ЛЯСНОЕ ВОЗЕРА
Дрэмле абсаджана лесам адвечным,
Цiнай засланае возера у лесе;
Шастае цiха асока i аер,
Нудныя казкi мне верба шапоча.
Сосны i вязы, дубы i асiны
Вокала возера вартай пасталi,
Долу кiваюць паклоны нямые,
Небу малiтву таемную твораць.
Возера! Возера! Йду к табе смутны
Соннаю пушчай, амшалаю сцежкай,
Жоутае лiсце шасцiць пад нагамi,
Шчокi калючка сасновая шчыпле.
Сам з сабой насам пад дубам саджуся,
Вочы i думкi пабеглi далёка...
Сцiшна над возерам, воблачна у небе...
Недзе запелi узвижанне гусi.
Поделитесь с Вашими друзьями: |