Маці ступлю на родны свой парог— Насустрач маці. Пытаецца: “Ну што, сынок



Дата канвертавання06.07.2016
Памер21.91 Kb.
МАЦІ

Ступлю на родны свой парог—

Насустрач маці.

Пытаецца: “Ну што, сынок,

Стаміўся, мабыць?”
А у самой сляза з вачэй

Цячэ паволі.

Душу самотай апячэ,

Агорне болем.
За плечы ціхенька крану

Сівую маці,

Яе ласкава прыхіну:

Не трэба плакаць…”


Слязу змахне яна рукой

І пасвятлее.

І ўся—і тварам, і душой

Памаладзее…

* * *
У сонечных росах

Сцяжынка лясная

Прапахла мядовай

Густой цішынёй.

У ліпеньскім лесе

Пра што мне спявае

Світальная івалга

Над галавой?..
Ці, можа, пра вёсны,

Далёкія вёсны,

Што бэзам духмяным

Даўно адцвілі?

Ці, можа, пра сосны,

Высокія сосны,

Што днямі ля хаты

Шумелі, гулі?..
Блукаў я па свеце,

Шукаў сваю долю…

Шчаслівую долю,

Я думаў, знайду…

А івалга пела

Пра шчасце і волю.

Я думаў, што песню

Такую ж складу…
Ні долі, ні волі,

Ні шчасця, ні песні…

І толькі са мною

Дарогі мае

Ды голасам росным

У ліпеньскім лесе

Світальная івалга

Песню пяе…

ВОЗЕРА СВІЦЯЗЬ
У храме зялёным,

У цішы лясной,

Нібы прад іконай,

Стаю прад табой.

Гляджу, анямелы,

На лік твой дзівосны.

Паненкай нясмелай

Ты мроіш пра вёсны.

На хвалях срабрыстых

Люляеш світанні.

У водах празрыстых

Хаваеш паданні.

Шчыміш успамінам,

Красою палоніш.

Слязінкай Айчыны

Зіхціш на далоні,

Возера Свіцязь…
Я СЛУХАЎ СОСЕН ШУМ
Я слухаў сосен шум у восеньскім бары.

І вецер налятаў, гайдаючы вяршыні.

І, адклікаючыся недзе угары,

Між воблакаў, плыў гоман жураўліны.
Стаяла ціхая асенняя пара,

Пара любові, роздуму і суму.

Рабінаю чырвонай ля двара

Гарэлі мае выстылыя думы.
Я гэтым цёплым радаваўся дням

І шкадаваў, што не паўторацца ніколі

Ні восень гэтая, ні гэта цішыня…

Я слухаў сосен шум, сумуючы аб волі…
Каталог: Docs
Docs -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
Docs -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
Docs -> “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
Docs -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
Docs -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Docs -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
Docs -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю
Docs -> Іван Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…
Docs -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал