Мікалай Мікалаевіч Пінігін



Дата канвертавання17.06.2016
Памер8.96 Kb.


Мікалай Мікалаевіч Пінігін. Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага
тэатра імя Янкі Купалы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў г. Ізюм ва Ўкраіне.У 1979 годзе скончыў режысёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў рэжысёрам на беларускім тэлебачанні, артыстам Рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага, стажыраваўся ў якасці рэжысёра ў Маскоўскім Малым тэатры.
З 1985 года – рэжысёр Нацянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і выкладчык кафедры «Майстэрства акцёра і рэжысуры» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1995 годзе праходзіў стажыроўку «Courant Fest» у Парыжы па запрашэнні Міністэрства замежных спраў Францыі. З 1998 па 2010 гг. – рэжысёр Вялікага драматычнага тэатра ім. Г. А. Таўстаногава (Санкт-Пецярбург).
Мікалай Пінігін паставіў больш за 50 спектакляў. З’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (за спектакль «Тутэйшыя» Я. Купалы, 1992), тэатральнай прэміі БСТД імя Е. Міровіча ў намінацыі «За лепшую рэжысуру» (спектакль «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча, 1994, 1999). У 1994 годзе рэжысёр быў прызнаны «Чалавекам года Беларусі» ў намінацыі «Сцэна». Дыпламант міжнародных фестываляў у Кракаве (Польшча), Маскве (Расія), Харкаве (Украіна), Браціславе (Славакія), Таліне (Эстонія), Вільнюсе (Літва).

: download files
download files -> Намеснік міністра культуры рб в.І. Кураш
download files -> Трафімчык Анатоль Віктаравіч
download files -> Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт
download files -> Прапанова ў план мерапрыемстваў ХVIІI міжнароднай спецыялізаванай выставы «смі ў Беларусі»
download files -> Скорабагатаў Віктар Іванавіч
download files -> Праграма ХІV міжнароднага фестываля арт-перформанса «navinki-2012» Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) 1 верасня
download files -> Конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Рас і і, Малдовы, Грузіі
download files -> «Белзнешэканамбанк» удакладняе №127-128
download files -> Аляксандр Фядута




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка