М. У. Леднева да гісторыі развіцця тэорыі І практыкі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер105.57 Kb.
Актуальные проблемы преподавания иностранных языков

в высшей школе Республики Беларусь – 2014

________________________________________________________________


УДК 81’25
© М. У. Леднева
ДА ГІСТОРЫІ РАЗВІЦЦЯ ТЭОРЫІ І ПРАКТЫКІ

ПЕРАКЛАДУ ЎЛАСНЫХ ІМЁНАЎ
Ключевые слова: личные имена, межъязыковая трансляция, перевод.

Keywords: personal names, inter-language translation, interpreting.


Рассматривается история развития теории и практики трансляции личных имен в европейской филологической традиции.

The article deals with the history of the development of theory and practice of translating personal names in European philology.


Пераклад уласных імёнаў заўсёды выклікаў шмат непаразуменняў сярод перакладчыкаў. Гэта праблема мае працяглую гісторыю, якая пачынаецца амаль са старажытных часоў, калі з’явіліся самыя першыя пісьмовыя пераклады.

Як вядома, Біблія займае значнае месца ў гісторыі развіцця чалавечай цывілізацыі. Цяжка знайсці ў сусветнай літаратуры кнігу, якая ўтрымлівала б увагу перакладчыкаў на працягу больш за дзве тысячы гадоў і была перакладзена на вялікую колькасць (больш за 2000) моў. Пераклады Бібліі з часоў дахрысціянскай старажытнасці з’яўляліся не толькі крыніцамі распаўсюджання хрысціянства, але і моцна спрыялі развіццю новых еўрапейскіх моў.

Першым значным перакладам Бібліі з’яўляецца старажытны пераклад Старога запавету на старажытнагрэчаскую мову, датаваны III–II стст. да н. э., т. зв. Септуагінта, або пераклад сямідзесяці (а па некаторых звестках 72) тлумачоў. Септуагінта лічыцца першым перакладам старажытнаяўрэйскага тэксту на еўрапейскую мову. Навукоўцы не аднойчы параўноўвалі гэты пераклад са старажытнаяўрэйскім арыгіналам і адзначалі літаральны характар перакладу. Даследчык тэкстаў Септуагінты А. Дзясніцкі [3] заўважае на шматлікія пераўтварэнні і пераробкі тэксту арыгінала. У прыватнасці, адзначаецца т. зв. стылістычнае “таніраванне”, рытмізацыя тэксту, “ідэалагічная карэкцыя”, падбор сугучных слоў і інш. Усё гэта сведчыць пра імкненні тагачасных перакладчыкаў зрабіць такі тэкст, які быў бы адпаведны нормам мовы перакладу, а таксама літаратурным традыцыям, што існавалі ў пэўную гістарычную эпоху.

Звяртаючыся да старажытных тэкстаў, немагчыма не заўважыць на адносіны паміж імёнамі і прадметамі, якія шмат у чым адрозніваюцца ад сучасных уяўленняў аб іх. У старажытнасці, у перыяд развіцця моўнага мыслення (адлюстраванага ў тым ліку і ў Бібліі) імя азначала рэальную прысутнасць асобы або рэчы, названай гэтым імем. Агульнавядомыя зараз дыскусіі старажытных грэкаў адносна таго, што такое імёны: выпадковыя ярлыкі або адлюстраванне сутнасці рэчаў. Таму невыпадкова ўзнікае адчуванне, што пытанне аб прыродзе імёнаў узнікала ў той перыяд, калі людзі пачалі карыстацца імёнамі [2]. Ці ёсць імя проста некаторае ўмоўнае спалучэнне гукаў, якім пазначаецца тое ці іншае паняцце, як сцвярджалі наміналісты, і як, з часоў Ф. дэ Соссюра, мяркуюць сучасныя лінгвісты? Або імя з’яўляецца нечым таямнічым і не заўсёды зразумела адлюстроўвае сутнасць прадмета, як сцвярджалі рэалісты? У старажытных тэкстах гэты падыход з’яўляецца дамінуючым, калі не адзіным, прычым Біблія ў гэтым дачыненні не з’яўляецца выключэннем.

Акрамя таго, нельга адмаўляць моцны ўплыў грэчаскай мовы, што назіраецца ў некаторых кнігах Септуагінты. Адзначаецца, што не для ўсіх гукаў старажытнаяўрэйскай мовы існавалі эквіваленты ў грэчаскай мове. Таму многія ўласныя імёны ў тэксце грэчаскай Септуагінты пішуцца з галоснымі, хоць у старажытнаяўрэйскіх імёнах яны адсутнічаюць. Звяртаецца ўвага і на значныя пераробкі ў дачыненні да напісання імёнаў. Так, Цыпора ў арыгінальным вымаўленні – Σεπφωρα (Сэпфора ў грэчаскім вымаўленні), Шемуэль – Σαμουηλ (Самуэль або Самуіл). Як вядома, форма імя Самуіл праз грэчаскую мову трапіла ў царкоўнаславянскую, а пасля і ў рускі і ў беларускі пераклады Бібліі.

Пад уплывам грэчаскай мовы адбывалася і некаторая блытаніна з онімамі. Напрыклад, адрозніваюць два імёны Валтасара: вавілонскага цара і прарока Данііла, якія не былі цёзкамі. Прарока Данііла назвалі Валтасарам у вавілонскім палоне: І пераназваў іх начальнік еўнухаў – Данііла Валтасарам, Ананію Сэдрахам, Місаіла Місахам і Азарыю Аўдэнагам(Дан 1:7) [4]. У старажытнаяўрэйскіх тэкстах імя вавілонскага кіраўніка перадавалася як Белшацар шляхам практычнай транскрыпцыі новававілонскага “ бел-шар-уцур” – “хай захоўвае Бел цара”. Паколькі Данііл царом не з’яўляўся, начальнік еўнухаў даў яму больш сціплае імя Белцешацар – “балацу-уцур” – “хай захавае Бел (Ваал) яго жыццё”. Тым не менш у Септуагінце гэтыя імёны перадаюцца аднолькава. Трэба заўважыць, што падобным чынам імёны цара і прарока перадаваліся і ў Вульгаце – лацінскім перакладзе Бібліі святога Іероніма, які шмат у чым арыентаваўся на Септуагінту.



    Пасля заваявання Грэцыі Рымам ў II ст. да н. э. на рымскую культуру паступова пачала ўплываць грэчаская. На грэчаскай мове былі напісаны знакамітыя эпасы “Іліяда” і “Адысея”, драматургічныя творы (трагедыі Эсхіла, Сафокла, камедыі Арыстафана), гістарычныя працы Герадота, філасофскія трактаты Геракліта, Платона, Арыстоцеля, медыцынскія трактаты Гіпакрата, матэматычныя працы Піфагора і інш. Таму з’явілася неабходнасць перакладаць новыя тэрміны і паняцці на лацінскую мову. Па словах знакамітага рымскага рытара і палітычнага дзеяча Цыцэрона (106–43 гг. да н. э.), трэба было ствараць словы і надаваць новыя імёны новым паняццям (De finibus, III, 1, 3).

    Як вядома, існавала традыцыя перадаваць новыя паняцці двумя шляхамі. З аднаго боку, грэчаскія тэрміны перакладаліся на латынь з дапамогай двух слоў, як напрыклад, πολυϕιλία – ‘мноства сяброў’, з другога – шляхам запазычвання з элементамі лацінізацыі або транскрыпцыі – homoeomeria. Падобны падыход існаваў, трэба зазначыць, і ў дачыненні да трансляцыі антрапонімаў. Імёны максімальна набліжана перадаваліся на лацінскую мову. Параўн.: лац. Achilles – грэч. χιλλεύς – бел. Ахіл / Ахілес, лац. Artemis – грэч. ρτεμις – бел. Артэміда, лац. Apollo – грэч. πόλλων – бел. Апалон, лац. Danaе – грэч. Δανάη – бел. Даная, Hector – грэч. κτωρ – бел. Гектар, лац. Xanthippe – грэч. Ξανθίππη – бел. Ксантыпа / Ксанціпа і інш.



Імёны са Старога і Новага запаветаў таксама зведалі пэўныя метамарфозы. Новы запавет быў напісаны на міжнародным варыянце грэчаскай мовы, таму новазапаветныя старажытнаяўрэйскія і арамейскія імёны першапачаткова сталі вядомыя ў грэцызаванай форме, як напрыклад, у рускім напісанні ИехонаханИоаннес, ЯакобИакобос, ИешуаИисус. Так, грэкі і грэкамоўныя яўрэі вымаўлялі імя Ιησους як Іесус або Іісус. У такім выглядзе гэтае імя сустракаецца ў Новым Запавеце і ў грэчаскай Септуагінце. Аднак у лацінскай Вульгаце імя Ісуса Хрыста і старазапаветных Ісусаў транслітаваліся па-рознаму: Jesus ChristusІсус Хрыстос, але Josue filius NunІсус, сын Навінаў. Пасля ў англійскіх пратэстанцкіх перакладах Бібліі перакладчыкі паспрабавалі перадаць імя Ісуса Навіна бліжэй да старажытнаяўрэйскага арыгіналу – Joshua, што ў англійскім вымаўленні гучыць як Джошуа. Тым не менш у т. зв. Рэймскай рэдакцыі (Douay-Rheims Bible) – перакладзе Бібліі англійскімі эмігрантамі-католікамі – захавалася лацінізаваная форма імя Josue (Джос’юі).

Падобным чынам можна растлумачыць і дзве формы імя Іакаў або Якаў у еўрапейскіх мовах. Імя старазапаветнага патрыярха рус. Иакова – бел. Якава ў Септуагінце і Вульгаце мае форму напісання – Ιακωβ (Иакоб / Іакаб) і Jacob – што дастаткова блізка да арыгінальнага Яакоб / Яакаб (параўн.: іўр. יַעֲקֹב). Але імёны двух новазапаветных цёзак патрыярха, апосталаў Иакова / Якава Старэйшага і Иякова / Якава Малодшага, перадаюцца з канчаткамі: грэч. Ιακωβος (Иакобас / Іакабас) і лац. Jacobus [1].

Пры перакладзе Бібліі на нацыянальныя мовы адбываліся змяненні тэксту або асобных яго элементаў. Так, насельніцтву Еўропы ў сярэдневеччы новазапаветны Іакаў-апостал быў значна больш вядомы, чым старазапаветны Іакаў-патрыярх. Таму лацінскае Jacobus шырока выкарыстоўвалася ў якасці хрысцільнага імя. А, як вядома, любое папулярнае імя магло змяняцца да непазнавальнасці ў залежнасці ад мовы носьбіта. У выніку з’явіліся французскі Жак, англійскі Джэймс, італьянскі Джакома. Аднак імя старазапаветнага патрыярха (Іакаў-патрыярх) амаль не змянялася.
Перадача біблейскага імя Ιακωβ

на еўрапейскія нацыянальныя мовы


Мова

Іакаў / Якаў-патрыярх

Іакаў / Якаў-апостал

англійская

Jacob чытаецца як Джейкаб

James чытаецца як Джэймс

іспанская

Jacob чытаецца як Хакаб

Santiago чытаецца як Санцьяга

італьянская

Giacobbe чытаецца як Джакобэ

Giacomo чытаецца як Джакома

нямецкая

Jacob чытаецца як Якаб

Jakobus чытаецца як Якабус

французская

Jacob чытаецца як Жакоб

Jacques чытаецца як Жак


    У перакладзе Бібліі Джонам Уікліфам на англійскую мову імёны былі максімальна набліжаны да арыгінальных. Напр., Jhesu Crist, the sone of Dauid, the sone of Abraham (Ісус Хрыстос, сын Давідаў, сын Авраамаў); Marie and Joseph (Марыя і Іосіў), Petre (Пётр). Аднак калі параўнаць формы біблейскіх імёнаў у першых і сучасных перакладах на еўрапейскія нацыянальныя мовы, можна заўважыць тэндэнцыю паступовага адхілення ад традыцыйных форм і іх адаптацыю да сучасных фанетычных і фаналагічных моўных норм. Справа ў тым, што вымаўленне ў той ці іншай старажытнай мове ў некаторай ступені можна лічыць умоўным, паколькі дакладна невядома, якое было правільнае тагачаснае вымаўленне паасобных арамейскіх слоў (у тым ліку і онімаў).

    Такім чынам, імёны і іх традыцыйныя адпаведнікі, транслітараваныя з грэчаскай або арамейскай мовы, як правіла, не адаптаваліся да фанетыкі мовы перакладу. Параўн.: грэч. Ιωακείμ і англ. Joachym (пераклад Дж. Уікліфа), а таксама формы гэтага імя ў сучасных перакладах: англ. Jehoiakim, ням. Joiakims, фр. Jojakim, іспан. Joacim, рус. Иоаким, бел. Ёакім. Або: грэч. Ιούδα – англ. Juda (пераклад Дж. Уікліфа) і сучаснае: англ. Judah, ням. Juda, фр. Juda, ісп. Juda, італ. Giuda, рус. Иуда, бел. Юда і г. д.

    Такія фанетычныя змены з’яўляюцца характэрнымі і для імёнаў з Новага Запавету: грэч. Ιησού Χριστού – англ. Jhesu Crist (пераклад Дж. Уікліфа), сучаснае: англ. Jesus Christ, ням. Jesu Christi, фр. Jésus-Christ, іт. Gesù Cristo, ісп. Jesucristo, рус. Иисус Христос, бел. Ісус Хрыстос. Або: грэч. Παύλος – англ. Poul (пераклад Уікліфа), сучаснае: англ. Paul, ням. Paulus, фр. Paul, італ. Paolo, ісп. Pablo, рус. Павел, бел. Павал. Або: грэч. Τιμόθεος – англ. Tymothe (пераклад Уікліфа), сучаснае: англ. Timotheus, ням. Timotheus, фр. Timothée, іт. Timoteo, іспан. Timoteo, рус. Тимофей, бел. Цімафей.

    Што да іншых імёнаў са Старога запавету, трэба адзначыць, што яны амаль не змяніліся ў сучасных мовах, а захавалі традыцыйныя формы напісання пасля запазычвання. Параўн.: грэч. Αβραάμ – англ., ням., фр., ісп. Abraham, але іт. Abramo; грэч. Ιακώβ – англ., фр., ісп. Jacob, але ням. Jakob, іт. Giacobbe і інш.

    Пры перакладзе Бібліі на нацыянальныя мовы былога СССР запазычаныя імёны захавалі рускае напісанне і вымаўленне, нягледзячы на аграфічныя і фаналагічныя нормы гэтых моў. Відавочна, гэтая тэндэнцыя характэрна і для тых моў, якія карыстаюцца лацінкай, паколькі анамастычныя запазычанні дапамагаюць больш дакладна ідэнтыфікаваць людзей і нават геаграфічныя назвы, хоць і спрыяюць непаразуменням пры чытанні складаных онімаў.

    Тым не менш існуючыя цяжкасці можна абгрунтаваць наступным чынам. Па-першае, яшчэ са старажытных часоў назіраюцца варыятыўныя напісанні онімаў з перакладных крыніцах, што сведчыць пра адсутнасць стандартызаваных правілаў і прынцыпаў іх трансляцыі на іншую мову. Па-другое, амаль для ўсіх моў характэрны адрозненні ў гучанні і напісанні, якія ў значнай ступені не перадаюць асаблівасцей вуснага маўлення. Па-трэцяе, усе носьбіты мовы не могуць вымаўляць адно і тое ж спалучэнне літар аднолькава, таму аднолькавыя словы могуць трансліравацца па-рознаму, незалежна ад перадачы шляхам транслітарацыі або практычнай транскрыпцыі. Таму мэтазгодным, на нашу думку, бачыцца вызначэнне мовы-пасрэдніцы, праз якую адбываецца пераклад. Як вядома, вялікая колькасць онімаў трапіла ў еўрапейскія мовы праз грэчаскую і лацінскую мовы, таму невыпадкова існаванне двух і нават трох варыянтаў напісання і вымаўлення.


У эпоху Адраджэння вялікая колькасць рэалій, у тым ліку і імёны, замянялася рэаліямі, характэрнымі для культуры народа як носьбіта той мовы, на якую рабіўся пераклад. У перыяд Асветніцтва замена слоў, ці ўпадабленне лексічных адзінак на лексічную сістэму той мовы, на якую перакладаўся тэкст, лічылася карысным прыёмам і часцей за ўсё станоўча прымалася. Варта згадаць, што перакладчыцкім трансфармацыям спрыяла не толькі такая традыцыя перакладу, але і тэарэтычныя меркаванні тагачасных перакладчыкаў. Прыкладам выкарыстання перакладчыкамі прыёму замен з’яўляецца чаргаванне традыцыйных імён міфалагічных багоў, напрыклад, шумерская Інанна пераўтварылася ў вавілонскую Іштар, тая – у асірыйскую Аштарту, а пасля – у грэчаскую Афрадыту і рымскую Венеру. Усе багіні, нягледзячы на імя і культуру, да міфалогіі якой яны адносіліся, выконвалі адну і тую ж функцыю – з’яўляліся багінямі кахання і прыгажосці [5, с. 80].

У другой палове XIX ст. з развіццём разнастайных літаратурных жанраў падыход да праблемы перакладу ўласных імёнаў змяніўся. Калі да гэтага часу імёны перакладаліся шляхам выкарыстання замен, то ўжо ў канцы XIX і пачатку XX стст. такі прыём практыкаваўся даволі рэдка. Выключэннем з’яўляюцца г. зв. сэнсавыя імёны, замест якіх у тэксце перакладу ўжываліся калькі. У гэты час перакладчыкі выказвалі самыя розныя меркаванні наконт спосабаў трансляцыі імёнаў, але выбар часцей прыпадаў на транслітарацыю, або палітарную перадачу.



    Пытанне аб перадачы ўласных імёнаў як у XX, так і ў пачатку XXI стст. застаецца актуальным. Сярод лінгвістаў не было і няма адназначнай інтэрпрэтацыі гэтай катэгорыі слоў, няма адзінага погляду на існаванне або адсутнасць семантыкі ў онімаў. Найбольш спрэчным з’яўляецца пытанне аб магчымасці перакладу ўласных імёнаў, т. зв. перакладальнасці онімаў. Акрамя таго, даследчыкі так і не вызначыліся з універсальнымі спосабамі і прыёмамі трансляцыі анамастычных адзінак у іншую мову.

    Літаратура

1 Библейские имена (имена Ветхого и Нового Завета) [Электронный ресурс]. – 2014. – Режим доступа: http://kurufin.ru/html/Bible_names.html – Дата доступа: 24.01.2014.

2 Десницкий, А. Поэтика библейского параллелизма / А. Десницкий. – М. : ББИ, 2007. – 554 с.

3 Десницкий, А. Септуагинта как художественный перевод / А. Десницкий // Библия : литературоведческие и лингвистические исследования. – М. : РГГУ. – 1999. – Вып. 3. – С. 157–186.

4 Кніга Данііла [Электронны рэсурс] // Стары Запавет. – 2014. – Рэжым доступу: http://holybible.by/daniel-by.html – Дата доступу: 27.01.2014.

    5 Козылева, М. У. Праблема перадачы антрапонімаў у іншамоўным тэксце / М. У. Козылева // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова. Серыя А, Гуманітарныя навукі. – 2012. – № 1 (39). – С. 79–84.



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал