Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь беларускі дзяржаўны універсітэт



Дата канвертавання15.05.2016
Памер96.76 Kb.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ


Зацверджана


Вучэбна-метадычным аб’яднаннем

вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

18 студзеня 2006 г.

Рэгістрацыйны № ТД-ДГ.015/тып
БЕЛАРУСКАЯ

ПАЛЕАГРАФІЯ

Вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў

па спецыяльнасці 1 – 21 05 01 Беларуская філалогія

Мінск


2006

УДК


ББК

Б 46
Аўтар-складальнік:



М. Р. Прыгодзіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта

РЭЦЭНЗЕНТЫ:


кандыдат філалагічных навук Д.Д. Паўлавец, дацэнт, загадчык кафедры беларускай культуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны;

кафедра гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна (загадчык кафедры – кандыдат філалагічных навук дацэнт М. М. Аляхновіч)


Рэкамендавана:

Кафедрай гісторыі беларускай мовы БДУ 5 кастрычніка 2005 г. (пратакол №3),

Навукова-метадычным саветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта "12" кастрычніка 2005 г. (пратакол №1).

Б 46


Беларуская палеаграфія: Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1 – 21 05 01 Беларуская філалогія / Склад. М.Р. Прыгодзіч. – Мн.: РІВШ БДУ, 2006 – 8 с.

ISBN





УДК

ББК

© Прыгодзіч М.Р., 2006

©РІВШ БДУ, 2006

ISBN

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Беларуская палеаграфія — гісторыка-філалагічная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю пісьма, заканамернасці развіцця графічных форм літар, пісьмовых знакаў, шрыфтоў, а таксама помнікі старажытнага пісьменства з мэтай прачытаць іх, вызначыць аўтара, час і месца стварэння, аўтэнтычнасць тэксту і інш. Вывучэнне беларускай палеаграфіі, якая выдзелілася ў самастойную вучэбную дысцыпліну толькі ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя, адбываецца ў цеснай сувязі з такімі дысцыплінамі гістарычнага і лінгвістычнага напаўнення, як гісторыя беларускай літаратурнай мовы, беларуская дыялекталогія, гістарычная граматыка беларускай мовы, тэксталогія, археаграфія, дыпламатыка, сфрагістыка, геральдыка і інш.

Курс займае важнае месца ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў, паколькі дазваляе ацаніць гістарычна-зменлівы рух пазнання чалавекам інтэлектуальнай спадчыны шматлікіх пакаленняў, вызначыць адметнасці гісторыі беларускага пісьменства, уклад беларускіх асветнікаў у сусветную скарбніцу культуры. Веданне беларускай палеаграфіі неабходна і для практычнага засваення напісанага ў старажытнасці і ў нашы дні, для выпрацоўкі навыкаў аналізу кніжных і рукапісных тэкстаў з пункту гледжання іх упрыгажэнняў, стыляў пісьма, зменлівасці графічных знакаў і інш.

Прыкладны расклад гадзін па відах навучання:

усяго — 34 гадзіны, у тым ліку 18 гадз. лекцыйных, 10 гадз. практычных заняткаў, 6 гадз. — заняткі па кантролю за самастойнай працай студэнтаў (КСР).


УВОДЗІНЫ
Прадмет і задачы палеаграфіі. Палеаграфія як навука аб знешніх асаблівасцях рукапіснага і друкаванага тэксту. Сувязь палеаграфіі з сумежнымі гісторыка-філалагічнымі дысцыплінамі: эпіграфікай, дыпла-матыкай, нумізматыкай, сфрагістыкай, геральдыкай, крыптаграфіяй, філі-граналогіяй, дысцыплінамі цыклу гісторыі мовы.

Падзел палеаграфіі ў залежнасці ад алфавіта і мовы на грэчаскую, лацінскую, арабскую, армянскую, славянскую і інш.

Славянская палеаграфія (глагалічная і кірылаўская) як навука, што вывучае старажытныя тэксты балгар, сербаў, рускіх, беларусаў, украінцаў і інш.

Беларуская палеаграфія як асобная гісторыка-філалагічная дысцыпліна.


Палеаграфічныя даследаванні ў Еўропе

і ва ўсходніх славян
Узнікненне палеаграфіі як навукі. Бернард Манфакон і яго "Грэчаская палеаграфія" (Парыж, 1708).

Першыя палеаграфічныя даследаванні ў Расіі. Палеаграфічны аналіз памора Андрэя Дзянісава ("Паморскія адказы" ΧVIII ст.).

Прыватныя вотчынныя архівы XVII   XVIII cт., палеаграфічныя заўвагі і каментарыі ў працах А. Аленіна, М. Ламаносава, М. Новікава, В. Тацішчава. Ліст А. Аленіна графу А. Мусіну-Пушкіну пра надпіс на Тмутараканскім камені (знойдзены ў 1792 г.). Палеаграфічныя даследаванні М. Карамзіна, Е. Ермалаева, Я. Балхавіцінава, П. Строева, К. Калайдовіча, М. Пагодзіна і інш.

Руская палеаграфія XIX — пачатку ХХ ст. Палеаграфічныя апісанні і выданне старажытных рукапісаў усходніх славян Ф. Буслаевым, І. Сахаравым, К. Трамоніным, І. Сразнеўскім і інш. Роля Пецярбургскага археалагічнага інстытута (адкрыты ў 1877 г.) у развіцці крыніцазнаўства і дапаможных гістарычных дысцыплін, у тым ліку і палеаграфіі.

Першыя абагульняючыя працы па ўсходнеславянскай палеаграфіі (І. Сахараў, І. Сразнеўскі, Д. Празароўскі, М. Ціханраваў, А. Сабалеўскі, І. Шляпкін і інш.).
Беларуская палеаграфія
Дзейнасць Віленскай (1842, 1864) і Кіеўскай (1843) археаграфічных камісій як зыходная база для палеаграфічных даследаванняў беларускіх і ўкраінскіх помнікаў пісьменства.

Палеаграфічнае апісанне і выданне помнікаў старабеларускага пісьменства ΧIV — XVII ст. І. Даніловічам, І. Грыгаровічам, М. Доўнар-Запольскім, А. Сапуновым і інш.

Я. Карскі як беларускі і славянскі палеограф. "Славянская кірылаўская палеаграфія" (1897; другое выд. 1928) Я. Карскага і яе месца ў беларускай палеаграфіі.

Палеміка ў беларускім друку пачатку ХХ ст. адносна дзвюх графічных сістэм, якія існавалі на той час на Беларусі. Роля Б. Тарашкевіча ў станаўленні беларускага пісьменства і беларускай палеаграфіі ў прыватнасці.

Палеаграфічныя і крыніцазнаўчыя даследаванні беларускіх лінгвістаў і гісторыкаў ХХ стагоддзя (А. Антановіч, У. Анічэнка, А. Булыка, Дз. Даўгяла, Н. Вайтовіч, А. Жураўскі, У. Свяжынскі, М. Улашчык, Г. Харашкевіч і інш.).

Беларуская палеаграфія ў другой палове ХХ — пачатку ХХI ст.

Станаўленне беларускай палеаграфіі як вучэбнай дысцыпліны (1995 г., філалагічны факультэт БДУ); палеаграфічныя даследаванні І. Гапоненка, І. Клімава, В. Несцяровіча, М. Прыгодзіча, гісторыка-юрыдычныя публікацыі Я. Юхо, А. Вішнеўскага, У. Свяжынскага і інш.

Вузаўскія падручнікі і дапаможнікі, у якіх у той ці іншай меры закраналіся праблемы беларускай палеаграфіі (Ф. Янкоўскі. Гістарычная граматыка беларускай мовы. Мн., 1983; А. Игнатенко, Н. Можейко. Древнерусский язык. Мн., 1978).


Славянскае пісьмо
Гісторыя ўзнікнення першай славянскай азбукі. Глаголіца як місіянерская азбука Канстанціна (Кірылы) Філосафа. Глаголіца і кірыліца, іх асаблівасці і змяненні ў гісторыі развіцця літаратурных моў славян.

Роля стараславянскай (царкоўнаславянскай) мовы ў фарміраванні графіка-арфаграфічных традыцый ва ўсходнеславянскіх мовах. Другі паўднёваславянскі ўплыў, яго адбіццё ў графіцы і арфаграфіі ўсходне-славянскіх помнікаў пісьменства.

Рэфарматарская дзейнасць у галіне ўсходнеславянскай графікі Фр. Скарыны і І. Капіевіча, станаўленне "грамадзянскага" алфавіта.

Кірыліца і лацініца ў гісторыі беларускага пісьменства. Беларуская мова арабскімі літарамі. Кітабы як моўна-графічны фенамен у гісторыі беларускай мовы.

Узнікненне і замацаванне ў беларускай графіцы літар і графічных знакаў ў, дз, дж, ' (апостраф); гісторыя графемы, што абазначала гук г (выбуховы).

Роля першых беларускіх выдавецтваў і газет "Наша доля" і "Наша ніва" ў станаўленні нацыянальнай графіка-арфаграфічнай сістэмы.



Матэрыялы і прылады пісьма
Матэрыялы пісьма: папірус, пергамент, папера. Асноўныя матэрыялы пісьма ў славян (папера, пергамент). Тэхналогія вырабу пергамента. Першыя папяровы "млыны" ("мельніцы") на тэрыторыі Беларусі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.

Берасцяныя граматы. Надпісы на прадметах матэрыяльный культуры.

Асаблівасці прыгатавання і састаў чарніла ад старажытных пісцоў (расліннае чарніла, кінавар, сурык, пурпур, золата, серабро) да нашых дзён.

Прылады пісьма старажытных пісцоў і перапісчыкаў. Сучасныя прылады пісьма.

Працэс пісьма. Сістэма разліноўкі ліста паперы, памер старонак, пераплёт кніг і рукапісаў, разнавіднасці фігур ціснення на пераплётах, засцежкі. Абклад кніг і рукапісаў.
Асаблівасці старажытнага пісьма
Дэкаратыўнае пісьмо. Вязь, руская вязь, час яе ўзнікнення і адметныя рысы.

Арнамент і яго віды. Усходнеславянскія разнавіднасці кніжнага арнаменту. Палеаграфічны аналіз мініяцюр. Застаўкі, канцоўкі, віньеткі як віды кніжнага арнаменту ў рукапісных і друкаваных помніках старабеларускага пісьменства.

Вадзяныя знакі і іх паходжанне. Вадзяныя знакі (філіграні) ў якасці палеаграфічный прыметы. Работа М. Ліхачова аб вадзяных знаках на паперы.

Стылі пісьма (почырку): устаў, паўустаў, скорапіс. Мэты і тэхнічныя прыёмы скорапісу. Асаблівасці беларускага скорапісу ў параўнанні з маскоўскім.

Элементы старажытных кніжных упрыгажэнняў у практыцы сучаснага кнігавыдання.

Дапаможнікі па вывучэнню скорапісу. Сучасныя "Пропісі" і старажытныя настаўленні па пісьму.

Тайнапіс. Мэты і асаблівасці тайнапісу. Віды сістэм тайнапісу.

Летазлічэнне. Сістэма летазлічэння ў славян, перавод і зверка дат. Суадносіны літар і лічбаў у глаголіцы і кірыліцы.



Палеаграфічныя асаблівасці старадрукаў
Кнігавыдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, І. Фёдарава. Францыск Скарына як рэфарматар кнігавыдавецкай справы. Шрыфт выданняў Ф. Скарыны, асаблівасці гравюр, буквіц і ініцыялаў беларускага першадрукара. Роля і месца Ф. Скарыны ў пашырэнні кнігадрукавання ва ўсходніх славян. Асноўныя цэнтры кніжнай культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім. Віленская друкарня братоў Мамонічаў як адзін з галоўных кнігавыдавецкіх цэнтраў на Беларусі. Палеаграфічныя асаблі-васці "Статута ВКЛ 1588 г." і іншых выданняў братоў Мамонічаў.

Палеаграфічныя асаблівасці асобных выданняў старабеларускага перыяду ("Апокрысіс" Хр. Філалета, "Евангелле вучыцельнае" Каліста і інш.).


Палеаграфічнае апісанне кніг і рукапісаў
Мэты і патрабаванні да апісанняў рукапісаў і кніг. Структура палеаграфічнага артыкула ў бібліяграфічных апісаннях кніг і старажытных рукапісаў. "Кніга Беларусі" як узор палеаграфічнага апісання старажытных кніг і рукапісаў.
Асноўная літаратура
Булыка А. М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. Мн., 1970.

Жуковская Л. П. Текстология и язык древнейших славянских памятников. М., 1976.

Карский Е. Ф. Славянская кирилловская палеография. М., 1979.

Леонтьева Г.А. Палеография. Хронология. Археография. Геральдика. М., 2000.

Лёвочкин И. В. Основы русской палеографии. М., 2003.

Павленко Н. А. История письма. Мн., 1987.

Рейсер С. А. Палеография и текстология. М., 1970.

Тихомиров М. Н., Муравьев А. В. Русская палеография. М., 1966.

Улащик Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973.

Черепнин Л. В. Русская палеография. М., 1956.

Щепкин В. Н. Русская палеография. М., 1999.
Дадатковая літаратура
Антонович А. К. Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система. Вільнюс, 1968.

Александрыя // Укл. У. В. Анічэнка. Мн., 1962.

Батвіннік М. Азбука на ўсе часы. Мн., 2003.

Вайтовіч Н. Т. Баркалабаўскі летапіс. Мн., 1977.

Гравюры Францыска Скарыны / Укл. Л. Ц. Баразна. Мн., 1990.

Друцк летапісны. Друцкае евангелле. Мн., 2001.

Игнатенко А. П., Можейко Н.С. Древнерусский язык. Мн., 1988.

Клышка А. К. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга. Мн., 1983.

Куль-Сяльверстава С.Я. Беларуская палеаграфія. Гродна, 1996.

Медынцева А. А. Грамотность в Древней Руси. По памятникам эпиграфии Х — первой половины ХIII века. М., 2000.

Немировский Е. Л. Путешествие к истокам русского книгопечатания. М., 1991.

Несцяровіч В. І. Старажытныя рукапісы беларускіх татар. Графіка. Транслітарацыя. Агульная характарыстыка мовы. Фразеалогія. Віцебск, 2003.

Нікалаеў М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў Х —XVIII ст. Мн., 1993.

Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Фр. Скарыны / Укл. У. Г. Кароткі. Мн., 1991.

Прыгодзіч М. Р. "Азъ глаголю вамъ…": З гісторыі літар // Роднае слова, 2003, №№ 1 — 12; 2004, №№ 1   2.

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989.

Тураў. Тураўскае евангелле. Мн., 2004.

Черепнин Л. В. Новгородские берестяные грамоты как исторический источник. М., 1969.

Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра ХVІ – ХVІІ стагоддзяў. Мн., 1984.

Янин В. Л. Я послал тебе бересту… М., 1999.

Яскевіч А. А. Старабеларускія граматыкі. Мн., 1996.

Вучэбнае выданне



БЕЛАРУСКАЯ ПАЛЕАГРАФІЯ



Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў

па спецыяльнасці 1 – 21 05 01 Беларуская філалогія

Аўтар-складальнік:


ПРЫГОДЗІЧ Мікалай Рыгоравіч

Адказны за выпуск М.Р. Прыгодзіч

Камп’ютэрная вёрстка Г.У. Бобель

Падпісана да друку 12.02.2006. Фармат 60х84/16. Папера афсетная.

Друк афсетны. Ум. друк. арк. 0,5. Ул.-выд. арк. 0,4. Ттыраж 100 экз. Заказ

Выдавец і паліграфічнае выкананне

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”



ЛВ № 02330/0133359 ад 29.06.2004 г.

220001, г. Мінск, вул. Маскоўская, 15.
Каталог: bitstream -> 123456789 -> 651
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал