На заручынах спяваюць:
Ой, чэкель, чэкель,
Пакрой дарогі. 2 р.
У нашага Васенькі
Крывыя ногі.
Подай кульбачку падпіраціся,
Штоб да Валечкі дабіраціся. 2 р.
Як пабегла Валечка па двары,
Два мінаючы, на трэці ды ступаючы.
Ой, я стану ды паслухаю, 2 р.
Што й людзі і гавораць.
А цяпер і не кажыце, 2 р.
Сэрца маё да не сушыце,
Сэрцу жалю да не задавайце, 2 р.
Да от мамкі да не отлучайце.
Як прыйдуць на свадзьбу, то спяваюць. Як пасядуць за стол і ждуць гарэлкі:
Кучерава голова.
Он кудрямі потрасе,
Нам гарэлкі прынясе.
Ему насіці маркотна,
А нам піці ахвотна.
А ў нашага пана-свата
Кучерава голова.
Он кудрямі потрасе,
Нам закускі прынясе.
Ему насіці маркотна,
А нам есці ахвотна.
Спявалі маладым:
Із-пад новага млына
Сера вутайко плыла,
А за ёю серы селезень,
Падплываючы, 2 р.
У вутаўкі пытаючы:
– Ты, вутаўка, да серэнькая, 2 р.
Ці полеціш ты з намі, селезнямі?
А яна кажа:
– Каб моіх вуцянятак воля,
То я з вамі, селязнямі,
Паляцеці ды радзесенька.
Адкуль выйшла малада Валечка,
А за ёю малады Васілька, 2 р.
На сукенку наступаючы, 2 р.
У Валечкі да путаючы:
– Ты, Валечко, молодзенькая, 2 р.
Ці пойдзеш з намі? 2 р.
І з намі да бояраня.
– Каб маіх бацькоў іх воля, 2 р.
Поехаці да радзесенька.
Усе госці вылазяць з-за стала. На адном столе ставяць вячэру маладому з маладой і мічалка з свечкамі застаецца з імі. Мічалка – гэта дзеўка з рукі маладого. Яна на вянцы дзержыць свечкі. Адпраўляюць з хаты ды й спяваюць:
Поглянь, мамко, ды на мой пасад, 2 р.
Усе дзявочкі ды й у косах сядзяць,
А на маю імша ўпала, 2 р.
Русу косу да рашчасала,
Рашчасала русу косаньку
Да й праліла горку слёзаньку.
Як вязуць молоду к молодому:
Да на бок, да на бок, урогі,
Да і не пераходзьце дарогі,
Да няхай перайдзе Гаспод Бог,
Да няхай перайдзе бацько твой,
І з усею да радзінаю,
І з долькаю да шчасліваю.
КАРАВАЙ
Вяселле пачынаецца ў суботу з караваю. Спяваюць:
Ды месілі каравая, месілі,
Ды на Дунаі по водзіцу хадзілі,
Ой, той Дунаю адказаў:
– Ой, ідзіце по водзіцу ў крыніцу.
Ужо месяць і спяваюць:
Ой, ніхто ж і таго не угадае,
Што ў нашым караваі:
З трох рэчок водзіца,
З трох нівок пшаніца,
У тры долечкі масла,
У тры долечкі шчасна.
Глаўну каравайніцу білі лопатай по плячах, пасля таго, як ўсадзілі ў печ каравай (хрышчона маці). Каравай мясіць не разрашалася ўдаве, разводнай. Можна толькі той жанчыне, што жыве ў пары.
ЗАПОІНЫ
Перад запоінамі, у той дзень, калі іх рабілі, з хаты не можна нікому нічога даваць.
Як едзе молоды з свадзьбаю, штоб ніхто голы насустрэчу не выйшаў.
Запісана ў в.Запясочча Жыткавіцкага р-на
ад Шантар Марыі Пятроўны, 1928 г.н.
студэнткай Бярдзічавец С.
Вяселле як було? Моё вяселле було ўжо по новым порадкам. А от колі я прыйшла замуж, то моя свякруха расказвала про своё вяселле: “Я стою каля вешніцы, а ідзе по вуліцы хлопец. Я поглядзела на яго: ён быў нізкі ростам, худзенькі, світка з плеч з’ехала, чубаты. У зборку хлопец незавідны. Я подумала, кому гэта доля попадзе. Каб хто сказаў, шо тобе, я б з ім спрачацца стала.
СВАТЫ
От, праз некаторы час прыходзяць да маіх бацькоў сваты. Сватаюць мяне за іх сына (а ў іх было восем сыноў). Імя жаніха не ўпаміналася. Я думала, мяне засваталі за Пракопа (малодшага сына), з якім я пасла з дзяцінства коней ды кароў, а мне падсунулі Рыгора. Калі я на яго глянула, то гэто буў мой хлопец, што ішоў по вуліцы”.
Вяселле почыналоса з сватання дзеўчыны. Хлопец з бацькамі выбіраюць дзень і едуць до дзеўчыны і яе бацькоў у сваты.
Ідуць у мясоедныя дні. У пост і посныя дні не ідуць. Звычайна ідуць у суботу ці ў нідзелю. Бяруць з собою хлеб, соль і горелку. Заматваюць у рушнік. Шчэ з собою бяруць старшого свата, то бувае ці хросны бацько, ці дзядзько. Выходзячы з хаты, глядзяць на абразы ды хрысцяцца: “Дай, Божа, час добры, пору добру”.
Калі молода жыве далеко, то едуць, а колі блізко, то ідуць пешшу. Як заходзяць у хату, адразу не кажуць, чого зайшлі, а гавораць, што прыехалі купляць цялушку. Бацькі маладой адказваюць: “Наша цялушка бодліва, крыкліва”. Але сваты згоджаюцца. Тоды ставяць на стол гарэлку, кладуць хлеб, соль, п’юць, гуляюць. Подпіўшы, спяваюць:
На заручынах былі,
Мёд, гарэлочку пілі,
Дваіх дзеток заручалі.
Одно дзіця да рожонае,
А другое да сужонае.
На заручынах бывалі
Да гарэлочку ўлівалі.
Гарэлочка солодзенька,
А дзеўчынонька молодзенька.
ЗАПОІНЫ
А дале булі запоіны (ці хто заве заручыны).
На запоінах договорваліса, колі робіць вяселле. Пілі, гулялі. Затым нявеста подносіць молодому рушнік з хлебом і соллю. Сярэд нядзелі посылаюць от молодой у хату жаніха двух жанчын, каб яны памералі скацерць на стол, рушнік на ікону, уціральнік ды колькі падарункаў дарыць. У молодого іх частавалі.
Поделитесь с Вашими друзьями: |