Лідахарчканцэнтраты



Дата канвертавання17.07.2016
Памер12.91 Kb.
Кіраўніцтву

ААТ “Лідахарчканцэнтраты”

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Вуліца хххх дом хх кв хх

220015 Мінск

Шаноўнае кіраўніцтва “Лідахарчканцэнтратаў”!

Мне вельмі падабаецца вашая прадукцыя – канцэнтраты гарохавых супоў, а таксама сухія сняданкі “Хрумсцік”.

Аднак не магу зразумець, чаму вы так упарта ігнаруеце беларускую мову? На вашай прадукцыі я не знайшоў ні слова па-беларуску!

Горад Ліда – гэта Беларусь ці Расія? Як можна так не паважаць мову Купалы і Коласа, Багдановіча і Багушэвіча, Быкава і Барадуліна?

Чаму на ўпакоўцы вашых “Хрумсцікаў” я знайшоў надпісы па руску, па-англійску, па-нямецку, па-латышску, па-літоўску, па польску – на ўсіх мовах, толькі не па-беларуску! Я разумею – такія патрабаванні краін, у якія вы прадаеце сваю прадукцыю. А на сваю краіну, на сваю мову што – напляваць можна?

Хочаце, я ўгадаю, што вы адкажаце? Што паводле правілаў у нас 2 дзяржаўныя мовы, і вы на якой хочаце, на такой і пішаце. І нічога пры гэтым не парушаеце. Але ці не парушаеце вы культуру, гісторыю і духоўнасць гэтай зямлі?

Прашу даць мне канкрэтны і праўдзівы адказ: чаму вашае прадпрыемства цураецца і пазбягае беларускай мовы? У выпадку фармальнай адпіскі звярнуся з гэтым пытаннем у вашую кіруючую арганізацыю – канцэрт “Белдзяржхарчпрам”.

Адказ прашу даць ва ўстаноўлены законам тэрмін і па-беларуску (ў адпаведнасці з п. 18 закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў", прыняты 18 ліпеня 2011 г. (№ 300-З).

P.S. У выпадку, калі вы вырашыце павярнуцца тварам да беларускай мовы і не выглядаць як правінцыйнае расійскае прадпрыемства – я гатовы бясплатна перакласці для вас усю неабходную інфармацыю на беларускую мову.



27.01.2012
Каталог: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс
2012 -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на 2-е паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
2012 -> Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 – 10 кастрычніка 2010 г адбыўся ІІІ фестываль нефармальнай адукацыі
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 6 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал