Мёрская даўніна



Дата канвертавання15.05.2016
Памер278.59 Kb.


Мпрямоуг. 2ёрская даўніна

Выданне рады музеяў УА“Міёрская ДАСШ №3”

гуртка “Арганаўты мінулага” ДДТ г. Міёры

5,6 май, чэрвень 2011 г.




Вынікі другой раёнай навукова-практычнай канферэнцыі “Эўрыка”

Падарункі музею

Новы кампакт-дыск з творамі С. С. Панізьніка


Раім прачытаць: кнігі “Па дарогам вайны і партызанс-кім сцежкам” Макавяйчука Б. Р. і “Гісторыя

4-й Беларускай партызанскай брыгады”.



Падарожжа па музею “Кнігі і друку”

34 пошукавы сезон (заканчэнне)

На базе нашай школы адбылася другая навукова -практычная канферэнцыя “Эўрыка “.

Сябры гуртка “Арганаўты мінулага “ падрыхтавалі дзве працы. Кандратовіч Ігар выступіў з дакладам “Даследаванні гуртка ў 2010 годзе “. Дзярко Ігар і Афанасьева Наталля падрыхтавалі выступленне па тэме “Славутыя дзеячы Пагосцкай зямлі”. Журы адзначыла даследаванні “арганаўтаў “ граматай і дыпломам.

Цікавую знаходку перадала ў музей Крэміс Таццяна Юр’еўна.




Гэта металічная шыльда з надпісам “Командир отделения ст.сержант Крылов М. М.1911г.-1944г.” Як мы даведаліся, Крылоў Максім Мацвеявіч геройскі ваяваў у 423 стралковым палку 166 стралковай дывізіі. Быў узнагароджаны медалём “За адвагу “, ардэнамі Славы другой і трэцяй ступені , Айчыннай вайны 1 ступені. Пад час баёў ля Новага Пагоста ў ліпені 1944 года, ратуючы жыццё сваіх таварышаў, ён падарваў самаходную фашысцкую гармату, кінуўшыся пад яе з гранатай. Шыльда прынесена ў наш музей з першага пахавання Крылова М. М. Пазней яго астанкі былі перазахаваны ў брацкай магіле Новага Пагоста.


Новы падарунак даслаў у музей кнігі і друку наш земляк , паэт –патрыёт Сяргей Сцяпанавіч Панізьнік. Гэта дыск “Арэлі” з запісамі вершаў і песняў паэта.
Назву атрымаў ад верша “Падару табе арэлі”. На кампакт –дыску змешчана 27 твораў. Тэматыка іх разнастайная. Тут і фальклорныя запісы, зробленыя ў далёкія 60- гады 20 ст.: “Вясельны марш для маладых“, “Полька на лён“. Творы выконвала інструментальная капэлла з вескі Ліпава нашага раёна.На дыску ёсць і вясельная песня, якую спявала ў 1968 годзе Ганна Панізьнік. Шмат вершаў паэта перакладзена на музыку.Іх выконваюць вядомыя беларускія выканаўцы: А.Ярмоленка, Я.Навуменка ,Г.Радзько і інш. Вершы чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў. Прадзюсерам праекта з’яўляецца вядомы беларускі рок-музыка Андрэй Плясанаў. Новая праца С.С Панізьніка зноў выдадзена на асабістыя сродкі аўтара. Гэта яшчэ раз сведчыць аб самаахвярным служэнні нашага зямляка сваёй Радзіме.

Выданне “Мёрскай даўніны “ ўжо атрымала даволі шырокі рэзананс у культурным асяроддзі не толькі на Мёршчыне, але і за яе межамі.

Многія набываюць газету, тым самым спрыяюць яе друку. А вось даўні сябар музея Галіна Уладзіміраўна Паўлоўская і яе муж прадпрымальнік Часлаў Іванавіч Сіповіч зрабілі падарунак- каляровы прынтар для выдання газеты. У выніку чаго з’явілася магчымасць зрабіць частку наклада газеты каляровай. Шчыры ім дзякуй.
Чарговы семінар адбыўся на базе нашых музеяў.

На гэты раз ён праходзіў для настаўнікаў гісторыі Браслаўскага раёна. Пад час семінару былі праведзены экскурсіі па экспазіцыях двух музеяў, праведзена прэзентацыя па тэме “Як напісаць даследаванне па гісторыі вёскі?”. На семінары адбылася цікавая размова на разнастайныя тэмы па развіццю краязнаўства. Удзельнікі семінара азнаёміліся са зместам нумароў “Мёрскай даўніны “. Многія пажадалі яе набыць.


Першую ў гэтым годзе археалагічную разведку ў Дубашынскі двор правялі сябры гуртка “Арганаўты мінулага“ разам са сваім кіраўніком Ермалёнкам В.А.

Больш дваццаці гадоў на гэтай мясцовасці гурткоўцы праводзілі пошук. На гэты раз да “арганаўтаў” далучыўся гурток Дома дзіцячай творчасці “Музейная справа” з яго кіраўніком Ермалёнкам А.В. Негледзячы на папярэднія шматгадовыя пошукі, чарговая вандроўка прынесла свой плён. Спачатку кіраўнікі гурткоў і старэйшыя гурткоўцы Кандратовіч Ігар, Захарэвіч Дзіма паказалі маладзейшым сябрам гуртка, як і што трэба знаходзіць. Шмат гадзін працягваўся пошук. У выніку наша праца не была дарэмнай. Як заўсёды, найбольш масавай знаходкай была кераміка. Мы адшукалі некалькі соцен аскепкаў 16-20 стагоддзяў. Больш рэдкімі былі знаходкі фрагментаў глінянай патэльні –рынкі 17 стагоддзя. Па-ранейшаму, масавай была знаходка кафлі 16-19 стагоддзяў. Найбольш старажытная, без палівы, на ёй пераважаюць узоры з раслінным арнаментам, выявы некаторых з якіх знойдзены ўпершыню. Кафля позняга перыяду –у асноўным з зялёнай палівай. Такім чынам, дзякуючы руплівай працы, ў будучым будзе магчымасць аднавіць галоўны атрыбут інтэр’еру панскай сядзібы – кафельную печ. Багата было знойдзена і аскепкаў шклянога посуду 17-19 ст, парцэляны, у тым ліку расійскай фабрыкі Кузняцова. Як і ў мінулыя гады, гурткоўцам пашчасціла знайсці і некалькі манет. Найбольш старжытная – “баратынка “ – грош Яна Казіміра 166о года , паўкапейкі Расіі 1897 года, рускія 2 капейкі , 1 капейка 50-60 гадоў 19 ст. Цікавыя знаходкі –фрагмент чайнай лыжачкі 17 ст.,гузікі , разнастайныя гільзы. Адзінае, што на гэты раз не патрапіла адшукаць краязнаўцам – гэта прылад працы з крэмню старажытнага чалавека. Пад час папярэдняга пошуку такія знаходкі трапляліся. Найбольш актыўна шчыравалі, шукаючы старажытнасці Дубашынскага двара, Сауць Саша, Сіповіч Юра , Ролік Алеся, Малец Дзіяна, Сіняўская Марта, Балабан Саша і інш.

У Віцебскім педуніверсітэце імя П.М.Машэрава адбылася другая абласная навукова-практычная канферэнцыя “Эўрыка “.

У завочным туры прынялі ўдзел 590 навучэнцаў з усёй вобласці. Толькі 90 лепшых прац было адабрана для выступленняў на самой канферэнцыі. У другі раз поспеха дасягнуў Кандратовіч Ігар. Яго даклад “ Старажытнасці вёскі Чэрасы” раскрываў адметныя старонкі гісторыі гэтага паселішча і абапіраўся на шматлікія даследаванні сяброў гуртка “Арганаўты мінулага “. Выступленне Кандратовіча І. выклікала цікавасць ва ўсіх прысутных. Нажаль, па тэхнічных прычынах прэзентацыя працы не адбылася,таму выступленне Ігара было адзначана дыпломам трэцяй ступені.


Ермалёнак А. В.
Гісторыя 4-й Беларускай партызанскай брыгады
У Мінску ў 2010 годзе Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці выдалі “Гісторыю 4-й Беларускай партызанскай брыгады”.

Выданне з’яўляецца другой кнігай з серыі “Памяць Віцебшчыны”, надрукаванай у 2009 годзе. У кнізе публікуецца ўсяго адзін дакумент – “Гісторыя 4-й Беларускай партызанскай брыгады”.

Першакрыніца зберагаецца ў нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, фонд 1450, вопіс 4, справа 94. Яна ўяўляе сабой рукапісны тэкст на 206 старонках, забяспечаны схемамі баявых аперацый, структуры брыгады і схематычнымі малюнкамі.

Кніга праілюстравана факсімільнымі копіямі схем, лістовак, падпольных і партызанскіх выданняў (газеты “Кліч партызана”, “Народны мсціўца”), фотаздымкамі партызан брыгады. У яе прадмове змешчаны звесткі аб месцы захоўвання дакумента, яго сапраўднасці, спасылкі на выкарыстаную літаратуру і інш.

Дакумент мае тэкстуальныя заўвагі і каментары, пры перадачы яго тэксту складальнікамі захаваны асаблівасці мовы і стылю яго аўтараў. У зборніку маецца спіс скарочаных слоў, іменны і геаграфічны ўказальнік.

У якасці дадатку выкарыстаны спіс загінуўшых партызан брыгады, які ўключае 229 прозвішчаў, некаторыя з якіх сустракаюцца і ў нашых мясцінах. Напрыклад: Протас, Лакотка, Мацюк, Пацеенак, Шамёнак ды іншыя.

Зборнік складаецца з чатырох раздзелаў. Першы расказвае аб арганізацыі і дзейнасці падпольных груп, а таксама аб першых баявых дзеяннях на тэрыторыі Невельскага і Мехаўскага раёнаў Расіі. Самым кароткім з’яўляецца другі раздзел (налічвае 4 старонкі), які прысвечаны забеспячэнню баявой дзейнасці, арганізацыі сувязі паміж атрадамі і іншаму.

Самы вялікі трэці раздзел сведчыць пра баявую барацьбу брыгады ў тыле ворага, аб карных аперацыях немцаў супраць лясных салдат, але найбольш цікавым для нашых краязнаўцаў з’яўляецца заключная частка кнігі пра справы партызан у Захадняй Беларусі, у тым ліку і на тэрыторыі нашага Мёрскага раёна. Аб важлівых падзеях барацьбы народных мсціўцаў у нашых мясцінах расказваюць падзагалоўкі: “Захоп нямецка – паліцэйскага абоза”, “Разгром гарнізона Ліхачы (57 – я застава)”, “Напад на гарнізон самаабаронцаў у в. Лявонпаль”, “Бой у раёне вёскі Скакуны”, “Знішчэнне гаспадарскіх аб’ектаў гарнізона г. Дзісна”, “Знішчэнне гарнізона на хут. Узмёны”. Пад час гэтых баявых аперацый партызанамі было забіта больш за 131 паліцаяў і немцаў, паранена – 62, узята ў палон – 25. Лясныя салдаты панеслі такія страты: 2 загінуўшых і 9 параненых. Увогуле, дзякуючы добра спланаваным баявым аперацыям, вопытнаму камандаванню брыгады, а таксама актыўным дзеянням партызаны неслі ў асноўным невялікія страты. Яшчэ зборнік расказвае аб аэрадромах (напрыклад, у нашай мясцовасці быў арганізаваны часовы аэрадром на лёдзе возера Ельня), пра прарыў нямецкай блакады, аб баявыях дзеяннях напрыканцы партызанскага руху.

Цікавай з’яўляецца партызанская лістоўка, змешчаная ў ілюстрацыях, “Да паліцэйскіх Дзісенскага, Міёрскага, Лявонпальскага, Слабадскога і інш. гарнізонаў”, у якой здраднікаў радзімы заклікаюць да знішчэння нямецкіх салдат і пераходу са зброяй ў шэрагі народных мсціўцаў. Дарэчы, аднойчы ў нашай мясцовасці адбыўся такі выпадак, калі з гарнізона в. Ліхачы (57 заставы), на бок партызан перайшло 4 прымусова мабілізаваных паліцэйскіх са сваімі сем’ямі (усяго 13 чалавек), а перад гэтым яны забілі 4 немцаў і 5 паліцаяў, якія не жадалі пераходзіць да лясных салдат, забралі зброю і спалілі заставу.

Некаторыя матэрыялы з гісторыі брыгады можна знайсці ў былых выпусках “Міёрскіх навін”, у кнізе “Памяць”.

У Нацыянальным архіве яшчэ захоўваюцца матэрыялы, якія не былі выкарыстаны пры складанні зборніка. Гэта спіс партызан, удастоеных да ўрадавых узнагарод, а таксама статыстычныя дадзеныя аб дзейнасці і асабовым складзе атрадаў, якія ўваходзілі ў склад брыгады.

Кніга надрукавана невялікім тыражом, усяго ў 200 асобнікаў, таму яна з’яўляецца даволі рэдкай і каштоўнай крыніцай для краязнаўцаў.


Па дарогах вайны і партызанскіх сцежках

Кніга “Па дарогах вайны і партызанскіх сцежках” – гэта запіскі, своеасаблівы дзённік былога салдата і партызана Макавяйчука Барыса Рыгоравіча, які ваяваў у радах 33-яй арміі генерала Яфрэмава, знаходзіўся з чэрвеня 1943 г. у складзе 4-й Беларускай партызанскай брыгады, а пасля заканчэння руху народных мсціўцаў актыўна працаваў над складаннем яе гісторыі.

Аўтар пачаў весці баявыя запіскі яшчэ ў 1944 г., а некаторыя выпраўленні ўносіў да пачатку 70 – ых гадоў ХХ ст., ён вельмі хацеў апублікаваць свае ўспаміны, але выдаць кнігу – дзённік доўгі час не дазваляла савецкая літаратурная цэнзура. Барыс Рыгоравіч з’яўляўся дзядзькам Бердніка Б. М. па матчынай лініі, якому ён і перадаў свой дзённік 15 год таму (за год да сваёй смерці) з пажаданнем, па магчымасці, выдаць яго. І вось, праз многа год, у 2011 г. у Бердніка Б. М. з’явілася магчымасць надрукаваць зборнік у г. Шчолкава Расійскай Федэрацыі, але, нажаль, невялікім тыражом у 100 асобнікаў, што робіць пранікненне яе да чытачоў вельмі агранічаным. Надрукаваны дзённік, які налічвае 214 старонак у выдавецтве “Онтапрынт” Мархоціным П. Ю. Тэкст кнігі суправаджаецца вайсковымі і партызанскімі фотаздымкамі, аднак, да вяліага шкадавання краязнаўцаў, партызанскія фотаздымкі з’яўляюцца агульнасавецкімі, а не менавіта фотаздымкамі 4-й Беларускай партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў нашай мясцовасці. Таксама зборнік праілюстраваны цікавымі малюнкамі Макавейчука Б. Р., мае ў сабе копіі дакументаў і іншыя дадаткі.

Дзённік складаецца са шматлікіх запісак аўтара аб франтавой і партызанскай барацьбе з нямецка – фашысцкімі захопнікамі, якія аб’ядноўвае паміж сабой Вялікая Айчынная вайна. Умоўна дзённік можна раздзяліць на тры часткі (сам ён раздзелаў у сабе не ўтрымлівае): у радах Чырвонай Арміі, жыццё ў нямецкім палоне, партызанская барацьба, пасляваенныя сустрэчы. У першай частцы расказваецца аб баях Барыса Рыгоравіча з фашыстамі за Кіеў, Маскву ў шэрагах 33-яй арміі генерала Яфрэмава. У другой частцы – пра жыццё ў фашысцкім лагеры ваеннапалонных, карцэры і ўцёку ад жорсткіх катаў. Трэцяя частка сведчыць аб удзеле ў партызанскім руху ў атрадзе “За Радзіму”, пра баявыя дзеянні ў складзе 4-й Беларускай партызанскай брыгады, пра сустрэчу партызан з вызваляючай нашу Радзіму пад час аперацыі “Баграціён” Чырвонай Арміяй 3-га ліпеня 1944 г., аб заканчэнні 28 ліпеня 1944 г. баявых дзеянняў 4-й Беларускай партызанскай брыгады і іншым. Нашых чытачоў могуць зацікавіць такія загалоўкі як “Самалёты на возеры Ельня” (аб цяжкай працы на партызанскім аэрадроме), “10 – га лютага 1944 года” (аб знішчэнні гарнізонаў у в. Барсукі, на хут. Узмёны, змаганні з паліцэйскімі ля г. Друя ды іншым), “Пачатак 2-й карніцкай экспедыцыі” (аб жыцці атрадаў 4-й Беларускай брыгады ў балоце “Багна-Мох” і іншым). Апошняя частка прысвечана ўрачыстасцям 25-ці годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў (4 ліпеня 1969 г.).

Асобна можна разгледзець тую частку кнігі, дзе выкарыстаны некаторыя ўрыўкі з кнігі маршала Жукава Г. К. (якія расказваюць аб трагічным лёсе 33-й арміі ў складзе якой ваяваў Макавейчук і падаюць толькі агульныя звесткі); пра беларускую аперацыю 1944 (падаюцца таксама агульнавядомыя звесткі, якія можна знайсці ў кожнай савецкай энцыклапедыі); аўтабіяграфію аўтара; слоўнік (налічвае 7 старонак), у якім можна даведацца аб партызанскім руху пачынаючы з вайны 1812 г. і заканчваючы Вялікай Айчыннай. Пасля аднаго з загалоўкаў кнігі пад назвай “Змяненне колькасці савецкіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945” аўтарам падаецца вялікі спіс выкарыстанай літаратуры (20 спасылак), якую зацікаўлены чытач можа знайсці ў бібліятэцы, каб больш дакладна пазнаёміцца не толькі з беларускім партызанскім рухам, але і з украінскім, і прыбалтыйскім, і ўвогуле з савецкім. Пад загалоўкам “Партызанскі рыштунак” размешчаны малюнкі Барыса Макавяйчука, з дапамогай якіх мы можам даведацца пра зброю лясных салдат, прадметы іх паўсядзённага ўжытку, прыспасабленні для працы замаскіраванага ад ворага аэрадрома. Хоць малюнкаў у зборніку і не вельмі шмат (займаюць толькі 10 старонак), але яны з’яўляюцца вельмі цікавымі для тых, хто вывучае справы народных мсціўцаў. У дадатку змешчана частка запісной кнігі Б. Макавяйчука, у якой расказваецца аб тым, кім сталі пасля вайны і дзе жылі некаторыя знаёмыя аўтара па Вялікай Айчыннай.

Гэтая кніга выдадзена з той мэтай, каб сучасная моладзь памятала сваіх родных, якія абаранялі іх магчымасць жыць вольна на сваёй зямлі, каб наступныя пакаленні не забывалі аб жахлівай трагедыі чалавецства, Вялікай Айчыннай вайне. Кандратовіч Ігар





Падарожжа па музею кнігі і друку

ПАДАРОЖЖА чацвёртае: СТАРАЯ БЕЛАРУСКАЯ КНІГА

У
В числе первых
гэтым раздзеле нашага музея змешчаны выданні на беларускай мове кірыліцай і лацінкай ад канца 19 ст да 50-гадоў 20 ст. Тут няма шыкоўных выданняў у скураных вокладках з залатым цісненнем літар. Не было багатых мецэнатаў у беларусаў, першыя выданні здзейснілі беларускія адраджэнцы ў незвычайна цяжкіх умовах. Беларусь знаходзілася пад жорсткім прыгнётам Расійскай імперыі, дзе наогул да 1906 года забаранялася друкаваць беларускія кнігі, дзе адсутнічалі беларускія школы, але негледзячы на неспрыяльныя ўмовы, вялікай была прага народа да роднага слова і такія выданні з’явіліся. Гэта ў асноўным тонкія, сціплыя кніжачкі, надрукаваныя на самай таннай жоўтай паперы і разлічаны былі на сялянства, або вясковую інтэлігенцыю.


Першая кніга, якая змешчана ў нашым музеі- гэта “Дудка беларуская “. Напісана яна славутым Францішкам Багушэвічам і выдадзена ў Кракаве, на лацінцы, ў 1891 годзе. Цяжкі шлях да Беларусі быў у гэтых кніг. Кніганошоў (так звалі тых , хто праз мяжу пераносіў беларускія кнігі) расійскія пагранічнікі расстрэльвалі. Таму многія беларускія кнігі былі ў прамым сэнсе паліты крывёю. Аб тым, што беларускі народ любіў кніжкі Багушэвіча, сведчыць і перавыданне яго твораў у Заходняй Беларусі.

Пасля царскага маніфеста 1905 года беларускія кнігі было дазволена выдаваць і ў Расійскай імперыі. Галоўнымі выдавецкімі цэнтрамі стала “Загляне сонца і ў наша ваконца“ у Пецярбургу і друкарня Марціна Кухты ў Вільні. Менавіта з апошняй друкарні і знаходзіцца большасць кніг нашай музейнай калекцыі.

У гэтай жа друкарні была выпушчана ў 1914 годзе кніга нашага земляка Пётры Беларуса (Яленскага) “Якім Бяздольны “, у якой аўтар расказвае аб трагедыі беларускага селяніна. Першая кніжка Максіма Гарэцкага “Рунь“ гэтага ж года выдання таксама знаходзіцца ў нашай экспазіцыі. У гэтай друкарні ў 1915 годзе была надрукавана і кніжка Сьцёпкі Бірылы “Стражнік“. Нават шасцітомная энцыклапедыя “Беларускія пісьменнікі“ не згадвае біяграфіі аўтара. Памяць аб ім захавалася толькі дзякуючы гэтаму выданню. Брашура Пётры з Арлянят “Што было і што павінна быць” выдадзена таксама ў друкарні М.Кухты ў 1918 годзе. У ёй палымяны заклік любіць родную беларускую мову, каб быць годным ў свеце народам. Для нас асабліва важна, што на ёй змешчаны запіс знакамітай віленскай беларускай пісьменніцы і паэткі Зоські Верас “У падарунак С.С.Панізніку. 1982 год”. У 1912 годзе ў Вільні было заснавана выдавецтва “Belarus”, дзе выдаваліся кнігі пераважна лацінкай. У гэтым выдавецтве ў 1914 годзе была надрукавана і брашура нашага земляка з вёскі Дзедзіна Пётры Простага ”На што беларусам газэты?”. Аўтар у сваёй працы пераканаўча даказвае значэнне беларускіх газет для

росту самасвядомасці беларускага народу.У Расіі не існавала беларускіх школ, навучанне адбывалася толькі на рускай мове. Але негледзячы на неспрыяльныя ўмовы, выдатныя дзеячы беларускай культуры разумелі неабходнасць выданняў для дзяцей і таму Якуб Колас і Алаіза Пашкевіч надрукавалі выдатныя кніжкі для маленькіх беларусаў: “Першае чытанне для дзетак беларусаў “ і “Другое чытанне для дзетак –беларусаў” ў 1908 годзе. Абодва выданні знаходзяцца ў экспазіцыі.

Самы знакаміты дзеяч беларускага Адраджэння пачатку 20 стагоддзя Вацлаў Ластоўскі (1883- 1938 гг). Дзіцячыя гады яго прайшлі ў вёсцы Стары Пагост, дзе пачуў ён шмат легенд і паданняў, якія пазней былі ім і надрукаваны. Сапраўдным подзвігам можна назваць яго выданне “ Кароткая гісторыя Беларусі“, якое было надрукавана асобнай кніжкай ў 1910г . Аўтар пераканаўча даказвае, што беларусы, як і іншыя народы, маюць сваю ўласную гісторыю. У экспазіцыі прадстаўлены і “ Падручны расійска-крыўскі (беларускі ) слоўнік”, выдадзены ў Коўне ў 1924 годзе. Ён змяшчае не толькі лексічныя словы, але і асабовыя імёны. Нават у неспрыяльных умовах першай сусветнай і грамадзянскай вайны, беларускія адраджэнцы працягвалі самаахвярную выдавецкую дзейнасць. Асаблівую ролю тут адыграла абвяшчэнне ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі.

У нашай экспазіцыі знаходзяцца цікавыя выданні гэтага перыяду. Напрыклад, “Што трэба ведаць кожнаму беларусу?”, надрукаванае ў Менску ў 1918 годзе, адно з такіх выданняў. Змест гэтай кнігі не састарэў да сёняшняга дня. Па-ранейшаму надзённа гучыць адказна пытанне назвы кнігі: “Каб быць беларусам, трэба ведаць, размаўляць і любіць беларускую мову, ведаць і ганарыцца сваё сапраўднай гісторыяй. У музейнай экспазіцыі знаходзіцца зборнік вершаў таленавітага паэта і дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху Алеся Гаруна “Матчын дар”, таксама менскае выданне 1918 года. У музейных фондах знаходзіцца і першы падручнік па геаграфіі Беларусі, выдадзены ў Вільні ў 1919 годзе. Аўтар выдання—выдатны навукоўца і грамадскі дзеяч Аркадзь Смоліч. На кнізе пячатка Мікалая Талеркі, які быў актыўным дзеячам беларускага руху ў Латвіі. Выданне для музея падараваў выкладчык БДУ М.П.Кенька, які працаваў з архівам і бібліятэкай М.Талеркі. Падручнік напісаны цікава і займальна, добра ілюстраваны.



У экспазіцыі змешчаны цікавы зборнік Я.Фарботкі “Беларусь ў песнях”: літаратурна –гістарычны нарыс“, які пабачыў свет ў Менску ў 1920 годзе. Аўтар упершыню грунтоўна прааналізаваў развіццё беларускай паэзіі на фоне нацыянальна –вызваленчай барацьбы беларускага народа.

Унікальнае выданне 1920 года—пераклад на беларускую мову з рускай У.Караленкі “Лес шуміць“. Аўтар гэтага выдання дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, перакладчык, публіцыст Макар Краўцоў (Касцевіч) вядомы і тым, што напісаў гімн Беларускай Народнай Рэспублікі “Мы выйдзем шчыльнымі радамі “. Як вядома, па Рыжскаму мірнаму дагавору, наш край увайшоў у склад Рэчы паспалітай. Польскія ўлады праводзілі палітыку паланізацыі, зачыняліся беларускія школы і гімназіі. Але, не гледзячы на жорсткі нацыянальны ўціск, дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху, якія засталіся на Беларусі, працягвалі самаахвярную працу, каб беларускі народ атрымаў сваё роднае друкаванае слова. Выключную ролю адыграў у выдавецкай дзейнасці створаны ў Вільні Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры. Гурткі гэтага таварыства актыўна дзейнічалі і на Мёршчыне.

У экспазіцыі музея знаходзіцца кніга з пячаткай гуртка БІГІК з вёскі Цяцеркі, цяпер Браслаўскі раён, п’еса пісьменніка-святара Казіміра Свавяка “Янка Канцавы“, надрукаваная ў 1924 годзе ў Вільні. За свой кошт выдаваў кнігі і кампазітар, педагог, фалькларыст Антон Грыневіч.

У зборах нашага музея знаходзіцца яго зборнік “Дзіцячы спеўнік “, выдадзены ў Вільні ў 1925 годзе. Для нас асаблівае значэнне маюць запісы песень з Дзісенскага павета, якія запісалі вядомы дзеяч нацыянальна -вызваленчага руху Сымон Рак –Міхайлоўскі і наш зямляк Янка Пачопка. Менавіта Янка Пачопка сам займаўся літратурнай дзейнасцю, друкаваўся ў “Нашай Ніве“,”Саха“,”Праваслаўны беларус“, ”Маланка “ і інш. Больш увагі ён надаваў папулярызацыі ведаў па сельскай гаспадарцы , кніжак па якой на беларускай мове амаль не было.

У раздзеле нашага музея прадстаўлена грунтоўнае выданне Я.Пачопкі “Пчолы“, выдадзена яно ў Вільні ў 1922 годзе. Рарытэтным з’яўляецца віленскае выданне 1929 года А. Навіны (псеўданім Антона Луцкевіч) “Галоўныя накірункі ў беларускай паэзіі”. Аўтар падрабязна характарызуе творчасць беларускіх паэтаў першай чвэрці 20 стагоддзя. Аб тым, як любілі і шанавалі беларускую мову, сведчыць маленькая рукапісная кніжачка паэмы “Беларускі год“. Падараваў яе для музея ў 2003 годзе Ян Пучыновіч. Вось, што ён апавядаў. ” У 1938 годзе я хадзіў у трэці клас польскай школы, дзе павінны былі ўсе вучні, у тым ліку і беларусы, пісаць, чытаць і размаўляць па-польску. Але ж кніг на беларускай мове не было. Але аднойчы да нас завітаў знаёмы дзядзька, які жыў у Вільні. Ён і даў мне пачытаць беларускую кніжку. Яна мне так спадабалася! Я папрасіў ў падарунак яе, але дзядзька адмовіў,

пакінуў толькі на тыдзень, да свайго ад’езду.

Вырашыў я тады перапісаць твор, які найбольш спадабаўся. Але днём трэба было дапамагаць па гаспадарцы бацькам, а вечарам, калі пачаў пісаць пры лямпе, пачалі сварыцца, што газа (керасін) дорага каштуе. А калі пачаў пісаць пры лучыне, ізноў сварацца, маўпяў , хату спаліш. Так што прыходзілася і пры святле месяца пісаць. Пазней упрыгожыў вокладку малюнкамі кветак”.

Унікальным з’яўляецца выданне прафесара А.Маннегейма “Дзіцячая хірургія“, надрукаванае ў Менску ў 1938 годзе. Гэта падручнік для студэнтаў, як апошняе рэха беларусізацыіі 20-х гадоў, калі навучанне па ўсіх спецыяльнасцях адбывалася на беларускай мове. І назва сталіцы Беларусі “Менск “апошні год пісалася праз “е”.

Рэдкімі экспанатамі з’яўляюцца выданні на беларускай мове часоў нямецкай акупацыі 1941-1944. За захаванне іх пад час сталіншчыны можна было атрымаць і 25 год сібірскіх лагераў. Колькі трэба было мець мужнасці, як любіць родную мову, каб не спалохацца.

У музейнай экспазіцыі змешчаны самыя запатрабаваныя выданні—гэта падручнікі Я.Лёсіка “Беларускі правапіс“ і Б.Тарашкевіча “Беларуская граматыка “. Абедзве кнігі выдадзены ў Менску ў 1943 годзе. У гэтым жа годзе было надрукавана і выданне па беларускаму фальклору: ”Зборнік купальскіх і жніўных песень“.

Выданне зборніка вершаў Янкі Купалы “Спадчына“ не такое ўжо і старое. Цікавасць яго ў тым, што яно было выдадзена ў 1955 годзе ў Нью-Ёрку Беларускім Інс тытутам Навукі і Мастацтва. У тыя часы спадчына беларускага песняра выдавалася не поўнасцю. Замежнае выданне змяшчае найбольш важныя для выхавання нацыянальнай свядомасці творы. Каштоўнасць выдання і ў тым, што гэта падарунак музею вядомага дзеяча беларускага замежжа Вітаўта Кіпеля.

Рознымі шляхамі траплялі беларускія выданні ў наш музей. Шмат беларускіх дзеячаў паходзіць з Мёршчыны і Дзісеншчыны: В.Ластоўскі, Я.Малецкі, Б.Манцэвіч, К.Крук,яны прывозілі, або перадавалі свае кнігі знаёмым на Радзіму.



В. А. Ермалёнак



Даследаванні “Арганаўтаў” у 2010 годзе
(Заканчэнне. Пачатак ў №1,2,3,4)

Вандроўка ў Храброва


Пасля вывучэння шматлікіх гістарычных і тапаграфічных матэрыялаў гурткоўцы рушылі на веласіпедах у вёску Храброва. Назва вёскі паходзіць ад рэчкі Храброўкі, якая працякае непадалёк. Знаходзіцца Храброва ў 8 – і кіламетрах на паўночны захад ад Мёр.

Гурткоўцы заўважылі ў вёсцы чорную зямлю – дакладны паказчык культурнага пласта. Спыталі ў гаспадара зямлі дазволу на пошук, і атрымалі яго. П. М. Хілько расказаў нам таксама шмат цікавага аб мінулым сваёй вёскі, аб тым, што калі замак і мог быць у іх мясцовасці, то толькі на месцы былога пясчанага пагорка, які быў знішчаны ў 70 – ыя гады ХХ ст. кар’ерам. У гародзе намі была знойдзена толькі кераміка ХVІІІ – ХХ стст., расійская капейка Мікалая ІІ і гільзы часоў другой сусветнай вайны, якія сведчылі аб баявых дзеяннях у гэтай мясцовасці. Да нашага расчаравання, сярэдневяковых знаходак, якія б сведчылі аб існаванні замка не было знойдзена. Гурток “Арганаўты мінулага” за дапамогу ў даследаванні вёскі Храброва выказвае вялікую падзяку П. М. Хілько. Пасля гэтага краязнаўцы наведалі мясцовую доўгажыхарку – Паплаўскую Анну Пятроўну, якая жыла каля былога пяшчанага кар’ера. Ад яе гурткоўцы даведаліся пра тое, як праводзіліся ў гэтых мясцінах ваенныя дзеянні пад час Вялікай Айчыннай; пра тое, што ў раёне кар’ера, распрацаванага на месцы пяшчанага пагорку, дзеці раней знаходзілі крамнёвыя адшчэпы, якія яна па – мясцоваму называла скалкамі. Сябры гуртка “Арганаўты мінулага” распыталі таксама і іншых жыхароў вёскі. І даведаліся аб цікавых гістарычных гіпотэзах: яны мяркуюць, што русла ракі Вяты спрамлялі ці беспрацоўныя, ці вязні пры Польшчы, ці нямецкія ваеннапалонныя. Потым краязнаўцы абследавалі дно распрацаванага на месцы пясчанага пагорка кар’ера, але старажытных знаходак там не выявілі. Затым абследавалі іншыя пагоркі, якія знаходзіліся ў наваколлі вёскі Храброва, але культурнага пласта на іх не знайшлі, зверху адразу ішла гліна. У даследаванні пагоркаў нам дапамаглі дзікі, якія сваімі капытамі вытапталі дзёрн і верхні слой зямлі, таму не трэба было праводзіць шурфоўку мясцовасці. Такім чынам, па шматлікіх апісаннях і даследаваннях, можна зрабіць вынік, што калі ў наваколлі вёскі і быў замак, то ён знаходзіўся на пясчаным пагорку, які паглынуў кар’ер. Як заўсёды выдатна шчырвалі ў пошуку Захарэвіч Дзіма і Грэцкі Васіль.

Н


Знаходкі з паселішча Шчоўна
а зваротным шляху сябры гуртка “Арганаўты мінулага” даследавалі былы маёнтак Шчоўна, які на расійскай вайсковай карце 1863 – 1864 г. адзначаны як: “Господский дом Щолно”. Уладальнікамі гэтага маёнтка былі: Зяновіч (перад 1522), князь Масальскі (1522 – 1586), Рудаміна (1586 – 1727), Невянглоўскі (1727 – 1823). Апошнім уладальнікам Шчоўна быў Дарангоўскі. Краязнаўцы правялі даследаванне падмурка былой капліцы, якая знаходзілася на пагорку. Пасля гурткоўцы накіраваліся да жыхаркі вёскі, на гародзе ў якой, яшчэ ў канцы ХХ ст. гурток лакалізаваў былы маёнтак. Пад час пошуку былі выяўлены адшчэпы крэмню; фрагменты кафлі ХVІ – ХХ стст.; шматлікія кавалкі керамікі ХVІ – ХХ стст.; манета 1 грош Яна Казіміра 1661 года, што чаканены ў ВКЛ; нямала было знойдзена старажытных круглых куль ад паляўнічых стрэльбаў, якія сведчылі аб тым, што пан з гэтага маёнтка вельмі любіў паляванне; таксама былі знойдзены гільзы ад вінтовак (першай паловы ХХ ст.), якія сведчылі аб тым, што і ў гэтых мясцінах адбываліся баі Вялікай Айчыннай вайны; і шматлікае іншае. Пасля даследавання вёскі Шчоўна, ўжо пад час вяртання краязнаўцаў у Мёры, Антон Вітольдавіч звярнуў увагу на магчымасць існавання старажытнага паселішча ля вытокаў ракі Вята. І сапраўды, побач з пясчанамі пагоркамі мы ўбачылі чорную зямлю, прыкмету старажытнага паселішча. Не гледзячы на стому і позні час на беразе ракі Вята намі было адкрыта новае невядомае вучоным паселішча старажытных людзей жалезнага веку. На прыбярэжным узараным полі Вітольд Антонавіч знайшоў каменны таўкач, тыповую знаходку таго перыяду, якому 1500 гадоў; намі былі таксама адшуканы жалезны нож і ляпная кераміка таго ж часу.

Лакалізацыя в. Карпачова


У гістарычным музеі СШ №3 г. Мёры захоўваецца распяцце з крыжа, які стаяў на ўездзе ў вёску Карпачова. Старадаўняе распяцце выратавалася ад знішчэння дзякуючы веруючаму жыхару і ўважліваму сябру гуртка “Арганаўты мінулага” Шупіла Віктару. Пасля знікнення вёскі, з крыжа які стаяў на яе ўездзе, спілавалі распяцце і адкінулі яго ў прыдарожную гразь, у гэтым бачны сляды савецкага атэізму і непавагі да гісторыі сваёй краіны, але знайшоўся жыхар, які не змог цярпець такога, каб Бог валяўся ў гразі, і забраў распяцце да сябе ў хату. Затым гэты чалавек памёр, хата яго стала закінутай і гэта распяцце зноў аказалася нікому не патрэбным, зноў адкінутым на зямлю недзе каля хаты. На шчасце, гэта распяцце ўбачыў краязнавец, які і прынёс яго ў музей у 1996 г. Таксама ў музеі захоўваецца расійская вайсковая карта 1863 – 1864 гг., па якой было выяўлена прыкладнае месцазнаходжанне вёскі Карпачова, такім чынам існавала падстава да вандроўкі, каб больш дакладна лакалізаваць вёску і выявіць цікавыя знаходкі.

І такі час настаў. Сябры гуртка “Арганаўты мінулага” рушылі на пошукі. Краязнаўцы хутка знайшлі вёску Карпачова з дапамогай карты і брукаванай дарогі. Пасля стараннага пошуку было лакалізавана дакладнае месцазнаходжанне вёскі і выяўлены шматлікія знаходкі: кераміка ХVІІІ – ХХ стст., парцаляна ХІХ – ХХ стст., шкло пачатку ХХ ст., гільзы, манеты расійскай імперыі ХVІІІ – пачатку ХХ ст., савецкія і польскія манеты і многае іншае – усё гэта сведчыць аб даўнім існаванні вёскі.

Вывучэнне вёскі Пестуны


Раней краязнаўцы ўжо наведвалі гэтую вёску, але ў яе гісторыі заставалася яшчэ шмат недакладнасцей, таму вырашана было здзейсніць новую разведку ў яе наваколле. Сябры гуртка “Арганаўты мінулага” правялі пошук каля Пестунскай царквы і знайшлі фрагменты керамікі з хвалістымі узорамі ХVІ ст. Пасля краязнаўцы распыталі аб гісторыі вёскі яе старажылаў. Аб гісторыі Пестунаў гурткоўцы даведаліся ад Тычко Дзмітрыя Данілавіча (1937 г. н.) і яго жонкі. Яны паведалі аб месцазнаходжанні былой карчмы; пра гісторыю камня з выбітым на ім крыжом; пра часы нямецкай акупацыі і прыходзе партызан, ад якіх вёска пацярпела больш шкоды чым ад немцаў (дарэчы такіх фактаў шмат было па Беларусі); пра абстрэлы мёрскага нямецкага гарнізона савецкай артылерыяй; аб тым, што ў наваколлі вёскі Пестуны раней знаходзілі шмат старажытных манет; пра тое, што ў вёсцы Свярдлы ў другой палове ХХ ст. быў знойдзены старажытны скарб манет і аб многім іншым. Затым Дзмітрый Данілавіч дазволіў краязнаўцам правесці пошук на сваім агародзе. Сябрамі гуртка “Арганаўты мінулага” былі выяўлены фрагменты керамікі ХVІІІ – ХХ стст.; фрагменты ад конскай збруі, якім не менш 80 год; заглушка ад снарада першай сусветнай вайны і іншыя рэчы.

Гурток “Арганаўты мінулага” выказвае вялікую падзяку Тычко Дзмітрыю Данілавічу за цікавыя гісторыі з мінулага вёскі Пестуны і дапамогу ў пошуках экспанатаў для гістарычнага музея СШ №3 г. Мёры.
Старажытнасці вёскі Гір’яты

У


Клінападобная сякера, 1 тыс.да н.э.

Фрагмент каменай сякеры.2 тыс.да н.э.
жо ў 1987 г. гуртком “Арганаўты мінулага” ў наваколлі вескі былі знойдзены старажытныя каменныя прылады працы: каменыя сякеры ІІ – І тыс. да н. э. з палявога шпату, крамнёвы разец і іншыя р эчы, якія сведчаць аб існаванні ў гэтых мясцінах паселішча старажытных людзей і, магчыма, маёнтка, але пошукі ў той час былі праведзены больш павярхоўныя, таму трэба было зрабіць новую больш грунтоўную разведку. Перад даследаваннем вёскі Гір’яты краязнаўцы вывучылі новыя і старажытныя карты гэтай мясцовасці, а таксама ранейшыя знаходкі з гэтых мясцін. Пад час археалагічнага пошуку гурткоўцамі былі выяўлены знаходкі керамікі ХVІ – ХХ стст.; шкла ХІХ – пачатку ХХ стст.; манет ХVІІІ – ХХ стст.; парцаляны ХІХ – ХХ стст.; медаліка ХІХ ст.; крамнёвага разца (7 тыс. год) і іншых рэчаў. Рэчавы матэрыял пацвердзіў існаванне паселішча старажытных людзей, сядзібы і яе больш дакладнае месцазнаходжанне.

Разведка ў вёску Свярдлы

Дзякуючы ўспамінам Тычко Дзмітрыя Данілавіча (1937 г. н.) – старажыхара вёскі Пестуны і старажытнай знаходцы (манета талер другой паловы ХVІІІ ст.) пераданай раней ў гістарычны музей СШ №3 г. Мёры, сябры гуртка “Арганаўты мінулага” ведалі аб знойдзеным у другой палове ХХ ст. у наваколлі вёскі Свярдлы скарбе. Краязнаўцам трэба было ўдакладніць гэтую інфармацыю і, магчыма, знайсці манеты з таго скарбу, таму што знойдзены жыхарамі гэтай вёсцы керамічны збанок з ім, пад час узарання агарода трактарам быў напалову разбіты і манеты магло разнесці па агародзе; таксама мэтай “Арганаўтаў” быў збор этнаграфічнага матэрыяла.


Сябры гуртка“Арганаўты мінулага” рушылі на веласіпедах у Свярдлы.


Гэтая вёска знаходзіцца ў 7 кіламетрах на поўдзень ад Мёр. Сустрэла вёска адламаным сінім дарожным знакам – “Свярдлы”, які валяўся ў траве, на яе пачатку Па дадзеных 1904 г. у вёсцы Свярдлы Мёрскага сельсавета было 150 жыхароў, а па інфармацыі 1998 г. у гэтай вёсцы было 50 двароў, у якіх жылі 105 жыхароў.

Краязнаўцы ўбачылі злева ад дарогі папялішча старой хаты, якое потым даследвалі на наяўнасць этнаграфічнага матэрыялу. Былі знойдзены бёрды (80 год), і драўляны куфар, які быў часткова размаляваны кветкамі, усе гэтыя рэчы будуць рэстаўрыраваны. Пасля гурткоўцы накіраваліся да хаты сястры Тычко Дзмітрыя Данілавіча, якая, па яго словах, ведала дзе знаходзіўся скарб. Хацелі распытаць яе. Пастукаліся ў дзверы… Краязнаўцам ніхто не адказаў. Гаспадароў не было ў хаце і краязнаўцы не даведаліся аб дакладным месцазнаходжанні былога скарба. Таму гурткоўцы пачалі самастойную лакалізацыю былога скарба. Была праведзена шурфоўка мясцовасці, пад час якой была выяўлена манета расііскай імперыі – дзяньга Елізаветы Пятроўны (1741 – 1761) 1753 г. Год гэтай манеты прыкладна адпавядае году скарба. На падставе гэтага можна зрабіць выснову, аб яго сапраўдным існаванні і аб яго дакладным месцазнаходжанні.


Па легендах вёскі Слаўшчызна

Пра гісторыю вёскі Слаўшчызна сябры гуртка “Арганаўты мінулага” даведаліся па раней выяўленых на яе тэрыторыі старажытных знаходках, з успамінаў верніка Свята – Мікалаеўскай царквы Грэцкага Уладзіміра Фёдаравіча 1935 г. н.) і яго сястры Сінкевіч Надзеі Фёдараўны (1926 г. н.), і іншых матэрыялах. Вёска Слаўшчызна знаходзіцца ў 6 – і кіламетрах на ўсход ад райцэнтра.

Вось частка аповеда Грэцкага У. Ф., у якой расказваецца пра гісторыю яго роднай вёскі (Поўны яе варыянт знаходзіцца ў гістарычным музеі СШ №3 г. Мёры): “Пасля таго, як увялося расійскае заканадаўства і прыйшло праваслаўе, уніяцкія землі былі падзелены пароўну паміж праваслаўнай царквой і касцёлам. Праваслаўнай царкве адыйшлі землі ад Слаўшчызны, а касцёлу – да мяжы з землямі вёскі Татары.

У 1858 г. у Слаўшчызне пабудавана Свята – Багародзіцкая царква і з будынкамі пад жыллё святара, дз’якана і псаломшчыка. Праваслаўная царква, або яе называлі капліца, была пабудавана, як бы часова, пакуль пабудуецца новая Свята – Мікалаеўская царква на другім беразе ў Чэрасах.

Да нас дайшло такое паданне, наконт вёскі Слаўшчызна. Каля 2 – ух стагоддзяў яе называлі – Паданыя, старыя людзі і цяпер так называюць. Хоць геаграфічная назва заставалася – Слаўшчызна.

Аднойчы чэраскі памешчык прайграў на гульні ў карты Перабродскаму памешчыку вёску Слаўшчызна з яе землямі і жыхарамі. Было гэта да адмены прыгоннага права. Сяляне вёскі Слаўшчызна сталі залежнымі ад памешчыка з Пераброддзя, плацілі “дань” яму некалькі дзесяцягоддзяў”.


Медны абярог з в.Чэрасы, 15 ст.

Краязнаўцаў зацікавіла сваёй гісторыяй вёска Слаўшчызна, і было вырашана правесці ў яе наваколлі разведку, з мэтай выяўлення цікавых фактаў з яе гісторыі і старадаўніх знаходак. На веласіпедах прыехалі ў вёску Слаўшчызна, якая знаходзіцца непадалёк ад Чэрасаў. Зацікавіла “Арганаўтаў” магіла жонкі былога святара пачатку ХХ ст., з каванай агароджай, на помніку, які стаяў на магіле, мы прачыталі цікавыя надпісы і зафатаграфавалі іх для далейшага вывучэння. Пасля пайшлі далей, і знайшлі каля вёскі ямы – “зямлянкі”, якія зрабілі мясцовыя дзеці, гуляючы ў “вайну”, гэтыя ямы вельмі дапамаглі краязнаўцам, таму што, дзякуючы ім не трэба было праводзіць шурфоўку мясцовасці. Сябры гуртка “Арганаўты мінулага” старанна агледзелі сценкі адной з такіх “зямлянак”, і выявілі вялікі культурны пласт. Пад час зачысткі сценак гэтай ямы было знойдзена шкло ХІХ – пачатку ХХ стст.; шматлікія фрагменты керамікі ХVІІІ – ХХ стст.; нават, амаль што цэлы збан ХVІІІ ст. У пошуку асабліва шчыравалі Захарэвіч Дзмітрый, Вішнеўскі Сяргей і Арцём Калеснік. Краязнаўцамі было даказана існаванне Слаўшчызны ў даўнія часы.
Даследаванне былой сядзібы Мёры (Дубашынскі Двор)


Цікавы помнік археалогіі – паселішча 2 – 3 тысячы год да нашай эры, якое знаходзіцца ў 300 – ах метрах на захад ад вёскі было адкрыта археолага – краязнаўчым гуртком “Арганаўты мінулага” яшчэ ў канцы ХХ ст.. Пад час ранейшых разведак былі знойдзены адшчэпы, разцы і скрабкі з чорнага і шэрага крэмня, культурны пласт не праглядваўся. У Дубашынскім Двары знаходзілася не толькі паселішча старажытных людзей, але і панская сядзіба (час яе існавання ХVІ – ХХ стст., які датуецца знаходкамі), гэтае цікавае месца патрабуе далейшага вывучэння. У 2010 годзе “Арганаўты” зрабілі новую разведку ў гэтую вёску, пад час якой былі выяўлены знаходкі чорных крамнёвых прылад, падобных на ўкладышы да сярпа (5 – 6 тыс. год); фрагменты керамікі ХVІ – ХХ стст.; кавалкі шкла ХVІІІ – ХХ стст., зялёная паліваная кафля ХVІІІ – ХІХ стст. і жоўтая непаліваная ХVІ – ХVІІ стст. з раслінным арнаментам; фрагменты рынак ХVІІ – ХVІІІ стст. і іншыя рэчы. Дзякуючы гэтай разведцы была больш дакладна лакалізавана панская сядзіба ў Дубашынскім Двары, крамнёвыя знаходкі пацвердзілі існаванне тут паселішча і адкрылі раней невядомае пра яго. Па сабранай кафлі ў далейшым можна будзе аднавіць інтэр’еры былога маёнтка.


Фрагменты кафлі 16-18 ст. з в. Дубашынскі Двор (Мёры)



Вывучэнне былога маёнтка Мёры

Сябры гуртка “Арганаўты мінулага” займаюцца інтэнсіўнай пошукавай дзейнасцю, каб удакладніць ужо вядомыя факты з гісторыі райцэнтра і даведацца аб новых, яшчэ невядомых. І “Арганаўты” шчыра выконваюць свой абавязак, які характэрызуецца дэвізам: “Шукаць і знаходзіць, знайсці і захаваць”.

У


Сякера, 2 тыс.да н.э.Знаходка 1979 г.
наваколлі сучаснага горада раней знаходзілася некалькі панскіх маёнткаў з назвай Мёры. Нядаўна краязнаўцамі быў лакалізаваны адзін з такіх маёнткаў і на яго месцы былі праведзены грунтоўныя пошукі. Пад час іх былі сабраны цікавыя знаходкі: каменнае цясло, якому 3 тыс. год.; каменны молат авальнай формы з палявога шпату; чорны крамнёвы скрабок (5 тыс. гадоў да н. э.); каменны брусок ХІ ст.; фрагменты керамікі ХVІ – ХХ стст., шкла таго ж часу; кавалкі рыбалоўных керамічных грузікаў ХVІІ – ХVІІІ стст.; зялёная паліваная кафля з раслінным арнаментам ХVІІ – ХVІІІ стст. і жоўтая непаліваная кафля ХVІ ст.; фрагменты рынак ХVІІІ ст.; пярсцёнак ХVІІІ ст.; манеты: паўтараграшовік (паўтарак) 1662 г., дынарый гутка.Сігізмунда ІІ Аўгуста (1545 – 1572) 1559 г., солід Яна ІІ Казіміра Вазы (1649 – 1668) 1650 г., 1 грош Яна Казіміра 1661 года, што чаканены ў ВКЛ, паўгрош Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764 – 1795) 1795 г. і іншае. Знаходкі сведчаць аб існаванні ў гэтым месцы не толькі панскай сядзібы, але і паселішча старажытных людзей, тым больш месца спрыяльнае – бераг Мёрскага возера. Сябры гуртка “Арганаўты мінулага” таксама вялі пошук і па берагах возера. Там былі знойдзены шматлікія фрагменты керамікі ХVІ – ХХ стст., а на месцы вытоку рэчкі Мерыцы з Мёрскага возера былі знойдзены крамнёвыя адшчэпы, якія сведчаць аб існаванні тут паселішча першабытнага чалавека.


Крамнёвыя прылады працы паселішчаў Мёршчыны эпохі меаліту


Каменны молат, Мёры, знаходка 2010 г.



Кандратовіч Ігар, вучань 9-б класа СШ №3, стараста гуртка.


Мёрская даўніна” Выданне Рады музеяў УА “Міёрская ДАСШ №3”

гуртка “Арганаўты мінулага” ДДТ г. Міёры

Над нумарам працавалі: Ермалёнак В А., Ермалёнак А.В, Варона Д. А., Кандратовіч І.

Наклад100 асобнікаў, выдаецца на ахвяраванні.




автофигура 1



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал