МАНІТОРЫНГ РАЗВІЦЦЯ СІТУАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ
КАСТРЫЧНІК 2008 – СТУДЗЕНЬ 2009 г.
Кароткі агляд:
Гэты маніторынг падрыхтаваны беларускімі грамадскімі арганізацыямі ў супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі1 дзеля таго, каб дэталёвая інфармацыя пра рэальны стан рэчаў у Беларусі была даступная асобам, адказным за прыняцце рашэння пра перагляд часовага прыпынення дзеяння санкцый у дачыненні да пэўных прадстаўнікоў беларускага кіраўніцтва. У справаздачы маецца шэраг наступных высноў:
-
Крокі, зробленыя беларускімі ўладамі ад пачатку дыялогу, мелі пераважна касметычны характар і цалкам зваротныя. Зусім невялікая колькасць арганізацый атрымала выгоду ад гэтай сітуацыі, у той час як вельмі мала было зроблена дзеля нармальнага функцыянавання незалежнага грамадскага і медыя-сектараў.
-
Мінімальныя змены не закранулі сутнасці праблем, з якімі сёння сутыкаецца грамадзянская супольнасць. Працягваюць мець месца абмежаванні ў правах і фундаментальных свабодах, што выклікае занепакоенасць і даводзіць, што Беларусь яшчэ не распачала працэсу рэальнай дэмакратызацыі.
-
Тыя крокі беларускіх улад, што віталіся міжнароднай супольнасцю, можна лічыць толькі за мінімальныя высілкі дзеля дэманстрацыі добрай волі Еўрасаюзу і жадання працягваць дыялог.
У разглядаемым перыядзе можна было назіраць наступныя падзеі:
-
Беларускія ўлады абнародавалі “неафіцыйныя прапановы”, дзе была абазначана невялікая колькасць пытанняў, якія пазней выявіліся часткай цяперашняга дыялогу з ЕС. Гэта былі прапановы вярнуць два незалежныя выданні (“Наша Ніва” і “Народная воля”) у сістэму дзяржаўнага распаўсюду; арганізацыя ў супрацоўніцтве з АБСЕ круглага стала па абмеркаванні новага закону аб СМІ і правядзенне дэталёвых кансультацый па паляпшэнні выбарчага заканадаўства краіны з прадстаўнікамі Офісу БДІПЧ/АБСЕ.
-
Некаторыя “дадатковыя крокі” насустрач лібералізацыі, не пазначаныя ў “неафіцыйных прапановах”, былі таксама зробленыя беларускімі ўладамі. Гэта:
-
Рэгістрацыя Руху “За свабоду”;
-
Рэгістрацыя Гомельскай філіі партыі БНФ;
-
Стварэнне грамадска-кансультацыйнай рады па правах чалавека пры Адміністрацыі Прэзідэнта, якая мусіла ўключыць прадстаўнікоў незалежнай грамадзянскай супольнасці, улучна Беларускага Хельсінскага камітэту і Руху “За свабоду”, а таксама Аб’яднанай грамадзянскай партыі2
-
У галіне свабоды слова, нягледзячы на адкрыццё доступу ў сістэму дзяржаўнага распаўсюджання для двух раней узгаданых газет, 4 аналагічныя заяўкі з боку СМІ былі адхіленыя альбо засталіся без адказу. Усяго 11 афіцыйна зарэгістраваных незалежных газет не могуць распаўсюджвацца праз сетку шапікаў “Саюздрук”.
-
У вобласці свабоды асацыяцый па меншай ступені дзве НДА і адзін прафсаюз атрымалі адмову ў рэгістрацыі. Больш за тое, некалькі спроб перарэгістрацыі такіх вядомых грамадскіх арганізацый, як Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Асамблея НДА, пакуль застаюцца без адказу.
-
Крымінальныя справы былі ўзбуджаны супраць некалькіх дэмакратычных актывістаў. Аляксандр Баразенка, напрыклад, атрымаў год абмежавання волі за ўдзел у дэманстрацыі прадпрымальнікаў.
-
Шэраг заявак на правядзенне пікетаў і дэманстрацый былі адхіленыя, уключаючы заяўку на правядзенне мерапрыемства з нагоды 60-х угодкаў прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
-
Ніякіх захадаў не было зроблена дзеля перагляду супярэчлівых крымінальных артыкулаў3, што значна абмяжоўваюць і перашкаджаюць функцыянаванню незалежных грамадскіх ініцыятыў. Не быў адменены таксама прэзідэнцкі дэкрэт №533, які рэгулюе парадак карыстання офіснымі памяшканнямі грамадскімі арганізацыямі і палітычнымі партыямі. Скасаванне альбо ўнясенне папраўкі ў гэту норму заканадаўства сведчыла б пра жаданне насамрэч палепшыць клімат працы НДА.
1.УВОДЗІНЫ
13 кастрычніка 2008 г. Рада Еўрапейскага Саюза вырашыла прыпыніць дзеянне санкцый, ужытых супраць некаторых прадстаўнікоў вышэйшага беларускага чынавенства, на тэрмін ў паўгода4. Гэта рашэнне было прынятае, зважаючы на вызваленне ў жніўні 2008 г. палітычных вязняў: Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.
Рада адзначыла, што яе рашэнне будзе перагледжана праз 6 месяцаў з улікам ацэнкі прагрэсу, што беларускія ўлады прадэманструюць у пэўных сферах адносна “фундаментальных свабод, куды ўваходзяць свабода выражэння, свабода сродкаў масавай інфармацыі і свабода сходаў і палітычных асацыяцый”.
19 лістапада Брусель атрымаў так званыя “неафіцыйныя прапановы”, дзе беларускае кіраўніцтва заявіла пра магчымасць рэалізацыі канкрэтных захадаў па лібералізацыі дзеля таго, каб прадэманстраваць свае намеры нармалізаваць адносіны з ЕС”.5
Гэтыя крокі павінны былі складацца з:
а) арганізацыі міжнароднай канферэнцыі па абмеркаванні заканадаўства, што рэгулюе дзейнасць Інтэрнэта і сродкаў масавай інфармацыі з удзелам прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ і Мінскага офіса АБСЕ пад эгідай і ў актыўным супрацоўніцтве з Міністэрствам інфармацыі;
б) дазволу дзвюм незалежным газетам (“Нашай Ніве” і “Народнай волі”) вярнуцца ў сістэму дзяржаўнага распаўсюду і шапікі “Белсаюздруку”;
в) пацверджання гатоўнасці да дэталёвага абмеркавання рэкамендацый БДІПЧ/АБСЕ па паляпшэнні нацыянальнага выбарчага заканадаўства.
З пачатку кастрычніка Еўрапейскі парламент (ЕП) прыняў дзве рэзалюцыі, пакліканыя дапоўніць агульную стратэгію ЕС адносна Беларусі. Абедзве рэзалюцыі, ад 9 кастрычніка 2008 г. і 24 студзеня 2009 г. падкрэсліваюць, што беларускія ўлады працягваюць ухіляцца ад набліжэння да міжнародных стандартаў у вобласці правоў чалавека.
Рэзалюцыі дэманструюць, што ЕП схільны ўважаць за паказальнік прагрэсу не заявы ўлад, а іх канкрэтныя дзеянні.
Каб забяспечыць асоб, адказных за перагляд рашэння пра прыпыненне дзеяння санкцый падрабязнай інфармацыяй пра развіццё сітуацыі ў Беларусі, удзельнікі сустрэчы Міжнародных арганізацый, што працуюць па Беларусі (Варшава, кастрычнік 2008 г.), вырашылі падрыхтаваць гэту маніторынгавую справаздачу. Яна была складзена на падставе факталагічнага матэрыялу, сабранага беларускімі грамадскімі арганізацыямі, з актыўным удзелам міжнародных экспертаў.
Сустрэчы міжнародных арганізацый, што працуюць па Беларусі, праводзяцца 2 разы на год, пачынаючы з 2002 г. і аб’ядноўваюць донарскіе арганізацыі і НДА з Еўропы і ЗША, што працуюць па Беларусі ў такіх абласцях як правы чалавека і развіццё дэмакратыі. Мэтай такіх сустрэч з’яўляецца абмен досведам, распрацоўка агульнай стратэгіі і паляпшэнне каардынацыі міжнароднай палітыкі дачынна Беларусі. Сорак восем НДА і донарскіх арганізацый з Чэхіі, Германіі, Даніі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Славакіі, Швецыі, ЗША, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі узялі ўдзел у апошняй сустрэчы ў Варшаве.
Наш маніторынг вывучае развіццё сітуацыі ў галіне асноўных свабод, маючы на ўвазе свабоду СМІ, свабоду асацыяцый і сходаў, звяртае ўвагу на свабоду ад палітычнага пераследу і незаконныя затрыманні, рэпрэсіі супраць грамадскіх актывістаў і адсочвае апошнія эканамічныя тэндэнцыі.
2. Свабода СМІ
Як і было заяўлена ў “неафіцыйных прапановах”, 25 і 26 лістапада 2008 г. дзве незалежныя газеты “Народная воля” і “Наша Ніва” атрымалі дазвол вярнуцца ў сістэму падпіскі “Белпошты” і магчымасць распаўсюджвацца праз дзяржаўную сетку кіёскаў “Саюздруку”.6 Гэтыя выданні былі выключаны з сістэмы распаўсюду дзяржаўнага манапаліста ў 2005 г., напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 г.7 Газеты лічацца даступнымі для чытача і бываюць на рэалізацыі ў розных рэгіёнах Беларусі, аднак іх даволі цяжка знайсці ў шапіках. Магчымасць палепшыць сітуацыю праз павелічэнне накладаў адсоўваецца ў часе з-за гаротнага фінансавага становішча, часткова абумоўленага дыскрымінацыйнымі ўмовамі, у якія ўлады ставілі іх цягам апошніх год. Больш за тое, нягледзячы на новы статус гэтых зарэгістраваных газет, два маладыя актывісты былі затрыманы за распаўсюджанне бясплатных рэкламных копій “Народнай волі” ў Брэсце ў снежні 2008 г.8
Нягледзячы на гэтыя крокі, 11 іншых зарэгістраваных незалежных выданняў дагэтуль застаюцца па-за сістэмай дзяржаўнага распаўсюджвання.9 У разглядаемы перыяд 4 з іх звярталіся ў “Белпошту” і “Белсаюздрук” з просьбай узнавіць падпіску і дамовы пра продаж. Тры атрымалі адмовы, адно выданне адказу дагэтуль не атрымала.10
Усе незалежныя газеты сутыкаюцца з неабходнасцю перарэгістрацыі з нагоды ўступлення ў дзеянне 8 лютага 2009 г. новага закону аб СМІ.11 Гэты працэс выклікаў сур’ёзную занепакоенасць сярод незалежных медыяў у сувязі з тым, што у мінулым беларускія ўлады выкарыстоўвалі практыку перарэгістрацыі дзеля значнага скарачэння ліку незалежных выданняў. Новы закон быў раскрытыкаваны экспертамі з такіх арганізацый, як Журналісты без межаў (Reporters Without Borders , Арыткул 19 (Article 19), Камітэт абароны журналістаў (Committee to Protect Journalists), а таксама шэрагам міжнародных арганізацый, уключаючы АБСЕ.12 1 ліпеня Еўрапейская камісія асудзіла прыняцце ўзгаданага закона пра СМІ. Камісар ЕС па знешняй палітыцы і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр зрабіла наступную заяву: “Я асуджаю прыняцце беларускім парламентам новага закону аб СМІ, што надалей будзе абмяжоўваць свабоду друку ў Беларусі. Свабода друку – гэта неад’емная частка дэмакратычнага грамадства”.13
Як адзначалася ў “неафіцыйных прапановах” з боку беларускіх улад, дыскусія пад назвай “Інтэрнэт-медыі: Выклікі ХХІ стагоддзя” адбылася 24 лістапада 2008 г. пад эгідай Беларускага міністэрства інфармацыі, прадстаўнікоў АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ і супрацоўнікаў Мінскага офісу АБСЕ. Мерапрыемства аб’яднала міжнародных спецыялістаў, беларускіх чыноўнікаў, і людзей, працуючых у незалежных медыях.14 Беларуская асацыяцыя журналістаў ацаніла сустрэчу як пазітыўны знак, асабліва вітаўся ўдзел дзяржаўных прадстаўнікоў, чаго раней не было.
Дыскусія разгарнулася вакол розных бачанняў маючага на той момант уступіць у сілу новага закону пра СМІ. Незалежныя журналісты выказвалі занепакоенасць тым, што існуючае заканадаўства па СМІ можа быць ужыта і да Інтэрнэт-выданняў з мэтай скарачэння аб’ёму аб’ектыўнай інфармацыі. Прадстаўнікі ж улад заявілі, што кантроль за інфармацыйнай плынню неабходны ім дзеля таго, каб папярэдзіць з’яўленне ў Інтэрнэце такой шкоднай інфармацыі як, напрыклад, дзіцячая парнаграфія. Прадстаўнікі незалежнага сектара ў сваю чаргу баяцца, што гэта будзе выкарыстоўвацца як нагода для далейшага абмежавання да доступу інфармацыі ў Інтэрнэце.15
Сустрэча павінна была вызначыць ці рэгістрацыя па заяўцы будзе прымальнай для абодвух бакоў. Заявачная рэгістрацыя дазволіла б уладам, не выходзячы за рамкі заканадаўства, забяспечыць он-лайн выданням, што хочуць лічыцца СМІ афіцыйна, такі статус. 25 студзеня міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, быццам бы, паабяцаў, што для Інтэрнэт-выданняў фармальная рэгістрацыя ўводзіцца не будзе16.
26 лістапада 2008 г. старшыня Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення пры Адміністрацыі Прэзідэнта Усевалад Янчэўскі сустрэўся з сябрамі БАЖа. Нягледзячы на тое, што ніякіх канкрэтных вынікаў сустрэча не мела, БАЖ схільны ацэньваць яе пазітыўна, бо гэта першая сустрэча такога кшталту.
Праблематычным па-ранейшаму застаецца пытанне акрэдытацыі журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ. Два польскія журналісты атрымалі часовую акрэдытацыю, у той час як супрацоўнікам Еўрапейскага радыё для Беларусі і Радыё Рацыя ў ёй было адмоўлена.17 Яшчэ тры карэспандэнты Радыё Рацыя атрымалі адмову ў студзені 2009 г. на той падставе, што раней яны працавалі ў Беларусі без акрэдытацыі.18
У лістападзе 2008 г. спадарожнікавы тэлеканал Белсат, які вяшчае на Беларусь з Польшчы, падаў заяўку на рэгістрацыю ў Міністэрства замежных спраў Беларусі. У МЗС запатрабавалі растлумачыць, чаму дагэтуль карэспандэнты каналу працавалі на тэрыторыі краіны без афіцыйнай рэгістрацыі і акрэдытацыі.19 Такое стаўленне з боку МЗС можа негатыўна адбіцца на рэгістрацыі ўсіх замежных СМІ ў будучым. Рашэнне пра наданне акрэдытацыі Белсату знаходзіцца пад разглядам, і некаторыя мяркуюць, што станоўчы адказ улад можа азначаць іх жаданне ўзяць журналістаў пад дзяржаўны кантроль.20
Нарэшце, ужыванне закону “пра супрацьдзеянне экстрэмізму”21 працягвае замінаць свабодзе СМІ. У лістападзе 2008 г. брэсцкае КДБ накіравала позву ў суд з просьбай дазволіць знішчэнне 10 копій інтэлектуальнага часопісу “ARCHE”, канфіскаванага мытнікамі на беларуска-польскай мяжы 24 кастрычніка 2008 г. КДБ сцвярджала, што часопіс утрымлівае матэрыялы, што “заклікаюць да экстрэмісцкіх дзеянняў і прапагандуюць такія дзеянні”.22
Акрамя таго, раённы суд Гродна абвясціў дакументальную стужку польскага рэжысёра “Lekcja Bialoruskiego” экстрэмісцкім. Спіс матэрыялаў, якія палічылі экстрэмісцкімі, сярод іншага ўтрымлівае таксама Хроніку парушэнняў правоў чалавека за 2004 г. і падборку дыскаў з запісам канцэрта “Solidarity with Belarus”, зладжанага з ініцыятывы польскага боку.
Выпадкі выкарыстання закону пра “супрацьдзеянне экстрэмізму” мелі выбарачны характар і былі скіраваныя супраць апазіцыйных актывістаў з мэтай запалохвання прадстаўнікоў незалежнай грамадзянскай супольнасці.
4. Свабода асацыяцый.
З кастрычніка 2008 г. некалькі незалежных структур здолелі афіцыйна зарэгістравацца. Астатнія, на жаль, атрымалі адмову ці яшчэ наогул не атрымалі ніякага адказу. Такім чынам, можна казаць пра тое, што структурнага зруху ў палітыцы ўлад у гэтай сферы не адбылося.
Рух “За свабоду”, які ўзначальвае былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, быў зарэгістраваны 17 снежня 2008 г. Гэта была чацвёртая спроба Руху атрымаць рэгістрацыю, усе папярэднія былі адхілены Міністэрствам юстыцый Рэспублікі Беларусь. Пасля году безвыніковых спроб была зарэгістравана таксама гомельская філія партыі Беларускі Народны Фронт (18 снежня 2008 г.)
Шэраг грамадскіх арганізацый паўторна падалі на рэгістрацыю. Сярод іх Асамблея НДА (атрымала адмову ў 2003 г.)23, Партыя свабоды і прагрэсу (атрымоўвала адмовы тры разы),24 Праваабарончы цэнтр “Вясна” (зліквідаваны ў 2003 г.)25 і грамадскае аб’яднанне “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”(атрымала адмову ў 2007 г.)26 На дзень складання маніторынгу ніякіх адказаў на запыты не атрымана.
У кастрычніку 2008 г. у афіцыйнай рэгістрацыі было адмоўлена грамадскаму аб’яднанню беларускіх пенсіянераў “Наша пакаленне”27 і сацыяльна-патрыятычнаму грамадскаму аб’яднанню “Гарызанталь”.28 У лістападзе выканаўчы камітэт г. Магілёва ў сёмы раз адмовіў у рэгістрацыі мясцовай суполцы Незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Пасля разгляду справы, што цягнуўся ад жніўня 2008 г. , выканаўчы камітэт адмовіў прафсаюзу на тых падставах, што суполка не мае юрыдычнага адрасу.
Дзве адмовы ў рэгістрацыі знаходзяцца на разглядзе ў Вярхоўным судзе. НДА “Цэнтр падтрымкі Чарнобыльскіх ініцыятыў” і “Гарызанталь” падалі апеляцыю на адмоўнае рашэнне Міністэрства юстыцый.29
У Кастрычніку 2008 г. актывіст Уладзімір Кацора звярнуўся ў Вярхоўны суд Беларусі, заклікаючы прытрымлівацца рэзалюцыі Камітэта ААН па правах чалавека, што дазваляе арганізацыі “Грамадскія ініцыятывы” ўзнавіць сваю дзейнасць. Адпаведныя звароты былі накіраваныя таксама Міністэрству замежных спраў і Міністэрству юстыцый, але беспаспяхова.
Беларускія ўлады зрабілі сімвалічныя крокі для паляпшэння ўмоў працы беларускіх грамадзянскіх ініцыятыў, выпусціўшы 19 снежня дэкрэт № 689, што прыпыняе інспекцыю і аўдыт для ўсіх юрыдычных асоб, улучаючы грамадзянскія ініцыятывы і НДА на перыяд у 6 месцаў.30 Аднак працягваюць існаваць іншыя формы пераследу, такія, як напрыклад, несанкцыянаваныя ператрусы ў прыватных кватэрах.31
28 студзеня беларускія ўлады дазволілі Асамблеі НДА правесці VI Кангрэс, што адбудзецца 6-7 сакавіка ў Мінску. Традыцыйна Кангрэс збірае сотні грамадскіх арганізацый з усяе Беларусі, а таксама замежных гасцей. 32
5. Папраўкі ў выбарчае заканадаўства
22-23 студзеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай выбарчай камісіі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства замежных спраў Беларусі з Місіяй БДІПЧ/АБСЕ з мэтай абмеркаваць высновы Канчатковай справаздачы Місіі БДІПЧ/АБСЕ па выніках парламенцкіх выбараў 2008 г. Была дасягнута дамоўленасць, што першы раўнд кансультацый паміж БДІПЧ/АБСЕ і беларускімі экспертамі адбудзецца ў лютым 2009 г.33
Паралельна група экспертаў Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС) распрацавала праект па ўнясенні зменаў і паправак у дзеючы Выбарчы кодэкс. Гэты праект быў накіраваны ў Прэзідэнцкую адміністрацыю, БДІПЧ/АБСЕ і Венецыянскую камісію пры Радзе Еўропы.
Экспертная група таксама прапанавала склікаць сустрэчу для абмеркавання неабходных змяненняў, але, нягледзячы на зварот у 12 устаноў з просьбай пра арэнду памяшкання, ніводнага станоўчага адказу атрымана не было. Як вынік быў пададзены запыт на дазвол правесці сустрэчу на адкрытым паветры 8 лютага.34
6. Свабода ад палітычнага пераследу і незаконных затрыманняў
Колькасць адміністратыўных арыштаў дэмакратычных актывістаў зменшылася ў параўнанне з аналагічным перыядам 2007 г. Сорак чатыры грамадскія актывісты былі прысуджаныя да адміністратыўнага арышту ў кастрычніку – снежні 2007 г., у той час як ў 2008 такіх прысудаў было шаснаццаць. Аднак лік актывістаў, аштрафаваных за палітычную дзейнасць, застаўся прыблізна той жа самы: 16 ў кастрычніку – снежні 2007 г., 12 за такі самы перыяд ў 2008 г.35
Крымінальныя справы супраць Міхаіла Шарамета і Юрыя Карэтнікава, якіх арыштавалі ў сувязі з выбухамі ў Мінску 4 ліпеня 2008 г. былі спыненыя 1 снежня 2008 г. У той жа час крымінальныя справы супраць іншых актывістаў, арыштаваных у сувязі з гэтым інцыдэнтам, закрытыя не былі.
У пачатку кастрычніка крымінальная справа па Артыкуле 415 (ухіленне ад адбывання пакарання) была распачата ў адносінах да Арцёма Дубскага. Ён быў абвінавачаны ва ўчыненні трох дробных парушэнняў. Праз некаторы час пасля ўзбуджэння справы Арцём папрасіў палітычнага прытулку на Украіне.36
У снежні 2008 г. Аляксандр Баразенка, апошні з 14 удзельнікаў дэманстрацыі прадпрымальнікаў ад студзеня 2008 г.,37 якія праходзілі па крымінальнай справе, быў асуджаны да года абмежавання волі, што дазваляе яму знаходзіцца толькі на працы альбо дома. Раней у аналагічным судовым працэсе 9 чалавек атрымалі па два гады абмежавання волі.38 Астатнія, уключаючы непаўналетняга,39 атрымалі па году і паўтара абмежавання волі, яшчэ два былі аштрафаваныя.40
20 снежня адбылася відавочная спроба незаконнага затрымання Артура Фінкевіча, былога палітвязня і лідэра апазіцыйнай ініцыятывы “Маладая Беларусь”. Паведамлялася, што каля дома яго спрабавалі выкрасці асобы ў цывільным. Згодна з пэўнымі крыніцамі, спадара Фінкевіча збілі, адабралі грошы і дакументы і пакінулі ў лесе за Мінскам.41
7. Свабода сходаў
З пачатку перыяду дыялогу ў кастрычніку ў сферы правядзення публічных сходаў сітуацыя была супярэчлівай.
Партыя Беларускі Народны Фронт атрымала дазвол на правядзенне 2 лістапада 2008 г. штогадовай акцыі “Дзяды”.42 Гэта падзея закліканая ўшанаваць памяць продкаў, асабліва ахвяр палітычных рэпрэсій у перыяд сталінскага тэрору. Кансерватыўна-Хрысціянская партыя, разам з незарэгістраванай Беларускай партыяй свабоды, Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй і моладзевай арганізацыяй “Маладая Беларусь” арганізавалі паралельнае, не санкцыянаванае шэсце. Марш сабраў каля тысячы чалавек, міліцыя ні ў што не ўмешвалася. Таксама была дадзена згода на правядзенне арганізацыяй прадпрымальнікаў “Перспектыва” мітынгу на знак пратэсту супраць зменаў у заканадаўстве, што значна абмяжуюць магчымасці для працы бізнесменаў.43
З іншага боку, беларускія ўлады адмовіліся задаволіць больш за 10 заявак на правядзенне мерапрыемстваў з нагоды 60-х угодак прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. 7 лістапада адбыліся афіцыйныя святкаванні Кастрычніцкай рэвалюцыі, аднак пікеты супрацьлеглага зместу, зладжаныя Маладым Фронтам у асуджэнне камуністычнай ідэалогіі, былі забароненыя. 5 сяброў Маладога Фронту былі асуджаныя да 3 дзён адміністратыўнага арышту за правядзенне несанкцыянаваных пратэстаў.44
31 кастрычніка ўлады забаранілі актывісту Маладога Фронту Дзянісу Карнову правесці дабрачыннае мерапрыемства “Беларускую кніжку кожнаму дзіцяці” ў адным з мінскіх падземных пераходаў без тлумачэння прычын адмовы.45
20 студзеня 2009 г. Мінскі рэгіянальны суд пакінуў у сіле рашэнне Клецкага абласнога суда аштрафаваць Сяргея Панамарова, старшыню незалежнага грамадскага аб’яднання аховы помнікаў гісторыі і культуры, за правядзенне несанкцыянаванай сустрэчы. Папярэдне Клецкі рэгіянальны выканаўчы камітэт паведаміў Панамарову, што для сустрэч такога плану афіцыйных дазволаў не патрабуецца.46
8. Свабода ад рэпрэсій за грамадскую дзейнасць
Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна” з кастрычніка па студзень 2008 г. было зарэгістравана 142 выпадкі адміністратыўнага пераследу дэмакратычных актывістаў. Для параўнання, з ліпеня па верасень 2008 г. такіх выпадкаў было 42.47
Нягледзячы на заклікі ЕС устрымацца ад аказання ціску на студэнтаў, якія займаюцца палітычнай дзейнасцю, улады працягваюць рэпрэсіі супраць маладых дэмакратычных актывістаў: выключаюць палітычна актыўных з універсітэтаў і гвалтоўна забіраюць актывістаў мужчынскага полу ў войска.
У студзені 2009 г. сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксей Змушко, быў выключаны з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках.48
Тры моладзевыя дэмакратычныя актывісты: Франак Вячорка (Моладзь БНФ), Іван Шыла і Зміцер Федарук (абодва Малады Фронт) – былі гвалтоўна забраныя ў войска ў студзені 2009 г. Больш за 10 дэмакратычных актывістаў былі такім жа чынам прызваныя ў войска цягам году.49
Старшыня дэлегацыі па адносінах з Беларуссю ў Еўрапарламенце Яцэк Пратасевіч моцна асудзіў гэтыя дзеянні беларускіх улад і заклікаў спыніць “усе формы пераследу актывістаў з моладзевых арганізацый…”50 Дэпутат ЕП адзначыў, што “пытанне пра ўстрыманне ад выкарыстання вайсковага абавязку як сродку палітычных рэпрэсій застанецца сярод вызначальных крытэраў ацэнкі сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на працягу шасцімесячнага перыяду прыпынення дзеяння абмежаванняў на падарожжа для пэўных беларускіх чыноўнікаў”.51
Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што ў разглядаемы перыяд 3 грамадскія актывісты страцілі працу па палітычных прычынах. Эксперты лічаць, што пакуль існуе кантрактная сістэма, што дазваляе наймальніку не тлумачыць прычыны не ўзнаўлення працоўнага кантракту, існуюць і будуць існаваць выпадкі злоўжывання гэтым палажэннем і выкарыстанне яго як сродку аказання ціску на грамадскіх актывістаў.52
У снежні моладзевы актывіст Аляксей Шыдлоўскі, які неаднаразова трапляў за краты за сваю палітычную дзейнасць, атрымаў разам з жонкай палітычны прытулак у Чэшскай Рэспубліцы.53
8. Развіццё сітуацыі ў сферы лібералізацыі эканомікі
Мірныя пратэсты супраць празмернага ўмяшання дзяржавы ў эканоміку працягваюць падаўляцца з дапамогай судовых працэсаў. 9 снежня прадпрымальніца з Наваполацка Яўгенія Бачурная была асуджаная на 6 год зняволення. Лічыцца, што спадарыню Бачурную пакаралі за блакіраванне інвестыцый у вялікіх памерах, якія мелася унесці расійская кампанія. Падчас расследавання справа незаконным чынам была пераведзена з юрысдыкцыі гаспадарчага суда ў крымінальны.54
10 снежня адбыўся агульнанацыянальны 24-гадзінны страйк індывідуальных прадпрымальнікаў. Рынкі не працавалі па ўсёй краіне. Прыблізна 60 працэнтаў прадпрымальнікаў пратэставалі супраць адмены падатковых ільгот і супраць мытных пошлін на тавары, што вывозяцца з Расіі.55 15 снежня дазволены ўладамі мітынг, арганізаваны аб’яднаннем прадпрымальнікаў “Перспектыва”, сабраў на плошчы Бангалор у Мінску каля 3 тысяч чалавек. Міліцыя не ўмешвалася.
Што датычыць долі павелічэння прыватнага сектару ў эканоміцы, дык нягледзячы на спіс з 519 аб’ектаў, што падлягаюць прыватызацыі (пры чым 176 з іх да канца 2008 г.), на 1 лістапада 2008 г. быў прыватызаваны толькі адзін. Пераважная частка эканомікі па-ранейшаму застаецца ў руках дзяржавы.56
BIIM: Monitoring Report on Developments in Belarus
Поделитесь с Вашими друзьями: |