Лічэбнік як часціна мовы
Варыянт 1
1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ).
I. Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае...
а) прадмет;
б) дзеянне прадмета;
в) колькасць прадметаў, лік, а таксама парадак прадметаў пры лічэнні.
II. Лічэбнік адказвае на пытанні...
а) хто? што?
б) што рабіць? што зрабіць?
е) колькі? які? (каторы?)
2. Пазначце лічэбнік.
а) дзвесце; г) другі;
б) двойка; д) падвоіць;
в) двое; е) двойчы.
3. Якія лічэбнікі абазначаюць лік або колькасць прадметаў і адказваюць на пытанне колькі?
а) колькасныя;
б) зборныя;
в) парадкавыя.
4. Вызначце разрад лічэбнікаў паводле значэння: колькасныя (1), парадкавыя (2). Пастаўце ў дужках адпаведную лічбу.
а) шэсцьдзясят ( ); г) дваццаць восем ( );
б) абое ( ); д) пяцьсот ( );
в) пяцёра ( ); е) дзевятнаццаты ( ).
Лічэбнік як часціна мовы
Варыянт 2
1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ).
I. Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае...
а) прымету прадмета;
б) дзеянне прадмета;
в) колькасць прадметаў, лік, а таксама парадак прадметаў пры лічэнні.
II. Лічэбнік адказвае на пытанні...
а) што рабіць? што зрабіць?
б) колькі? які? (каторы?)
в) хто? што?
2. Пазначце лічэбнікі.
а) трыста; г) трэці;
б) тройка; д) патроіць;
в) трое; е) тройчы.
3. Якія лічэбнікі абазначаюць колькасць прадметаў як сукупнасць?
а) колькасныя;
б) зборныя;
в) парадкавыя.
4. Вызначце разрад лічэбнікаў паводле значэння: колькасныя (1), зборныя (2), парадкавыя (3). Пастаўце ў дужках адпаведную лічбу.
а) семдзесят ( ); г) дзевяцьсот ( );
б) абодва ( ); д) шаснаццаты ( );
в) пяцьдзясят сёмы ( ); е) сямёра ( ).
Разрады лічэбнікаў паводле складу і іх правапіс
Варыянт 1
1. Вызначце разрады лічэбнікаў паводле складу: просты (1), складаны (2), састаўны (3). Пастаўце
ў дужках адпаведную лічбу.
а) дванаццаць ( ); г) трыццаць ( );
б) дванаццаты ( ); д) сорак сёмы ( );
в) дзявяцера ( ); е) семсот ( ).
2. Пішацца з ь або без ь?
а) шэсц..дзясят; г) дзевяц..сот;
б) восем..сот; д) вас.містам;
в) вас.мюстамі; е) сям..наццаць.
3 Які лічэбнік пішацца ў два словы? Падкрэсліце яго.
а) 300; в) 324; д) 13;
б) 3002; г) 703; е) 1000.
4. Пішацца разам (1) або асобна (2)?
а) (шэсць) дзясят ( ); г) (трох) мільённы ( );
б) (восем) сот ( ); д) (пяці) соты ( );
в) (пяць) тысяч ( ); е) (шасці) дзясяты ( ).
Разрады лічэбнікаў паводле складу і іх правапіс
Варыянт 2
1. Вызначце разрад лічэбнікаў паводле складу: просты (1), складаны (2), састаўны (3). Пастаўце ў
дужках адпаведную лічбу.
а) трыста ( ); г) дваццаць ( );
б) чатырнаццаты ( ); д) сорак другі ( );
в) сямёра ( ); е) дзвесце ( ).
2. Пішацца з ь або без ь?
а) пяц..дзясят; г) восем..сот;
б) сем..сот; д) вас.містам;
в) вас.мюстамі; е) васям..наццаць.
3. Які лічэбнік пішацца ў два словы? Падкрэсліце яго.
а) 500; в) 346; д) 15;
б) 2001; г) 503; е) 1000000.
4. Пішацца разам (1) або асобна (2)?
а) (сем) сот ( ); г) (двух) мільённы ( );
б) (пяць) дзясят ( ); д) (чатырох) соты ( );
в) (шэсць) тысяч ( ); е) (двух) тысячны ( ).
Граматычныя прыметы лічэбнікаў, скланенне лічэбнікаў
Варыянт 1
1. Які колькасны лічэбнік змяняецца па родах, ліках, склонах?
а) адзін; г) чатыры;
б) два; д) пяць;
в) тры; е) шэсць.
2. Які колькасны лічэбнік змяняецца па родах і склонах?
а) адзін; г) чатыры;
б) два; д) пяць;
в) тры; е) шэсць.
3. Якія лічэбнікі змяняюцца, як назоўнікі, і маюць род і лік?
а) адзін; г) тысяча;
б) тры; д) мільён;
в) нуль; е) мільярд.
4. Якія лічэбнікі ў творным склоне маюць на канцы –ма:
а) адзін; г) чатыры;
б) два; д) пяць;
в) тры; е) шэсць.
5. Якія лічэбнікі маюць толькі адну склонавую форму?
а) тры; г) дзевяноста;
б) чатыры; д) паўтары;
в) сто; е) паўтараста.
6. Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі...
а) мужчынскага роду;
б) жаночага роду;
в) ніякага роду.
7. Пры якіх колькасных лічэбніках у складзе дробавых парадкавыя лічэбнікі (другая частка) маюць
форму назоўнага склону?
а) дзве; г) пяць;
б) тры; д) шэсць;
в) чатыры; е) сем.
8. Які лічэбнік змяняецца як назоўнік першага скланення?
а) восем; г) дзвесце;
б) трынаццаць; д) тысяча;
в) паўтара; е) мільён.
9. Пры скланенні якіх састаўных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова?
а) колькасных;
б) парадкавых.
10. Пазначце назоўнікі, якія могуць спалучацца са зборнымі лічэбнікамі двое, трое і інш.
а) касец; г) коні;
б) ягня; д) вілы;
в) дуб; е) сумка.
11. Як змяняюцца зборныя лічэбнікі?
а) як назоўнікі;
б) як прыметнікі адзіночнага ліку;
в) як прыметнікі множнага ліку.
Граматычныя прыметы лічэбнікаў, скланенне лічэбнікаў
Варыякт 2
1. Які колькасны лічэбнік змяняецца па родах, ліках, склонах?
а) адзін; г) сем;
б) два; д) восем;
в) пяць; е) дзевяць.
2. Які колькасны лічэбнік змяняецца толькі па родах і склонах?
а) адзін; г) шэсць;
б) два; д) сем;
в) тры; е) дзевяць.
3. Якія лічэбнікі змяняюцца, як назоўнікі, і маюць род і лік?
а) тры; г) тысяча;
б) сем; д) мільён;
в) нуль; е) мільярд.
4. У якім склоне лічэбнікі два, тры, чатыры маюць на канцы -ма?
а) родным; г) творным;
б) давальным; д) месным.
в) вінавальным;
5. Якія лічэбнікі пры скланенні маюць толькі дзве формы?
а) сорак; г) дзевяноста;
б) шэсць; д) паўтары;
в) сто; е) мільён.
6. Лічэбнік паўтары спалучаецца з назоўнікамі...
а) мужчынскага роду;
б) жаночага роду;
в) ніякага роду.
7. Пры якіх колькасных лічэбніках у складзе дробавых парадкавыя лічэбнікі (другая частка) маюць
форму назоўнага склону?
а) дзве; г) шэсць;
б) тры; д) сем;
в) чатыры; е) дзевяць.
8. Які лічэбнік змяняецца як назоўнік першага скланення?
а) сем; г) трыста;
б) дванаццаць; д) тысяча;
в) паўтары; е) мільярд.
9. Пры скланенні якіх састаўных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова?
а) парадкавых;
б) колькасных.
10. Пазначце назоўнікі, якія могуць спалучацца са зборнымі лічэбнікамі двое, трое і інш.
а) каваль; г) гусі;
б) кураня; д) граблі;
в) ясень; е) талерка.
11. Як змяняюцца зборныя лічэбнікі?
а) як назоўнікі;
б) як прыметнікі множнага ліку;
в) як прыметнікі адзіночнага ліку.
Поделитесь с Вашими друзьями: |