Установа адукацыі
«Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Рэктар, прафесар
_________________ І.М. Жарскі
____________________
Рэгістрацыйны № УД-______/баз.
Ландшафтазнаўства з асновамі глебазнаўства
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне
для спецыяльнасці:
1-89 02 02 Турызм і прыродакарыстанне
2013 г.
СКЛАДАЛЬНІК:
Андрэй Уладзіміравіч Юрэня, старшы выкладчык кафедры лясных культур і глебазнаўства, установы адукацыі Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, кандыдат сельскагаспадарчых навук
РЭЦЭНЗЕНТЫ:
Бярозка Вольга Міхайлаўна, дацэнт кафедры ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцства установы адукацыі Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, кандыдат сельскагаспадарчых навук
Герасіменка Марыя Валянцінаўна, загадчык сектарам узнаўлення лесу і лесамеліярацыі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
РЕКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Кафедрай лясных культур і глебазнаўства (пратакол № 10 ад 21.06.2013 г.);
Вучэбна-метадычным саветам Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (пратакол № _2_ ад _30.11.2013 г._)
Адказны за рэдакцыю: Юрэня А.У.
Адказны за выпуск: Юрэня А.У.
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Ландшафтазнаўства з’яўляецца адным з асноўных раздзелаў фізічнай геаграфіі, якая вывучае прыродную складальную геаграфічнай абалонкі Зямлі і яе структурныя часткі – прыродныя тэрытарыяльныя комплексы и прыродныя аквальные комплексы ўсіх рангаў. Глебазнаўства вывучае заканамернасці ўтварэння глеб, іх класіфікацыю, уласцівасці, выкарыстанне, распрацоўвае метады паляпшэння ўрадлівасці, аховы ад забруджвання і дэградацыі.
У сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці 1–89 02 02 «Турызм і прыродакарыстанне» ландшафтазнаўства з асновамі глебазнаўства з’яўляецца агульнаадукацыйнай дысцыплінай, на падставе якой больш поўна могуць быць засвоены такія дысцыпліны як лесазнаўства, лесаводства і інш.
Мэтай вывучэння дысцыпліны з’яўляецца прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў па турызму і прыродакарыстанню ў вобласці ландшафтазнаўства і глебазнаўства.
Задачы дысцыпліны:
-
даць веды аб відах ландшафтаў, фактарах іх утварэння і іх кампанентах, аб ландшафтным раяніраванні;
-
даць веды аб фарміраванні глеб, глебавага покрыву ў залежнасці ад змены фактараў глебаўтварэння;
-
сфарміраваць веды аб рацыянальным выкарыстанні глеб, аб шляхах захавання і павелічэння іх урадлівасці.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:
мець уяўленне
-
аб фактарах утварэння ландшафтаў;
-
асноўных відах ладшафтаў;
-
пра будову Зямлі, яе геасферах;
-
аб шляхах утварэння горных і глебаўтваральных парод;
-
аб гарызантальнай і вертыкальнай занальнасці глеб;
-
аб ролі глебы ў біясферы;
ведаць:
-
класіфікацыю ландшафтаў;
-
асноўныя ландшафты Беларусі;
-
фактары і агульную схему глебаўтварэння ;
-
склад, уласцівасці і рэжымы глеб;
-
глебаўтварэнне і глебы ў гарызантальнай і вертыкальнай занальнасці;
валодаць:
-
метадамі вызначэння тыпаў геаграфічных ландшафтаў;
-
метадамі даследавання глеб у палявых умовах;
умець:
-
вызначаць фактары ўтварэння ландшафтаў;
-
праводзіць апісванне глеб, вызначаць іх прыкметы і даваць ім назву згодна з класіфікацыяй.
У працэсе выкладання дысцыпліны студэнты павінны пазнаёміцца з дасягненнямі айчыннай і замежнай навукі па ландшафтазнаўству і глебазнаўству.
Лекцыі і практычныя заняткі рэкамендуецца праводзіць у спецыялізаваных аўдыторыях, якія маюць неабходныя матэрыялы, абсталя-ванне, прыборы.
Праграмай прадугледжана для вывучэння дысцыпліны 70 гадзін для спецыяльнасці 1–89 02 02 «Турызм і прыродакарыстанне», з якіх 34 гадзіны займаюць аўдыторныя заняткі. Размеркаванне аўдыторных гадзін па відах заняткаў: лекцый – 18 гадзін, лабараторных – 16 гадзін. Кіруемая самастойная праца студэнтаў займае 36 гадзін.
Вывучэнне дысцыпліны праводзіцца на першым курсе ў другім семестры.
Кантроль ведаў ажыццяўляецца шляхам здачы заліку па заканчэнні другога семестра.
Дысцыпліна вывучаецца на першым курсе на працягу другога семестра.
Дысцыпліна «Ландшафтазнаўства з асновамі глебазнаўства» мае сувязь з такімі дысцыплінамі, як «Ланшафтнае лесаводства», «Ахова навакольнага асяроддзя і маніторынг лясных экасістэм», «Ландшафтнае праектаванне» і некаторыя іншыя.
Засваенне праграмы дысцыпліны павінна забяспечыць фарміраванне наступных груп кампетэнцый:
акадэмічных кампетэнцый:
АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам;
АК-4. Умець працаваць самастойна.
АК-9. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.
сацыяльна-асобасных кампетэнцый:
САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.
САК-6. Умець працаваць у камандзе.
прафесійных кампетэнцый:
ПК-4. Арганізоўваць і забяспечваць распрацоўку праграм турыстычных маршрутаў.
ПК-11. Распрацоўваць планы ўладкавання і ствараць аб'екты экалагічнага і паляўнічага турызму з улікам іх функцыянальнага прызначэння.
ПК-32. Распрацоўваць праграмы вывучэння дзейнасці турыстычных арганізацый у розных умовах.
ПК-39. Ужываць метады аналізу і арганізацыі ўкаранення інавацый.
Самастойная работа студэнтаў арганізоўваецца кафедрай і выкладчыкамі. Мэта самастойнай працы – павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускнікоў з дапамогай фарміравання ў іх кампетэнцый самаадукацыі.
Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта ажыццяўляецца шляхам выяўлення факту яго навучальных дасягненняў, вымярэння і ацэнкі (з дапамогай шкалы ацэнак) ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў патрабаванням адукацыйнага стандарту.
Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаў у выніку вывучэння пэўнага раздзела і пры выніковым ацэньванні (залік) будуць выкарыстоўвацца тэставыя заданні, рознаўзроўневыя кантрольныя заданні па практычных занятках.
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
Тэмы заняткаў
|
Колькасць гадзін
|
Лекцыі
|
Практычныя
|
1 ЛАНДШАФТАЗНАЎСТВА
|
1.1 Геасістэмы і ландшафтазнаўства
|
2
|
2
|
1.2 Ландшафт і геасістэмы лакальнага ўзроўню
|
2
|
2
|
1.3 Ландшафты Беларусі
|
2
|
2
|
1.4 Узаемасувязь паміж ландшафтамі і чалавекам
|
2
|
–
|
2 АСНОВЫ ГЛЕБАЗНАЎСТВА
|
2.1 Гісторыя развіцця глебазнаўства. Фактары глебаўтварэння
|
2
|
4
|
2.2 Марфалагічныя прыкметы глеб. Грануламетрычны склад глебы
|
2
|
2
|
2.3 Водны рэжым і водныя ўласцівасці глеб. Радыёактыўнасць глеб
|
2
|
–
|
2.4 Класіфікацыя глеб. Глебы таёжна-лясной зоны. Балотныя і балотна-падзолістыя глебы
|
2
|
–
|
2.5 Глебы Беларусі. Глебавае раяніраванне тэрыторыі Беларусі. Глебавыя карты. Групіроўка глеб
|
2
|
4
|
ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
1 ЛАНДШАФТАЗНАЎСТВА
1.1 Геасістэмы і ландшафтазнаўства
Асноўныя задачы ландшафтазнаўства і яго значэнне. Сувязь з іншымі дысцыплінамі. Ландшафтазнаўства – вывучэнне геасістэм рэгіянальнага і лакальнага ўзроўню.
Паняцце аб геасістэмах, іерархія геасістэм у ландшафтазнаўстве. Узроўні арганізацыі геасістэм.
Паняцце аб прыродных тэрытарыяльных комплексах.
1.2 Ландшафт і геасістэмы лакальнага ўзроўню
Паняцце аб ландшафце. Умовы аднароднасці ландшафта. Ландшафт па сацыяльна-эканамічнай кропцы гледжання, як нізавы прыродна-рэсурсны і экалагічны раён.
Кампаненты ландшафта і ландшафтаўтваральныя фактары.
Межы ландшафтаў. Марфалогія ландшафтаў. Паняцце фацыя і урочышча і іх віды. Дынаміка і развіццё ландшафтаў.
1.3 Ландшафты Беларусі
Асаблівасці беларускіх ландшафтаў у адрозненні ад іншых. Класіфікацыя беларускіх ландшафтаў. Падтыпы, роды і віды ландшафтаў Беларусі.
Ландшафтнае раяніраванне. Паняцце аб ландшафтным раёне. Ландшафтныя правінцыі Беларусі.
1.4 Узаемасувязь паміж ландшафтамі і чалавекам
Ландшафтазнаўства і ўзаемасувязь прыроды і грамадства. Асаблівасці уздзеяння тэхнагеннага працэсу на ландшафты.
Ацэнка антрапагеннага ўздзеяння на ландшафты, уздзеянне на структуру і функцыянаванне геасістэм. Праектаванне экалагічных сцежак.
Устойлівасць геасістэм да ўздеяння антрапагеннага фактара.
Паняцце культурнага ландшафта і асаблівасці яго стабілізацыі.
2 АСНОВЫ ГЛЕБАЗНАЎСТВА
2.1 Гісторыя развіцця глебазнаўства. Фактары глебаўтварэння
Асноўныя задачы глебазнаўства. Глеба – прыроднае цела і асноўны сродак вытворчасці. Этапы развіцця глебазнаўства.
Агульная схема глебаўтварэння. Клімат, глебаўтваральныя пароды, раслінны і жывёльны свет, рэльеф, узрост краіны, гаспадарчая дзейнасць чалавека як фактары глебаўтварэння.
Галоўныя глебаўтваральныя пароды, іх паходжанне і ўласцівасці.
2.2 Марфалагічныя прыкметы глеб. Грануламетрычны склад глебы
Уяўленне аб марфалагічных прыкметах глебы. Працягласць глебавага профілю і яго будова. Генетычныя гарызонты і іх асаблівасці ў залежнасці ад глебаўтваральнага працэсу. Галоўныя марфалагічныя прыкметы генетычных гарызонтаў: афарбоўка, грануламетрычны склад, структура, уключэнні, увільгатненне, новаўтварэнні, размеркаванне карэння.
Класіфікацыя грануламетрычных элементаў і іх уласцівасці. Палявыя і лабараторныя метады вызначэння грануламетрычнага складу глеб. Уплыў грануламетрычнага складу на ўласцівасці глебы.
2.3 Водны рэжым і водныя ўласцівасці глеб. Радыёактыўнасць глеб
Вільготнасць глебы. Крыніцы паступлення вады ў глебу. Водныя ўла-сцівасці глебы: гіграскапічнасць, водапрапушчальнасць, вільгацяёмістасць, водапад’ёмная і водаўтрымальная здольнасць. Метады вызначэння вільгот-насці глебы. Даступнасць глебавай вільгаці для раслін. Каэфіцыент завядання раслін.
Тыпы воднага рэжыму глеб: мярзлотны, прамыўны, перыядычна прамыўны, непрамыўны, выпатны, іррыгацыйны.
Радыеактыўнасць глеб. Натуральная і штучная радыеактыўнасць. Радыеактыўныя элементы і іх распаўсюджанне ў глебе. Міграцыя радые-актыўных элементаў у глебе.
2.4 Класіфікацыя глеб. Глебы таёжна-лясной зоны. Балотныя і балотна-падзолістыя глебы
Генетычныя класіфікацыі В.В. Дакучаева. Прынцыпы сучаснай класіфікацыі глеб. Асноўныя таксанамічныя адзінкі класіфікацыі глеб: тып, падтып, від, род, разнавіднасць.
Прыродныя ўмовы таёжна-лясной зоны.
Асноўныя глебаўтваральныя працэсы. Падзолаўтварэнне.
Дзярновы працэс глебаўтварэння і роля травяністай расліннасці ў яго развіцці.
Дзярнова-падзолістыя глебы, іх класіфікацыя, будова і ўласцівасці. Асноўныя накірункі рацыянальнага выкарыстання ўрадлівасці глеб таежна-лясной зоны.
Распаўсюджанне балотаў. Балотны працэс глебаўтварэння. Торфаназапашванне і агляенне. Тыпы забалочвання. Нізінныя, пераходныя і верхавыя балоты. Прыроднае значэнне балотаў і балотных глеб.
2.5 Глебы Беларусі. Глебавае раяніраванне тэрыторыі Беларусі. Глебавыя карты. Групіроўка глеб
Прыродныя ўмовы Беларусі: клімат, рэльеф, глебаўтваральныя пароды, расліннасць. Класіфікацыя, будова і ўласцівасці глеб Беларусі. Працэсы глебаўтварэння.
Глебавыя правінцыі і раёны Беларусі, іх межы.
Глебавыя карты і іх прызначэнне. Этапы работ па састаўленні глебавай карты. Састаўленне картаграм і картасхем.
Групіроўка глеб. Глебава-тыпалагічныя групы і прынцып іх састаўлення. Уплыў ўрадлівасці глебы на фарміраванне жывога наглебавага покрыва. Улік паходжання глебаўтваральных парод пры састаўленні глебава-тыпалагічных груп.
ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Табліца 2
ПЕРАЛІК ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
№
ЛЗ
|
Тэмы практычных заняткаў
|
Колькасць
гадзін
|
1
|
Прыродныя тэрытарыяльныя комплексы, іх выдзяленне
|
2
|
2
|
Кампаненты ландшафта. Межы ландшафтаў. Марфалогія ландшафтаў
|
2
|
3
|
Ландшафтнае раяніраванне. Ландшафтныя правінцыі Беларусі.
|
2
|
4
|
Праектаванне экалагічных сцежак
|
2
|
5
|
Глебаўтваральныя пароды на Беларусі і іх
распаўсюджанне. Глебаўтваральныя працэсы і марфалагічныя прыкметы глеб Беларусі
|
2
|
6
|
Глебавая карта Беларусі. Глебавыя правінцыі,
вобласці, раёны і іх кароткая характарыстыка
|
2
|
7
|
Узаемасувязь паміж тыпамі лесу і глебай. Глебава-
тыпалагічныя групы і іх характарыстыка
|
2
|
8
|
Глебавыя карты лясгасаў і лясніцтваў Беларусі.
Картасхема рацыянальнага размеркавання дрэвавых
парод
|
2
|
Усяго 16 гадзін
ПЕРАЛІК МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ СТУДЭНТАЎ
Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў паэтапным ці канчатковым патрабаванням адукацыйнай праграмы ствараюцца фонды ацэначных сродкаў, якія ўключаюць 2 кантрольныя работы, тэматыку рэфератаў, праектаванне экалагічных сцежак і інш.
ПЕРАЛІК ВЫКАРЫСТОЎВАЕМЫХ СРОДКАЎ ДЫЯГНОСТЫКІ
Для дыягностыкі кампетэнцый выкарыстоўваюцца наступныя формы: вусная і пісьмовая. Да вуснай формы дыягностыкі адносяцца: даклады на семінарскіх занятках і вусны залік. Да пісьмовай формы дыягностыкі адносяцца: кантрольныя работы, тэсты, рэфераты.
РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА
Асноўная
-
Арманд, Д. Л. Наука о ландшафтах / Д. Л. Арманд. – М., 1975.
-
Исаченко, А. Г. Основы ландшафтоведения и физико-географическое районирование / А. Г. Исаченко. – М., 1991.
-
Марцинкевич, Г. И. Основы ландшафтоведения / Г. И. Марцинкевич, Н. К. Клицунова, А. Н. Матузко. – Минск, 1986.
-
Блинцов И.К. Курс геологии с основами минералогии, петрографии и геоморфологии. Мн.,1970.
-
Блинцов И.К., Забелло К.Л. Практикум по почвоведению. Мн., 1979.
-
Почвоведение. / Под ред. Кауричева И.С., 4-е издание. М., 1989.
-
Почвоведение с основами геоботаники. / Под ред. Л.П. Груздевой, А.А. Яскина. М., 1991.
-
Роде А.А., Смирнов В.Н. Почвоведение. Изд. 2-е. М., 1972.
-
Соколовский И.В. Почвоведение: учеб. пособие для студентов специальностей «Лесное хозяйство», «Садово-парковое строительство». Мн.: БГТУ, 2005.
Дадатковая
-
Юренков, Г. И. Основные проблемы физической географии и ландшафтоведения / Г. И. Юренков. – М., 1982.
-
Александрова Л.Н. Органическое вещество почвы и процессы его трансформации. Л., 1980.
-
Геаграфія глеб з асновамі глебазнаўства: Падручнік для студэнтаў геагр. спец. выш. навуч. устаноў. / Пад рэд. В.С.Аношко. – Мн.: БДУ, 2000.
-
Почвы Белорусской СССР. / Под ред. Т.Н. Кулаковской, П.П. Рогового, Н.И. Смеяна. Мн., 1974.
-
Полевые исследования и картографирование почв БССР (Методические указания). / Под ред. Н.И. Смеяна, Т.Н. Пучкаревой, Г.А. Ржеутской. Мн., 1990.
ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ
Назва вучэбнай
дысцыпліны,
з якой
патрабуецца ўзгадненне
|
Назва
кафедры
|
Прапановы
аб зменах у змесце вучэбнай праграмы
ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне
|
Рашэнне, прынятае кафедрай, распрацаваўшай вучэбную праграму (з указаннем даты і
нумара пратокола)
|
1. Лесазнаўства і балотазнаўства
|
Лесаводства
|
|
|
2. Ландшафтнае праектаванне і арганізацыя аб’ектаў экалагічнага турызму
|
Ландшафтнае праектаванне і садова-паркавае будаўніцтва
|
|
|
3. Водныя рэсурсы і турызм
|
Турызму і прырода-карыстання
|
|
|
Поделитесь с Вашими друзьями: |