М. У. Сільчанка паходжанне дзяржавы І права



старонка8/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.99 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Да главы 3
Пытанне 1: Якія з адзначаных правілаў паводзінаў былі ўласцівы першабытнаму грамадству?

Навука


Табу

Міф


Права

Календары


Пытанне 2: Які з указаных відаў правілаў паводзінаў першабытнага грамадства можна лічыць першапачатковым?

Навука


Табу

Міф


Права

Календары


Пытанне 3: У якой паслядоўнасці ўзнікалі асноўныя віды правілаў паводзінаў першабытнага грамадства?

Табу – календары – міфы

Міф – каляндар – табу

Табу – міф – каляндар

Каляндар – табу – міф

Міф – табу – каляндар


Пытанне 4: Што абазначалі тэрмінам «табу» стражытныя людзі?

Забароны ажыццяўляць нейкія дзеянні

Забароненыя дзеянні

Нейкія рэчы

Асобных людзей

Стан, у якім знаходзіліся людзі і рэчы


Пытанне 5: У чым Вам бачыцца сутнасць «табу»?

У дазволах на пэўныя дзеянні

У вызначэнні асобных дзеянняў

У забароне пэўных дзеянняў

У пакаранні асобных дзеянняў

У стымуляванні нейкіх дзеянняў


Пытанне 6: Якія з адзначаных прымет найбольш адметна характарызуюць «табу»?

Яны складваліся стыхійна, нічым не матываваліся і нічым не абгрунтоўваліся

Узнікалі ў ходзе практычнай дзейнасці людзей

Устанаўліваліся важаком па яго меркаванню

Яны навязваліся чалавечаму калектыву звонку, складваліся пад уздзеяннем навакольнага прыроднага асяроддзя

Табу захоўваліся з-за страху перад невядомай небяспекай, якая пагражала калектыву і чалавеку ў выпадку парушэння забароны


Пытанне 7: Якія з адзначаных прымет найбольш адметна характарызуюць «маральныя табу»?

Прычынай гэтых табу былі самыя першасныя сацыяльныя патрэбы чалавека

З дапамогай гэтых табу абмяжоўвалі жывёльны інстынкт і жывёльны індывідуалізм

Першаснымі маральнымі табу былі палавыя табу – забароны на палавыя адносіны падчас практычнай дзейнасці людзей

Устанаўліваліся важаком па яго меркаванню

Яны навязваліся чалавечаму калектыву звонку, складваліся пад уздзеяннем навакольнага прыроднага асяроддзя


Пытанне 8: Якія з адзначаных прымет найбольш адметна характарызуюць такі від правілаў паводзінаў, як міф?

Міфы былі прымітыўнай формай грамадскай свядомасці, сродкам мыслення першабытнага чалавека і пазнання рэчаіснасці

У міфах захоўваліся веды чалавека аб навакольным асяроддзі, аб яго месцы ў прыродзе і грамадстве

З дапамогай міфаў абмяжоўваўся жывёльны інстынкт і жывёльны індывідуалізм першабытнага чалавека

Міфы замацоўвалі звесткі аб шляхах вандравання, аб месцах стаянак, аб спосабах вырабу сродкаў вытворчасці

У міфах захоўваліся правілы аб шлюбна-сямейных адносінах, аб класах сваяцкіх адносінаў, татэмічныя правілы


Пытанне 9: Якія моманты (складальныя часткі) выдзяляе ў міфе сучасная навука?

У міфе прысутнічае пазнавальна-ідэалагічны момант

Галоўная частка міфа – гэта разнастайныя забароны

Нарматыўна-рэгулятыўны момант міфа – галоўная яго частка

У міфе абавязкова прысутнічае выхаваўчы момант

Міф захоўваецца і перадаецца з дапамогай абрадаў


Пытанне 10: Якімі прыметамі характарызуецца нарматыўна-рэгулятыўная частка міфа?

Яна змяшчае набор станоўчых і адмоўных прыкладаў, правілаў паводзінаў

У ёй фармулююцца спосабы паводзінаў, якімі павінен кіравацца чалавек

У гэтай частцы міфа змяшчаюцца разнастайныя забароны

Правілы паводзінаў, якія змяшчаюцца ў міфе, суправаджаюцца, як правіла, пэўнымі абрадамі, рытуаламі

У міфах утрымліваюцца не толькі забароны, але і стымулы для станоўчых паводзінаў


Пытанне 11: Якімі адметнымі рысамі характарызуецца каляндар?

Каляндар уяўляе якасна новы від правілаў паводзінаў у параўнанні з табу і міфамі

Каляндар узнікае ва ўмовах вытворчай эканомікі

Ён рэгламентуе жыццядзейнасць першабытных абшчын збіральнікаў, паляўнічых, рыбаловаў і кожнага чалавека ў гэтых абшчынах

Каляндар рэгламентуе жыццядзейнасць абшчын земляробаў і жывёлаводаў і кожнага чалавека ў гэтых абшчынах

Ён уяўляе звод норм права


Пытанне 12: Што здарылася ва ўмовах вытворчай эканомікі пасля з'яўлення каляндара, з такімі правіламі паводзінаў, як табу і міф?

Гэтыя віды правілаў паводзінаў увогуле зніклі

Табу зніклі, а міфы захаваліся ў нязменным выглядзе

Ранейшыя табу і міфы ў змененым выглядзе працягваюць існаваць і ва ўмовах вытворчай эканомікі

Міфы зніклі, а табу захаваліся ў нязменным выглядзе

Ва ўмовах вытворчай эканомікі ўзнікаюць новыя міфы і табу


Пытанне 13: Якія адметныя рысы характарызуюць сістэму нарматыўнага рэгулявання ва ўмовах вытворчай эканомікі?

Табу і міфы перамяшчаюцца на «перыферыю» сістэмы нарматыўнага рэгулявання

Розныя віды правілаў паводзінаў рэгулявалі розныя бакі і розныя «пласты» грамадскіх адносінаў

Дамінуючае становішча ў сістэме нарматыўнага рэгулявання займае календар

Табу, міфы і каляндары рэгламентуюць адначасова ўсю сістэму грамадскіх адносінаў і займаюць пры гэтым аднолькавае месца

Розныя віды правілаў паводзінаў ва ўмовах вытворчай эканомікі па сваёй значнасці нагадваюць своеасаблівую піраміду



Пытанне 14: У чым праяўляецца прыродны характар правілаў паводзінаў першабытнага грамадства?

Яны фармуляваліся падчас прыстасавання чалавека да навакольнага прыроднага асяроддзя

Правілы паводзінаў першабытнага чалавека адпавядалі прыродзе чалавека

Яны былі вельмі жорсткімі па свайму зместу

Гэтыя правілы паводзінаў адпавядалі прыродзе таго жывёльнага свету, які акружаў першабытнага чалавека

Першабытны чалавек не прыдумваў гэтыя правілы паводзінаў, а браў іх у гатовым выглядзе з прыроднага асяроддзя


Пытанне 15: У чым праяўляецца звычаёвы характар правілаў паводзінаў першабытнага грамадства?

Яны з'яўляюцца звычаямі па форме існавання і захавання

Гэта старыя, вядомыя ўсім правілы паводзінаў, якімі людзі кіруюцца ў паўсядзённым жыцці

Гэта прывычка, якая фармавалася на працягу доўгага часу, не парушаць вядомыя чалавеку правілы паводзінаў – табу, міфы, календары

Звычаёвы характар праяўляецца ў тым, што яны былі правіламі-сродкамі для захавання і выканання іншых правілаў паводзінаў

Гэта былі асобныя, «працэсуальныя правілы» паводзінаў


Пытанне 16: У чым праяўляецца «монанарматыўны характар» правілаў паводзінаў першабытнага грамадства?

Яны былі адзінымі і непадзельнымі ў залежнасці ад характару рэгулюемых грамадскіх адносінаў

Гэтыя правілы паводзінаў мелі аднолькавыя механізмы ўздзеяння на грамадскія адносіны

Гэтыя правілы паводзінаў мелі аднолькавыя сродкі абароны ў выпадку іх парушэння

Яны былі адзінымі для ўсіх членаў першабытнага грамадства

Яны знаходзіліся ў арганічнай сувязі з эканомікай і ідэалогіяй прысвойваючай і вытворчай эканомікі


Пытанне 17: У чым Вы бачыце рэлігійны характар правілаў паводзінаў першабытнага грамадства?

Яны заўсёды асвяшчаліся нейкай звышсілай

Яны суправаджаліся ахвярапрынашэннямі ідалам

Яны фармуляваліся шаманамі

У іх падмурку ляжалі патрабаванні шматлікіх багоў, а затым і Адзінага Бога

Рэлігійны характар праяўляецца ў тым, што яны захоўваліся выконваліся пад уздзеяннем рэлігіі


Пытанне 18: Якія з адзначаных прымет характарызуць працэс выканання правілаў паводзінаў у першабытным грамадстве?

Правілы паводзінаў у першабытным грамадстве выконваліся добраахвотна, бо яны зыходзілі ад усёй супольнасці

Іх захаванне забяспечвалася аўтарытэтам усёй супольнасці

Існавалі спецыяльныя органы, якія прымянялі меры прымусу

У першабытным грамадстве не існавала спецыяльных органаў, якія б сачылі за іх выкананнем

Правілы паводзінаў першабытнага грамадства выконваліся пад пагрозай прымянення прымусу


Пытанне 19: Чаму правілы паводзінаў першабытнага грамадства не мелі прадстаўніча-абавязваючага характару?

Таму што ў той час не існавала розніцы паміж правамі і абавязкамі

Першабытныя людзі былі фізічна і псіхалагічна тоеснымі паміж сабой

Не існавала супярэчнасцяў у грамадстве і паміж асобнымі людзьмі, якія былі абумоўлены якаснай і колькаснай маёмаснай няроўнасцю

Таму што людзі не разумелі розніцы паміж правамі і абавязкамі

Таму што ў той час панавалі роднасныя сувязі, якія нівеліравалі розніцу паміж правамі і абавязкамі


Пытанне 20: Чым характарызуецца перыяд так званай «прэстыжнай эканомікі»?

На гэтай стадыі развіцця эканомікі адбываецца «абмен дарамі» паміж людзьмі розных суседскіх абшчын

Пры абмене дарамі дзейнічаў прынцып эквівалентнасці

Абмен дарамі ажыццяўлялі кіраўнікі родаў і плямёнаў

Дарыцель набываў грамадскі прэстыж

Людзі набывалі навыкі абмену таварамі на прынцыпу эквівалентнасці


Пытанне 21: Якія з грамадскіх адносінаў з'яўляюцца «родавай пупавінай» права?

Усе грамадскія адносіны

Грамадскія адносіны маральнага характару

Таварна-грашовыя адносіны

Рэлігійныя адносіны

Адносіны паміж рознымі родамі і плямёнамі



Пытанне 22: Што з'яўляецца «стрыжнем» права?

«Стрыжнем» права з'яўляецца норма права

Эквівалент, г.зн. суразмернасць, і ёсць «стрыжань» права

Маральныя патрабаванні з'яўляюцца «стрыжнем» права

«Стрыжнем» права з'яўляюцца рэлігійныя адносіны і нормы

Адносіны паміж родамі і плямёнамі з'яўляюцца «стрыжнем» права


Пытанне 23: Дзеля чаго патрабуецца знешняя фіксацыя права, «матэрыялізацыя» норм права?

Каб у свядомасці людзей аднастайна зафіксаваць «раз і назаўсёды» прававыя эквіваленты

Каб надаць прававым эквівалентам, суразмернасцям агульнаабавязковае значэнне

Знешняя фіксацыя права адбывалася выпадкова

З дапамогай знешняй фіксацыі падкрэслівалася непарушнасць норм права

Знешняя фіксацыя норм права спатрэбілася для таго, каб узвысіць таго, хто ствараў нормы права


Пытанне 24: Чаму права патрабуе абавязковай знешняй абароны з боку грамадства і яго афіцыйнага прадстаўніка – дзяржавы?

Таму што ў грамадстве пастаянна ідзе барацьба інтарэсаў адносна эквівалентнасці (суразмернасці)

Для захавання выпрацаванага прававога эквівалента патрабуецца знешняя прымусовая сіла

Для права гэта непатрэбна, а для дзяржавы ўмяшанне ў прававыя працэсы неабходна

Толькі з дапамогай знешняй прымусовай сілы з боку грамадства і дзяржавы можна стварыць права

Гэтага патрабуюць маральныя перакананні грамадства


Пытанне 25: У чым выражаецца прадстаўніча–абавязваючы характар права?

У тым, што нормы права надзяляюць нейкіх сацыяльных суб'ектаў правамі і адначасова ўскладваюць на іншых суб'ектаў абавязкі

У тым, што ў грамадстве пастаянна ідзе барацьба інтарэсаў за правы і абавязкі

У тым, што дзяржава імкнецца так размеркаваць правы і абавязкі сярод людзей

У прымусовай сіле з боку грамадства і дзяржавы

У маральных перакананнях



Пытанне 26: Якія з адзначаных фактараў аказвалі істотнае ўздзеянне на развіццё права?

Новыя грамадскія адносіны, якія складваліся пад уздзеяннем тавараабмену (п)

Прыродны фактар

Узнікаючая дзяржава

Існуючыя ў грамадстве правілы паводзінаў

Рэлігійныя перакананні


Пытанне 27: Які з адзначаных фактараў быў асноватворчым для «еўрапейскага шляху» фармавання права?

Таварна-грашовыя адносіны

Дзяржава

Рэлігія


Прыродны фактар

Навука
Пытанне 28: Які з адзначаных фактараў быў асноватворчым для «азіяцкага шляху» фармавання права?

Таварна-грашовыя адносіны

Дзяржава


Рэлігія

Прыродны фактар

Навука
Пытанне 29: Чым характарызуецца «еўрапейскі шлях» фармавання права?

Большая частка норм права складваецца ў жыцці грамадства паступова, а дзяржава бярэ іх пад сваю ахову і абарону

Значную ролю ў фармаванні права адыгрывае мараль

Большая частка норм права выдаецца дзяржавай

Рэлігійныя нормы аказвалі рашаючы ўплыў на фармаванне нормаў права

Значную ролю ў фармаванні права адыгрывае звычай


Пытанне 30: Чым характарызуецца «азіяцкі шлях» фармавання права?

Большая частка нормаў права складваецца ў жыцці грамадства паступова, а дзяржава бярэ іх пад сваю ахову і абарону

Значную ролю ў фармаванні права адыгрывае мараль

Большая частка нормаў права выдаецца дзяржавай

Рэлігійныя нормы аказвалі рашаючы ўплыў на фармаванне нормаў права

Значную ролю ў фармаванні права адыгрывае звычай



Пытанне 31: У якой гістарычнай паслядоўнасці ўзнікаюць дзяржава і права?

Найперш узнікае права, а затым дзяржава

І дзяржава, і права ўзнікаюць адначасова

Найперш узнікае дзяржава, а затым права

Дакладна невядома, а тэарэтычна не даказана

Гэта нельга даказаць


Пытанне 32: Якія змены адбыліся ў нарматыўнай сістэме грамадства пасля ўзнікнення права?

Старая нарматыўная сістэма грамадства разбурылася

Права вылучылася ў нарматыўнай сістэме на першае месца

Права стала рэгламентаваць самыя значныя грамадскія адносіны

Адбыліся якасныя перамены ў іншых правілах паводзінаў

Сфера дзеяння адных правілаў паводзінаў павялічылася, а другіх – зменшылася


Пытанне 33: Якім чынам выкарыстоўваліся старыя правілы паводзінаў, уласцівыя першабытнаму грамадству, пры стварэнні права?

У асобных правілаў паводзінаў мяняўся змест толькі часткі старога правіла

Частцы правілаў паводзінаў надавалася новае гучанне, г.зн. пры захаванні формы яны напаўняліся новым зместам

Актыўна выкарыстоўваліся правілы-сродкі, якія былі характэрнымі для першабытнага грамадства

Пры стварэнні норм права старыя правілы паводзінаў практычна не выкарыстоўваліся

Пры стварэнні норм права старыя правілы паводзінаў выкарыстоўваліся толькі ў якасці «будаўнічага матэрыялу»


Пытанне 34: Які з адзначаных шляхоў у фармаванні норм права быў галоўным?

Захаванне старых правілаў паводзінаў і наданне ім прававога зместу

Змена старых правілаў паводзінаў і наданне ім прававога характару

Фармаванне норм права, якія мелі выключна прававыя карані

Захаванне асноўнай масы старых правілаў паводзінаў і наданне іх частцы прававога зместу

Захаванне часткі старых правілаў паводзінаў і наданне асноўнай іх масе прававога зместу



Да главы 4

Пытанне 1: Адзначце тыя фактары, якія выступаюць прычынамі існавання мноства канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права.

Разнастайнасць і супярэчлівасць інтарэсаў розных сацыяльных груп

«Вузкарэгіянальны падыход» да фармулявання канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права

Накапленне новых ведаў аб умовах і заканамернасцях паходжання і развіцця дзяржавы і права

Перамены ў метадалогіі даследавання грамадства, дзяржавы і права

Множнасць фактараў, якія ўплываюць на ўзнікненне і развіццё дзяржавы і права


Пытанне 2: Якія з адзначаных фактараў адносяцца да ліку гнасеалагічных (пазнавальных) прычын, што ўплываюць на існаванне мноства канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права?

Разнастайнасць і супярэчлівасць інтарэсаў розных сацыяльных груп

«Вузкарэгіянальны падыход» да фармулявання канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права

Накапленне ўсё новых і новых ведаў аб умовах і заканамернасцях развіцця дзяржавы і права

Перамены ў метадалогіі даследавання грамадства, дзяржавы і права

Множнасць фактараў, якія ўплываюць на ўзнікненне і развіццё дзяржавы і права


Пытанне 3: Якія з адзначаных фактараў адносяцца да ліку сацыяльна- палітычных прычын, што ўплываюць на існаванне мноства канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права?

Разнастайнасць і супярэчлівасць інтарэсаў розных сацыяльных груп

«Вузкарэгіянальны падыход» да фармулявання канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права

Накапленне ўсё новых і новых ведаў аб умовах і заканамернасцях развіцця дзяржавы і права

Перамены ў метадалогіі даследавання грамадства, дзяржавы і права

Множнасць фактараў, якія ўплываюць на ўзнікненне і развіццё дзяржавы і права


Пытанне 4: На якія групы ўмоўна падзяляюцца ўсе канцэпцыі (тэорыі) аб паходжанні дзяржавы і права?

Тэорыі аб паходжанні як дзяржавы, так і права

Канцэпцыі аб паходжанні дзяржавы

Тэорыі аб паходжанні грамадства, права і дзяржавы

Вучэнні аб паходжанні права

Тэорыі аб паходжанні грамадства, дзяржавы і права


Пытанне 5: У якіх з адзначаных тэорый разглядаюцца пытанні паходжання як дзяржавы, так і права?

Тэалагічная дактрына

Ірыгацыйная тэорыя

Гістарычная школа права

Марксісцкая тэорыя

Тэорыя гвалту


Пытанне 6: У якіх з адзначаных тэорый разглядаюцца пераважна пытанні паходжання дзяржавы?

Тэалагічная дактрына

Ірыгацыйная тэорыя

Гістарычная школа права

Марксісцкая тэорыя

Тэорыя гвалту


Пытанне 5: У якіх з адзначаных тэорый разглядаюцца пераважна пытанні паходжання права?

Тэалагічная дактрына

Ірыгацыйная тэорыя

Гістарычная школа права

Марксісцкая тэорыя

Тэорыя гвалту


Пытанне 6: Якую з адзначаных тэорый аб паходжанні дзяржавы і права можна лічыць гістарычнай першай тэорыяй?

Ірыгацыйная тэорыя

Тэалагічная дактрына

Гістарычная школа права

Марксісцкая тэорыя

Тэорыя гвалту


Пытанне 7: Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права?

Дзяржава і права залежаць ад волі Усявышняга

Дзяржава і права ствараюцца Богам

Дзяржава і права – з'явы вечныя і нязменныя

Дзяржава і права ўзнікаюць натуральным шляхам

Напачатку ўзнікае права, а пасля фармуецца дзяржава


Пытанне 8: Назавіце распрацоўшчыкаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права.

Птахатэп


Платон

Аўгусцін Блажэнны

Фама Аквінскі

Жазэф дэ Мэстр


Пытанне 9: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права былі сфармуляваны Птахатэпам?

Грамадства з'яўляецца пірамідай

Вяршыняй піраміды з'яўляюцца Богі і іх абраннік фараон

Падножжам піраміды з'яўляецца просты народ

Паміж богамі і народам размяшчаюцца жрацы, а ўся піраміда аб'ядноўваецца правасуддзем і багіняй Маат

Царская ўлада (дзяржаўнасць) зышла з неба, а першым месцам дзяржаўнасці быў горад Эрэду


Пытанне 10: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання права былі сфармуляваны ў Бібліі?

Спачатку Бог даруе абранаму Богам народу маральны закон

Праз прарока Маісея і яго 10 запаветаў абраны Богам народ атрымлівае асновы сацыяльнага ладу

Народ сам захацеў мець законы і права

Народ атрымаў законы і права на каменных скрыжалях, якія прынёс прарок Маісей з гары Сінай

Закон і права абраны народ Ізраіля атрымаў ад прарока Самуіла


Пытанне 11: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы сфармуляваны ў Бібліі?

Дзяржава не навязваецца людзям, яна «даруецца» Богам па просьбе народа

Народ не выбірае сабе цара, а прымае прызначанага Богам памазаніка

Дзяржаўная ўлада атрымлівае ад Бога абавязак выконваць не сваю волю, а волю Усявышняга

Народ абавязваецца падпарадкоўвацца цару, ўлада якога над народам абмежавана тым, што ён падпарадкоўваецца Богу

Дзяржава стварае ўмовы для таго, каб людзі маглі захаваць вобраз Божы


Пытанне 12: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжанн я дзяржавы і права былі сфармуляваны Аўгусцінам Блажэнным?

На зямлі заўсёды існавалі «два грады» (=дзве дзяржавы): град зямны і град нябесны

Град зямны і град Божы суседнічаюць на адной Зямлі, існуюць адзін каля другога

Зямная дзяржава забяспечвае ўнутраны мір, якім карыстаецца дзяржава Божая

Царкоўная ўлада мае прыярытэт над дзяржаўнай улад

Грэх ёсць першая прычына рабства


Пытанне 13: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права былі сфармуляваны Фамой Аквінскім?

Гасудар з'яўляецца не толькі кіраўніком дзяржавы, але і яе стваральнікам

Гасудар у дзяржаве займае такое ж становішча, якое Бог займае ў Сусвеце

Царкоўная ўлада мае перавагу перад дзяржаўнай уладай, а царква мае права на звяржэнне манарха

Найлепшая форма дзяржавы спалучае ў сабе манархічныя, арыстакратычныя і дэмакратычныя элементы

Умяшанне царквы ў палітычныя справы цалкам правамерна


Пытанне 14: Якую з адзначаных тэорый паходжання дзяржавы і права Жазэф дэ Мэстр лічыў «ідэалогіяй» французскай рэвалюцыі і разбурэння каралеўскай улады?

Маркісісцкую

Тэорыю гвалту

Гістарычную школу права

Дагаворную тэорыю

Ірыгацыйную дактрыну


Пытанне 15: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права былі сфармуляваны Жазэфам дэ Мэстрам?

Грамадства ніколі не ўзнікае ў выніку дагавора паміж людзьмі

Дагавор можа быць парушаны, таму развіццё дзяржаўнасці можа перарвацца

Дзяржава ёсць арганізм, які жыве невядомай яму сілай

Сімвал адзінства дзяржавы ёсць кароль

Бог з'яўляецца творцай улады і адначасова суддзёй улады


Пытанне 16: Якія з адзначаных аўтараў распрацоўвалі патрыярхальную тэорыю паходжання дзяржавы і права?

Арыстоцель

Платон

Птахатэп


Філмэр

Цыцэрон
Пытанне 17: Якія з адзначаных палажэнняў уласцівы патрыярхальнай тэорыі паходжання дзяржавы і права?

Дзяржава вырастае з супольнага пражывання людзей

Дзяржаўная ўлада вырастае з разросшайся сям'і

Першая сям'я ёсць адначасова і першай дзяржавай

Дзяржаўная ўлада ёсць заканамерны працяг бацькоўскай улады

Кароль валодае ўладай як патрыярх і нашчадак патрыярха Адама
Пытанне 18: Якія з адзначаных рысаў патрыярхальнай тэорыі аб паходжанні дзяржавы і права былі сфармуляваны Р.Філмэрам?

Кароль з'яўляецца бацькам сваіх падданых

Дзяржава ўзнікае з сумеснага пасялення людзей

Бацькоўская ўлада з'яўляецца манархічнай уладай

Права бацькоўства працягвалася натуральным шляхам

Дзяржава ўзнікае натуральным шляхам


Пытанне 19: Хто з адзначаных аўтараў распрацоўваў дагаворную тэорыю паходжання дзяржавы і права?

Гроцый Гуга

Гобс Томас

Лок Джон


Русо Ж-Ж.

Кант І.
Пытанне 20: Якія з адзначаных палажэнняў уласцівы дагаворнай тэорыі аб паходжанні дзяржавы і права?

Дзяржава – справа рук чалавека

Дзяржава ўзнікае па волі Усявышняга

Першапачаткова чалавечая супольнасць існуе без дзяржавы

Натуральны стан чалавека папярэднічае дзяржаве

Дзяржава ўзнікае ў выніку дагавора паміж людзьмі (п)
Пытанне 21: Хто з адзначаных аўтараў зыходзіў з таго, што натуральны стан чалавечай супольнасці ўяўляе «вайну усіх супраць усіх»?

Гроцый Гуга

Гобс Томас

Лок Джон


Русо Ж-Ж.

Кант І.
Пытанне 22: Хто з адзначаных аўтараў сцвярджаў, што натуральны стан чалавечай супольнасці з'яўляецца «першабытным царствам свабоды»?

Пуфендорф Самуіл

Гобс Томас

Лок Джон

Русо Ж-Ж.

Кант І.
Пытанне 23: Хто з адзначаных аўтараў вучыў, што натуральны стан чалавечай супольнасці быў «залатым векам чалавецтва»?

Пуфендорф Самуіл

Гобс Томас

Лок Джон


Русо Ж-Ж.

Кант І.
Пытанне 24: Хто з адзначаных аўтараў вучыў, што, зыходзячы з характару дагавора аб стварэнні дзяржавы, яна павінна быць абсалютнай манархіяй?

Пуфендорф Самуіл

Гобс Томас

Лок Джон

Русо Ж-Ж.

Кант І.
Пытанне 25: Хто з адзначаных аўтараў вучыў, што, зыходзячы з характару дагавора аб стварэнні дзяржавы, яна павінна быць абмежаванай (канстытуцыйнай) манархіяй?

Гроцый Гуга

Пуфендорф Самуіл

Гобс Томас

Лок Джон

Русо Ж-Ж.


Пытанне 26: Хто з адзначаных аўтараў вучыў аб тым, што дзяржава ўзнікае ў выніку двух дагавораў аб стварэнні дзяржавы?

Гроцый Гуга

Пуфендорф Самуіл

Гобс Томас

Лок Джон

Русо Ж-Ж.


Пытанне 27: Якія з адзначаных палажэнняў дагаворнай тэорыі паходжання дзяржавы былі сфармуляваны Самуілам Пуфендорфам?

Дзяржава ўзнікае ў выніку дагавора паміж людзьмі

Дзяржава ўзнікае ў выніку двух дагавораў

Дзяржава ўзнікае ў форме абсалютнай манархіі, у якой манарх з'яўляецца інструментам дзяржаўнай улады

Заключаючы дагавор аб утварэнні дзяржавы, людзі не адмаўляюцца ад большай часткі натуральных правоў

Манарх, які звязаны ўмовамі дагавора з падданымі, абараняе дагавор аб стварэнні дзяржавы


Пытанне 28: Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы арганічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права?

Грамадства з'яўляецца жывым арганізмам, які развіваецца натуральным шляхам

Дзяржава з'яўляецца арганізмам у арганізме ці жыццёва важным яго органам

Дзяржаўная ўлада па сваёй сутнасці ёсць натуральнае панаванне цэлага над часткамі

Дзяржава існуе вечна і з'яўляецца вынікам натуральнага развіцця

У выніку падзелу працы ў першабытным грамадстве з'явіліся «ніжэйшы клас» і «вышэйшы клас»


Пытанне 29: Хто з адзначаных аўтараў распрацоўваў арганічную тэорыю паходжання дзяржавы і права?

Спенсер Г.

Блюнчлі І.-К.

Русо Ж.-Ж.

Прэйс Г.

Вормс Ж.
Пытанне 30: Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы тэорыі гвалту?

Асноўная прычына ўзнікнення дзяржавы – гэта заваяванне аднаго племені другім

Асноўная прычына ўзнікнення дзяржавы – гэта гвалт адной часткі грамадства над другой

Дзяржава ўзнікае ў той момант, калі пераможцы ў барацьбе пачынаюць шкадаваць жыццё скароных

Дзяржава і права ўзнікаюць натуральным шляхам з дадзяржаўных утварэнняў

Дзяржава ўзнікае з факта заваявання адной арды другой ардой
Пытанне 31: Хто з адзначаных аўтараў распрацоўваў тэорыю гвалту?

Дзюрынг Я.

Энгельс Ф.

Кауцкі К.

Апенгеймер Ф.

Гумпловіч Л.


Пытанне 32: Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы марксісцкай тэорыі паходжання дзяржавы і права?

Прычыны ўзнікнення дзяржавы і права крыюцца ў развіцці вытворчых адносінаў грамадства

Дзяржава і права маюць класавы характар, таму што выражаюць і абараняюць інтарэсы эканамічна і палітычна пануючых класаў

Дзяржаве і праву папярэднічае першабытнае грамадства

Барацьба паміж класамі ёсць рухаючая сіла гісторыі

Дзяржава і права ёсць асноўныя сродкі прымірэння класаў


Пытанне 33: Хто з адзначаных аўтараў распрацоўваў марксісцкую тэорыю паходжання дзяржавы і права?

Дзюрынг Я.

Энгельс Ф.

Кауцкі К.

Маркс К.

Ленін У.
Пытанне 34: У якой з тэорый паходжання дзяржавы і права найперш узнікае права, а дзяржава ствараецца для захавання і абароны права?

У тэалагічнай тэорыі

У патрыярхальнай

У марксісцкай

У тэорыі гвалту

У арганічнай тэорыі

ТЭМАТЫКА КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ І РЭФЕРАТАЎ

ТЭМА 1: Эканамічная сістэма першабытнага грамадства




  1. Паняцце і азначэнне эканамічнай сістэмы грамадства.

  2. Асноўныя рысы эканамічнай сістэмы першабытнага грамадства.

  3. Эвалюцыя эканамічнай сістэмы першабытнага грамадства.


Літаратура


  1. Алексеев В.П., Першиц А.Н. История первобытного общества. – М., 1990.

  2. Вишневский А.Ф., Горбаток Н.А., Кучинский В.А. Общая теория государства и права.– Минск: «ТЕСЕЙ», 1999.

  3. Герасимов Н.В. Экономическая система. Генезис, структура, развитие.– Минск: «Навука і тэхніка», 1991.

  4. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы. – М.: Юрист, 1999.

  5. Ковалевский М.М. Очерк происхождения и развития семьи и собственности. – СПб, 1896.

  6. Липс Ю. История древних цивилизаций. – Санкт-Петербург-Москва: ПОЛИГОН-АСТ, 1998.

  7. Семёнов Ю.Н. На заре человеческой история. – М.: Мысль, 1989.

  8. Уайт Э., Браун Д.М. Первые люди. – М., 1978.

  9. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства //Маркс К., Энгельс Ф. Соч. – 2-е изд. – Т. 21.

ТЭМА 2 : Сацыяльны лад першабытнага грамадства




  1. Паняцце і азначэнне сацыяльнага ладу (сістэмы).

  2. Характарыстыка першабытнай праабшчыны.

  3. Характарыстыка першабытнай родавай абшчыны.

  4. Асаблівасці тэрытарыяльнай суседскай абшчыны.


Літаратура


  1. Алексеев В.П., Першиц А.Н. История первобытного общества. – М., 1990.

  2. Вишневский А.Ф., Горбаток Н.А., Кучинский В.А. Общая теория государства

и права.– Минск: «ТЕСЕЙ», 1999.

  1. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы. – М.: Юрист, 1999.

  2. Морган. История древнего общества. – М.: Госполитиздат, 1934.

  3. Семёнов Ю.И. Как возникло человечество? – М.: Наука, 1966.

  4. Семёнов Ю.Н. На заре человеческой истории. – М.: Мысль, 1989.

  5. Семёнов И.И. Происхождение брака и семьи. – М.: Мысль, 1974.

  6. Толстов С.П. По древним дельтам Окса и Яксарта. – М., 1962.

  7. Уайт Э., Браун Д.М. Первые люди. – М., 1978.

  8. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства//Маркс К., Энгельс Ф. Соч. – 2-е изд. – Т. 21.

ТЭМА 3: Улада і кіраванне ў першабытным грамадстве




  1. Паняцце, сутнасць і віды сацыяльнай улады.

  2. Характар улады ў першабытнай праабшчыне.

  3. Органы ўлады і кіравання ў родавай абшчыне.


Літаратура


  1. Алексеев В.П., Першиц А.Н. История первобытного общества. – М., 1990.

  2. Виппер Р.Ю. История древнего мира. – М., 1994.

  3. Вишневский А.Ф., Горбаток Н.А., Кучинский В.А. Общая теория государства и права.– Минск: «ТЕСЕЙ», 1999.

  4. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы. – М.: Юрист, 1999.

  5. Липс Ю. История древних цивилизаций. – Санкт-Петербург-Москва: ПОЛИГОН-АСТ, 1998.

  6. Морган. История древнего общества. – М.: Госполитиздат, 1934.

  7. Семёнов Ю.Н. На заре человеческой истории. – М.: Мысль, 1989.

  8. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства//Маркс К., Энгельс Ф. Соч. – 2-е изд. – Т. 21.

ТЭМА 4: Паходжанне дзяржавы




  1. Неалітычная рэвалюцыя – перадумова дзяржаўна-арганізаванага

  2. грамадства.

  3. Прыметы дзяржавы, якія адрозніваюць яе ад улады і кіравання ў

  4. першабытным грамадстве.

  5. Асноўныя шляхі і агульныя заканамернасці паходжання дзяржавы.


Літаратура


  1. Аристотель. Афинская полития. – М.-Л., 1936.

  2. Бутенко А.П. Государство: его вчерашние и сегодняшние трактовки // Государство и право. – 1993. – № 7.

  3. Васильев Л. Становление политической администрации // Народы Азии и Африки. – 1980. – № 1.

  4. Вишневский А.Ф., Горбаток Н.А., Кучинский В.А. Общая теория государства и права. – Минск: «ТЕСЕЙ», 1999.

  5. Дробышевский С.А. Политическая организация, право и доклассовоеобщество // Правоведение. – 1988. – № 5.

  6. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  7. Ленин В.И. Государство и революция // Полн. собр. соч. – Т. 33.

  8. Нагих С.И. Происхождение властных структур предгосударственного общества в свете исследований политической антропологии // МГУ. – Сер. 11. – Право. – 1999. – № 2.

  9. Честнов И.Л. Природа и этапы развития государственности // Правоведение. – 1998. – № 3.

  10. Общая марксистско-ленинская теория государства и права. – Т. 2. – М.: Юридическая литература, 1971.

ТЭМА 5: Паходжанне дзяржавы на Усходзе




  1. Асаблівасці паходжання дзяржавы на Усходзе.

  2. Паходжанне дзяржавы ў Месапатаміі.

  3. Паходжанне дзяржавы ў Індыі.


Літаратура


  1. Бутенко А.П. Государство: его вчерашние и сегодняшние трактовки // Государство и право. – 1993. – № 7.

  2. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  3. Крашенинникова Н.А. О некоторых теоретико - методологических вопросах истории государства зарубежного Востока. // Методологические и теоретические проблемы юридической науки. – М.: Изд-во МГУ, 1986.

  4. Ленин В.И. Государство и революция // Полн. собр. соч. – Т. 33.

  5. Общая марксистско-ленинская теория государства и права. – Т. 2. – М.: Юридическая литература, 1971.

  6. Толстов С.П. По древним дельтам Окса и Яксарта. – М., 1962.

  7. Чайлд Г. Древнейший Восток в свете новых раскопок. – М., 1956.

ТЭМА 6. Паходжанне дзяржавы ў Афінах.




  1. Асаблівасці паходжання дзяржаўнасці ў Афінах.

  2. Змест рэформы Салона.

  3. Рэформа Клісфена.


Літаратура


  1. Аристотель. Афинская полития. – М.-Л., 1936.

  2. Бутенко А.П. Государство: его вчерашние и сегодняшние трактовки // Государство и право. – 1993. – № 7.

  3. Виппер Р.Ю. Греция. – Ростов-на -Дону: «Феникс», 1995.

  4. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  5. Ленин В.И. Государство и революция // Полн. собр. соч. – Т. 33.

  6. Общая марксистско-ленинская теория государства и права. – Т. 2. – М.: Юридическая литература, 1971.

  7. Ромашов Р.А. Античный полис как форма социального устройства и государственного управления // Правоведение. – 1999. – № 4.

  8. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства//Маркс К., Энгельс Ф. Соч. – 2-е изд. – Т. 21.

ТЭМА 7: Паходжанне дзяржавы ў Рыме.




  1. Перадумовы паходжання дзяржавы ў Рыме.

  2. Рэформа Сервія Тулія.

  3. Параўнаўчы аналіз паходжання дзяржавы ў Рыме з паходжаннем

  4. дзяржавы ў Афінах.

Літаратура


  1. Бутенко А.П. Государство: его вчерашние и сегодняшние трактовки // Государство и право. – 1993. – № 7.

  2. Виппер Р.Ю. Греция. – Ростов-на -Дону: «Феникс», 1995.

  3. Виппер Р.Ю. Рим. – Ростов-на -Дону: «Феникс», 1995.

  4. Кашанина Т.В.Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  5. Ленин В.И. Государство и революция // Полн. собр. соч. – Т. 33.

  6. Ливий Тит. История Рима от основания города. – Т. 1. –М.: «Наука», 1989.

  7. Нечай Ф.М. Образование Римского государства. – Минск: Изд-во БГУ, 1972.

  8. Общая марксистско-ленинская теория государства и права. – Т. 2. – М.: Юридическая литература, 1971.

  9. Утченко С.Л. Древний Рим: события, люди, идеи. – М.: «Наука», 1969.

  10. Утченко С.Л. Цицерон и его время. – М.: «Мысль», 1974.

  11. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства //Маркс К., Энгельс Ф. Соч. – 2-е изд. – Т. 21.

ТЭМА 8: Паходжанне дзяржавы ў франкаў (германскага народа).




    1. Характарыстыка грамадскага ладу франкаў напярэдадні заваявання Галіі.

    2. Асаблівасці паходжання дзяржавы ў франкаў (германскага народа).


Літаратура


  1. Бутенко А.П. Государство: его вчерашние и сегодняшние трактовки // Государство и право. – 1993. – № 7.

  2. История древнего мира.– М., 1989.

  3. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  4. Колесницкий Н.Ф. Феодальное государство. – М.: Просвещение, 1967.

  5. Практикум по истории средних веков. – Вып. 1. /Составители: М.Л. Абрамсон, С.А.Сливко, М.М. Фрейденберг.–М.: Просвещение, 1981.

  6. Ленин В.И. Государство и революция // Полн. собр. соч. – Т. 33.

  7. Общая марксистско-ленинская теория государства и права. – Т. 2. – М.: Юридическая литература, 1971.

  8. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства//Маркс К., Энгельс Ф. Соч. – 2-е изд. – Т. 21.

ТЭМА 9:Паходжанне дзяржавы «шляхам запрашэння на княжэнне»


  1. Асаблівасці паходжання дзяржавы «шляхам запрашэння на княжэнне».

  2. Параўнайце паходжанне дзяржавы ў франкаў і ўсходніх славян.


Літаратура


  1. Беляев И.Д. История русского законодательства.Санкт-Петербург, 1999.

  2. Бутенко А.П. Государство: его вчерашние и сегодняшние трактовки // Государство и право. – 1993. – № 7.

  3. Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мінск: «Беллітфонд», 2000.

  4. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  5. Ленин В.И. Государство и революция // Полн. собр. соч. – Т. 33.

  6. Ловмяньский Х. Русь и норманы. – М.: Прогресс, 1985.

  7. Общая марксистско-ленинская теория государства и права. – Т. 2. – М.: Юридическая литература, 1971.

  8. Сільчанка М.У., Басюк І.А. Беларуская дзяржаўнасць. – Гродна, 1997.

  9. Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Частка 1. – Мінск: РІВШ БДУ, 2000.

ТЭМА 10: Віды і агульныя рысы нарматыўных рэгулятараў (правілаў паводзінаў) першабытнага грамадства




  1. Характарыстыка першасных правілаў паводзінаў першабытнага грамадства.

  2. Неалітычная рэвалюцыя і змены ў сістэме нарматыўнага рэгулявання.

  3. Агульныя рысы нарматыўных рэгулятараў першабытнага грамадства.


Літаратура


  1. Венгеров В.Б., Барабашева Н.С. Нормативная система и эффективность общественного производства. – М.: Издательство МГУ, 1985.

  2. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы. – М.: Юрист, 1999.

  3. Общая марксистско-ленинская теория государства и права. – Т. 2. – М.: Юридическая литература, 1971.

  4. От доклассовых обществ к раннеклассовым. – М.: Наука, 1987.

  5. Першиц А.Н., Монгайт А.Л., Алексеев В.П. История первобытного общества. – М.: Высшая школа, 1982. – С. 143–162.

  6. Сільчанка М.У. Агульная тэорыя права.– Гродна, 1997.

  7. Семёнов Ю.Н. На заре человеческой истории. – М.: Мысль, 1989.

  8. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства //Маркс К., Энгельс Ф. Соч. – 2-е изд. – Т. 21.

ТЭМА 11: Паходжанне права, яго прыметы




  1. Прычыны паходжання права, яго прыметы.

  2. Асноўныя шляхі і формы паходжання права.


Літаратура


  1. Валеев Д.Ж. Обычное право и его генезис // Правоведение. – 1974. – № 6.

  2. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы. – М.: Юрист, 1999.

  3. Коркунов Н.М. Лекции по общей теории права. – СПб., 1914. – С. 8–30.

  4. Мэн Г.С. Древнее право, его связь с древней историей общества и его отношение к новейшим идеям. – СПб., 1873.

  5. Общая марксистско-ленинская теория государства и права. – Т. 2. – М.: Юридическая литература, 1971.

  6. Першиц А.Н., Монгайт А.Л., Алексеев В.П. История первобытного общества. – М.: Высшая школа, 1982. – С. 143–162.

  7. Пост Г.А. Зачатки государственных и правовых отношений. – М., 1901.

  8. Сільчанка М.У. Агульная тэорыя права. –Гродна, 1997.

  9. Трубецкой Е.Н. Лекции по энциклопедии права. – М., 1917.

ТЭМА 12: Прычыны існавання мноства канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права




  1. Характарыстыка сацыяльных прычын існавання мноства канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права.

  2. Характарыстыка гнасеалагічных прычын існавання мноства канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права.

Літаратура


  1. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  2. Каутский К. Материалистическое понимание истории. – Т. 2. – М., 1931.

  3. Ленин В.И. Государство и революция // Полн. собр. соч. – Т. 33.

  4. Мамут Л.С. Проблемы теории государства и права в современной идеологической борьбе. – М.: Юридическая литература, 1976.

  5. Шершеневич Г.Ф. История философии права. – СПб., 1907.

  6. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства //Маркс К., Энгельс Ф. – Соч. 2-е изд. – Т. 21.

ТЭМА 13: Тэалагічная тэорыя паходжання дзяржавы і права




  1. Змест тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права.

  2. Тэалагічная дактрына паходжання дзяржавы і права ў сучасных умовах


Літаратура


  1. Баргош Ю. Фома Аквинский. – М.: Мысль, 1975.

  2. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  3. Нерсесянц В.С. История политических и правовых учений.– М., 2002.

  4. Новгородцев П.И. Кризис современного правосознания.– М., 1909.

  5. Папаян Р.А. Христианские корни современного права. – М.: Норма, 2002.

  6. Тихомиров Л.А. Монархическая государственность. – М., 1992.

  7. Шершеневич Г.Ф. История философии права. – СПб., 1907.

  8. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства // Маркс К., Энгельс Ф. – Соч. 2-е изд. – Т. 21.

ТЭМА 14. Дагаворная тэорыя паходжання дзяржавы




  1. Змест дагаворнай тэорыі паходжання дзяржавы.

  2. Дагаворная тэорыя ў сучасным свеце.

Літаратура


  1. Гоббс Т. Левиафан, или материя, форма и власть государства церковного и гражданского // Гоббс Т. Соч.: В 2 т. Т. 2.– М.: Мысль, 1991.

  2. Гроций Г. О праве войны и мира. – М., 1956.

  3. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  4. Козлихин И.Ю. Политико-правовое учение Томаса Гоббса // Правоведение. – 1998. – № 2.

  5. Локк Дж. Два трактата о правлении // Локк Дж. Соч.: В 2 т. Т. 2. – М.: Мысль, 1988.

  6. Малышева Н.И. Политико-правовое наследие Самуила Пуффендорфа // Правоведение. – 1999. – № 4.

  7. Нерсесянц В.С. История политических и правовых учений.– М., 2002.

  8. Руссо Ж.-Ж. Трактаты. – М., 1969.

  9. Шершеневич Г.Ф. История философии права. – СПб., 1907.

ТЭМА 15: Тэорыя натуральнага права




  1. Змест тэорыі натуральнага права.

  2. Тэорыя натуральнага права ў сучасным свеце.


Літаратура


  1. Гоббс Т. Левиафан, или материя, форма и власть государства церковного и гражданского // Гоббс Т. Соч.: В 2 т. Т. 2. М.: Мысль, 1991.

  2. Гроций Г. О праве войны и мира. – М., 1956.

  3. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  4. Козлихин И.Ю. Политико-правовое учение Томаса Гоббса // Правоведение. – 1998. – № 2.

  5. Локк Дж. Два трактата о правлении // Локк Дж. Соч.: В 2 т. Т. 2. – М.: Мысль, 1988.

  6. Малышева Н.И. Политико-правовое наследие Самуила Пуффендорфа // Правоведение. – 1999. – № 4.

  7. Нерсесянц В.С. История политических и правовых учений.– М. 2002.

  8. Руссо Ж.-Ж. Трактаты. – М., 1969.

  9. Шершеневич Г.Ф. История философии права. – СПб., 1907.

ТЭМА 16. Марксісцкая (матэрыялістычная, «класавая») тэорыя паходжання дзяржавы і права


  1. Змест марксісцкай тэорыі паходжання дзяржавы.

  2. Марксісзм-ленінізм аб паходжанні права.


Літаратура


  1. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  2. Каутский К. Материалистическое понимание истории. – Т. 2. – М., 1931.

  3. Ленин В.И. Государство и революция // Полн. собр. соч. – Т. 33.

  4. Мамут Л.С. Проблемы теории государства и права в современной идеологической борьбе. – М.: Юридическая литература, 1976.

  5. Нерсесянц В.С. История политических и правовых учений. М. 2002.

  6. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства // Маркс К., Энгельс Ф. – Соч. 2-е изд. – Т. 21.

ТЭМА 17. Патрыярхальная тэорыя паходжання дзяржавы і права.




  1. Патрыярхальная дактрына паходжання дзяржавы і права паводле Платона і Арыстоцеля.

  2. Патрыярхальная тэорыя ў распрацоўцы Р.Філмера.


Літаратура



  1. Аристотель. Политика // Соч.: В 4 т. Т. 4. – М.: Мысль, 1983.

  2. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  3. Нерсесянц В.С. История политических и правовых учений. – М., 2002.

  4. Папаян Р.А. Христианские корни современного права. – М.: Норма, 2002.

  5. Платон. Государство / Соч.: В 4 т. – Т. 3. – М.: Мысль, 1994.

  6. Тихомиров Л.А. Монархическая государственность. – М., 1992.

  7. Шершеневич Г.Ф. История философии права. – СПб., 1907.

  8. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства // Маркс К., Энгельс Ф. – Соч. 2-е изд. – Т. 21.

ТЭМА 18: Гістарычная школа права


  1. Змест гістарычнай школы права.

  2. Параўнанне гістарычнай школы права і тэорыі натуральнага права.


Літаратура


  1. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  2. Нерсесянц В.С. История политических и правовых учений.– М., 2002.

  3. Новгородцев П.И. Историческая школа права. – М., 1896.

  4. Шершеневич Г.Ф. История философии права. – СПб., 1907.

ТЭМА 19. Арганічная тэорыя паходжання дзяржавы і права




  1. Змест арганічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права.

  2. Арганічная тэорыя ў параўнанні з тэорыяй натуральнага права.


Літаратура


  1. Блюнчли И. Антропологические очерки учений о праве и государстве. – СПб., 1867.

  2. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  3. Менглер А. Новое учение о государстве. – СПб., 1909.

  4. Спенсер Г. Основания социологии: В 3 т. Т. 2. – СПб.,1898.

ТЭМА 20. Тэорыя гвалтоўнага паходжання дзяржавы і права.




  1. Змест тэорыі гвалту.

  2. Тэорыя гвалту ў параўнанні з марксісцкай тэорыяй паходжання дзяржавы і права.


Літаратура


  1. Гумплович Л. Общее учение о государстве. – СПб., 1910.

  2. Дюринг Е. Ценность жизни. – СПб., 1894.

  3. Кашанина Т.В. Происхождение государства и права. Современные трактовки и новые подходы: Учебное пособие. – М.: Юрист, 1999.

  4. Каутский К. Материалистическое понимание истории. – Т. 2. – М., 1931.

  5. Ленин В.И. Государство и революция // Полн. собр. соч. – Т. 33.

  6. Общая марксистско-ленинская теория государства и права. – Т. 2. – М.: Юридическая литература, 1971.

  7. Фагэ Эмиль. Политические мыслители и моралисты первой трети ХІХ ст. – М., 1900.

  8. Шершеневич Г.Ф. История философии права. – СПб., 1907.

  9. Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства // Маркс К., Энгельс Ф. – Соч. 2-е изд. – Т. 21.

ЗМЕСТ
ПРАДМОВА........................................................................................................................4

Каталог: bitstream -> 123456789 -> 134569
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал