Матэматыка 7 клас ( 1 чвэрць)



Дата канвертавання15.05.2016
Памер19.89 Kb.
Матэматыка 7 клас ( 1 чвэрць)



  1. Назавіце навуку, назва якой у перакладзе з грэцкага азначае "землемерье".

  2. Назавіце падзел матэматыкі, у якім вывучаюцца ўласцівасці розных плоскіх фігур.

  3. Назавіце падзел матэматыкі, у якім вывучаюцца ўласцівасці розных прасторавых геаметрычных тэл.

  4. Назавіце геаметрычны аб'ект, які не мае ні даўжыні, ні шырыні

  5. Што на Русі называлі “ламанымі лікамі”?

  6. Як называецца паверхня, якая ўтворана трымя парамі роўных прамавугольнікаў?

  7. Калі ад прамавугольнага паралелепіпеда адпілаваць трохвугольную прызму, то што застанецца?

  8. У Індыі гэта называлі “сунья” (пустое), арабы пераклалі гэта слова як “ас-сіфр” (адсюль “цифра”), з латыні гэта пераводзіцца як “ніякі”. Што гэта? (Нуль).

  9. Як называецца мноства значэнняў зменнай, пры якіх выраз са зменнай мае сэнс? (Абсяг вызначэння выразу)

  10. “Ніякія дзве рэчы не могуць у большай ступені быць роўныя паміж сабой, як дзве паралельныя лініі” – такое абгрунтаванне даў англійскі матэматык Р.Рэкорд, калі ўводзіў у запісы матэматычных выразаў гэты знак. Які гэта знак? (Знак “=”)

  11. Дзесяць вучняў выбралі карткі, на якіх былі напісаны лічбы. Прычым аказалася так, што ўсе карткі былі рознымі. Якім аказаўся вынік, калі вучні перамножылі ўсе лікі, што былі на картках? (Адказ: 0)

  12. Калі лік a большы за лік b, то якой будзе рознасць лікаў b і a? (Адказ: адмоўнай)

  13. Здабытак некаторага ліку і ліку 5 роўны дзелі дзесяці соцен і ліку 5. Які гэта лік? (Адказ: 40)

  14. Перамножылі два ўзаемна адваротныя лікі, затым дадалі суму двух процілеглых лікаў. Што атрымалі? (Адказ:1)

  15. Якія лікі дзялілі, калі ў дзелі атрымалі -1? (Адказ: процілеглыя)

  16. Першы лік у паўтара раза большы за другі. Які дроб атрымалі, калі другі лік падзялілі на першы? (Адказ: 2/3)

  17. Як называюць правільнае ў любым выпадку сцвярджэнне, якое не патрабуе доказу? (Адказ: Аксіёма)

  18. «Нужно только постараться

И запомнить всё как есть,

три, четырнадцать, пятнадцать,



девяносто два и шесть» Пра што вядзецца гаворка ў загадцы? (Адказ: лік “пі”)

  1. Не толькі мастак, але і лінія, якая дае нагляднае ўяўленне аб характары змянення функцыі. Што гэта? (Адказ: Графік)

  2. Не толькі пераўвелічэнне ў па’зіі, але і нязамкнутая крывая, якая складаецца з дзюх галін. Што гэта? (Адказ: Гіпербала)

  3. Які дроб знаходзіцца паміж канікуламі? (Адказ: Чвэрць)

  4. Віктор Гюго аднойчы заўважыў, што чалавецтва валодае трымя ключамі, якія дазваляюць чалавеку ведаць, думаць і марыць.Два з іх: літара і нота. Назавіце трэці ключ. Адказ: (лічба)

  5. Першая друкаваная работа па матэматыцы з’явілася ў Расіі ў 1682 годзе, цяпер жа гэта работа часта размяшчаецца на вокладках сшыткаў. Якая гэта работа? (Адказ: табліца множання)

  6. Які знак неабходна паставіць паміж 2 і 3, каб атрымаць лік, большы за 2 і меншы за 3. (Адказ: Коску.

  7. Паўтара ўзвялі ў квадрат. Чвэрць чаго атрымалі? (Адказ: 9)


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал