*- уласцівасці не вызначаны
Табліца 2
Вызначэнне патагеннасці ўзбуджальнікаў стрэптакакозаў
Захвор-ванне
|
Від жывёл
|
Метад за-раджэння
|
Доза
|
Від уносімага матэрыялу
|
Тэрмін назірання
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
Дыпла-кокавая септы-цэмія
|
3 белыя мышы (14-16 г)
|
Унутры брушынна
|
0,5 мл
|
Сутачная бу-лённая куль-тура ці суспензія патматэрыялу
|
6 дзён, гібель часцей праз 1-2 сутак
|
Мыт
|
2 белыя мышы (12-15 г)
|
Падскурна ў вобласці спіны
|
0,1 мл
0,5 мл
|
Гной ці булён-ная культура
Суспензія з органаў ці выцяканні з носу
|
10 дзён, праз 2-7 сутак
|
Стрэпта-кокавы поліарт-рыт ягнят
|
2 белыя мышы (12-15 г) трусы па 500 г
|
Падскурнаун/брушынна
|
0,5 мл
1,0 мл
|
Булённая культура ці суспензія
|
5 сутак, мышы гі-нуць праз 3 сутак, трусы – 5
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
Стрэпта-кокавая септыцэ-мія птушак
|
2 белыя мышы 20-25 г
|
Унутры-брушынна
|
0,2 мл
|
Булённая культура ці суспензія
|
5 сутак, гінуць праз 1-4 суткі
|
Стрэпта-какозы с/г жывёлаў
|
3 белыя мышы 14-16 г
|
Унутры-брушынна
|
0,5 мл
|
Булённая культура
|
5 сутак, гінуць праз 1-2 сутак
|
Энтэра-кокавая інфекцыя
|
3 белыя мышы 18-20 г
|
Унутры-брушынна
|
0,5 мл
|
Суспензія з МПА, канцэнтраваная
мікробная культура
|
5 сутак, гінуць праз 1-3 сутак
|
Схема лабараторнай дыягностыкі стрэптакакозаў
Схема лабараторнай дыягностыкі мастыта
Рожа свіней
Рожа свіней – інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца пры вострым працяканні септыцэміяй і запаленчай эрытэмай скуры, пры падвострым - “крапіўніцай”, пры хранічным – эндакардытам і артрытамі.
Класіфікацыя ўзбуджальніка:
Род: Erysipelothrix
Від: E.rhusiopathiae
Успрыімлівыя жывёлы: пераважна свінні ва ўзросце ад 3 да 12 месяцаў. Могуць хварэць ягняты, авечкі, птушкі і іншыя; успрыімлівы і чалавек; носьбітамі з’яўляюцца марскія і прэснаводныя рыбы.
Патагенэз і фактары вірулентнасці:
-
заражэнне адбываецца ў асноўным аліментарным шляхам, бактэрыі спачатку асядаюць у міндалінах і салітарных фалікулах, дзе размнажаюцца і сваімі таксінамі выклікаюць сенсібілізацыю арганізма, якая праяўляецца ў выглядзе разнастайных пашкоджанняў скуры. Гематагенным і лімфагенным шляхам бактэрыі разносяцца па ўсім арганізме і выклікаюць сепсіс;
-
фактарамі вірулентнасці з’яўляюцца эндатаксіны і агрэсіны.
Матэрыял для даследавання: труп цалкам ці сэрца (пры хранічным працяканні), парэнхіматозныя органы (сэрца, пячонка, селязёнка, нырка), трубчатая костка, якую абгортваюць бінтом, прапітаным 2-3 % растворам фенолу.
Мікраскапія: простая афарбоўка і па Граму.
Мікракарціна:
-
тонкія, простыя ці злёгку выгнутыя палачкі да 1,5 мкм
-
грамстаноўчыя;
-
спор не ўтвараюць;
-
капсул не ўтвараюць;
-
нерухомыя.
Культываванне:
Высеў на пажыўныя асяроддзі: МПА, МПБ, МПЖ, ПЖА, асяроддзе Сент-Іванні (МПА з 0,1 % крысталвіялета і 1% азіду натрыя).
Асаблівасці вылучэння ўзбуджальніка:
-
факультатыўныя анаэробы (мікрааэрафіл 5-10% СО2);
-
аптымальная тэмпература 37оС;
-
тэрмін культывавання ад 18-20 да 48 гадзін.
Культуральныя ўласцівасці:
-
на МПА – дробныя, расінчатыя, празрыстыя калоніі;
-
на МПБ – лёгкае памутненне, якое праз 48-72 гадзіны прасвятляецца і на дне ўтвараецца асадак, які пры ўзбоўтванні падымаецца ў выглядзе муаравай стужкі;
-
на МПЖ – раўнамерныя адросткі, якія адыходзяць ад цэнтральнага стрыжня.
Біяхімічныя ўласцівасці:
-
валодаюць цукралітычнымі ўласцівасцямі і раскладаюць без газу глюкозу, лактозу, левулёзу, галактозу, не раскладаюць саліцын, маніт і цукрозу; утвараюць серавадарод.
Біяпроба:
-
заражаюць белых мышэй падскурна патматэрыялам ці 1-2 сутачнай агаравай культурай, якія гінуць праз 2-4 сутак. З органаў загінуўшых мышэй робяць высевы на МПБ і МПА для выдзялення чыстай культуры; можна заражаць і галубоў у грудную мышцу.
Сералагічныя метады:
-
РА: вылучаная культура з лячэбнай сыроваткай 1:50, РІФ.
Схема лабараторнай дыягностыкі рожы свіней
Лістэрыёз
Лістэрыёз – інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца пашкоджаннем у жывёл нэрвовай сістэмы, септычнымі з’явамі, абортамі і мастытамі.
Класіфікацыя ўзбуджальніка:
Род: Listeria
Від: L. Mоnоcytogenes
Успрыімлівыя жывёлы: усе віды сельскагаспадарчых жывёл, птушак; хварэе і чалавек,
Патагенэз і фактары вірулентнасці:
-
заражэнне адбываецца аліментарным шляхам;
-
узбуджальнік распаўсюджваецца гематагенным і лімфагенным шляхамі, выклікае дэгенератыўныя змены ў парэнхіматозных органах, пашкоджвае нервовую і палавую сістэмы.
Матэрыял для даследавання: трупы дробных жывёл, парэнхіматозныя органы, галаўны мозг, абартыраваныя плады.
Мікраскапія:
-
метады афарбоўкі: простая афарбоўка, па Граму.
Мікракарціна:
-
поліморфныя палачкі да 3 мкм, размяшчаюцца па адной, папарна, часта ў выглядзе рымскай лічбы V;
-
грамстаноўчыя;
-
спор не ўтвараюць;
-
капсулу не ўтвараюць;
-
рухомыя ў маладых культурах, якія выраслі пры тэмпературы пакоя.
Культываванне:
Сяўба па пажыўныя асяроддзі: МПБ, МПА, МППБ, МППА з дабаўленнем 1% глюкозы і 2-3% гліцэрыну, крывяны агар.
Асаблівасці выдзялення чыстай культуры:
-
факультатыўныя аэробы;
-
аптымальная тэмпература;
-
тэрмін культывавання (штодзённы агляд) да 3-4 сутак.
Культуральныя ўласцівасці:
-
на МПБ памутненне асяроддзя з утварэннем слізістага асадку;
-
на МПА – дробныя, круглыя, празрыстыя калоніі;
-
на крывяным МПА вакол калоній зоны гемоліза.
Біяхімічныя ўласцівасці:
-
валодаюць цукралітычнымі ўласцівасцямі – раскладваюць саліцын;
-
не разрэджваюць жэлаціну, не ўтвараюць індол і серавадарод;
-
прадукуюць каталазу;
-
валодаюць гемалітычнымі ўласцівасцямі.
Біяпроба:
-
Зараджаюць унутрыбрушынна ці ўнутрывенна белых мышэй, або трусоў, кератаканьюктывальная проба.
Сералагічны метад:
РА і РЗК (рэакцыя звязвання камплемента) з сыроваткаю крыві доследных жывёл;
РА – для дыферэнцыяцыі вылучаных лістэрый (мікробная культура і полівалентная лістэрыёзная сыроватка).
Схема лабараторнай дыягностыкі лістэрыёзу
Пастэрэлёз, гемафілёзны полісеразіт, актынабацылёзная плеўрапнеўманія
Пастэрэлёз – інфекцыйнае захворванне, якое характэрызуецца септыцэміяй і запаленча-гемарагічнымі працэсамі ва ўнутраных органах, на слізістых і серозных абалонках, пашкоджаннем кішэчніка; пры хранічным працяканні запаленнем лёгкіх, артрытамі. У дарослых жывёл магчымы аборты, а ў людзей харчовыя таксікаінфекцыі.
Класіфікацыя ўзбуджальніка:
сям’я: Pasteurellaceae
род: Pasteurella
віды:
-
P.multocida – выдзяляюць у кароў і свінаматак пры абортах, у авечак і кароў пры мастытах, у цялят і ягнят – пры артрытах і іншых лакальных паталагічных працэсах;
-
P.haemolytica – тое ж, што і P.multocida;
-
P.ureae – выдзяляюць ад чалавека пры хранічным атрафічным насмарку;
-
P.pneumotropica – выклікае эпізаатычнае захворванне мышэй, трусоў і іншых лабараторных грызуноў, якое праяўляецца паражэннем органаў дыхання і ўтварэннем абсцэсаў;
-
P.aerogenes – сталы насельнік кішэчнага тракту ў свіней;
-
P.gallinarum – існуе як каменсал у верхніх дыхальных шляхах птушак і часам буйной і дробнай рагатай жывёлы, мае нізкую вірулентнасць і часцей асацыіруецца з хранічнымі рэспіраторнымі захворваннямі птушак.
Успрыімлівыя жывёлы: хварэюць усе віды сельскагаспадарчых і дзікіх жывёл, у тым ліку і птушкі (халера птушак).
Патагэнез і фактары вірулентнасці:
-
заражэнне жывёл адбываецца аліментарным і паветрана-кропельным шляхамі;
-
узбуджальнік размнажаецца і трапляе ў кроў і лімфу, выклікае септыцэмію;
-
эндатаксіны і агрэсіны пашкоджваюць сценкі сасудаў, чым выклікаюць масавыя крывазліцці, з’яўляюцца ацёкі. Усё гэта прыводзіць да змярцвення тканак.
Матэрыял для даследавання: парэнхіматозныя органы (пячонка, селязёнка, ныркі, лімфавузлы), кроў з сэрца ці сэрца з перавязанымі сасудамі, экссудат з грудзіннай поласці, галаўны мозг, трубчатая костка – пасмяротна. Летам органы змяшчаюць у 30 %-ны водны раствор гліцэрыну, а трубчатую костку заварочваюць у марлю, змочаную 5-10 %-ным растворам фармаліну. Пры пашкоджанні лёгкіх бяруць кавалкі іх на мяжы нармальных і са зменамі ўчасткаў, міндаліны, бранхіяльныя, срэдасценныя і заглотачныя вузлы. Трупы 2-3 дробных жывёлін адпраўляюць цалкам. Для дыягностыкі пастэрэлёзу ў птушак у лабараторыю накіроўваюць, акрамя трупаў, некалькі жывых птушак. Матэрыял для даследавання адбіраюць не пазней за 3-5 гадзін пасля смерці, ад жывёл, якія не падвяргаліся антыбіётыкатэрапіі.
Лабараторная дыягностыка ўключае мікраскапію мазкоў з патматэрыялу, выдзяленне чыстай культуры, яе ідэнтыфікацыю, праверку патагеннасці і вызначэнне адчувальнасці да антыбіётыкаў.
Мікраскапія:
метады афарбоўкі: простая афарбоўка метыленавай сінькай Лёфлера (з наступнай апрацоўкай мазка на працягу некалькіх секунд 0,5-1 %-ным растворам воцатнай кіслаты), па Граму, Раманоўскаму-Гімзу.
Мікракарціна:
-
кароткія палачкі да 1,5 мкм, размешчаныя адзіночна; у паталагічным матэрыяле палачкі афарбоўваюцца біпалярна (больш інтэнсіўна метыленавай сінькай афарбоўваюцца палюсы клеткі); у мазках з культур кокападобныя і размешчаны адзіночна, парамі, радзей ланцужкамі;
-
грамадмоўныя;
-
спор не ўтвараюць;
-
утвараюць капсулу (толькі патагенныя штамы);
-
нерухомыя.
Культываванне:
Высеў: на МПА і МПБ, булён і агар Хоцінгера з сыроваткаю крыві.
Асаблівасці вылучэння ўзбуджальніка:
-
факультатыўныя анаэробы;
-
аптымальная тэмпература +37оС;
-
аптымальная рН 7,2-7,4;
-
тэрмін культывавання 18-20 гадзін.
Культуральныя ўласцівасці:
-
на цвёрдых асяроддзях – дробныя (да 3 мм), празрыстыя, з роўнымі краямі калоніі склізістай кансістэнцыі, шэрага колеру; на крывяным агары P.haemolytica ўтварае пукатыя, бліскучыя розных памераў калоніі, якія прасвечваюцца і маюць вакол сябе зону гемолізу; P.haemolytica можа расці на асяроддзі Мак-Конкі, чым адрозніваецца ад P.multocida;
-
на вадкіх – нязначнае памутненне, на дне асядае склізісты асадак, які пры ўстрэсванні паднімаецца ў выглядзе “коскі” (“касічкі”).
Біяхімічныя ўласцівасці:
-
валодаюць цукралітычнай актыўнасцю, ферментуюць з утварэннем кіслаты без газу глюкозу, цукрозу, галактозу, сарбіт і маніт; не ферментуюць лактозу, рамнозу, рафінозу, дульцыт;
-
не разрэджваюць жэлацін, не зварочваюць і не пептызуюць малако, не растуць ў жоўці быка і лізіруюцца ёю, рэакцыя з метыленавым сінім і Фогеса-Праскаўэра – адмоўная;
-
утвараюць індол;
-
рэдукуюць нітраты (у МПБ з 1 % нітрата калія);
-
не выклікаюць гемолізу, акрамя P.haemolytica;
-
валодаюць каталазнай актыўнасцю.
Біяпроба:
-
даследуемым матэрыялам ад буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак зараджаюць падскурна белых мышэй і трусоў (не пастэрэланосьбітаў, для чаго трусам закапваюць у нос па 2 кроплі 0,5 % воднага раствору брыльянтавай зелені; з’яўленне гнойных выдзяленняў з носавах адтулін сведчыць аб пастэрэланосьбіцтве, пасля чаго такіх трусоў не выкарыстоўваюць у вопыце); суспензіяй (0,5 мл) з патматэрыялу ці 18...24 гадзіннай выдзеленай культурай зараджаюць двух белых мышэй; вірулентныя штамы P.multocida (сераварыянт В), якія з’яўляюцца ўзбуджальнікамі гемарагічнай септыцэміі, выклікаюць гібель жывёлаў праз 24-72 гадзіны, а слабавірулентныя ( варыянты А і Д), якія выклікаюць пнеўманіі – праз больш працяглы тэрмін – да 7 сутак
-
матэрыялам ад птушак заражаюць унутрымышачна галубоў, курэй, качак, якія гінуць праз 18-36 гадзін.
P. haemolytica выклікае гібель белых мышэй толькі пры ўнутрыбрушынным заражэнні.
Патагеннасць P. haemolytica вызначаюць праз заражэнне 7-дзённых курыных эмбрыёнаў, якім булённую культуру ўводзяць у алантоісную вобласць у дозе 0,2 мл. Пасля гібелі эмбрыёнаў праз 36...48 гадзін, і выдзялення з іх зыходнай культуры, можна сцвярджаць аб яе вірулентных уласцівасцях.
Тэрмін даследавання - 10 дзён.
Дыферанцыяльная дыягностыка пастэрэлёзу
Прызнакі
|
P.multo-cida
|
P.haemo-lytica
|
P.pneumo-tropica
|
P.ureae
|
P.aero-genes
|
P.galli-narum
|
Гемоліз на крывяным агары
|
-
|
+
|
-
|
-
|
-
|
-
|
Утварэнне індолу
|
+
|
-
|
+
|
-
|
-
|
-
|
Наяўнасць
урэазы
|
-
|
-
|
+
|
+
|
+
|
-
|
Ферментацыя маніта
|
+
|
+
|
-
|
+
|
-
|
-
|
Імунітэт. У перахварэўшых жывёл утвараецца нестэрыльны імунітэт. Яны, а таксама птушкі, пасля выздараўлення могуць заставацца пастэрэланосьбітамі.
Для актыўнай імунізацыі выкарыстоўваюць відаспецыфічныя эмульгіраваныя вакцыны для буйной рагатай жывёлы і для свіней; прэцыпітыраваную вакцыну для авечак і коз. Для свіней выкарыстоўваецца асацыяваная вакцына супраць пастэрэлёзу, сальманелёзу, дыплакокавай септыцэміі. Для прафілактыкі і лячэння хворых жывёл выкарыстоўваюць гіпер’імунную сыроватку.
Схема лабараторнай дыягностыкі пастэрэлёзу (P.multocida)
Лактоза P.m “-“,
P.haemolytica “+”
Цукроза “+”
Глюкоза “+”
Дульцыт “-“
Біяхімічныя ўласцівасці
Маноза “+”
Гемафілёзны полісеразіт
Гемафілёзны полісеразіт – інфекцыйная хвароба парасят пасля адымання ад свінаматкі, якая характэрызуецца сепсісам, серозна-фібрынозным запаленнем плеўры, перыкардыту, чэрава, суставаў і менінгаэнцэфалітам;
Класіфікацыя ўзбуджальнікаў:
Сям’я: Pasteurellaceae
Род: Haemophilus
Від: Н.parasuis
Успрыімлівыя жывёлы: свінні і парасяты ў пасляад’ёмны перыяд.
Патагенез і фактары вірулентнасці:
-
узбуджальнікі захворвання знаходзяцца на слізістых абалонках носавай поласці здаровых свіней і магчыма носьбітамі іх з’яўляецца да 70 % пагалоўя свіней;
-
пры зніжэнні рэзістэнтнасці арганізму ўзбуджальнік пранікае праз слізістыя абалонкі ў кроў і заносіцца крывёю на серозныя абалонкі ці тканкі лёгкіх, а эндатаксіны, якія ўтвараюцца, выклікаюць розныя запаленчыя працэсы. У асобных жывёл узбуджальнікі адсарбіруюцца і размнажаюцца ў сінавіяльным слоі капсулы суставаў, часта пранікаюць праз гематаэнцэфалічны бар’ер і пашкоджваюць галаўны мозг.
Матэрыял для даследавання: у залежнасці ад лакалізацыі паталагічных змяненняў выкарыстоўваюць:
-
экссудат з перытаніяльнай, плеўральнай поласцяў, саскрэбы з пашкоджаных серозных абалонак, суставаў;
Лабараторнае даследаванне ўключае мікраскапічнае даследаванне зыходнага матэрыялу, высеў на пажыўныя асяроддзі, ідэнтыфікацыю выдзеленых культур, а таксама пастаноўку біялагічнай пробы.
Мікраскапія:
-
Метады афарбоўкі: па Граму, па Гінсу;
Мікракарціна:
-
поліморфныя дробныя палачкі да 0,5 мкм, могуць быць у выглядзе кароткіх ланцужкоў і нават кокаў;
-
грамадмоўныя;
-
спор не ўтвараюць;
-
утвараюць капсулу, якую выяўляюць па Гінсу;
-
нерухомыя.
Культываванне:
Сяўба на пажыўныя асяроддзі: шакаладны агар (да расплаўленага МПА пры 90 оС прыбаўляюць 10 % дэфібрынаванай крыві барана – асяроддзе набывае колер шакаладу), крывяны МПА (з 5 % дэфібрынаванай крыві барана, труса, каня), сыроватачны МПА з “баккармілкамі”, для чаго, после высеву даследуемага матэрыялу на падсушанае асяроддзе і знаходжання чашак 30 мінут у тэрмастаце пры 37оС робяць крыжападобны высеў ці па дыяганалі негемалітычнай кішэчнай палачкі, негемалітычнага стафілакока (S.albus ці S.epidermidis), альбо сеннай палачкі Bac.subtilis, якія прадуцыруюць у агаравае асяророддзе фактары росту, стымулюючыя рост гемафілёзных бактэрый. Такімі фактарамі з’яўляюцца гемін крыві ці іншыя парфіны, а таксама НАД (нікацінаміддынуклеатыд) ці яго аналагі. Выкарыстоўваюцца таксама сыроватачна-дражджавыя МПА і МПБ.
Асаблівасці выдзялення чыстай культуры:
-
факультатыўныя анаэробы;
-
аптымальная тэмпература 37...38 оС;
-
аптымальная рН – 7,2-7,6;
-
высяваюць на падсушаныя асяроддзі;
-
тэрмін культывавання 24...48 гадзін.
Культуральныя ўласцівасці:
-
на крывяным МПА з “баккармілкаю” у зоне 1-2 см, што прылягае да культуры “баккармілкі”, вырастаюць дробныя (0,2-0,4 мм у дыяметры), выпуклыя, з бліскучай паверхняй, склізістыя калоніі без наяўнасці зоны гемолізу. Калоніі памяншаюцца па меры аддалення ад баккультуры; на крывяным агары без “баккармілкі”рост культур H.parasuis на адбываецца.
На шакаладным агары калоніі ўтвараюцца праз 24...48 гадзін. У першасных высевах растуць калоніі двух тыпаў: буйныя (1,5-2,5 мм у дыяметры) і дробныя (0,2...0,5 мм). Пры перасевах наглядаецца рэверсія ад дробных да больш буйных калоній.
-
на сыроватачным МПБ і іншых вадкіх асяроддзях з дабаўленнем НАД рост у выглядзе раўнамернага памутнення асяроддзя і лёгкай апалесцэнцыі (з-за наяўнасці капсулы).
Біяхімічныя ўласцівасці:
-
цукралітычныя і пратэалітычныя ўласцівасці праяўляюцца слаба: раскладваюць глюкозу, цукрозу, манозу, не раскладваюць лактозу, прычым да асяроддзяў Гіса дабаўляць сыроватку крыві не патрэбна. Улік вынікаў праводзяць праз 18...24 гадзіны.
-
не вылучаюць урэазу, якую вызначаюць на асяроддзі Закса, індол, аксідазу, не зварочваюць і не пептанізуюць малако, не разрэджваюць жэлаціну;
-
рэдуцыруюць (аднаўляюць) нітраты да нітрытаў;
-
серавадарод ±, бэта-галаксідаза ±;
-
гемоліз не выклікаюць.
Каталог: downloads -> microbiologiimicrobiologii -> Лептаспіроз – інфекцыйная прыродна-ачагавая хвароба жывёл і чалавека, якая характарызуецца кароткачасовай ліхаманкай, анеміяй, жаўтухай, гемаглабінурыяйmicrobiologii -> Дэрматамікозы і іншыя мікозыmicrobiologii -> Іерсініёзны энтэракаліт, зоаантрапанозная чума і псеўдатуберкулёз Іерсініёзmicrobiologii -> Патагенныя анаэробы Агульная характарыстыкаmicrobiologii -> Энтэрабактэрыі Сям’я Enterobacteriaceae ўключае 14 родаў бактэрый, якія вельмі падобны па марфалагічных, цынктарыяльных І культуральных уласцівасцях, але адрозніваюцца па біяхімічных І антыгенных прыкметахmicrobiologii -> Клінічныя праяўленні хламідыёза разнастайныяmicrobiologii -> Мікатаксікозыmicrobiologii -> Сібірская язва – вострае септычнае інфекцыйнае захворванне многіх відаў жывёл, асабліва траваедных, і чалавека, якое характарызуецца септыцэміяй, пашкоджаннем скуры (гуз, карбункул), міндалін, кішэчніка, лёгкіхmicrobiologii -> Класіфікацыя ўзбуджальніка: Парадакmicrobiologii -> Мікаплазмы і мікаплазмозы
Поделитесь с Вашими друзьями: |