Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гомельскі дзяржаўны універсітэт імя францыска скарыны”



старонка12/16
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.8 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16

4. Дыскрэтныя графічныя фігуры


Фігуры дыскрэтныя – фігуры, заснаваныя на супастаўленні асобных элементаў, выдзеленых у структуры моўнай адзінкі. У іх складзе вызначаюцца графічныя і гукавыя фігуры.

Графічныя фігуры прадугледжваюць супастаўленне літар і іх спалучэнняў. Гэта акраверш, лагагрыф, паліндром.

Акраверш (грэч. akros “крайні” + лац. versus “верш”) – верш, першыя літары радкоў якога, прачытаныя зверху ўніз або знізу ўверх, утвараюць слова або фразу:

Панядзелак

Позна прачынаюся помнячы панядзелак

Ахоўнага анёла адпрэчваю

Няхай небу нясе навіны

Я

Дзякую што ёсць дзень

Зноў знікаю з зацішы

Еду

Лістапад ліхтароў у лужынах

Ахвота адшукаць адзіную

Кубачак кавы купіць
Серада

Смуга сонца слепіць

Енчыць

Рэха ў ракавінцы рачной

Абрыдла

Думаць дайсці дачакацца

Амаль атрута [В. Шніп].

Акраверш з апошніх літар верша называеца тэлеверш, з сярэдніх літар – мезаверш.



Лагагрыф (грэч. logos “слова” + griphus “загадка”) – дыскрэтная паранімічная фігура, сутнасць якой – у паслядоўным пропуску пачатковай літары групы слоў, кожнае з якіх пачынае маўленчы ўрывак: Amicus verus amore, more, ore, re coqnoscitur. – Сапраўднага сябра пазнаюць па каханні, паводзінах, словах і справах [Лац.прык.]

Паліндром (грэч. palindromas “які вяртаеца, бяжыць назад”) – фраза або верш, якія могуць чытацца (па літарах або складах) злева направа і справа налева з захаваннем тоеснага сэнсу:

Рогі гор

Рогі гор

Рухі віхур

Лёсы сёл...

Ліха нахіл

І гора-дарогі.

А вала навала

І лугі гулі.

Жах аж!

Ого-го-го!

Ого!

Агу! Уга!

Ыгы!

Ах, эры рэха!

А зараза –

Лып у пыл!

Жах аж! [В. Жыбуль].

5. Гукавыя фігуры

Гукавыя фігуры звязаны з супастаўленнем асобных фанем або іх спалучэнняў. Да іх адносяцца алітэрацыя, асананс, гукаперайманне і інш.

Алітэрацыя (аd “да, к” + littera “літара”) -- сугучнасць зычных гукаў, паўтарэнне аднолькавых або аднародных зычных гукаў, якое ўзмацняе гукавую і інтанацыйную выразнасць маўлення.

Алітэрацыя свісцячых і шыпячых зычных стварае пэўныя асацыяцыі з гукамі прыроды (нагадвае свіст, шоргат, скрып і інш.): За сцяной запявае завея, Сумна бомамі ў полі звініць, або ўзмацняе псіхалагічны эфект перадачы пэўнага настрою – сумнага, мінорнага: І снуюцца сумна ў сэрцы, Ўюцца адгалоскі Роднай песні, простай песні Беларускай вёскі… ці задумліва-элегічнага, прыўзнятага: Заварожаны вячэрняй цішынёй,.. Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной [М.Багдановіч].

Санорны дрыжачы [р] у алітэрацыі ўжываецца для перадачы выразных або рэзкіх гукаў, грукату, грому: Блеск сіні перуноў, за ўдарам гулкі ўдар; Ціха срэбрам грукае крыніца [М. Багдановіч]; Аднойчы крыгалом, Надзеі ж – не скрышыцца! Праз лёд, праз буралом Твая вясна вяршыцца. [Я. Янішчыц]; плаўны [л] падкрэслівае плаўнасць, мяккасць гукаў, перадае лёгкі, павольны рух, навявае спакой і меланхолію: Плакала лета, зямлю пакідаючы; Ціха ліліся слязінкі на поле [М. Багдановіч]; алітэрацыя санорнага губна-губнога [м] стварае бадзёры, жыццярадасны настрой: Мудрай прамовы Мёд залацісты, Поўныя соты Мне да спадобы [М. Багдановіч].

У адрозненне ад зычных, галосныя гукі ў стылістычных мэтах радзей выкарыстоўваюцца ў паэзіі. Гэта тлумачыцца тым, што галосных менш па колькасці, і яны маюць меншую семантычную значнасць, чым зычныя. Прыём, заснаваны на гармоніі галосных, называецца асанансам.

Асананс (лац. assonans “гучны”) – сугучнасць галосных гукаў, паўтарэнне аднолькавых або аднародных галосных для стварэння мілагучнасці і інтанацыйна-гукавой выразнасці маўлення: Гарчаць чабор і мята, Згасае дня квадрат. Там дзед ужо. І тата. Там горкі друг. І брат. Там срэбныя аковы Ляглі на ярыну. Там тое, што ніколі Назад я не вярну... [Я. Янішчыц].

У аснове асанансу звычайна ляжыць паўтарэнне націскных галосных, таму што ў ненаціскным становішчы галосныя падпадаюць рэдукцыі і змяняюць свае акустычныя храктарыстыкі. Часцей за ўсё асануюцца гукі [а]: Зразаюць галіны таполі адна за адной… Без скаргі яны на зямлю чарадою лажацца [М.Багдановіч]; [і]: І ліецца хваляй песня, - Ціхі, ясны гімн вясне [М.Багдановіч]; [ы]: Ёсць чары ў забытым старадаўным: Прыемна нам сталецця пыл страхнуць [М.Багдановіч]; [у]: Я думы путамі не скутыя, Тут перад вамі вываджу [М.Багдановіч]; [о]: …Восенню – яно глыбей нібыта, Поўнае трывогі і задум…Поўна зор вандроўнае вядро; Аблокі, нібы воўна. І молада лістам. Я ад чаго раптоўна Баюся слова “там”? [Я. Янішчыц].



Гукаперайманне – імітацыя з дапамогай гукаў маўлення тых ці іншых гукаў рэчаіснасці. Гукаперайманне садзейнічае выразнасці маўлення, перадае дынамізм і напружанасць дзеяння, выклікае разнастайныя асацыяцыі.

Гукаперайманні могуць перадаваць крыкі жывых істот: Ці-лі-ліа-цірр..Што азначае: лётаў жаўранак у паднябессі… Не які-небудзь там безгалосы саліст, не па заслугах увянчаны званнем, а сапраўдны, звонкі, відземскі жаўранак, што прыляцеў сюды яшчэ ў марозную ноч, змёрз, згаладнеў, а раніцай паляцеў і аддзюбнуў ад сонца кавалачак, каб закапаць яго ў закалелыя скібы відземскай краіны. І вось лётае і спявае, бо заслужыў у сваёй зямлі права на палёт і на спеў [Ул. Караткевіч]; Ясельда. І кладачка, як прасла, Зоўнае зязюліна “ку-ку [Я. Янішчыц]; гукі прыроды: Шшш… усхліп… усхліп… шшш. Што азначае: “Набягала мора на янтарны бераг, які тады яшчэ не быў янтарны…” Хвалі паміралі на пяску, пакідаючы пасля сябе хлапякі пены… Шшш… шшш… шшш…[Ул. Караткевіч]; Толькі ў полі вецер – “лю-лі”, “Лю-лі” – ціша за сцяной [Я. Янішчыц].



Анаматапея (грэч. onomatopoia “словатворчасць, гукаперайманне”) – ужыванне гукапераймальных слоў, якія імітуюць асобныя гукі прыроды, крыкі птушак, звяроў, а таксама гукі, якія суправаджаюць некаторыя дзеянні і працэсы (смех, свіст і інш.) Анаматапея, як і гукаперайманне, узмацняе выразнасць маўлення. Анаматапея выражаецца даволі часта апакапічнымі словамі, якія абазначаюць імгненнае дзеянне: Ды вядома ж, адмыслова! Толькі й чую: жых, жых [Я. Янішчыц]; Маладзіцы бусел з размаху Дзюб – і выдзеўб палову носа [П.Панчанка].

: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Лексікалогія варыянт 1 а што з’яўляецца прадметам вывучэння лексікалогіі?


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал