Мемараты як сродак вывучэння гісторыі краю



Дата канвертавання05.07.2016
Памер76.33 Kb.
Валасар М.А.

БрДУ, г. Брэст


МЕМАРАТЫ ЯК СРОДАК ВЫВУЧЭННЯ ГІСТОРЫІ КРАЮ

Сучаснасць дыктуе нам правілы паводзін, моду, ідэалы… Сёння мы маем сотні самых розных цудаў тэхнікі, што аблягчаюць нашае жыццё, эканомяць наш час. Нават памяць сёння асацыіруецца перш за ўсё са сродкам захавання інфармацыі, якім з’яўляюцца: флэш-носьбіты, аперацыйная памяць кампутара і іншыя “навінкі” цывілізацыі. Але ж, як без фундамента нельга пабудаваць хату, так і без інфармацыйнай базы – “жывых ведаў” – нельга пабудаваць дасканалы інфармацыйны будынак, які захавае нас ад знешніх дэструктыўных уздзеянняў. Памяць лічбавая, кампутарная не павінна замяняць памяць чалавечую, якая мае нашмат большую каштоўнасць. Якімі б вялікімі тэмпамі не адбываўся прагрэс грамадства, на жаль, патрэбна прызнаць, што праблема захавання гістарычнай спадчыны застаецца адкрытай. Тут на першы план выходзяць не толькі захаванне архітэктуры, мастацтва, вядзенне пэўных археалагічных раскопак, стварэнне музеяў, але і памяць “жывая” – памяць простых людзей, што могуць, часам, на шмат больш і лепш расказаць аб мінулым, чым нейкія артэфакты. Людзі са сваімі перажываннямі, асабістымі ўяўленнямі, адметным светаўспрыманнем могуць раскрыць дух пэўнай эпохі ў асаблівым святле – святле свайго жыцця, якое, безумоўна, з’яўляецца неад’емнай часткай усёй гісторыі чалавецтва. І не важна, якіх высокіх званняў і пасад дасягнуў гэты чалавек падчас жыцця, важна, што яго ўспрыманне рэчаіснасці дае магчымасць па-іншаму паглядзець на тую ці іншую старонку гісторыі, мясцовае здарэнне ці падзею сусветнага маштабу. Адсюль вынікае значнасць фіксацыі і вывучэння ўспамінаў – аповедаў звычайных людзей аб гістарычным мінулым краю, якія, як вядома, фалькларысты называюць мемаратамі.

У мемаратах апавядаецца пра падзеі або выпадкі з грамадскага і асабістага жыцця з сучаснасці ці не вельмі далёкага мінулага, сведкай якіх з’яўляецца сам апавядальнік. Такія апавяданні каштоўныя для даследавання гісторыі Беларусі, бо, нягледзячы на пэўны суб’ектывізм, з іх можна чэрпаць вялікі пласт інфармацыі, якой да гэтага часу не хапала навукоўцам. Фіксацыя мемаратаў – гэта не проста запіс звестак з жыцця людзей, гэта і непасрэдны кантакт з імі, свайго роду псіхалагічная падтрымка апавядальніка сталага веку, дапамога адчуць чалавеку, што ён яшчэ на многае варты, што ён можа зрабіць свой каштоўны ўнесак у развіццё нашага грамадства, у выхаванне маладога пакалення. Людзі, якія пабачылі на сваім вяку войны, палітычныя і сацыяльныя зрухі, “адчулі гісторыю на сваёй скуры”, жылі тым, аб чым зараз мы можам меркаваць па звестках з кніг, павінны адчуць, што яны нам усім патрэбныя нават тады, калі фізічныя сілы іх ужо невялікія. Так, непасрэдны кантакт з “дзецьмі вайны” робіць нас – пакаленне тых, хто больш спажывае, чым аддае, хоць на некаторы час больш мяккімі і спагадлівымі да чужых пакутаў і перажыванняў, вучыць быць ашчаднымі, міласэрнымі, прымушае задумацца пра сваё жыццё і адносіны да іншых людзей. Можа таму, што зараз у нас няма тых праблемаў, што былі ў старэйшага пакалення, мы не зусім цэнім тое, што маем, а ўвесь час патрабуем чагосьці большага, і гэтае большае не дае нам паўнацэнна адчуваць усю прыгажосць самога жыцця, мірнага жыцця на бацькоўскай зямлі…

Мемараты могуць утрымліваць звесткі з розных перыядаў гісторыі. На жаль, мне не ўдалося знайсці сведкаў Першай Сусветнай вайны, але Другую Сусветную вайну помняць яшчэ многія. Гэта і ўспаміны з нейкага канкрэтнага этапу ці эпізоду вайны, і агульныя апісанні паўсядзённага жыцця падчас акупацыі беларускіх зямель нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вось як, напрыклад, апісваюць “жыццё пад акупацыяй” жыхаркі вёскі Пасянічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Касько Ганна Фёдараўна (1927 г.н.) і Касько Марыя Фёдараўна (1934 г. н.):

Пачынае Касько Ганна Фёдараўна:

Як наша жытё пройшло. Сіротская жізнь. Отец погіб в трыдцать девятом году, остолось четверо сірот, мама одна, доміка ны було, жылы з дядём. В дядя сымня була, і в нас сымня була. Ныхто ны платыв нам, ны государство – ныхто ны платыв. Нас четверо сірот, я була старша, мне було восем лет, а малое шэ було в колысьці. У войну трошкі подрослы мы. Немцы выгонялы вжэ маму окопы копаты под лісом. Ну і мама вжэ як хозяйка, на полі ж надо работать, мыне було годов трынадцать. Воны жэ: “Кляйно, кляйно.” А я вжэ стала на пальчыках. Немцам і рускэ служылы. Ны то шо служылы, шо помогалэ своім рускым. Дівчата такі молодэі булэ.”

Такія аповеды простых сялянскіх жанчын прымушаюць па-іншаму адносіцца да самога сэнсу жыцця, яго каштоўнасцяў і асалод. Сучаснай моладзі карысна разумець, што дзеці таго пакалення, якое рана стала дарослым і вымушана было ісці са старэйшымі (ці замест іх) на працу, зарабляць сабе і блізкім на кавалачак хлеба, ведаюць цану гэтага хлеба, цяжар працы, важнасць чалавечага спачування, па-іншаму глядзяць на жыццё.

Працягвае Касько Марыя Фёдараўна:

А я з трыдцать пятого. Як немцы прыйшлы, шэсть годов якых було. Нас з хаты выгналы, до сусідув, а я до немцув тых пойду, да возьму віныка, можэ пять раз бігаю хату замітатэ. Вонэ возьмуть мэнэ на рукэ, конфет надоють… Заробыв жыто, та купылы хатку таку маленьку, до вжэ жылы в той хаткы. Була мука добрая. Когда-то во время войны рускіе там стоялі з немцамі. Немцов несколько чоловек, а этых, рускіх много. Рускіе немцув повбывалэ, а одын немец (это на шчасце нашэ, вмэшавса Бог) спрятавса до дядькі Барана Васіля. Куда він его спратав? Трошкі немцув всіх побылы, моста в Ставке запалылы, узорвалы. Школа радом… Забралэ оружіе, школу запалылы і в лес – Ясельда там. Ну, всталась з мамою. Люды, которыі чулэ гэтый стук, на лошаді выіхалэ в другу дірэвню. І когда началась така стрельба, нам вжэ расказувалэ, окружэлэ дірэвню, выстрэлытэ всю дірэвню. Дед Васіль ходыв по дірэвні, почув, шо прыіхалэ немцэ, і вжэ він тому немцу сказав: шо прыіхалі вашы. Той немец как свідетель всё расказав ім. І от этыі немцы, все гэтое окруженіе, зашло вжэ і напысалэ таблічку там в нас проті цэрквы: “Нэ трогітэ гэту дірэвню” – і онэ осталыса жыты. І от одзін раз немцы думалы, шо партізаны ў храме нашому. І вот атец Арсеній покойный служіл нам службу на какой-то празднік був. Маленькімі мама нас водыла. Ну окружылы ж цэрков, наклалы соломы і стоіло только запалок …[запалыты] А он, отец Арсеній, як служіл в алтыре, так і служіл, воны бігом гэтымі вратамі, другімі, нэ самымі главнымі, бо ныльзя було. Другімі пойшлі повырылы кругом там попалі на след. Ну і нычего ны спалылы. А вжэ цэрквы нашэі сто шэстдісят годов.”

Як вынікае з успамінаў, людзі, апынуўшыся ў складаных умовах, на мяжы жыцця і смерці, не гублялі, аднак, свайго чалавечага аблічча, нават баранілі сваю веру, а гэта – сведчанне вялізнай мужнасці, стойкасці, высокага ідэалу народа, любові да свайго краю. Але асноўны прыклад гераізму паказалі ў той час людзі ў салдацкіх шынелях. Ваенныя змагаліся на франтах і набліжалі перамогу, таму ім за гэта асаблівае “дзякуй”. Вось як, напрыклад, апісвае палявыя будні сяржанта і жыццё ў акопах жыхар вескі Ганчары Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Мароз Васіль Іванавіч (1925 г.н.):

На войне я був сержантом. Нас завэзлы на польску теріторію, возле Любліна зразу. Потом мы в сорок чэтвёртому году наступалы на Варшаву і Варшаву нэ забралы. Мні тогды двадцать первы год був, мы там в окопах траншэі занялы, ну нам вжэ давалы кушать, прыносылы в окопы. Мы думаемо, шо такое, знов прынэслы кушаты, шо татэі(раней) з роду ны прыносылы кушатэ в ночь, а то прынэслы ночу завтрык, а вжэ обед утром прынэслы і по сто грам роздалы і вжэ сказалы, шо мы пойдём в наступленіе в столько время. Орудіе прынялы. Двесте двадцать тысяч орудій було в нас. І былы по немцым два часа дэсять мінют, быз пырыстаня былы. А воны давай по нас знов быты. Сыдым в окопух, глядым: зарэз как дасть снарад по якому дому… А на польскім городе знаты ны моглы, ходылы, а воны: “Запывай!” “Не.” “Запывай!” “Тожэ мы ны хочымо”. “Стой! На місьті шогам марш! “Тупаю, тупаю… “Запывай!” Тожэ мы ны хочымо, бо вжэ й істэ хочэцца “Ложысь по-пластунскому. Шчо нэ спываіш?” Вот такэі война була. А во время войны, ідэм в наступлення: “Запывай!”: “Ешчэ Польшча не згінэла”// “Покі мы жыемы.” А шчэ руска (песня): “Прошчайтэ девочкі-красоткэ”: “Прошчайтэ все моі друзья,” // Быть можэ еду я на врэм’я, // Быть можэ еду навсегда. // Можэ й шабля негодяйка // Одрубыть голову мою, // Мо меткая вінтовка // Пробьёть голову мою. // Ныхто по мне нэ заплачэ, // Ныхто костей ны собіроть, // Заплачэ мать моя родная, // “А рота песеньку споёть.”

Нельга думаць, што ўдзельнікі тых драматычных падзей - звышмужныя героі, якія зусім пазбаўлены страху, адчаю, перажыванняў, жадання выжыць, сустрэцца з каханымі і блізкімі. Асабліва цяжка прыходзілася дзецям, якіх дарослыя ратавалі, як маглі:

Помню, як немцы одступалы, то в лысу позакідалы голлем, шоб нас нэвідно було шоб мы нэ вылазылы, немцы одступалы, война була, стрылялы, всё врэмня страшно було, сыділы там, ныділю сыділы, можэ й большэ сыділы, то вжэ родітелі пойдуть да кушать прынысуть дэ-шо крохы, так мы і пользовалісь.” [ Жогальская Марыя Якімаўна, 1934 г.н., 4 класы бел. школы., в. Стахавічы, Пінскі р-н].

Але не толькі ваеннае ліхалецце прыносіла людзям няшчасце і голад. Нават у мірны час не маглі яны спакойна жыць і працаваць з-за пануючай тагачаснай сістэмы знявольвання і закабалення простага чалавека шляхам прымусовай канфіскацыі яго маёмасці на карысць пабудовы калектыўнай гаспадаркі. Адным словам – на карысць бессэнсоўнай калектывізацыі. Працэс калектывізацыі праходзіў на беларускім Палессі значна пазней, чым на асноўнай тэрыторыі СССР, але, як і па ўсім Саюзе, наступствы яго былі негатыўныя: і без таго галоднае і халоднае сельскае насельніцтва Беларусі яшчэ больш пачынала цярпець ад голада і нястачы:

Я з сорок чэтвёртого, хоть запісана сорок трэтёго, но документы загынулы і тогді пісалы вжэ… Мой батько з войны нэ прыйшов. А нас осталоса трое. Хата в нас валыласа такая… Мама моя ўзяла свою матку <дадому>, потому шо надо було как-то шото робыты <па гаспадарцы>, а я грудная була, значыць нэ було как. От она і гляділа, потом як укончыласа сэрэдній сыстрі давалы до шэснадцаті лет пенсію, а вонэ думалэ, это отца мого матка, бабушка моя. І мама пэрэбрала деньгі год. Прышлы ў нас забыраты последнюю корову. І тут зять був, сыстры мужык больнэй, і в нэі груднэе дытя і шчэ була нэсовершэннолетня, і забырають у нас корову. Мама давай плакатэ… Вот высчыталэ ў нас за корову і забралэ в нас всё… Я ў штэрнадцать лет, это я про свою жізнь, пошла доіть штэрнадцать коров. Шэно колхоз став, пры фанару такэі я доіла коровэ. Нэ було чым кормыты, мы тую солому і всё-всё носылы вручную і чыстоту за молоко бралы <можа, тут маецца на ўвазе магчымасць браць частку малака ад гэтых кароў, як узнагароду за чысціню ў хляве>, а шчо було гразко ў коров нас оштрафовывалы. Я получала за місяць сем рублей. Я за місяць доіла штэрнадцать коров. Это нашый дікрэт, практіка. Потом вжэ мама договорыласа в деревне з хатэю такою, а воны сказалэ: “Дай деньгі, мы будымо початы, а потым гэтую хату продамо”. Трэ годы не получала я зарплатэ. Ходылы, свыньюв дыржалэ і на плэчох носэлэ зілле… Вот такая наша була жызнь” [Бондзіч Любоў Маісееўна, 1944 г. н., 4 класы бел. школы., в. Пасянічы, Пінскі р-н].

Заробленыя непасільнай працай грошы кіраўніцтва калгаса не хацела выплачваць: “Тоді, як прыйшлы ў хату і сказалы “платітэ”, а даватэ нэ було шо, бо в нас була очень старенька така хата. Я пошла до председателя, коб він нам дав за тры годы, выплатыв нам тэі деньгэ і вжэ я, значыть, заплатыты. Нішо ж назбыраіца за тры годы. Посмотрел він, шо я в вашем возросте була, от открыл мне двэр, взяв мэнэ за воротнік, як пхнув і сказав: “Така ты гэтака… Ходакы, доколь вы будыты ходыты по деньгэ. Будуть деньгэ – я прынэсу”. Я заплакала і пошла… Потом я іду дорогію, а заместітель председателя ехав на мотоцыкле. Он мэнэ прэкрасно знав. Став, піпкае, піпкае. Я іду: плачу-плачу. Обідэлэ. Он говорыть: “За діньгамэ прыізжала по такэ і такэ. Садысь на мотоцыкл”. А вонь мэні сказав, шо деньгэ естя в конторэ, я й получу. Корочэ говоря, я нэ вэрнулась, деньгэ прывызлэ мэні на другі дэнь. Вот така наша жызнь. Вот так мы жылы.” [Бондзіч Любоў Маісееўна, 1944 г. н., 4 класы бел. школы., в. Пасянічы, Пінскі р-н].



Мемараты, безумоўна, – гэта неацэнная каштоўнасць для нас – прадстаўнікоў сучаснага пакалення, таму што яны даюць магчымасць шляхам непасрэднага кантакту з інфармантамі бліжэй і дакладней адчуць подых таго часу, аб якім мы зараз можам меркаваць толькі з сухіх гістарычных крыніц. Неабходна захоўваць гэтую жывую памяць, актыўна занатоўваць успаміны нашых продкаў на матэрыяльных носьбітах, каб “не памерці”, не счарсцвець душой, каб было з каго браць прыклад і было што перадаць наступнаму пакаленню.
: bitstream -> 123456789 -> 41314
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка