ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Пра вынікі конкурсу ўсе прэтэндэнты будуць праінфармаваныя да 31.05.2010.
Апошні тэрмін падачы анкет-заявак на ўдзел у Курсе – 23.05.2010
Анкета-заяўка і ліст падтрымкі павінны быць дасланы ў электронным выглядзе на адрас hre.belarus@gmail.com
Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе:
Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары Курса забяспечаць пражыванне, харчаванне і аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор.
Візы
Удзельнікі Курса, пры неабходнасці, атрымаюць візавую падтрымку для ўдзелу ў семінарах, якія будуць адбывацца ў Літве.
УВАГА! ПАТРАБАВАННІ ДА ПАШПАРТОЎ: тэрмін дзеяння пашпартоў удзельнікаў мусіць быць на 3 месяцы болей, чым тэрмін заканчэння апошняга семінара; у пашпарце мусяць быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт мусіць быць выдадзены цягам апошніх 10 гадоў.
Асаблівыя патрабаванні:
Калі Вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання і г.д., просім паведаміць пра гэта ў анкеце-заяўцы.
Кантактная інфармацыя:
Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Курсе, накіроўвайце на адрас hre.belarus@gmail.com
З павагаю,
Каманда Курса
АНКЕТА-ЗАЯЎКА
I. АСАБІСТАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
|
Імя:
Імя па бацьку:
Прозвішча:
Дата і месца нараджэння:
|
Фота
|
Кантактыныя дадзеныя:
Індэкс:
Горад (вёска):
Вуліца:
Дом:
Кватэра:
Телефоны (з кодам аператара ці рэгіёна): _____________________________
E-mail:_____________________________________
|
II. ІНФАРМАЦЫЯ АБ АРГАНІЗАЦЫІ:
|
Назва арганізацыі (установы):_______________________________________
Ваша пасада (функцыя) ў арганізацыі:_________________________________
Кантактныя дадзеныя арганізацыі:____________________________________
Адрас:_________________________________________________________
Тэлефон:_________________ Факс: ________________E-mail: __________
Адрас у Інтэрнэт:______________________
Кіраўнік: _____________________________________________________
Калі ласка, апішыце накірункі дзейнасці і асноўныя адукацыйныя праграмы Вашай арганізацыі:
|
III. ПРАКТЫЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
|
Ці ёсць у Вас асаблівыя патрэбы (напрыклад, дыета, алергія і г.д.)?
НЕ ТАК
удакладніце:
|
Ці патрэбная Вам шэнгенская віза на час правядзення семінараў у верасні-кастрычніку?
НЕ ТАК
|
Пашпартныя дадзеныя (для ўдзельнікаў, якія не маюць шэнгенскай візы на час правядзення семінараў у верасні-кастрычніку):
Імя і прозвішча лацінкай:
Грамадзянства:
Серыя і нумар пашпарта:
Тэрмін дзеяння:
Кім і калі выдадзены:
|
IV. МАТЫВАЦЫЯ
| -
У якіх адукацыйных праграмах па правах чалавека Вы бралі ўдзел у якасці ўдзельніка?
-
Якім чынам Вы выкарыстоўваеце кампанент правоў чалавека ў сваёй уласнай адукацыйнай дзенасці?
-
Якія адукатарскія кампетенцыі дапамагаюць Вам у Вашай прафесійнай дзейнасці?
-
Якіх ведаў і навыкаў Вам не хапае для больш эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці?
-
Чым Вы можаце падзяліцца з іншымі ўдзельнікамі Курса?
-
Якіх асабістых і прафесійных мэтаў Вы плануеце дасягнуць праз удзел у Курсе?
-
Якім чынам Вы плануеце выкарыстоўваць кампетенцыі, якія ўдасканаліце і атрымаеце падчас ўдзелу ў Курсе?
|
Дадзенай заяўкай я падцвярджаю свой намер і абавязальніцтва прыняць удзел ва ўсіх чатырох семінарах, запланаваных у рамках Курса.
Дата ______________ Подпіс _________________
|
Калі ласка, дашліце запоўненую анкету-заяўку разам з лістом падтрымкі
у электронным выглядзе на адрас hre.belarus@gmail.com
да 23 мая 2010 года
Назва файла павінна быць напісана лацінкай і ўтрымліваць прозвішча апліканта
|
Поделитесь с Вашими друзьями: |