Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “беларускі дзяржаўны універсітэт”



старонка4/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.87 Mb.
1   2   3   4   5

Падводзячы вынікі трэба адзначыць, што аб’ектыўна камасацыя стала прагрэсіўнай з’явай, уяўляла сабою прадаўжэнне сталыпінскай аграрнай рэформы, вылілася паўсюдна ў насаджэнне фермерскіх гаспадарак, спрыяла больш прадукцыйным формам арганізацыі працы, паляпшэнню якасці апрацоўкі зямлі, павышэнню яе вытворчасці і яе інтэнсіфікацыі, змяншала колькасць неабходных для апрацоўкі асабістага надзела працадзён сялянства Палескага ваяводства, садзейнічала хутчэйшаму развіццю капіталізма ў сельскай гаспадарцы Палескага ваяводства. На некаторы час камасацыя дала аддушыну ў сацыяльнай напружанасці ў вёсцы.

Сервітуты былі з аднаго боку перажыткам з часоў паншчыны і феадалізму, з другога - жыццёванеабходнай для мясцовых сялян рэччу - яны давалі ім магчымасць свабодна трымаць на выганах, пашах большую колькасць сельскагаспадарчай жывёлы, а на вадаёмах - вялікую колькасць хатняй птушкі, лавіць рыбу, а таксама такі неабходны лес для пабудовы хаты і іншых неабходных сельскагаспадарчых пабудоў, нарыхтоўкі дроў, магчымасць бесперашкодна збіраць ягады, грыбы, мох. У цэлым сялянства выступала рэзка супраць ліквідацыі сервітутаў, бо пры гэтым страчвала значна больш, чым атрымоўвала кампенсацыі ўзамен. Таму ліквідацыя кожнага сервітута праходзіла з вялікімі цяжкасцямі.

Барацьба сялян Палескага ваяводства супраць сваіх памешчыкаў супраць ліквідацыі сервітутаў і за выдзяленне ім большай колькасці і лепшай якасці ворнай зямлі актыўна і эфектыўна выкарыстоўвалася і падтрымлівалася мясцовымі ячэйкамі КПЗБ і іншымі леварадыкальнымі элементамі, што вызывала ў вачах мясцовых сялян недавер да прадстаўнікоў польскіх уладаў і перашкаджала паспяховаму правядзенню на тэрыторыі Палескага ваяводства ў 1921-1939 гг. аграрнай рэформы.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Аграрная рэформа ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. была жыццёванеабходнай, бо ў выніку першай сусветнай і савецка-польскай войн эканоміка краю прыйшла ў поўны заняпад: скараціліся пасяўныя плошчы і колькасць рабочай жывёлы, значна скарацілася колькасць насельніцтва.

Асноўнымі складаючымі мерапрыемствамі аграрнай рэформы былі насаджэнне асадніцтва, правядзенне парцэляцыі, камасацыя сельскай гаспадаркі, ліквідацыя сервітутаў, а таксама правядзенне меліярацыі.

Польскі ўрад праводзіў палітыку насаджэння асадніцтва з мэтай каланізаваць тэрыторыю Палескага ваяводства, пашырыць тут уплыў польскага каланізацыйнага элементу. Палескаму ваяводству адводзілася асобае месца ў планах польскіх улад у сувязі з слабай нацыянальнай самасвядомасцю мясцовага насельніцтва, а таксама памежным становішчам ваяводства. Усяго за 1921-1939 гг. на тэрыторыі ваяводства расселена каля 1150 асаднікаў, якія атрымалі землі, што ў выніку першай сусветнай і савецка-польскай войн засталіся без гаспадара. Асаднікі павінны былі стварыць тут надзейную прадуктовую базу, а таксама выкарыстоўваліся для барацьбы з мясцовымі леварадыкальнымі элементамі і выконвалі некаторыя функцыі памежнікаў.

У выніку парцэляцыі - продажу зямлі малымі надзеламі - парцэламі, каля 2/3 распарцэляванай зямлі трапіла ў рукі асаднікаў і памешчыкаў. Мясцовае сялянства ў выніку праведзенай парцэляцыі зямлі амаль не атрымала - у першую чаргу з-за яе высокага кошту.

Дзеля ліквідацыі церазпалосіцы польскімі ўладамі праводзілася камасацыя сялянскай гаспадаркі - аб`яднанне раскіданых надзелаў селяніна ў адзін і перанясенне туды хаты (стварэнне хутара). Было створана 118 480 хутароў на зямлі памерам 986 299 га. Камасацыя спрыла паляпшэнню якасці апрацоўкі зямлі, змяншала колькасць працадзён, неабходных для яе апрацоўкі, але паспяховаму правядзенню камасацыі перашкаджала непрадуманая да канца палітыка польскіх улад, а таксама дзейнасць леварадыкальных элементаў.

Вельмі востра стаяла пытанне аб ліквідацыі сервітутаў - сумеснага карыстання сялян і памешчыкаў - з аднаго боку сервітуты былі перажыткам прыгону, з другога боку дазвалялі сялянам трымаць неабходную рабочую жывёлу. У выніку ліквідацыі каля 75% сервітутных зямель перайшло ваўласнасць асаднікаў і памешчыкаў. Дзяржава кампенсавала сялянам ліквідацыю сервітутаў, але сяляне выступалі пераважна за захаванне сервітута, бо пры яго ліквідацыі гублялі больш, чым атрымоўвалі ўзамен. Састаўной часткай аграрнай рэформы стала таксама меліярацыя, бо 40% тэрыторыі Палескага ваяводства было забагнена, што перашкаджала паспяховаму вядзенню тут сельскай гаспадаркі.

Аграрная рэформа садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, расчышчала шлях для больш хуткага развіцця капіталізму ў вёсцы. Сельская гаспадарка Палескага ваяводства дасягнула даваеннага ўзроўню развіцця. Паказчыкі прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі ў 30-я гады значна выраслі і дасягнулі ўзроўня перадавых краін свету: Францыі і ЗША, а ў некаторых паказчыках нават пераўзыйшлі іх, павялічылася таксама колькасць сельскагаспадарчай жывёлы.

Нягледзячы на тое, што аграрная рэформа ў некаторай ступені прыпыняла працэс драблення сялянскіх гаспадарак, іх дэцэнтралізацыя працягвалася. Калі ў 1921 г. у Палескім ваяводстве налічвалася 55,8 тысяч гаспадарак плошчай да 5 га (47, 9% усіх гаспадарак), то ў 1932 г. іх было 117,9 тысяч (55,4%). У той жа час колькасць гаспадарак плошчай у 5-20 га ўзрасла з 56,1 тысячы да 86,9 тысяч (на 55%) пры росце агульнай колькасці гаспадарак на 79%.



Рэформа не была праведзена да канца і таму не змагла вырашыць аграрнага пытання ні ў Польшчы, ні ў Заходняй Беларусі, ні ў Палескім ваяводстве. У выніку дэмаграфічных працэсаў (перанаселенасць вёскі), застою ў прамысловасці, беспрацоўя ў вёсцы і горадзе ўзрастала колькасць дробных гаспадарак і сялянскай беднаты. Сацыяльная напружанасць у вёсцы Палескага ваяводства захоўвалася.
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС


  1. Багданскі, Я., Бабровіч, Л. Аб клясавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы БСРГ / Я. Багданскі. // - Мн.: Беларуская Акадэмія Навук, 1932. - 72 с.;

  2. Баравы, М. Па крывавых слядох / М. Баравы. // - Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1927. - 68 с.;

  3. Барысюк, Ю. Навасёлкаўскае ўзброеннае выступленне сялян 1933 г. / Ю. Барысюк. // Загароддзе-3. Матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Палессе ў ХХ стагоддзе”, 1-4 чэрвеня 2000 г., Беласток. - Мн.: Тэхналогія, 2001. - С. 176-178;

  4. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў / А.П. Вайтовіч, А.М. Данілаў, А.І. Падлужны [і інш.]; пад агульнай рэдакцыяй І. П. Хаўратовіча. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2000. - 432 с.;

  5. Беларуская сялянска-работніцкая грамада - Мн.: Белдзяржвыдавецтва, 1928. - 55 с.;

  6. Белорусская ССР. Брестская область / Подготовил Н.А. Александров. - Мн.: Беларусь, 1987. - 207 с.;

  7. Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР: Документы и материалы. В 2 т. - Т. 1. 1921-1929 / В.И. Жигалов (сост.) [и др.]. - Мн.: Государственное издательство БССР, 1962. - 620 с.;

  8. Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР: Документы и материалы. В 2 т. - Т. 2. 1929-1939 / И.П. Ховратович (сост.) [и др.]. - Мн.: Беларусь, 1972. - 560 с.;

  9. Бяроза, А. “Расейска-польскі баль” і беларускае пахмелле / А. Бяроза. // - Мн.: Адраджэнне, 1993. - 14 с.;

  10. Василевская, Е. “Восточная политика” Юзефа Пилсудского (1919-1921 гг.) / Е. Василевская. // Юзаф Пілсудскі ў гісторыі Польшчы і Беларусі. Матэрыялы міжнароднага беларуска-польскага навуковага семінара 5-6 красавіка 2002 г. - Мн.: БДУ, 2002. - С. 47-51;

  11. Василючек, М.В. В семье единой / М.В. Василючек. // - Мн.: Вышэйшая школа, 1977. - 112 с.;

  12. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік / А.Ф. Вішнеўскі. // - Мн.: Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, 2003. - 319 с.;

  13. Вонсовский, Б., Рудомино, Г. Куда Пилсудский ведёт Польшу / Б. Вонсовский. // - Мн.: Белорусское государственное издательство, 1927. - 104 с.;

  14. Воссоединение белорусского народа в едином белорусском советском государстве. Материал для пропагандистов и докладчиков. - Мн.: Государственное издательство БССР, 1949. - 31 с.;

  15. Гак, Л. Аграрная палітыка польскай буржуазіі ў Заходняй Беларусі / Л. Гак. // - Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Партмассектар, 1933. - 95 с.;

  16. Гак, Л., Майзель, Ю. 13 год вызвалення БССР ад белапалякаў / Л. Гак. // - Мн.: Партыйнае выдавецтва, 1933. - 80 с.;

  17. Гецевич, А.К. Деятельность польских политических партий и организаций в Западной Белоруссии: историография проблемы / А.К. Гецевич. // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 1. Гісторыя. Філалогія. - 2006. - № 1. - С. 15-20;

  18. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. ХIХ-ХХ стагоддзі: Курс лекцый / Пад рэд. П.І. Брыгадзіна, У.Ф. Ладысева, П.І. Зялінскага [і інш.]. - Мн.: РІВШ БДУ, 2002. - 656 с.;

  19. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917-1945 гг. / А. Вабішчэвіч, Н. Васілеўская, І. Ігнаценка [і інш.]; пад рэдакцыяй М.П. Касцюка. - Мн.: Экаперспектыва, 2006. - 613 с.;

  20. Глинская, Т.Ю. КПЗБ – руководитель освободительной борьбы трудящихся Западной Белоруссии 1924-1928 гг. / Т.Ю. Глинская. // - Мн.: Беларусь, 1965. - 200 с.;

  21. Гольдштейн, И.И. Аграрные отношения в бывшей Польше, Западной Украине и Западной Белоруссии / И.И. Гольдштейн. // - М.: Государственное социально-экономическое издательство, 1940. - 296 с.;

  22. Горбунов, Т. Освобождённая Западная Белоруссия / Т. Горбунов. // - М.: Государственное издательство политической литературы, 1940. - 40 с.;

  23. Гросфельд, Л. Государство досентябрьской Польши на службе монополий / Л. Гросфельд. // - М.: Издательство иностранной литературы, 1954. - 304 с.;

  24. Гросфельд, Л. Экономический кризис 1929-1933 гг. в Польше / Л. Гросфельд. // - М.: Издательство иностранной литературы, 1953. - 128 с.;

  25. Грузицкий, Ю.Л. Экономическая история Беларуси и зарубежных стран / Ю.Л. Грузицкий. // - Мн.: Экоперспектива, 1996. - 104 с.;

  26. Грэсь, С.М. Аграрнае пытанне ў праграме асноўных польскіх палітычных партый у 1921-1939 гг. / С.М. Грэсь. // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 1. Гісторыя. Філалогія. - 2005. - № 4. - С. 6-11;

  27. Грэсь, С.М. Аграрная палітыка польскай санацыі ў 2-ой палове 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / С.М. Грэсь. // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 1. Гісторыя. Філалогія. - 2004. - № 3. - С. 15-19;

  28. Грэсь, С.М. Вынікі аграрных пераўтварэнняў і іх уплыў на стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. / С.М. Грэсь. // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 1. Гісторыя. Філалогія. - 2004. - № 4. - С. 15-19;

  29. Грэсь, С.М. Насаджэнне асадніцтва на землях Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. / С.М. Грэсь. // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі, супярэчнасці, перспектывы развіцця. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі 3-4 мая 2002 г., г. Гродна. У 4 ч. Ч. 4. - Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2003. - С. 252-257, 309-310;

  30. Грэсь, С.М. Палітыка Польшы ў аграрным пытанні ў Заходняй Беларусі / С.М. Грэсь. // Рыжскі мірны дагавор 1921 г. і лёсы народаў Усходняй Еўропы: Матэрыялы міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі. Мінск, 16-17 сакавіка 2001 г. - Мн.: БДУ, 2001. - C. 137-142;

  31. Грэсь, С.М. Сялянскі рух у Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд (1921-1939 гг.) / С.М. Грэсь. // Гісторыя Беларусі: новае ў выкладанні. Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю БДПУ імя М. Танка. Мінск, 25 кастрычніка 2002 г. - Выпуск 2. - Мн.: БДПУ, 2002. - С. 125-128;

  32. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (ДАБВ) - Ф. 1. - Воп. 9. - Спр. 1352. Донесение Косов-Полесского поветового старосты о бунте крестьян деревни Ольшаница Коссовской гмины;

  33. ДАБВ - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 1. Полесское окружное земельное управление Министерства сельскохозяйственных реформ;

  34. ДАБВ - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 4. Циркуляры Главного земельного управления и Министерства земельных реформ о наделении военных осадников землёй, о проведении парцелляции земельных и лесных участков, о выдаче ссуд на проведение землеустройства, об организации учёта состояния крестьянских хозяйств и по другим организационным вопросам;

  35. ДАБВ - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 6. Заявления военных осадников о выдаче ссуды;

  36. ДАБВ - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 22. Заявления граждан деревни Головчица гмины Антопольской о выдаче ссуды и наделении землёй;

  37. ДАБВ. - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 41. Служебный дневник Гавенцкого Адама;

  38. ДАБВ. - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 77. Заявления военных осадников о выдаче ссуд;

  39. ДАБВ. - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 99. Списки землеустроителей и переписка с поветовыми земельными управлениями о правилах приёма студентов на практику и о проведении хуторизации земли;

  40. ДАБВ. - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 114. Перечень объектов определенных окружным комиссариатом для проведения парцелляции в Лунинце;

  41. ДАБВ. - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 127. Дело о выдаче ссуды военному осаднику Бальцеру Анджею;

  42. ДАБВ. - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 135. Протокол воеводской рады 24 января 1930 г.;

  43. ДАБВ. - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 158. Дело о наделении землёй военного осадника Ласковича Исидора 1930 г. имение Вороцевичи гмина Яновская повет Дрогичинский;

  44. ДАБВ. - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 263. Личное дело студента 3 курса дорожно-строительной школы Бугневского Тадеуша;

  45. ДАБВ. - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 271. Личное дело инженера-землемера Гавенцкого Адама;

  46. ДАБВ. - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 1138. Переписка с землеустроителями об оплате за проведение хуторизации;

  47. ДАБВ. - Ф. 60. - Воп. 1. - Спр. 1152. Сведения о количестве земельных наделов по поветам, подлежащим хуторизации;

  48. Егоров, Г. Западная Белоруссия / Г. Егоров. // - М.: Государственное издательство политической литературы, 1939. - 40 с.;

  49. Западная Белоруссия (Статистический справочник) - Мн.: Издание Госплана при СНК БССР, Управление народного хозяйственного учёта БССР, 1939. - 144 с.;

  50. Западная Украина и Западная Белоруссия - М.: Наркомпрос РСФСР, Научно-исследовательский институт библиотековедения и рекомендательной библиографии, 1939. - 6 с.;

  51. Здановіч, У.В. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Валовельскай гміны ў 1921-1939 гг. / У.В. Здановіч. // Берасцейскі хранограф: зборнік навуковых прац. - Выпуск 4. - Брэст: Академия, 2004. - С. 60-63;

  52. Зялінскі, П.І. Аграрная рэформа ў Заходняй Беларусі (1919-1939 гг.) / П.І. Зялінскі. // Праблемы ўз`яднання Заходняй Беларусі з БССР: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі 17-18 верасня 1999 года, Мінск. - Мн.: БДУ, 2000. - C. 24-30;

  53. Зялінскі, П.І. Аграрная рэформа ў Заходняй Беларусі (1919-1939 гг.) / П.І. Зялінскі. // ХХ стагоддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў. Матэрыялы беларуска-польскай навуковай канферэнцыі 20-21 лістапада 2000 г. - Мінск-Варшава: БДУ, 2001. - С. 170-176;

  54. Інтэрпеляцыі беларускіх паслоў у польскі Сойм 1922-1926 гг. Зборнік дакумантаў аб панскіх гвалтах, катаваннях і зьдзеках над сялянамі і рабочымі ў Заходняй Беларусі. - Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1927. - 497 с.;

  55. Казлоўскі, П.Р., Панюціч, В.П. Аграрныя рэформы / П.Р. Казлоўскі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. - Мн.: Беларуская эцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1993-2003. - Т. 1, Мн., 1993. - С. 41;

  56. Калесніковіч, Т.А. Памешчыцкая гаспадарка на тэрыторыі Камянецкага раёна ў міжваенны перыяд (1921-1939) / Т.А. Калесніковіч. // Моладзь Берасцейшчыны: Зборнік навуковых прац. - Брэст: Академия, 2006. - С. 94-99;

  57. Клейн, Б.С. За дело правое: Борьба КПЗБ с буржуазным террором (1920-1938 гг.) / Б.С. Клейн. // - Мн.: Беларусь, 1981. - 175 с.;

  58. Кон, Ф.Я. Западная Белоруссия – колония панской Польши (к процессу над белорусской громадой) / Ф.Я. Кон. // - М.: Издательство ЦК МОПР СССР, 1928. - 38 с.;

  59. Коўкель, І.І. Эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921-1939 гг.) / І.І. Коўкель. // Праблемы ўз`яднання Заходняй Беларусі з БССР: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі 17-18 верасня 1999 года, Мінск. - Мн.: БДУ, 2000. - С. 16-24;

  60. Кухарев, Б.Е. Сельское хозяйство Западной Белоруссии (1919-1939 гг.) / Б.Е. Кухарев. // - Мн.: Вышэйшая школа, 1975. - 112 с.;

  61. Лазіцкая, К. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Століншчыны пад уладай Польшчы / К. Лазіцкая. // Назаўсёды разам: гісторыя нацыянальна-дзяржаўнага станаўлення Беларусі - да 65-годдзя ўз`яднання Заходняй Беларусі з БССР. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. - С. 160-164;

  62. Лекаш, Б. Польша без маски / Б. Лекаш. // - Москва-Ленинград: Прибой, 1928. - 147 с.;

  63. Лочмель, И.Ф. Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов / И.Ф. Лочмель. // - М.: Воениздат, 1940. - 164 с.;

  64. Лыч, Г.М. Трагедыя беларускага сялянства / Г.М. Лыч. // - Мн.: Мінскі інстытут кіравання, 2003. - 269 с.;

  65. Мацко, А.Н. Борьба трудящихся Польши и Западной Белоруссии против гнёта буржуазии и помещиков (1918-1939 гг.) / А.Н. Мацко. // - Мн.: Беларусь, 1972. - 336 с.;

  66. Милевский, Я.Е. К вопросу о состоянии исследования северо-восточных окраинных земель Второй Польской республики (Западная Белоруссия) / Милевский Я.Е. // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь / Рэдкалегія: М.П. Касцюк і інш. У 2 ч. Ч. 1. - Мн.: Універсітэцкае, 1994. - С. 187-191;

  67. Минаев, В. Западная Белоруссия и Западная Украина под гнётом панской Польши / В. Минаев. // - М.: Воениздат, 1939. - 48 с.;

  68. Минский, Г. Под игом польских панов / Г. Минский // - М.: Социально-экономическое издательство, 1939. - 96 с.;

  69. Мірановіч, Я. Праекты інтэграцыі паўночна-ўсходніх “крэсаў” у палітычнай думцы санацыйнага лагера / Я. Мірановіч. // Юзаф Пілсудскі ў гісторыі Польшчы і Беларусі. Матэрыялы міжнароднага беларуска-польскага навуковага семінара 5-6 красавіка 2002 г., Мінск. - Мн.: БДУ, 2002. - С. 33-37;

  70. Міхнюк, У. Рыжскі мір і Беларусь / У. Міхнюк. // ХХ стагоддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў. Матэрыялы беларуска-польскай навуковай канферэнцыі 20-21 лістапада 2000 г. - Мінск-Варшава: БДУ, 2001. - С. 137-146;

  71. Нарысы гісторыі Беларусі: y 2 ч. Ч. 2. / І.М. Ігнаценка, У.І. Вышынскі [і інш.], пад рэдакцыяй М.П. Касцюка. / - Мн.: Беларусь, 1995. - 560 с.;

  72. Нечухрын, А.М., Васюк, Г.У., Ганчароў, М. М., Караў, Д.У., Коўкель, І.І., Кручкоўскі, Т.Т., Фёдараў, І. А. Этнасацыяльныя і палітычныя працэсы ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. / А.М. Нечухрын. // Этнасацыяльныя і культурныя працэсы ў Заходнім рэгіёне Беларусі; гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі 5-6 снежня 1997 г., Гродна, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы. - Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 1998. - С. 74-88;

  73. Освобождение Западной Украины и Западной Белоруссии // Новая экономика, 2005, № 3-4. - С. 93-100;

  74. Павлов, Я.С. «Болевые точки» истории Беларуси (из научного наследования) / Я.С. Павлов. // - Мн.: АРТИ-ФЕКС, 1997. - 252 с.;

  75. Пад польскім арлом - Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1929. - 23 с.;

  76. Палескае ваяводства / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. - Мн.: Беларуская эцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1993-2003. - Т. 5, Мн., 1999. - С. 384;

  77. Палітычныя партыі Беларусі: Дапаможнік для вывучаючых гісторыю Беларусі. Гістарычныя сшыткі. Сшытак другі. - Мн.: Згода, 1994. - 262 с.;

  78. Палуян, У.А. Асаднікі / У.А. Палуян. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. - Мн.: Беларуская эцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1993-2003. - Т. 1, Мн., 1993. - С. 202;

  79. Память: Историко-документальная хроника Берёзовского района / Под общей редакцией И.П. Шамякина. - Мн.: БелСЭ имени Петруся Бровки, 1987. - 439 с.;

  80. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Брэскага раёна / Пад агульнай рэдакцыяй В.П. Рассіхіна. - Мн.: БелТА, 1998. - 571 с.;

  81. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Ганцавіцкага раёна / Пад агульнай рэдакцыяй К.К. Мохара. - Мн.: БелТА, 1999. - 474 с.;

  82. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Жабінкаўскага раёна / Уклад Р.Я. Смірнова. - Мн.: Ураджай, 1999. - 510 с.;

  83. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іванаўскага раёна / Пад агульнай рэдакцыяй В.М. Туркевіча, Л.А. Лавяльчук. - Мн.: БелТА, 2000. - 590 с.;

  84. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Івацэвіцкага раёна / Уклад М.В. Банасевіч [і інш.]. - Мн.: БелТА, 1997. - 494 с.;

  85. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна / Пад агульнай рэдакцыяй Э.Н. Гнеўка. - Мн.: Беларусь, 1995. - 718 с.;

  86. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пінскага раёна / Рэдкалегія Г.К. Кісялёв [і інш.]. - Мн.: БелТА, 2003. - 621 с.;

  87. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна / Пад агульнай рэдакцыяй І.П. Шамякіна. - Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1987. - 456 с.;

  88. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Столінскага раёна / Пад рэдакцыяй Ю.С. Юркевіча. - Мн.: БелТА, 2003. - 456 с.;

  89. Панкевіч, І. Што дала савецкая ўлада працоўным Заходніх абласцей Беларусі / І. Панкевіч. // - Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1948. - 94 с.;

  90. Панюціч, В. Сервітуты / В. Панюціч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. - Мн.: Беларуская эцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1993-2003. - Т. 6-II, Мн., 2003. - С. 292-293;

  91. Пашкович, Е.И. Роль кружков сельских домохозяек в жизни женщины Полесского воеводства (1921-1939 гг.) / Е.И. Пашкович. // Трансфармацыя культуры і грамадства Беларускага Палесся: Мінулае, сучаснасць, перспектывы. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў вышэйшых навучальных устаноў. 15-16 сакавіка 2002 г., Брэст. - Брэст: БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2003. - С. 71-74;

  92. Паўлаў, Я.С. Драматычны лёс польскіх асаднікаў / Я.С. Паўлаў. // Беларуская мінуўшчына. - 1994. - № 4. - С. 47-48;

  93. Пейган, М.А. Сяло ля Башты: гісторыя в. Сялец Бярозаўскага раёна / М.А. Пейган. // - Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. - 116 с.;

  94. Полуян, В.А. Революционно-демократическое движение в Западной Белоруссии (1927-1939 гг.) / В.А. Полуян. // - Мн.: Наука и техника, Институт истории АН БССР, 1978. - 360 с.;

  95. Полуян, В.А., Полуян, И.В. Революционное и национально-освободительное движение в Западной Белоруссии в 1920-1939 гг. / В.А. Полуян. // - Мн.: Государственное издательство БССР, 1962. - 224 с.;

  96. Полуян, И.В. Западная Белоруссия в период экономического кризиса. 1929-1933 гг. / И.В. Полуян. // - Мн.: Навука і тэхніка, 1991. - 207 с.;

  97. Польская деревня во время кризиса - М.: Международный аграрный институт, 1935. - 223 с.;

  98. Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921-1939 гг.) / А.Н. Мацко, Н.С. Орехво, Т.И. Притыцкая [и др.]. // - Мн.: Беларусь, 1966. - 404 с.;

  99. Семаковіч, М. Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа / М. Семаковіч. // - Варшава: Demart Sp. z o. o., 2005. - 312 с.;

  100. Смолярчик, А. Полесское воеводство в общественной, культурной и религиозных структурах Второй Речи Посполитой / А. Смолярчик. // Славянскія краіны ў эпоху глабалізацыі: зборнік кафедр сацыяльна-гуманітарных навук. - Выпуск 1. - Брэст: БрДТУ, 2004. - С. 103-111 ;

  101. Сорокин, А.А. Аграрный вопрос в Западной Белоруссии (1920-1939 гг.) - / А.А. Сорокин. // - Мн.: Наука и техника, 1968. - 204 с.;

  102. Сорокин, А.А. Освободительное и революционное крестьянское движение в Западной Белоруссии (1920-1939 гг.) / А.А. Сорокин. // - Мн.: Издательство БГУ имени В. И. Ленина, 1970. - 172 с.;

  103. Сталевіч, А. Заходняя Беларусь - калёнія Польшчы / А. Сталевіч. // - Мн.: Выданне ЦК МОПР у БССР, 1930. - 48 с.;

  104. Станкевіч, А. Беларусы як нацыянальная меншасць у Польшчы / А. Станкевіч. // Беларускі гістарычны часопіс. - 1995. - № 2. - С. 109-119;

  105. Томчонек, С. Полесское воеводство 1918-1939 гг. (избранные проблемы) / С. Томчонек. // Славянскія краіны ў эпоху глабалізацыі: зборнік кафедр сацыяльна-гуманітарных навук. - Выпуск 1. - Брэст: БрДТУ, 2004. - С. 99-103;

  106. Тымовский, М., Кеневич, Я., Кольцер, Е. История Польши / М. Тымовский. // - М.: Весь мир, 2004. - 524 с.;

  107. У суровыя гады падполля: Успаміны былых членаў КПЗБ - актыўных удзельнікаў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі [склад.: М.С. Арэхва і інш.] - Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1958. - 363 с.;

  108. Хаўратовіч, І. Заходняя Беларусь / І. Хаўратовіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. - Мн.: Беларуская эцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1993-2003. - Т. 3, Мн., 1996. - С. 421-425;

  109. Хаўратовіч, І. Камасацыя / І. Хаўратовіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. - Мн.: Беларуская эцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1993-2003. - Т. 4, Мн., 1997. - С. 40;

  110. Хаўратовіч, І. Парцэляцыя / І. Хаўратовіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. - Мн.: Беларуская эцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1993-2003. - Т. 5, Мн., 1999. - С. 424;

  111. Хвірысцюк, В. Палескае ваяводства ў 1920-1925 гг.: міжнацыянальныя дачыненні і палітычнае становішча / В. Хвірысцюк. // Загароддзе-2: Матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Палессе - скрыжаванне культур і часу”. 25-27 верасня 1999, Пінск. - Мн.: Тэхналогія, 2000. - С. 25-27;

  112. Ходзін, С.М. Хутарызацыя / С.М. Ходзін. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. - Мн.: Беларуская эцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1993-2003. - Т. 6-II, Мн., 2003. - С. 90-91;

  113. Холуб, Ч. История Полеского округа: краткий очерк / Ч. Холуб. // - Брест: без издательства, 1993. - 26 с.;

  114. Хрестоматия по истории БССР. 1917-1983 гг. / А.П. Игнатенко, В.Н. Сидорцов, П.З. Савочкин, А.И. Сидоренко. // - Мн.: Университетское, 1984. -453 с.;

  115. Церабунь, Г. Архіўныя крыніцы і друкаваныя выданні па гісторыі Палесся міжваеннага перыяду ў зборах Дзяржаўнага архіва / Г. Церабунь. // Загароддзе-3. Матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Палессе ў ХХ стагоддзе”, 1-4 чэрвеня 2000 г., Беласток. - Мн.: Тэхналогія, 2001. - С. 179-188;

  116. Ціхаміраў, А. Рыжскі мірны дагавор 1921 г. і лёс Беларусі / А. Ціхаміраў. // Назаўсёды разам: да 60-годдзя ўз`яднання Заходняй Беларусі з БССР. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. - С. 19-33;

  117. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый / Р.І. Ермашкевіч, Г.Ф. Шапавал, Г.П. Бушчык [і інш.]; пад агульнай рэдакцыяй В. І. Галубовіча. - Мн.: Экаперспектыва, 1993. - 288 с.;

  118. Юхо, Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. / Я.А. Юхо. // - Мн.: РІВШ БДУ, 2003. - 274 с.;

  119. Якаўлеў, Л. Заходняя Беларусь / Л. Якаўлеў. // - Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1931. - 88 с.;

  120. Bergman, A. Sprawy bialoruskie w II Rzeczypospolitej / A. Bergman. // - Warszawa: Panstwowe wydawnictwo Walkowe, 1984. - 288 s.;

  121. Chrzanowski, T. Kresy: czyli obszary teksnot / T. Chrzanowski // - Krakow: Wydawnictwo Literackie, 2001. - 237 s.;

  122. Czubinski, A. Historia Polski XX wieku / A. Czubinski. // - Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 2005. - 504 s.;

  123. Galka, B.W. Ziemianie i ich organizacje w Polsce lat 1918-1939 / B.W. Galka. // - Torun: Adam Marszalek, 1999. - 214 s.;

  124. Garlicki, A. Pierwsze lata Drugiej Rzeczypospolitej / A. Garlicki. // - Warszawa: Praza-Ksiazka-Ruch, 1989. - 80 s.;

  125. Giertych, J. O programe polityki kresowej / J. Giertych. // - Warszawa, Wydawnictwo Patria, 1932. - 145 s.;

  126. Historia chlopow polskich / pod redakcja Stefana Inglota. - Wroclaw: Wydawnictwo Uniwersytetu Wroclawskiego, 1995. - 395 s.;

  127. Kolbuszewski, J. Kresy / J. Kolbuszewski. // - Wroclaw: Dozno Slaskie, 2002. - 259 s.;

  128. Kosman, M. Historia Bialorusi / M. Kosman. // - Wroclaw-Warszawa-Krakow-Gdansk: Naklad Narodowy Imenia Ossolinskich Wydawnictwo, 1979. - 405 s.;

  129. Kresy wshodnie / Zwiazek Polskoi Akademie Kolonizacii Ziem Wshodnich - Warszawa: Polska Akademia Kolonizacii Ziem Wshodnich, 1933. - 31 s.;

  130. Kurkiewicz, M. Sprawy bialoruskie w polityce rzady Wladyslawa Grabskiego / M. Kurkiewicz. // - Warszawa: Neriton, 2005. - 131 s.;

  131. Litwin, A.M. Problem Bialorusi w oficjalnej polityce Polskiej w latach 1918-1939 / Litwin A.M. // Spoleczenstwo Bialoruskie, Litewskie i Polskie na ziemiach Polnocno-wschodnich II Rzeczypospolitej w latach 1939-1941 / Pod red. Malgorzaty Gizejewskiej, Tomasza Strzembosza. - Warszawa: Instytut studiow politycznych PAN, 1995. - S. 17-21;

  132. Lubachko, I.S. Belorussia under Soviet rule. 1917-1957 / Lubachko I.S. // - Lexington: The University press of Kentucky, 1972. - 220 p.;

  133. Ludkiewicz, Z. Wytyczne reformy agrarnej na Bialej Rusi / Z. Ludkiewicz. // - Warszawa: Wydawnictwo STRAZY KRESOWEJ, 1920. - 40 s.;

  134. Malaziamielnik. Ci maje byc u Polscy prawiedzienna ziamielnaja reforma / Malaziamielnik. // - Wilna: Bielaruska Drukarnja Imia Francisca Skaryny, 1926. - 12 s.;

  135. Oledzki, K. Kresy Wshodnie a Polska / K. Oledzki. // - Warszawa: Druk R. Szrajbera Tamka № 41, 1919. - 14 s.;

  136. Ormicki, W. Zycie gospodarcze Kresow Wshodnich Rzeczypospolitej Polskiej / W. Ormicki. // - Krakow: Nakladem ksiegarni geograficnej ORBIS, 1929. - 308 s.;

  137. Poniatowski, J. Polesie u gospodarczej structurze Polski / J. Poniatowski. // - Wilno: Znicz, 1934. - 16 s.;

  138. Spis ziemian Rzeczypospolitei Polskiej w roku 1930: wojewodztwo poleskie, wojewodztwo wolynskie / Opracowali T. Epsztein, S. Gorzynsli. - Warszawa: BUITEX, 1996. - 76 s.;

  139. Sprawozdanie wojewody Poleskiego na рoisiedzenie Rady wojewodzkiej w grudniu 1936 r. - Brzesc-nad-Bugom: Druk Nadbusanska, 1936. - 78 s.;

140. Sprawozdanie wojewody Poleskiego na рoisiedzenie Rady wojewodzkiej w grudniu 1937 r. - Brzesc-nad-Bugom: Druk Zwiazku Rezerwistow, 1937. - 78 s.;

141. Stobniak-Smogorzewska, J. Kresowe osadnictwo wojskowe 1920-1945 / J. Stobniak-Smogorzewska. // - Warszawa: Instytut studiow politycznych PAN oficyna wydawnicza RYTM, 2003. - 431 s.;



  1. Studnicki, W. W sprawe osadnictwa zolnierskiego na ziemiach Wshodnich / W. Studnicki. // - Warszawa: Druk sunow St. Niemiry, 1922. - 12 s.;

  2. Szybieka, Z. Historia Bialorusi 1795-2000 / Z. Szybieka. // - Lublin: Instityt Europy Srodkawo Wschodniej, 2002. - 571 s.;

  3. Tomczonek, Z. Ruch ludowy na Kresach Polnochno-wshodnich Drigiej Rzeczypospolitej / Z. Tomczonek. // - Bialystok: Wydawnictwa Politechniki Bialostockiej, 1996. - 247 s.;

  4. Tomczonek, Z. Wies Poleska 1918-1939 / Z. Tomczonek. // Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёну Беларусі: Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. У 2 ч. Ч. 2. - Брэст: Выдавецтва С. Лаўрова, 1998. - С. 110-115.




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал