М. У. Сільчанка паходжанне дзяржавы І права


Марксісцкая (матэрыялістычная, «класавая») тэорыя паходжання дзяржавы і права



старонка7/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.99 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

7. Марксісцкая (матэрыялістычная, «класавая») тэорыя паходжання дзяржавы і права.

Марксісцкая тэорыя доўгі час у ХХ стагоддзі была не проста пануючай, а і адзіна правільнай у савецкай, а, значыць, і беларускай юрыдычнай навуцы. Праблематыка паходжання дзяржавы і права была прадметам разгляду ў шматлікіх творах класікаў марксізма-ленінізма, найбольш грунтоўнымі сярод якіх з’яўляюцца праца Ф. Энгельса «Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы», а таксама праца У. Леніна «Дзяржава і рэвалюцыя».

Марксісцкая тэорыя паходжання дзяржавы і права называецца матэрыялістычнай таму, што асновай фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства і ўзнікнення права лічыць аб’ектыўныя і заканамерныя працэсы, якія адбываліся ў вытворчых адносінах грамадства і якія ў сваю чаргу былі абумоўлены развіццём і ўдасканаленнем сродкаў вытворчасці і прыладаў працы. У той жа самы

час марксісцкая тэорыя паходжання дзяржавы і права лічыцца класавай таму, што, па-першае, разглядае класы (асобныя сацыяльныя групы людзей) і іх барацьбу між сабой за ўладу рухаючай сілай гісторыі, а, па-другое, абгрунтоўвае палажэнне, згодна з якім дзяржава і права маюць выключна класавы характар, таму што выражаюць і абараняюць інтарэсы эканамічна і палітычна пануючых класаў.

Згодна з марксісцкай канцэпцыяй, у падмурку паходжання дзяржавы ляжаць перш-наперш эканамічныя прычыны. Напачатку чалавечай гісторыі існуе першабытнае грамадства, якое затым у выніку роста вытворчых сіл і з’яўлення прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, раскола грамадства на класы з супярэчлівымі эканамічнымі інтарэсамі і барацьбы паміж імі пераўтвараецца ў дзяржаўна-арганізаванае грамадства.

Дзяржава ўзнікае не як сродак прымірэння класаў, а як сродак у руках эканамічна пануючых класаў для ўтрымання свайго пануючага становішча, для класавага панавання. «Государство, – пісалі К. Маркс і Ф. Энгельс, – есть та форма, в которой индивиды, принадлежащие к господствующему классу, осуществляют свои общие интересы»1. У.І. Ленін, развіваючы палажэнні К. Маркса і Ф. Энгельса аб класавай прыродзе дзяржавы, у сваёй фундаментальнай працы «Дзяржава і рэвалюцыя» падкрэсліваў: «Государство возникает там, тогда и постольку, где когда и поскольку классовые противоречия объективно не могут быть примирены…Государство есть машина для угнетения одного класса другим, машина, чтобы держать в повиновении одному классу прочие подчиненные классы»2.



У адпаведнасці з класавым разуменнем грамадства і яго гісторыі К. Марксам і Ф. Энгельсам было сфармулявана і азначэнне права. Яны лічылі, што права існуе толькі ва ўмовах класавага грамадства і з’яўляецца матэрыяльна абумоўленай з’явай. У «Маніфесце Камуністычнай партыі» – адной з першых сумесных прац К. Маркса і Ф. Энгельса, звяртаючыся да буржуазіі, яны сцвярджалі: «Ваше право есть лишь возведенная в закон воля вашего класса, воля, содержание которой определяется материальными условиями жизни вашего класса»3.
Праблемныя пытанні


  1. Як Вы лічыце, ці можна ўвогуле сфармуляваць «адзіна правільную» канцэпцыю (тэорыю) паходжання дзяржавы і права?

  2. Ці можна шляхам абагульнення найбольш пераканаўчых момантаў асобных канцэпцый (тэорый) аб паходжанні дзяржавы і права сфармуляваць нейкі «інтэгральны» яе варыянт?

  3. Чаму, абапіраючыся на адну і тую ж Святую кнігу – Біблію, прыхільнікі тэалагічнай канцэпцыі па-рознаму тлумачылі адны і тыя ж з’явы дзяржаўна-арганізаванага грамадства і права?

  4. Як Вы думаеце, парушае ці не парушае вучэнне Фамы Аквінскага аб магчымасці звяржэння манархаў асноўныя моманты (пастулаты) тэалагічнай тэорыі аб вечнасці, нязменнасці і непарыўнасці дзяржаўнай улады?

  5. Параўнайце паміж сабой асноўныя пастулаты тэалагічнай і патрыярхальнай тэорый паходжання дзяржавы і права, вызначце іх падабенства і пакажыце розніцу паміж імі.

  6. Якія моманты і палажэнні дагаворнай дактрыны аб паходжанні дзяржавы і права з’яўляюцца метадалагічна прыдатнымі ў абгрунтаванні канцэпцыі прававой дзяржавы і тэорыі падзелу ўлады ў сучаснай практыцы дзяржаўна-прававога будаўніцтва?

  7. Чаму дагаворная тэорыя паходжання дзяржавы і правы знайшла сваё найбольшае прызнанне і пашырэнне ў Еўропе?

  8. Ці можна сёння выкарыстаць ідэі арганічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права аб спецыялізацыі і інтэграцыі функцый у грамадстве пры даследаванні арганізацыі дзяржаўнай улады, заснаванай на прынцыпе падзелу ўлады?

  9. Якія моманты ў марксісцкай тэорыі паходжання дзяржавы і права здаюцца Вам найбольш абгрунтаванымі?

  10. У чым Вы бачыце падабенства тэорыі гвалту і марксісцкай (матэрыялістычнай) тэорыі (канцэпцыі) паходжання дзяржавы і права?


Спіс рэкамендаванай літаратуры


  1. Абдулаев М.И. Учение Канта о праве и государстве// Правоведение.– 1998.– № 2.

  2. Аристотель. Политика. Соч.: В 4 т. Т. 4. – М.: Мысль, 1983.

  3. Вишневский А.Ф., Горбаток Н.А., Кучинский В.А. Общая теория государства и права. – Минск: «ТЕСЕЙ», 1999.

  4. Гумплович Л. Общее учение о государстве. – СПб., 1910.

  5. Дробязко С.Г., Козлов В.С. Общая теория права. – Минск: НО ООО «БИП –С», 2003.

  6. Дювернуа Н. Значение римского права для русских юристов. – Ярославль, 1872.

  7. Дюринг Е. Ценность жизни. – СПб., 1894.

  8. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  9. Каутский К. Материалистическое понимание истории. Т. 2. – М., 1931.

  10. Козлихин И.Ю. Политико-правовое учение Томаса Гоббса // Правоведение. – 1998. – № 2.

  11. Ленин В.И. Государство и революция // Полн. собр. соч. – Т. 33.

  12. Малышева Н.И. Политико-правовое наследие Самуила Пуффендорфа // Правоведение. – 1999. – № 4.

  13. Мамут Л.С. Проблемы теории государства и права в современной идеологической борьбе. – М.: Юридическая литература, 1976.

  14. Менглер А. Новое учение о государстве. – СПб., 1909.

  15. Новгородцев П.И. Историческая школа права. – М., 1896.

  16. Новгородцев П.И. Кризис современного правосознания. – М., 1909.

  17. Ортега-и-Гассет Х. Спортивное происхождение государства // Философская и социологическая мысль. – Киев, 1990. – № 6.

  18. Папаян Р.А. Христианские корни современного права. – М.: Норма, 2002.

  19. Платон. Государство: Соч.: В 4 т. Т. 3. – М.: Мысль, 1994.

  20. Ромашов Р.А. Античный полис как форма социального устройства и государственного правления // Правоведение. – 1999. – № 5.

  21. Спенсер Г. Позитивная политика. – СПб., 1894.

  22. Тимонин А.Н. Об историческом соотношении классов и государства // Правоведение. – 1987. – № 3.

  23. Тихомиров Ю.А. Государство: развитие теории и общественная практика // Правоведение. – 1999. – № 3.

  24. Тихомиров Л.А. Монархическая государственность. – М., 1992.

  25. Тойнби А. Постижение истории. – М., 1990.

  26. Фагэ Эмиль. Политические мыслители и моралисты первой трети ХІХ ст. – М., 1900.

  27. Честнов И.Л. Природа и этапы развития гусударственности // Правоведение. – 1998. – № 4.

  28. Шершеневич Г.Ф. История философии права. – СПб., 1907.

  29. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства // Маркс К., Энгельс Ф. – Соч. 2-е изд. – Т. 21.


ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ
Да главы 1
Пытанне 1: Якія формы ўласнаці існавалі ў першабытным грамадстве?

Індывідуальная

Калектыўная

Дзяржаўная

Агульнанародная

Сямейная
Пытанне 2: Якія фактары вызначалі прыналежнасць сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў да калектыўнай («агульнай») уласнасці?

Яны ствараліся агульнымі намаганнямі супольнасці

Яны былі вельмі каштоўнымі

Выкарыстоўваліся агульнымі намаганнямі супольнасці

Былі вельмі значнымі для людзей

Служылі інтарэсам усяго калектыву
Пытанне 3: Якія з адзначаных матэрыяльных каштоўнасцяў і сродкаў вытворчасці знаходзіліся ў калектыўнай уласнасці?

Прамысловая тэрыторыя

Кап’ё

Жыллё


Вогнішча

Тапор
Пытанне 4: Чым была абумоўлена наяўнасць у першабытным грамадстве індывідуальнай («прыватнай») уласнасці на сродкі вытворчасці і матэрыяльныя каштоўнасці?

Было абумоўлена патрэбамі вытворчасці

Гэта адпавядала інтарэсам супольнасці

Сродкі вытворчасці адпавядалі асаблівасцям уладальніка

Гэта выцякала з жаданняў уладальніка

Гэта адбывалася стыхійна

Пытанне 5: Якія з адзначаных матэрыяльных каштоўнасцяў і сродкаў вытворчасці знаходзіліся ў індывідуальнай («прыватнай») уласнасці?

Лук


Лодка

Вогнішча


Жыллё

Кап’ё
Пытанне 6: Які з адзначаных шляхоў ва ўзаемаадносінах формаў уласнасці ў першабытным грамадстве быў асноўным?

Пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з індывідуальнай у калектыўную ўласнасць

Пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з калектыўнай у індывідуальную ўласнасць

Пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з калектыўнай у дзяржаўную ўласнасць

Пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з індывідуальнай у дзяржаўную ўласнасць

Пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з сямейнай у дзяржаўную ўласнасць
Пытанне 7: Якія прычыны ляжалі ў падмурку пераходу сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з калектыўнай у індывідуальную ўласнасць?

Выпадак


Эканамічныя прычыны

Гвалтоўны захоп

Маральныя перакананні

Палітычная мэтазгоднасць


Пытанне 8: Пры якіх умовах калектыў мог пагадзіцца на пераход сродкаў вытворчасці і матэрыяльных каштоўнасцяў з калектыўнай у індывідуальную ўласнасць?

Калі гэта садзейнічала павышэнню вытворчых вынікаў працы

Калі гэта ішло на карысць калектыву

Калі гэта ішло на карысць асобе

Калі гэта адбывалася пад прымусам

Калі гэта адбывалася стыхійна


Пытанне 9: Чым характарызавалася сістэма размеркавання матэрыяльных каштоўнасцяў, якая была заснавана на дамінаванні?

Яна залежала ад працоўнага ўклада асобы

Яна вызначалася сацыяльным станам асобы

Мела роўназабяспечваючы характар

Перавагу ў размеркаванні мелі самыя дужыя асобы

Размеркаванне адбывалася па прынцыпу разборкі


Пытанне 10: Ад чаго залежаў характар размеркавання і спажывання ў першабытным грамадстве?

Залежаў ад працоўнага ўклада асобы

Вызначаўся сацыяльным станам асобы

Быў роўназабяспечваючым

Перавагу ў размеркаванні мелі самыя дужыя асобы

Адбываўся па прынцыпу разборкі


Пытанне 11: Як Вы разумееце «роўназабяспечваючы» характар размеркавання ў першабытным грамадстве?

Пры размеркаванні ўлічвалася розніца ў патрэбах

Пры размеркаванні ўлічвалася розніца ва ўзросце

Пры размеркаванні ўлічваліся вышэйшыя інтарэсы калектыву

Пры размеркаванні ўлічваліся найперш асабістыя інтарэсы

Пры размеркаванні перавагу мелі самыя дужыя асобы


Пытанне 12: Якой была паслядоўнасць асноўных стадый развіцця сацыяльнага ладу першабытнага грамадства?

Праабшчына – родавая абшчына – першабытная суседская абшчына

Першабытная суседская абшчына – родавая абшчына – праабшчына

Родавая абшчына – першабытная суседская абшчына – праабшчына

Праабшчына – першабытная суседская абшчына – родавая абшчына

Першабытная суседская абшчына – прааабшчына – родавая абшчына


Пытанне 13: Якія рысы найбольш адметна характарызуюць першабытную праабшчыну?

Невялікая група людзей (20-30 дарослых асоб)

Яна вяла адносна адасоблены лад жыцця

Трымалася на прыгоднай для палявання і збіральніцтва тэрыторыі

На чале праабшчыны стаяў важак

Жыццё праабшчыны было пераважна аседлым


Пытанне 14: Якія рысы найбольш адметна характарызуюць родавую абшчыну?

Гэта аб’яднанне людзей, якія вядуць сумесную гаспадарку

Гэта аб’яднанне людзей, якое заснавана на роднасных сувязях

Роднасныя сувязі ляжаць у падмурку сумеснай гаспадаркі

На чале родавай абшчыны стаяў важак

У родавай абшчыне былі неўладкаваныя палавыя адносіны


Пытанне 15: Якія фактар аказаў рашаючы ўплыў на пераход (развіццё) ад праабшчыны да родавай абшчыны?

Развіццё вытворчых сіл

Біялагічны фактар

Развіццё вытворчых адносінаў

Працэс адбыўся стыхійна

Кліматычны фактар


Пытанне 16: Якія фактары (ці фактар) аказалі рашаючы ўплыў на пераход ад мацярынскай да бацькоўскай родавай абшчыны, а затым і да першабытнай суседскай абшчыны?

Развіццё вытворчых сіл

Біялагічны фактар

Развіццё вытворчых адносінаў

Працэс адбываўся стыхійна

Прыродны фактар


Пытанне 17: Якія прыметы характэрныя для арганізацыі ўлады і кіравання ў першабытным грамадстве?

Адсутнасць асобнай групы людзей для кіравання

Супадзенне ўлады з усім насельніцтвам

Наяўнасць спецыяльнага апарата кіравання

Улада арганічна ўплецена ў іншыя праявы жыцця грамадства

Улада ажыццяўляецца на грамадскіх пачатках


Пытанне 18: На якой стадыі развіцця сацыяльнага ладу грамадства ўзнікаюць ўлада і кіраванне?

У родавай абшчыне

У першабытнай суседскай абшчыне

Пры матрыярхаце

У праабшчыне

Пры патрыярхаце


Пытанне 19: Якія адметныя рысы былі ўласцівы ўладзе і кіраванню ў праабшчыне?

Прымітыўнасць улады

Спалучэнне ўсіх паўнамоцтваў у руках адной асобы

Ажыццяўленне ўлады на грамадскіх пачатках

Улада і кіраванне былі заснаваны на «фізічнай перавазе»

Наяўнасць спецыяльных сродкаў прымусу.


Пытанне 20: Які шлях змены ўлады важака ў праабшчыне быў найбольш пашыраны і адпавядаў яе характару і зместу?

Пераабранне важака

Адстаўка важака

Гібель важака

Перадача важаком улады нашчадкам

Перадача важаком улады іншаму суродзічу


Пытанне 21: Якія прычыны ляжалі ў падмурку трансфармацыі ўлады і кіравання ў першабытным грамадстве?

Прыродныя сілы

Развіццё эканамічнай сістэмы грамадства

Змены ў сацыяльным ладзе грамадства

Перамены ў светапоглядзе першабытных людзей

З’яўленне новых правілаў паводзінаў


Пытанне 22: Якімі з адзначаных рысаў характарызуюцца ўлада і кіраванне ў родавай абшчыне?

Існаваў «падзел працы» паміж органамі ўлады і кіравання

Найбольш важныя пытанні роду вырашаліся на агульным сходзе

Аператыўнае кіраванне ажыццяўляў старэйшына

Ваенныя функцыі ажыццяўляў военачальнік

Рэлігійныя функцыі ажыццяўляў шаман


Пытанне 23: Якія з органаў улады і кіравання былі ў першабытным грамадстве на родавай стадыі развіцця?

Агульны сход суродзічаў

Старэйшына

Военачальнік

Суд

Шаман
Пытанне 24: Які з органаў улады і кіравання родавай абшчыны вырашаў усе найбольш важныя пытанні жыццядзейнасці грамадства?



Старэйшына

Агульны сход суродзічаў

Военачальнік

Суд


Шаман
Пытанне 25: Якія з пытанняў жыццядзейнасці родавай абшчыны вырашаліся на агульным сходзе суродзічаў?

Пачатак вайны і заключэнне міра

Выбары старэйшыны і военачальніка

Перамена месца стойбішча

Асуджэнне суродзіча

Выбары шамана


Пытанне 26: У якім парадку звычайна замяшчалася пасада старэйшыны ў родавай абшчыне?

У парадку прызначэння на пасаду

Гвалтоўным шляхам

Шляхам абрання на агульным сходзе

Пераходзіла ў парадку спадчыны

У выніку ваенных дзеянняў


Пытанне 27: Якімі якасцямі валодаў чалавек, які звычайна выбіраўся ў родавай абшчыне на пасаду старэйшыны рода?

Самы паважаны суродзіч

Самы мудры суродзіч

Чалавек з вялікім жыццёвым вопытам

Суродзіч, які валодаў арганізацыйнымі здольнасцямі

Чалавек, які валодаў моцнай воляй


Пытанне 28: Якія асабістыя перавагі (правы) меў старэйшына ў родавай абшчыне?

Вызваляўся ад выканання працоўных функцый

Карыстаўся перавагамі ў размеркаванні ежы

Не меў ніякіх пераваг перад суродзічамі

Вызваляўся ад вайсковых абавязкаў

Не ўдзельнічаў у культавых мерапрыемствах


Пытанне 29: Якія з пытанняў жыццядзейнасці родавай абшчыны вырашаў старэйшына?

Арганізоўваў жыццё роду

Кіраваў паўсядзённымі справамі

Распальваў вогнішча

Разглядаў спрэчкі паміж суродзічамі

Ажыццяўляў рэлігійныя культы


Пытанне 30: Каго ў родавай абшчыне выбіралі падчас вядзення ваенных дзеянняў?

Шамана


Старэйшыну

Военачальніка

Агульны сход

Суд
Пытанне 31: Якімі якасцямі звычайна валодаў чалавек, што абіраўся суродзічамі на пасаду военачальніка?

Быў дасведчаны ў вайсковых пытаннях

Мог арганізаваць суродзічаў для нападу на ворага

Быў здатны на арганізацыю абароны ад ворагаў

Адрозніваўся фізічнымі якасцямі, сілай і адвагай

Меў моцную волю
Пытанне 32: На які тэрмін выбіраўся военачальнік у родавай абшчыне?

Пасада военачальніка была пажыццёвай

На тэрмін паўнамоцтваў старэйшыны

На час вядзення ваенных дзеянняў

На час палявання

На час перамены стойбішча


Пытанне 33: Хто ажыццяўляў культавую функцыю ў родавай абшчыне?

Агульны сход суродзічаў

Старэйшына родавай абшчыны

Шаман


Военачальнік

Суд
Пытанне 34: Чаму агульны сход суродзічаў быў вышэйшым органам улады ў родавай абшчыне?

Ён вырашаў самыя істотныя і самыя значныя пытанні

Ён выбіраў са складу родавай абшчыны старэйшыну

Ён прызначаў на пасаду военачальніка

Ён выбіраў шамана

Ён вызваляў ад пасады старэйшыну, военачальніка, шамана

Да главы 2

Пытанне 1 : Што ў сучаснай навуцы абазначаецца тэрмінам «неалітычная рэвалюцыя», які ўпершыню ўвёў у навуковы зварот англійскі вучоны Г.Чайлд?

Барацьба паміж беднымі і багатымі

Перамены ў жыцці грамадства, якія адбыліся пасля і ў ходзе пераходу ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі

Перамены ў жыцці грамадства, якія адбыліся пасля ўзнікнення палявання і рыбалоўства

Перамену месца стойбішча родавай абшчыны пад уздзеяннем кліматычных фактараў

Барацьбу паміж рознымі родавамі абшчынамі за лепшае стойбішча


Пытанне 2: Якое месца ў звязцы «першабытнае грамадства – дзяржава» займаюць тыя сацыяльна-эканамічныя працэсы, якія адбываліся падчас «неалітычнай рэвалюцыі»?

Папярэднічаюць першабытнаму грамадству

Адбываюцца пасля ўзнікнення дзяржавы

Праходзяць на заключнай фазе першабытнага грамадства

Стваралі неабходныя перадумовы для ўзнікнення дзяржавы

Яны не мела з імі ніякай сувязі


Пытанне 3: Якія віды вытворчай дзейнасці чалавека былі найбольш характэрнымі для прысвойваючай эканомікі?

Жывёлагадоўля

Земляробства

Паляванне

Збіральніцтва

Рыбалоўства


Пытанне 4: Якія віды вытворчай дзейнасці чалавека найбольш адметна характарызуюць вытворчую эканоміку?

Жывёлагадоўля

Земляробства

Паляванне

Збіральніцтва

Рыбалоўства


Пытанне 5: Якія з адзначаных працэсаў найбольш адметна характарызуюць пераход ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі, што адбыўся ў ходзе «неалітычнай рэвалюцыі»?

Чалавек скіраваў сваю дзейнасць на пераўтварэнне прыроды

Чалавек перайшоў да сапраўднай працоўнай дзейнасці і вытворчасці ежы

Чалавек стаў займацца рамяством

Чалавек стаў утвараць новыя раслінныя формы

Чалавек стаў ствараць новыя жывёльныя формы


Пытанне 6: Да якіх вынікаў у вытворчай дзейнасці чалавека прывёў пераход ад прысвайваючай да вытворчай эканомікі?

Узніклі больш дасканалыя сродкі вытворчасці

Вырасла вытворчасць працы

З'явіўся лішкавы прадукт

З'явіліся новыя прылады працы

Адбылося пераразмеркаванне сродкаў вытворчасці


Пытанне 7: Да якіх зменаў у сацыяльным жыцці грамадства прывёў пераход ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі?

Узніклі першыя з вядомых нам цывілізацый

З'явіліся паляўнічыя

Адбыліся карэнныя змены ў сацыяльным жыцці грамадства

Памянялася і ўскладнілася сацыяльная структура грамадства

З'явіліся шаманы


Пытанне 8: Да якіх вынікаў у сферы кіравання і ажыццяўлення ўлады ў грамадстве прывёў пераход ад прысвайваючай да вытворчай эканомікі?

Ускладнілася арганізацыя вытворчасці і грамадскай працы

З'явіліся новыя, невядомыя раней кіраўнічыя функцыі

Сфармаваўся асобны (дзяржаўны) апарат кіравання і прымусу

З'явіўся суд

Была створана паліцыя


Пытанне 9: Што па сваёй сутнасці ўяўляюць тры буйныя падзелы грамадскай працы?

Падзел сродкаў вытворчасці і прыладаў працы

Спецыялізацыю ў сродках вытворчасці і прыладах працы

Уяўляюць спецыялізацыю ў вытворчай дзейнасці

Зводзяцца да росту вытворчасці грамадскай працы

Зводзяцца да пераразмеркавання вынікаў вытворчасці


Пытанне 10: Што ўяўляе першы буйны падзел грамадскай працы?

Аддзяленне рамяства ад земляробства

З'яўленне гандлю і гандлярства

Аддзяленне жывёлагадоўлі ад земляробства (п)

З'яўленне рабства

З'яўленне вайсковай справы


Пытанне 11: Што ўяўляе другі буйны падзел грамадскай працы?

Аддзяленне рамяства ад земляробства (п)

З'яўленне гандляроў і гандлярства

Аддзяленне жывёлагадоўлі ад земляробства

З'яўленне рабства

З'яўленне вайсковай справы


Пытанне 12: Што уяўляе сабой трэці буйны падзел грамадскай працы?

Аддзяленне рамяства ад земляробства

З'яўленне гандляроў і гандлярства

Аддзяленне жывёлагадоўлі ад земляробства

З'яўленне рабства

З'яўленне вайсковай справы


Пытанне 13: Якія непасрэдныя следствы наступілі пасля і ў выніку трох буйных падзелаў грамадскай працы?

Узнікла якасная маёмасная няроўнасць сярод насельніцтва

Вырасла вытворчасць працы і сфармаваўся тавараабмен

Сфармавалася колькасная маёмасная няроўнасць

З'явіўся лішкавы прадукт

Адбылося перамешванне насельніцтва


Пытанне 14: Якімі прыметамі адрозніваецца дзяржаўна-арганізаванае грамадства (дзяржава) ад першабытнага грамадства?

Яно з'яўляецца сацыяльна-неаднародным грамадствам

Людзі ў ім падзяляюцца па тэрыторыі пражывання

У грамадстве фармуецца якасна новая сістэма ўлады і кіравання

Кіраванне ў гэтым грамадстве ажыццяўляецца за плату

У гэтым грамадстве з'яўляецца рэлігія



Пытанне 15: Чым характарызуецца сацыяльна-неаднароднае грамадства?

Розныя групы людзей займаюцца разнастайнымі відамі чалавечай дзейнасці

Розныя групы людзей маюць непаўторныя і супрацьлеглыя інтарэсы

У гэтым грамадстве пануюць мір і згода

Галоўнымі інтарэсамі ў гэтым грамадстве з'яўляюцца матэрыяльныя інтарэсы

У гэтым грамадстве існуе аднастайнае міраўспрыманне


Пытанне 16: Што азначае падзел людзей па тэрыторыі пражывання, які характарызуе дзяржаўна-арганізаванае грамадства?

Падзел людзей па родавай прымеце ў гэтым грамадстве захоўвае сваё ранейшае значэнне

Падзел людзей па родавай прымеце адсоўваецца ў гэтым грамадстве на другое і трэцяе па значнасці месцы

Родавыя сувязі ў гэтым грамадстве не маюць свайго ранейшага значэння ў вытворчым працэсе

Родавыя сувязі ў гэтым грамадстве не маюць ранейшага значэння ў размеркаванні прадуктаў вытворчасці

Сацыяльнае становішча асобы не вызначаецца болей яе родавымі сувязямі


Пытанне 17: Якія з адзначаных прымет найбольш дакладна характарызуюць новую сістэму ўлады і кіравання, якая сфармавалася ў дзяржаўна-арганізаваным грамадстве?

Улада і кіраванне выдзеліліся ў гэтым грамадстве ў самастойную функцыю, самастойны від чалавечай дзейнасці

У гэтым грамадстве ўлада і кіраванне адпавядаюць інтарэсам усіх індывідаў і іх груп

Улада і кіраванне ў гэтым грамадстве выконваюцца асобнай групай людзей

Улада і кіраванне не ў стане выражаць і задавальняць інтарэсы ўсіх індывідаў і іх груп

Для ажыццяўлення ўлады і кіравання ў гэтым грамадстве ствараецца асобны апарат кіравання


Пытанне 18: Чаму ў дзяржаўна-арганізаваным грамадстве патрабуецца матэрыяльна-фінансавае забеспячэнне органаў улады і кіравання?

Таму што гэтага жадаюць прафесійныя кіраўнікі

Гэта заканамерна выцякае з патрэбаў усяго грамадства

Таму што дзяржаўны апарат ніякай вытворчай дзейнасцю не займаецца

Таму што насельніцтва жадае гэтага

Матэрыяльна-фінансавае забеспячэнне органаў улады і кіравання садзейнічае росту вытворчасці працы


Пытанне 19: Якімі прыметамі характарызуецца шлях узнікнення «дзяржавы-ўласнасці»?

Яна фармуецца пераважна ў Заходняй Еўропе

Дзяржаўнымі служачымі становяцца, як правіла, самыя багатыя людзі ці іх прадстаўнікі

Дзяржава выступае рэгулюючай і каардынуючай сілай ва ўмовах узаемнага абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі

Яна фармуецца пераважна ў рэгіёнах Азіі і Афрыкі

Дзяржава ўзнікае праз прыватызацыю функцыі кіравання


Пытанне 20: Якімі прыметамі характарызуецца узнікненне «дзяржавы-ўлады»?

Яна фармуецца пераважна ў Заходняй Еўропе

Яна фармуецца пераважна ў рэгіёнах Азіі і Афрыкі

Дзяржаўнымі служачымі станавіліся, як правіла, самыя багатыя людзі ці іх прадстаўнікі

Дзяржава выступае рэгулюючай і каардынуючай сілай ва ўмовах узаемнага абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі

Дзяржава ўзнікае праз прыватызацыю функцыі кіравання


Пытанне 21: Якія з адзначаных стадый у фармаванні дзяржаўна-арганізаванага грамадства (дзяржавы) складаюць агульныя заканамернасці паходжання дзяржавы?

Буйныя падзелы грамадскай працы і фармаванне якаснай маёмаснай няроўнасці

З'яўленне лішкавага прадукту і рэгулярнага тавараабмену

Узнікненне колькаснай маёмаснай няроўнасці

Фармаванне тэрытарыяльнай суседскай абшчыны

Фармаванне асобнай сістэмы кіравання, ажыццяўлення ўлады


Пытанне 22: Якія фактары аказалі ўплыў на тое, што агульныя заканамернасці паходжання дзяржавы праяўляліся ў разнастайных формах?

Час фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства

Непаўторныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы

Своеасаблівасць геаграфічных і кліматычных умоў

Вопыт развіцця іншых цывілізацый і народаў

З'яўленне рэгулярнага тавараабмену



Пытанне 23: Якія адметныя рысы ўласцівы паходжанню дзяржавы на Усходзе?

На яе ўзнікненне значны ўплыў аказалі прыродныя (геаграфічны і кліматычны) фактары

Яна ўзнікае за межамі адасобленых абшчын у якасці асобнай функцыі па кіраванню супольнасцю і ажыццяўленню ўлады

Манапалізацыя функцыі па кіраванню і ажыццяўленню ўлады пэўнай групай насельніцтва

Рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы на Усходзе аказаў свабодны тавараабмен

Колькасная маёмасная няроўнасць спачатку ўзнікае паміж кіраўнікамі і абшчыннікамі


Пытанне 24: Якія з адзначаных тут дзяржаўных утварэнняў адносяцца да дзяржаў, якія ўзніклі на Усходзе?

Узнікненне дзяржавы ў Егіпце

Узнікненне дзяржавы ў шумерыйцаў

Паходжанне дзяржавы ў Індыі

Паходжанне дзяржавы ў Кітаі

Узнікненне дзяржавы ў Карфагене


Пытанне 25: Якія адметныя рысы ўласцівы паходжанню дзяржавы ў Афінах?

Дзяржава арганічна вырастала з патрэбаў асобных абшчын

Рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы аказаў свабодны тавараабмен

Каланізацыя грэкамі пабярэжжа Міжземнага мора

Перамешванне паміж сабой прадстаўнікоў розных родаў і плямёнаў

Фармаванне якасна новых органаў улады і кіравання


Пытанне 26: Хто з адзначаных ніжэй гістарычных асоб правёў рэформы і завяршыў працэс фармавання дзяржавы ў Афінах?

Сервій Тулій

Плутарх

Салон


Платон

Клісфен
Пытанне 27: Хто з адзначаных ніжэй гістарычных асоб правёў рэформы і завяршыў працэс фармавання дзяржавы ў Рыме?

Сервій Тулій

Плутарх


Салон

Платон


Клісфен
Пытанне 28: Якімі адметнымі рысамі характарызуецца працэс фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Рыме?

Дзяржава вырастае пад вызначальным уздзеяннем працэсаў, што праходзілі ўнутры рымскай абшчыны

Рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы аказаў свабодны тавараабмен

На працэс фармавання дзяржавы значны ўплыў аказала барацьба прышлага насельніцтва з уласна рымскім народам

Перамешванне паміж сабой прадстаўнікоў розных родаў і плямёнаў

Фармаванне якасна новых органаў улады і кіравання


Пытанне 29: Якімі прыметамі характарызавалася прышлае насельніцтва – plebs?

У яго склад уваходзілі асабіста вольныя людзі

Plebs валодаў прамысловым і гандлёвым багаццем, зямельнай уласнасцю

Plebs прымаў удзел у вырашэнні пытанняў кіравання супольнасцю, удзельнічаў у сходах і займаў службовыя пасады

Plebs выплочваў падаткі і адбываў вайсковую павіннасць

Удзельнічаў у падзеле заваяваных зямель і нарабаванага падчас ваенных дзеянняў багацця


Пытанне 30: Што з адзначанага ніжэй зрабіў Сервій Тулій у Рыме дзеля заснавання дзяржавы?

Усталяваў цэнз і размеркаваў падаткі ў залежнасці ад маёмаснага становішча асобы

Падзяліў насельніцтва па маёмаснай прыкмеце на пяць разрадаў

Падзяліў тэрыторыю Рыма на чатыры новыя «тэрытарыяльныя племені»

Стварыў новую супольнасць з уласна рымскага народа і прышлага насельніцтва

Стварыў новыя органы ўлады і кіравання


Пытанне 31: Якія з адзначаных ніжэй прыметаў найбольш адметна характарызуць працэс узнікнення дзяржавы ў франкаў (германскага народа)?

Захоп франкамі Паўночна-Усходняй Галіі

Падзел заваяванай зямлі і нарабаванай маёмасці на карысць родавай знаці, военачальнікаў і дружыны

Франкі знаходзіліся на момант заваявання на стадыі «ваеннай дэмакратыі»

Захоп франкамі часткі тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі прывёў да перамешвання насельніцтва

Дзяржава ў франкаў сфармавалася ў якасці раннефеадальнай дзяржавы


Пытанне 32: Чым характарызуецца працэс узнікнення дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне»?

Дзяржава ўзнікае выключна пад уздзеяннем унутраных абставін жыццядзейнасці грамадства

Вялікае пашырэнне такі шлях узнікнення дзяржавы меў ва ўсходніх славян

На момант «запрашэння на княжэнне» ў усходніх славянаў была пашырана колькасная маёмасная дыферэнцыяцыя

«Запрашэнне на княжэнне» ёсць асобны інстытут, які «тэхналагічна» завяршае працэс стварэння дзяржавы

Запрошаныя на княжэнне варагі выконвалі ў стварэнні дзяржавы ролю трэцяй, нейтральнай сілы


Пытанне 33: Якая з формаў паходжання дзяржаў найбліжэй па асноўных параметрах да паходжання дзяржавы ў Рыме?

Паходжанне дзяржавы ў франкаў (германскага народа)

Узнікненне дзяржавы ў Афінах

Паходжанне дзяржавы на Усходзе

Узнікненне дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне»

Паходжанне дзяржавы ў Егіпце


Пытанне 34: Якая з адзначаных ніжэй фазаў у фармаванні дзяржаўна-арганізаванага грамадства з'яўляецца вузлавой у разуменні працэсаў фармавання дзяржавы?

Узнікненне якаснай маёмаснай няроўнасці сярод насельніцтва

Рост вытворчасці працы і фармаванне тавараабмену

Фармаванне колькаснай маёмаснай няроўнасці

З'яўленне лішкавага прадукт

Перамешванне насельніцтва



Каталог: bitstream -> 123456789 -> 134569
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал