Л ітаратурны клуб БДТУ
“Ветліца”
Год заснавання 1997
Кіраўнік Н.Я.Савіцкая
6.12.06
Мінск 2006
Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Надзея Яўсееўна адкрывае сустрэчу, прысвечаную 100-годдзю з дня першай публікацыі Ядвігіна Ш. (Лявіцкага Івана Антонавіча) і знаёміць з яго творчасцю
Госць сустрэчы –
Лявіцкі Іван Адамавіч, сваяк знакамітага беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш.,
доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэхналогіі сілікатаў і керамікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.
Перад выступленнем…
Іван Адамавіч расказвае аўдыторыі пра жыццё і творчасць Ядвігіна Ш., пра яго захапленні прыродай, кветкамі, зёлкамі, пчоламі, ахвярным стаўленнем да вясковых людзей, пра яго вучобу ў Маскоўскім універсітэце ў 80-я гады ХІХ ст., пра сваяцкія сувязі і адносіны роду Лявіцкіх да беларускай гісторыі, культуры, мовы, мастацтва
Загадчыка кафедры беларускай мовы Кузьміч Вольгу Аляксандраўну ўразілі звесткі з гісторыі радаводу Лявіцкіх, перажытыя імі цяжкія гады ў часы рэпрэсій, захаванне спадчыны славутага сваяка – беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш.
Аўдыторыя разглядвае фотаздымкі Ядвігіна Ш. і бацькоў Лявіцкага Івана Адамавіча, зробленыя ў Вільні ў пачатку ХХ ст.

Здзіўленыя якасцю фатаграфій стогадовай даўнасці Піваварава Святлана і Майсюк Яўгенія, Корнева Таццяна і Бажыдай Таццяна.
Пісьменнік Ядвігін Ш. (сапраўднае прозвішча
Лявіцкі Іван Антонавіч)
Шлюбнае фота.
Ядвігін Ш. з жонкай
Родны дзяцька прафесара Лявіцкага І.А. па лініі бацькі Лявіцкі Леанід Аўгусцінавіч з жонкай Люцыяй Іванаўнай
З дымак у стылі рэтра. Прушынскі Дзяніс і Васільчонак Юлія –
цудоўны дуэт выканаўцаў беларускай музыкі і аўтарскай песні
Лявіцкі Іван Адамавіч дэманструе керамічныя вырабы, зробленыя ўласнымі рукамі.
Рэдзько Таццяна ўражана якасцю выканання, найтанчэйшай ляпнінай.
.
Юркевіч Анастасія расказвае пра сваю захопленасць творчасцю Ядвігіна Ш.
Аўдыторыя пранікнёна ўслухоўваецца ў кожнае слова Анастасіі
З агадчык кафедры беларускай мовы Кузьміч Вольга Аляксандраўна з цікавасцю слухае госця, а Савіцкая Надзея Яўсееўна занатоўвае цікавыя звесткі
Ю ркевіч Анастасія – студэнтка І курса лесагаспадарчага факультэта
9 групы (спецыяльнасць “Садова-паркавае будаўніцтва”). Насця, захопленая творчасцю Ядвігіна Ш., эмацыянальным аповедам перадае свой настрой аўдыторыі, выклікае цікавасць да асобы знакамітага пісьменніка пачатку ХХ стагоддзя, пад уплывам якога Янка Купала пачаў пісаць па-беларуску.
Анастасія грунтоўна падрыхтавалася да інтэрв’ю з прафесарам Лявіцкім І.А. і з хваляваннем задае першае пытанне.
П рушынскі Дзяніс – студэнт І курса лесагаспадарчага факультэта 9 групы (спецыяльнасць “Садова-паркавае будаўніцтва”) рыхтуецца да выканання песні “На Каляды”.
.
Цудоўнае выкананне песні
ўразіла аўдыторыю
Н а пытанні, пастаўленыя Анастасіяй, дасціпна адказвае
п рафесар Лявіцкі І.А.
Ш чыры і цёплы прыём удзельнікаў сустрэчы выклікаў шчырасць у адказ.
Н ад некаторымі пытаннямі Анастасіі прыходзіцца задумацца.

Жоўтыя ружы,
якія вельмі любіў Ядвігін Ш. і
якія сагравалі
ўсіх прысутных
у пахмурны
снежаньскі дзень, прызначаны
прафесару
Лявіцкаму
Івану
Адамавічу
Поделитесь с Вашими друзьями: |