Міхась Зарэцкі



Дата канвертавання01.07.2016
Памер22.72 Kb.




Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі (Міхаіл Яфімавіч Касянкоў) нарадзіўся 20.11.1901 г. у сяле Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і дзяка.
Дзяцінства прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам. У 10 год аддадзены ў Аршанскае духоўнае вучылішча, а затым — у Магілёўскую духоўную семінарыю, якую пакінуў, калі пачалася рэвалюцыя. Працаваў псрапісчыкам у паўвайсковай часці. 3 лютага 1919 г. настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920—1926 гг.— палітработнік Чырвонай Арміі. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», з 1927 г.— у аб'яднанне «Полымя». У жн. — кастр. 1927 у складзе дэлегацыі бел. літаратараў наведаў Латвію, Чэхаславакію, Германію, Францыю. Адзін з ініцыятараў тэатральнай дыскусіі ў ліст. 1928 [артыкулы «Два экзамены (Да пытання аб тэатральнай крытыцы)», «Чым пагражае нам Белдзяржкіно? (Да крытыкі тэматычнага плана)»]. Выступленні З. у друку былі расцэнены як праявы нацыянал-дэмакратызму. Разам з А. Александровічам і А. Дударом заявіў пра выхад з БДУ (публікацыя ў «Савецкай Беларусі» 4.12.1928). У 1929 выключаны з ВКП(б) за «праяўленне нацыянал-дэмакратызму».

Да лістапада 1936 г. працаваў у АН БССР. 3.10.1936 г. арыштаваны. Прыгавор Ваеннай калегіі ад 28.10.1937 г. адменены Вярхоўным судом БССР 7.12.1957 г. Член СП СССР з 1934 г.


Расстраляны 29.10.1937 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1922 г. у газеце «Савецкая Беларусь». У 1925 г. выйшлі з друку два зборнікі апавяданняў «У віры жыцця» і «Пела вясна». Услед за імі — «Пад сонцам» (1926), «42 дакументы і Двое Жвіроўскіх» (1926), «На чыгунцы» (1928), «Ракавыя жаронцы» (1930, уключаны і п'есы «Віхор на балоце» і «Белыя ружы»), апавяданне «Бацькаў сын» (1932), аповесць «Голы звер» (1926), раманы «Сцежкі-дарожкі» (1928), «Вязьмо» (1932), кніжкі нарысаў «Падарожжа на новую зямлю» (1929), «Лісты ад знаёмага» (1931). Аўтар п'ес «Сымон Карызна» (1935), «Ная» (1936) і інш., а таксама кінасцэнарыя «Пачатак шчасця». У 1975 г. выдадзены зборнік выбраных апавяданняў «Пачатак шчасця», у 1989—1991 гг. выйшаў Збор твораў у 4 тамах. Выступаў і як крытык.
Пераклаў на беларускую мову раман «Цэ-мент» Ф. Гладкова (1930), «Прыгода ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» Я. Гашака (ч. 1, 1931).
Кнігі аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэма
Збор твораў у 4-т. – Мн.: Маст. літ., 1989. – 526с.

Вязьмо: раман – Мн.: Маст. літ., 2006. – 301с.

Кветка Пажоўклая: апавяданні, аповесці – Мн.: Маст. літ.. 2002. –

431с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя)

Вязьмо: раман – Л.: Худ. лит., 1978. – 320с.

Начало счастья: рассказы – Мн.: Маст. літ., 1980. – 304с. ил.

Стежки-дорожки: роман – Мн.: Беларусь, 1971. – 320с.

Літаратура аб жыцці і творчасці:


Белая, А. І. Вобраз Галілея ў рамане "Вязьмо" Міхася Зарэцкага : філолага-філасофскае прачытанне // Роднае слова. - 2011. — №7. – С.1923; № 9. — с. 17—20.

Выскварка, Т. Кадыфікаваныя і некадыфікаваныя прыметнікі-кампазіты Зарэцкага-апавядальніка // Полымя. - 2011. — № 5. —С. 121—123

Дасаева, Т. М. Пошукі героя : з вопыту беларус. прозы 20-х гадоў. - Мн. : Навука і тэхніка, 1993. - 126 с

Майсеенка, А. Ф. Творчасць Міхася Зарэцкага : станаўленне таленту- Мінск : Вышэйшая школа, 1978. - 152 с

Мушынскі М. Нескароны талент : Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага. - Мн. : Маст. літ., 1991. - 294 с.

Пятрова, Н. Я. Графічнае вылучэнне лексем у тэкстах Міхася Зарэцкага / // Роднае слова. - 2014. — № 2. — С. 37—39.



Пятрова, Н. Я. Месца лексем багна (балота) і віхор (віхура) у тэкстах Міхася Зарэцкага// Роднае слова. - 2015. — № 6. — С. 35—38.

Пятрова, Н. Я. Прыёмы лексічнага і семантычнага паўтораў у тэкстах Міхася Зарэцкага // Роднае слова. - 2015. — № 10. — С. 34—36.
: 2016 -> pismenniki
pismenniki -> Алесь Марціновіч
pismenniki -> Лойка Алег, нарадзіўся 01. 05. 1931 г у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям'і фельчара
pismenniki -> Уладзімір Ягоўдзік
pismenniki -> Кандрат Крапіва
pismenniki -> Алаіза Пашкевіч. Цётка Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) нарадзілася 15 ліпеня 1876 го­да
pismenniki -> Салтукт Алег Уладзіміравіч
pismenniki -> Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы
pismenniki -> Павел Місько Місько Павел
pismenniki -> Анатоль Астрэйка Астрэйка Анатоль
pismenniki -> Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя І падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947-га жыве ў Мінску




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка