Маладзёжны адукацыйны клуб ”NEWLINE“
Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”
ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна”
ДУА “Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска”
Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім
інтэрактыўная Інтэрнэт-гульня
Шаноўныя сябры,
7 кастрычніка адзначалася 245-годдзе з дня нараджэння вядомага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, якога мы пазнаем па знакамітым паланэзе “Развітанне з Радзімай”. Між тым гэты славуты суайчыннік пакінуў нам не толькі музычную спадчыну.
У інтэрв’ю для сайта мінскай політэхнічнай гімназіі падчас ўрачыстасці “Баль эпохі князя Міхала Клеафаса Агінскага”, Зміцер Рагачоў, кіраўнік праекта ад маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”, адзначыў:
“Агінскі - гэта ўнікальная асоба, зараз такіх людзей, на жаль, ужо няма. Уражвае глыбіня гэтага чалавека, полем дзейнасці якога была ўся Еўропа. Гэты славуты дзеяч прыняў удзел у вялікай колькасці гістарычных падзей таго часу. Ён удзельнічаў у паўстанні Касцюшкі, быў вельмі добрым дыпламатам. Ён наладзіў вельмі добрыя адносіны з расійскім імператарам Аляксандрам I, які вельмі паважаў Агінскага і зрабіў яго сенатарам і сваім асабістым дарадцам. І таксама мяне вельмі ўразіла такая рыса ў характары Агінскага, як адданасць Радзіме. Гэтага чалавека вельмі цяжка параўнаць з кім-небудзь…”
Нацыянальныя камісіі Польшчы, Літвы і Беларусі па справах ЮНЕСКА рыхтуюць сумесную прапанову абвесціць 2015 год годам Агінскага.
-
Ці шмат мы ведаем пра нашага суайчынніка, юбілей якога, магчыма, будзе адзначаць увесь свет?
-
Ці адкажам на пытанне суседзяў з Літвы, Польшчы і Расіі, хто такі Агінскі для нас, беларусаў?
Прапануем разам паразважаць пра лёсы нашага суайчынніка і нашай краіны ў інтэрактыўнай Інтэрнэт-гульні “Наша Беларусь:
разам з Міхалам Клеафасам Агінскім”.
Далучайцеся!
У Інтэрнэт-гульні могуць браць удзел:
-
каманды навучальных устаноў, маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў,
-
групы сяброў, якія аб’яднаны цікавасцю да тэмы гульні,
-
магчымы індывідуальны ўдзел (старшакласнікі і студэнты, пачынаючыя педагогі) для тых, хто цікавяцца не толькі гісторыяй, культурай роднай краіны і асобамі, якія змянілі яе аблічча, але і разважае над сваім месцам у грамадстве.
Для ўдзелу ў гульні трэба зарэгістравацца, мець мажлівасць у пазначаны час (11 лістапада ў 13.00) атрымаць праз сетку Інтэрнет заданні гульні, сфармаваць сваё меркаванне, правесці міні-даследванні, распрацавацць праектныя ідэі і адправіць па электроннай пошце вынікі сваёй працы (не пазней 11 лістапада ў 16.00). Мова гульні – беларуская.
Удзельнікі гульні:
-
атрымаюць магчымасць адкрыць для сябе чарговую малавядомую старонку гісторыі нашай краіны;
-
будуць спрабаваць сябе ў ролі інтэлектуалаў, якія сфармуюць сваё бачанне гістарычнай перспектывы нашай краіны праз цікавую асобу;
-
займеюць шанец натхніцца славутымі падзеямі гісторыі нашай Бацькаўшчыны, ацаніць высокую культуру яе прадстаўнікоў.
Усе каманды, удзельнікі, кансультанты атрымаюць сертыфікаты ўдзельнікаў Інтэрнэт-гульні “Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім”.
Графік правядзення гульні:
-
Рэгістрацыя ўдзельнікаў: да 10 лістапада 2010 па адрэсах: newlineclub@gmail.com, yiecnewline@gmail.com, p_and@tut.by
-
Он-лайн гульня: адбудзецца 11 лістапада 2010 з 13.00 да 16.00.
-
Падвядзенне папярэдніх вынікаў, запрашэнне на майстар-клас у г. Маладзечна: да 15 лістапада 2010 года.
-
Паведамленне аб удзеле ў рабоце майстар-класа, рэгістрацыя ўдзельнікаў: да 17 лістапада 2010 года.
-
Майстар-клас для ўдзельнікаў гульні:
-
Экскурсія для ўдзельнікаў майстар-класа па месцах, што звязаныя з М. К. Агінскім (пра месца і час майстар-класа і экскурсіі будзе паведамлена пазней)
Каманды, якія дашлюць лепшыя адказы, чакае:
-
сустрэча на майстар-класе ў Маладзечна, дзе адбудзецца дыскусія, выступленні вядомых экспертаў, будзе гучаць музыка Агінскага ў выкананні навучэнцаў музычнага коледжа г. Маладзечна,
-
эксклюзіўная экскурсія па месцах Агінскага, прапанаваная грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”.
Больш падрабязна пра распачатую работу, умовы правядзення гульні, рэгістрацыйную форму, можна даведацца:
-
на сайце Інтэрнет-гульні “Наша Беларусь” www.newlineclub.net/ourbelarus (тут таксама знаходзіцца архіў гульні “Наша Беларусь”: апісанне, конкурсныя заданні і варыянты адказы мінулых сесій гульні, спісы ўдзельнікаў, вынікі)
-
на сайце мінскай політэхнічнай гімназіі http://gymn6.minsk.edu.by/ (тут таксама артыкул пра святкаванне юбілею Агінінскага і поўная версія інтэрв’ю са Змітром Рагачовым, кіраўніком праекта “Баль эпохі князя Міхала Клеафаса” маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”)
-
Артыкул пра адзін з праектаў, прысвечаных Агінскаму “Нашчадкі Агінскага рыхтуюць сенсацыйны канцэрт” http://belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=68941&newsPage=0
Да сустрэчы он-лайн!
Прыкладная форма рэгістрацыйнай заяўкі
(дасылаецца ўдзельнікамі па ўказаных вышэй адрасах электроннай пошты да 10 лістапада 2010)
1. Імя і ўзрост удзельнікаў/ назва каманды і яе склад з указаннем узроста кожнага ўдзельніка, імёнаў і пасад кансультантаў).
2. Месца іх вучобы/ назва арганізацыі.
3. Адрас электроннай пошты для кантактаў і перасылкі конкурсных заданняў на момант старта гульні (па меры паступлення заявак удзельнікамі гульні будуць дасылацца пацверджанні аб прахаджэнні рэгістрацыі).
Да сустрэчы ў сетцы!
Поделитесь с Вашими друзьями: |