Логацкий В. Д.
ДУДА – СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА
Научный руководитель ст. преп. Лубинский И. И.
Кафедра философии и политологии
Белорусский государственный медицинский университет, г. Минск
Дуда (валынка) – гэта адзін з найбольш архаічных інструментаў. пашыраны на аграмадных абшарах ад Гішпаніі да Індыі. Асноўнай уласцівасцю гэтага інструмента ёсць наяўнасць рэзервуару для ўтрымання паветра, зробленага са скуры, страўніка жывёлы альбо з высушаных пладоў раслінаў кшталту гарбуза, у які ўмацаваныя адна або некалькі басуючых (бурдонных) трубакі адна або дзве жалейкі (меладычныя трубкі).
Ці не кожная краіна мае свой тып дудаў, якія адрозніваюцца як канструкцыяй: адрозным пакроем меха, колькасцю бурдонаў і месцам іх мацавання ў мех, гэтак і сваім адмысловым ладам і спецыфічным тэмбрам.
На тэрыторыі Беларусі вядомыя толькі дзве назвы гэтага інструмента: дуда і муцянка. Яны вядомы з глыбокай старажытнасці.
Дуда – сапраўдны скарб беларускага народа. Гэты інструмент справядліва можа стаць сімвалам нашай краіны, накшталт дуды (bagpipe) у Шатландыі, так шырока вядомая і такая блізкая яна была кожнаму чалавеку, незалежна ад належнасці да пэўнага стану.
Поделитесь с Вашими друзьями: |