Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Гомельскі дзяржаўны універсітэт
імя Францыска Скарыны”
В. С. НОВАК
ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА
ПРАКТЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК
для студэнтаў спецыяльнасці
1-21 05 01 “Беларуская філалогія
У 4 частках
Частка 3
Гомель
УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”
2010
УДК 398.3 (= 161.3) : 378.147.88 (075.8)
ББК 82.3 (4 БЕІ = 411.3) - 4 : 63.52 (= 411.3) – 731 я73
Н 723
Рэцэнзент:
кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі установы
адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
імя Францыска Скарыны”
Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам
установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
імя Францыска Скарыны”
Новак, В.С.
Н 723 Фалькларыстыка : практычны дапаможнік для студэнтаў
спецыяльнасці 1- 21 05 01“Беларуская філалогія”. У 4 частках.
Ч.3 / В. С. Новак,; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны
універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны,
2010. – 139 с.
У трэцяй частцы практычнага дапаможніка, мэтай якога з’яўляецца аказанне дапамогі студэнтам у засваенні шматстайнасці вясельных дзеянняў і іх выкарыстанні пры авалоданні матэрыялам дысцыпліны “Фалькларыстыка” і апрацоўка запісанага матэрыяла ў час фальклорнай практыкі, прадстаўлены рэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый і апрацоўкі запісанага матэрыяла ў час фальклорнай практыкі, прадстаўлены рэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Практычны дапаможнік адрасаваны студэнтам спецыяльнасці 1- 21 05 01 “Беларуская філологія”.
УДК 398.3 (= 161.3) : 378.147.88 (075.8)
ББК 82.3 (4 БЕІ = 411.3) - 4 : 63.52 (=411.3) – 731 я73
© Новак В.С., 2010
© УА “Гомельскі дзяржаўны
універсітэт імя Ф. Скарыны”, 2010
Змест
Уводзіны .........................................................................................
|
4
|
Калінкавіцкі раён ...........................................................................
|
5
|
Кармянскі раён ...............................................................................
|
19
|
Лельчыцкі раён ..............................................................................
|
31
|
Лоеўскі раён ...................................................................................
|
41
|
Мазырскі раён ................................................................................
|
91
|
Нараўлянскі раён ...........................................................................
|
126
|
Уводзіны
Вясельная традыцыя на Гомельшчыне адрозніваецца яркімі самабытнымі рысамі і надзвычай устойліва захоўваецца ў жывым бытаванні. Зробленыя запісы вясельнага абраду і паэзіі ў розных раёнах Гомельскай вобласці дазваляюць зрабіць вывад аб тыповым агульнапалескім характары вясельнага сцэнарыя і песеннага рэпертуару, а таксама аб спецыфічных лакальных праявах бытавання вясельнай традыцыі. Хоць агульная структура палескага вяселля не разыходзіцца з агульнабеларускім вяселлем, аднак карціна багатай яго варыянтнасці не толькі ў межах асобных раёнаў, але і вёсак. Пярэсты характар бытавання вясельнай традыцыі, напоўненай у кожным канкрэтным выпадку непаўторным зместам, дазваляюць сцвярджаць факт самабытнасці вясельнага жанру ў дачыненні да пэўнага геаграфічнага раёна.
У трэцяй частцы практычнага дапаможніка, мэтай якога з’яўляецца аказанне дапамогі студэнтам у засваенні шматстайнасці вясельных дзеянняў і іх выкарыстанні пры авалоданні матэрыялам дысцыпліны “Фалькларыстыка” і апрацоўка запісанага матэрыяла ў час фальклорнай практыкі, прадстаўлены рэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый і апрацоўкі запісанага матэрыяла ў час фальклорнай практыкі, прадстаўлены рэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці. Практычны дапаможнік адрасаваны студэнтам спецыяльнасці 1- 21 05 01 “Беларуская філологія”.
Калінкавіцкі раён
Сваты ідуць з хлебам, соллю, гарэлкай. Уваходзяць у хату, вітаюцца, прыгаворваючы: “Добры дзень у гэту хату! Мы купцы заморскія, шукаем тавару добрага, не заляжалага. Калі ў вас ёсць што паказаць, калі ласка, пакажыце ліцом, а мы пахвастаем сваім таварам”. Ставяць на стол гарэлку, просяць паказаць нявесту: “У вас тавар – у нас купец”. Выводзяць нявесту: “Ваш тавар харошы і наш купец прыгожы”.
– Благаславіця, бацька й маці, каравай раздаваці. А ў нашага маладога ёсць бацька з маці. Каб яны ласкавы былі, на каравай прыбылі.
Пажаданні:
Жадаю шчасця, долю і век доўгі. Дарую мяшок буракоў, каб не бегала да чужых мужыкоў.
Дарую каробачку гліны, каб пазвалі на хрысціны.
Дарую меднымі, каб не былі беднымі.
Дарую рубель, каб купілі карабель, днём – каталіся, а ноччу – цалаваліся.
Дарую калоду мёду, каб дзеці былі да году. Столькі сынкоў, колькі ў лесу пянькоў, столькі дочак, колькі ў балоце кочак.
Замуж ідзеш – трэба знаць: позна легці – рана ўстаць.
Поделитесь с Вашими друзьями: |