Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гомельскі дзяржаўны універсітэт імя францыска скарыны”


Да ўсіх куткоў праз дым смуродны далятай…



старонка10/16
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.8 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   16

Да ўсіх куткоў праз дым смуродны далятай…


Узвышша блізкае, вітай мяне, вітай! [В. Алісевіч];
строфная эпіфара:

Шлях – ад роднага парогу.

Развітанне – дзве рукі.

Невядомая дарога, --

З Новым годам, землякі!
Перад намі толькі неба –

сіняе на ўсе бакі.

Болей нам, відаць, не трэба, --


З новым годам, землякі! [М.Сяднеў];
гукавая эпіфара:

На роднай зямельцы усе мы не госьці,

Усе мы чыесьці, усе мы кагосьці.

Хоць спарахнелі дзядоў нашых косьці,

У нашай натуры ёсць іхняе штосьці [Л.Геніюш].

Сімплака (грэч. symploke “спляценне”) – фігура маўлення, у якой спалучаецца анафара і эпіфара – адначасовы паўтор слоў у пачатку і ў канцы сумежных сказаў. Сімплака называецца таксама эпанафара, эпанастрафа, анаэпіфара, кайноцес. У антычных рыторыках гэту фігуру называлі ахопам.

Сімплака ўзмацняе рытміка – сінтаксічную арганізацыю тэксту, садзейнічае яго максімальнай упарадкаванасці:



Тая вера, што калісьці вяла яго [Ф.Скарыну – А.С.] пакутніцкім шляхам да высакароднай мэты і асвятляла яму гэту дарогу, -- з намі!

Тая любоў да роднага краю, што натхняла яго, і акрыляла, і падымала над крыўдамі і нягодамі, -- з намі!

Тая прага тварыць дабро “людзям паспалітым”, якая жывіла яго сілы, прыдавала яму мужнасці, стойкасці і цярпення, -- з намі! [Н.Гілевіч].
Пытанні і заданні:

1.Што называецца фігурай?

2.Назавіце асноўныя групы фігур. Чым адрозніваюцца канструктыўныя фігуры ад дэструктыўных?

3.Што такое макрафігуры?

4.Якія фігуры адносяцца да недыскрэтных?

5.На чым заснаваны фігуры дабаўлення? Назавіце іх.

6.У чым адметнасць ампліфікацыі?

7.Чаму анадыплозіс называюць лакалізаваным паўторам?

8.Якую структурна-семантычную і экспрэсіўную функцыю выконвае анафара? Як яна суадносіцца з паралелізмам сказаў?

9. У чым сутнасць і экспрэсіўная роля аплікацыі?

10. Як ствараецца градацыя?

11.Як суадносяцца паміж сабою фігуры гемінацыя, падваенне і паліптатон?

12.У чым выяўленчая выразнасць ізакалону і перыяду?

13.Як суадносяцца анафара, эпіфара і дыяфара?

14.Як спалучаюцца анафара, эпіфара і сімплака?

15.Што агульнага ў полісідэтоне і шматпрыназоўнікавасці?

16.Як ствараюцца эпаналепсіс і эпімона?

17.Назавіце віды эпіфары.


Літаратура:

1. Граудина, Л.К. Русская риторика / Л.К. Граудина, Г. И. Кочеткова. – М.: Центрполиграф, 2001. – 668 с.

2.Дюбуа, Жак. Общая риторика / Ж. Дюбуа, Ф. Эделин, Ж.-М. Клинкенберг и др. Пер. с франц. Е.Э. Разлоговой. Б.п. Нарумова / Общ. ред. и вступ. статья А.К. Авеличева – М.: Прогресс, 1986. – 391 с.

3.Зеленецкий К.П. Исследования по риторике. – М., 1991.

4. Капацинская, Е.В. Определение выразительности и способы ее усиления. // Проблемы экспрессивной лингвистики. Отв. ред. Т.Г.Хазагеров. --Ростов н/Д :Изд.-во Ростовского университета, 1987. С. 24-29.

5. Клюев, Е.В. Риторика (Инвенция. Диспозиция. Элокуция): Учебное пособие для вузов / Е.В. Клюев – М.: «Изд.-во ПРИОР», 1999. – 272 с.

6. Кожина, Н.М. О языковой и речевой экспрессии и её экстралингвистическом обосновании // Проблемы экспрессивной лигвистики. Отв. ред. Т.Г.Хазагеров. – Ростов-на-Дону: Изд-во Ростовского университета, 1987. – С.8-17.

7. Кошанский Н. Общая риторика / Н. Кошанский. – Санкт-Петербург, 1830.

8. Леммерман, Хайнц. Уроки риторики и дебатов: Пер. с нем. / Хайнц Леммерман. – М.: ООО «Изд.-во «Уникум Пресс», 2002. – 336 с.

12.Михальская, А.К. Основы риторики: Мысль и слово / А.К. Михальская – М.: “Просвещение”, 1996 – 416 с..

9. Одинцов, В.В. Стилистика текста. Отв. ред. А.И. Горшков /. – М.: Изд.-во “Наука”, 1980. -- 262 с.

10. Стернин, И.А. Семантическая основа экспрессивного словоупотребления. // Проблемы экспрессивной лингвистики. Отв. ред. Т.Г.Хазагеров. -- Ростов н/Д :Изд.-во Ростовского университета, 1987. С.133-137.

11. Хазагеров, Т.Г. Экспрессивная стилистика и методика анализа художественных текстов.// Проблемы экспрессивной стилистики. Сборник. Под ред. Т.Г.Хазагерова. Вып.2. -- Ростов н/Д.: Изд.-во Ростовского университета, 1992. С. 19-26.

12. Станкевіч, А.А. Рыторыка: Вучэб. Дапам. / А.А. Станкевіч. – Мінск: РІВШ, 2010. – 316 с.



Лекцыя № 13

Дэструктыўныя фігуры пропуску, размяшчэння і перастаноўкі. Дыскрэтныя фігуры.

План


1. Фігуры пропуску.

2. Дэструктыўныя фігуры размяшчэння і перастаноўкі.

3. Рытарычныя фігуры.

4. Дыскрэтныя графічныя фігуры.

5. Гукавыя фігуры.
1. Фігуры ўбаўлення (пропуску)

Фігуры ўбаўлення – слоўныя фігуры, заснаваныя на непаўтаральнасці моўных адзінак, іх пропуску. Яны выкарыстоўваюцца з мэтай адлюстравання хуткасці руху, расчлянёнасці мноства на асобныя часткі, паказу разнастайнасці акаляючай рэчаіснасці. Найчасцей у маўленні выкарыстоўваюцца фігуры, структура якіх з’яўляецца няпоўнай. Да іх адносяцца апасіяпеза, асіндэтон, прасіяпеза, эліпсіс.

Апасіяпеза (грэч. aposiopesis “умаўчанне”) – умаўчанне, наўмысны, выкліканы найчасцей этычнымі прычынамі, перапынак у маўленні, разлічаны на здагадку чытача (слухача).

Апасіяпеза выдзяляецца інтанацыйна, графічна абазначаецца шматкроп’ем:

Ласкавае мора, сіняе-сіняе неба, чайкі пікіруюць за кінутымі кавалкамі хлеба… І раптам – удар!!! І раптам – да неба смяротны слуп вады. І ўсё разламана напалам… І праз некаторы час толькі заклякоча паверхня мора, калі схаваецца пад ёю нос карабля… Каўтаючы ўсё… усё… І не будзе каму ўжо ні заляцацца, ні смяяцца, ні пакурваць [Ул. Караткевіч].


: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Лексікалогія варыянт 1 а што з’яўляецца прадметам вывучэння лексікалогіі?


1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   16


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка