Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гомельскі дзяржаўны універсітэт імя францыска скарыны”



старонка14/16
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.8 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16

Пытанні і заданні:


  1. Дайце азначэнне паняцця «акцыя». Якое месца яна займае ў структуры рытарычнай дзейнасці?

  2. Пералічыце рытарычныя рэкамендацыі да знешняга, гукавога афармлення маўлення.

  3. Ахарактарызуйце прыродныя ўласцівасці голасу. Што такое палётнасць, вынослівасць, дыяпазон,рэгістр, сіла гуку?

  4. Назавіце асноўныя недахопы голасу.

  5. Назавіце тыпы дыхання. Ахарактарызуйце практыкаванні па трэніроўцы дыхання.

  6. Вызначце ролю інтанацыйнай і рытмічнай арганізацыі выказвання ў стварэнні яго тэхнічнай выразнасці.

  7. Што такое інтанацыя? Назавіце яе асноўныя кампаненты і функцыі.

  8. Якую ролю ў маўленні выконвае паўза? Назавіце яе віды і функцыі.

  9. Што такое тон? Укажыце яго віды. Як залежыць тон ад тыпу дыскурсу?

  10. Што стварае рытмічную арганізацыю выказвання? Назавіце віды націску.

  11. Якую ролю ў тэхнічнай выразнасці маўлення адыгрывае дыкцыя?

  12. Назавіце асноўныя недахопы дыкцыі і спосабы іх выпраўлення.

  13. Якія невербальныя сродкі суправаджаюць маўленне? Што такое міміка, жэсты? Назавіце віды жэстаў, іх функцыі.

  14. Якія патрабаванні прад’яўляе рыторыка да жэстаў, мімікі, позы, паставы, паходкі аратара?

  15. Пералічыце асноўныя формы выканання выступлення. Якія з іх вы лічыце найбольш мэтазгоднымі і чаму?



Літаратура:


1.Артоболевский, Г.В. Очерки по художественному чтению / Г.В. Артоболевский. – М.,1969.

2.Выгонная, Л.Ц. Інтанацыя. Націск. Арфаэпія / АН Беларусі. Ін.-т мовазнаўства імя Я. Коласа. Рэд. А.І. Падлужны / Л.Ц. Выгонная. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991. – 215 с.

3.Горелов, И.Н. Невербальные компоненты коммуникации / И.Н.Горелов / Отв. ред. В.Н.Ярцева. – М. : “Наука”, 1980.-- 104 с.

4.Каляда, А.А. Сцэнічная мова: Вуч.-мет. дапам. для студ. Спец. 1-17-01-01 “Акцёр мастацтва” / А.А. Каляда. – Мн.: Беллітфонд, 2006. – 478 с.

5.Каляда, А.А. Выразнае чытанне: Вуч. дапам. для студ. філ. фак. пед. ін.-таў / А.А. Каляда. – Мн.: Выш. школа, 1989. – 269 с.

6.Колшанский, Г.В. Паралингвистика / Г.В. Колшанский. – М. : “Наука”, 1974. – 80с.

7.Кузнецов, И.Н. Риторика / И.Н. Кузнецов. – Мн.: ТетраСистемс, 2003. – 560 с.

8.Леммерман, Х. Уроки риторики и дебатов: Пер. с нем. / Х. Леммерман. – М.: ООО «Изд.-во «Уникум Пресс», 2002. – 46-64.

9.Михальская, А.К. Основы риторики: Мысль и слово: Учеб. пособие / А.К. Михальская – М.: Просвещение, 1996. – 416 с.

10.Николаева, Т.М., Успенский, Б.А. Языкознание и паралингвистика // Лингвистические исследования по общей и славянской типологии. – М., 1966. – С. 62-74.

11.Пиз, А. Язык телодвижений / А. Пиз. – М.: Изд.во «Ай Кью», 1992. – 262 с.

12.Подобед, А.С. Практическая риторика / А.С. Подобед. – Мн.: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2001. – 360 с.



Лекцыя № 16

ЛІНГВАПРАГМАТЫКА. АГУЛЬНАЯ РЫТОРЫКА

План


  1. Лінгвапрагматыка, яе змест.

  2. Маўленчы акт і яго складнікі.

  3. Тыпы дыскурсу.

  4. Законы агульнай рыторыкі.


1. Лінгвапрагматыка, яе змест.

Лінгвапрагматыка (лац. lingua “мова” + грэч. pragma, atos “дзеянне”) – навука, якая даследуе працэс маўленчага ўзаемадзеяння паміж людзьмі –маўленчы акт.

Лінгвапрагматыка узнікла ў ХХ ст. у працах замежных вучоных Дж. Осціна, Дж. Сірла, Х. Грайса.



Маўленчы акт – асноўная адзінка маўленчых паводзін чалавека, якая рэалізуе пэўную мэту (намер) гаворачага. Маўленчы акт прадугледжвае наяўнасць адрасанта (гаворачага) і адрасата (слухача) і ўзаемадзеянне паміж імі. У залежнасці ад мэты выдзяляюцца розныя віды маўленчага акту: 1) паведамленне інфармацыі; 2) перакананне (аргументацыя); 3)пабуджэнне (агітацыя); 4)асэнсаванне (пошукі ісціны); 5)ацэнка (пахвала або асуджэнне); 6)гульня слоў; 7)выражэнне і абуджэнне эмоцый (А. Міхальская)

2. Маўленчы акт і яго складнікі

Лінгвапрагматыка вывучае змест маўленчай падзеі, структуру маўленчай сітуацыі, тыпы маўленчых паводзін, адносіны моўнага знака да чалавека.



Маўленчая падзея – асноўная адзінка маўленчай камунікацыі, якая ўключае дыскурс і маўленчую сітуацыю. Дыскурс (лац. discursus “беганне туды-сюды, беганіна, кругазварот”) – асноўны кампанент маўленчай падзеі, -- гукавое слова, якое суправаджаецца жэстава-мімікавымі і прасторавымі паводзінамі гаворачай асобы. Маўленчая сітуацыя – абставіны, у якіх адбываюцца маўленчыя зносіны, удзельнікі гэтых зносін, адносіны паміж імі.

Маўленчыя паводзіны – дзеянні ўдзельнікаў маўлення ў працэсе камунікацыі. Маўленчыя дзеянні ўключаюць:

1) вербальныя паводзіны (слоўнае афармленне маўлення);

2) акустычныя паводзіны (гукавое афармленне маўлення);

3) жэстава-мімікавыя паводзіны (міміка, жэсты, поза, якімі суправаджаецца маўленне);

4) прасторавыя паводзіны (рухі і перамяшчэнне ў прасторы).

Лінгвапрагратыка, такім чынам, вывучае прагматычную функцыю мову – функцыю ўздзеяння мовы на людзей у працэсе зносін.



3. Тыпы дыскурсу.

У залежнасці ад маўленчага намеру вызначаюцца розныя тыпы дыскурсу. У адпаведнасці з тыпамі дыскурсу вызначаюцца наступныя віды прамоў: інфармацыйная, пераконваючая, заклікаючая да дзеяння, натхняльная, забаўляльная, давяральная (П. Сапер).



Інфармацыйная прамова – публічнае выступленне, асноўная мэта якога – перадача пэўнай інфармацыі.

Асноўныя жанры інфармацыйнай прамовы – даследчыя і справаздачныя даклады, навуковыя паведамленні і агляды, акадэмічныя і навукова-папулярныя лекцыі, палітычныя агляды і інш.

У гэтым тыпе маўлення да ведама грамадскасці даводзіцца пэўная інфармацыя:

1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці



пазбавіць будучыя пакаленні ад бедстваў вайны, якія двойчы ў нашым жыцці прынеслі чалавецтву невыразнае гора, і зноў сцвердзіць веру ў асноўныя правы чалавека, у годнасць і каштоўнасць чалавечай асобы, у раўнапраўе мужчын і жанчын і ў роўнасць правоў вялікіх і малых нацый, і

стварыць умовы, пры якіх могуць захоўвацца справядлівасць і павага да абавязацельстваў, якія вынікаюць з дагавораў і іншых крыніц міжнароднага права, і

садзейнічаць сацыяльнаму прагрэсу і паляпшэнню ўмоў жыцця пры большай свабодзе,

і ў гэтых мэтах

праяўляць цярпімасць і жыць разам, у міры адзін з адным, як добрыя суседзі, і

аб’яднаць нашы намаганні для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, і

забяспечыць прыняццем прынцыпаў і ўстанаўленнем метадаў, каб узброеныя сілы ўжываліся не інакш, як у агульных інтарэсах, і

выкарыстоўваць міжнародны апарат для садзейнічання эканамічнаму і сацыяльнаму прагрэсу ўсіх народаў,

рашылі аб’яднаць нашы намаганні для дасягнення нашых мэтаў. [З уводнай часткі (прэамбулы) Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый].

У інфармацыйным паведамленні прадмет апісваецца – паказваюцца яго істотныя ўласцівасці, будова, састаўныя часткі і дэталі, характарызуецца працэс або стан, функцыянальная роля прадмета ці аб’екта, прадмет паказваецца ў развіцці, руху, змене розных яго станаў.

У інфармацыйнай прамове ўсе пастаўленыя пытанні павінны знайсці сваё вырашэнне. Як адзначае П. Сапер, “у ёй не павінна быць нічога спрэчнага”. Акрамя таго, інфармацыйнае паведамленне павінна быць актуальным, выклікаць цікавасць слухачоў і задаволіць іх інтэлектуальныя запатрабаванні [19, с. 65].

Пераконваючая прамова – публічнае выступленне, мэта якога – пераканаць слухачоў, схіліць іх на свой бок. Пераконваючая прамова звязана з грамадскай дзейнасцю, сацыяльнымі праблемамі.

Асноўныя жанры пераконваючай прамовы – парламенцкае выступленне, палітычныя і эканамічныя праграмы, абвінаваўчая, абарончая, самаабарончая прамова і інш. Такія прамовы лічацца агітацыйнымі, хаця яны не маюць непасрэднага закліку да дзеяння:



Вы, вероятно, помните, господа присяжные заседатели, что в конце обвинительного акта говорится о том, какое вы дело будете рассматривать, о каком преступлении идет речь, что там вам прочитали ст. 1455. Если вы обратитесь к уложению и посмотрите, что, собственно, в 1 части ст. 1455 заключается, какое там преступление имеется в виду, то увидите страшные слова “умышленное убийство”.

Мы полагали, что с этим обвинением нам бороться не придется, и после судебного следствия, по-видимому, с этой стороны для нас был выигрыш дела.

Но только что произнесенная прокурором речь закончена тем же обвинением – обвинением в умышленном убийстве.

Конечно, для того, чтобы судить, насколько данные обвинения подготовляют к подобному приговору, надо выснить, что за деяние, в котором обвиняют нас? Нет ли в этом отношении между нами какого-нибудь разномыслия?

Но относительно умышленного убийства ни у одного народа не было разномыслия. Умышленное убийство – это самое страшное зло, на какое только способна злая воля человека, умышленного убийцы. .

И совершенно понятно. Ведь умышленный убийца – это человек, который умеет заставить в себе замолчать то естественное чувство отвращения, которое возбуждается у человека при мысли о крови, о страданях, о смерти. Ведь умышленный убийца – это человек, которому ничего не значат стоны, просьбы и мольбы жертвы, которую он разит.. Поэтому нет выше кары, как кара, преследующая подобное деяние, нет выше зла, как зло – умышленное убийство.

Но ввиду этого законодатель, суд и тысячелетняя мудрость веков давно уже выработали положение, в виде математической истины, не допускающей никакого возражения, что не всякое убийство следует считать умышленным убийством, что между убийством умышленным и убийством при других условиях может быть величайшая разница и законодатель отвел для другого убийства название запальчивого.. Запальчивое убийство необыкновенно быстро проявляется, мысль необыкновенно быстро переходит в действие, так сказать, разум и совесть не успевают догнать той решимости, сила которой вызывается причинами, не всегда лежащими в самом подсудимом..

Законодатель знает еще случай убийства, – это случай, когда от моих насильственных действий последовала чья-либо смерть, хотя в моем намерении и не было мысли нанести ее.. Законодатель рассматривает это деяние как менее наказуемое, более терпимое..

Правда, с большой трудностью .. законодатель должен был признать, что совершаются убийства нередко в таком состоянии. Когда суду человеческому нет места, когда обвинению нет основания.. Это те деяния, которые законодатель называет убийством в состоянии умоисступления и доказанного беспамятства..

Таким образом, перед нами четыре категории одного и того же преступления. К какой из этих четырех категорий отнести данное дело, – это будет служить предметом того слова, с которым в последний раз я обращусь к вам в интересах подсудимого [Ф.Н. Плевако. Дело Лукашевича].

Асноўнае адрозненне пераконваючай прамовы ад інфармацыйнай у тым, што ў ёй спалучаецца функцыя паведамлення з функцыяй уздзеяння. Паколькі асноўная мэта такой прамовы – пераканаць, у ёй вялікая ўвага надаецца аргументацыі, логіка-моўнаму доказу. Прадметам разгляду з’яўляецца пэўны факт або дзеянне, выступленне павінна выклікаць у слухачоў пытанне: ці праўдзівы факт? што трэба рабіць? і адказаць на яго. Тэма пераконваючай прамовы вызначаецца сваёй змястоўнасцю, канкрэтнасцю і актуальнасцю, яна павінна быць цікавай для слухачоў. Істотныя рысы такой прамовы – аб’ектыўнасць, непрадузятасць, адсутнасць тэндэнцыйнага падыходу.

У пераконваючай прамове спалучаюцца рацыянальна-лагічная і эмацыянальна-рытарычная аргументацыя. Прапаноўваць слухачам неабходна праблему, якая з’яўляецца вырашальнай.

Заклікаючая да дзеяння прамова – публічнае выступленне, мэта якога -- не толькі пераканаць слухачоў, схіліць на свой бок, але і актывізаваць іх, заклікаць да дзеяння. Пры гэтым можна заклікаць працягваць старое дзеянне (не спыняцца на дасягнутым), заклікаць да новага дзеяння або да спынення старога .

Галоўныя жанры такой прамовы – мітынговае, агітацыйнае выступленні, сацыяльна-палітычныя і асобасныя заклікі, адозвы, лозунгі, камерцыйныя паведамленні, рэкламы. Асаблівасць зместу гэтай прамовы ў прысутнасці неабходных фактычных дадзеных, іх пераканальнасці і доказнасці. Аратару неабходна ўменне пераканаць слухачоў у неабходнасці выконваць пэўнае дзеянне:



Да цябе, наш беларускі народ, зварочваемся мы, твае сыны, з гэтымі словамі.

Цяжкая была наша доля ў мінулым. Многа гора, бед і няшчасця зазнала наша зямля .. Тапталі яе гоні шведы і французы, расцягвалі тваё дабро і дабытак, што так дбала здабываў ты сваёй працавітай рукой, нямецкія драпежнікі і гвалтаўнікі .. Ды не схіляў пакорна галавы наш народ. Храбра, самааддана бараніў ён свой народны скарб, сваю волю, сваю культуру і ніколі не траціў веры ў лепшую будучыню. І гэтая вера спраўдзілася.. Мы пачалі жыць новым жыццём, як незалежныя гаспадары сваёй зямлі, залечвалі яе раны, збудаваўшы свой дзяржаўны лад..

І вось зноў цяжкае выпрабаванне пала на тваю долю, наш родны народ. Вераломны вораг, сусветны бандыт і разбойнік, рушыў свае дзікія орды, закаваныя ў жалеза і браню, і запаланіў нашы землі..

Ні жалю, ні літасці не ведае сэрца грабежніка-людаеда Гітлера. З тупою і халоднаю развагаю ўгалоўнага праступніка расстрэльвае ён тваіх малалетніх дзяцей, жанчын і мірных сыноў. Няхай жа не дрогне тваё сэрца ў гэты грозны час. На змаганне з гэтым ворагам, на апошняе змаганне! Яшчэ не ўсе нашы балоты асушаны. Вораг не даў нам асушыць іх. Дык няхай жа гэтыя балоты стануць яго магілаю. Тапіце яго без жалю. Біце яго ж уласнай зброяй.

На змаганне, на перамогу, наш родны беларускі народ! [Я. Купала].

Эфектыўнасць прамовы, якая заклікае да дзеяння, залежыць ад ступені цікавасці і важнасці яе тэмы і зместу для слухачоў, а таксама ад настрою і намеру, патэнцыяльных магчымасцей слухачоў, іх адносін да аратара.

Заклік да дзеяння можа быць прамым, выказаным літаральна, або ўскосным, падразумяваемым, але заўсёды накіраваны да прысутных, не разлічаны на тых, хто адсутнічае.

Натхняльная прамова – публічнае выступленне, мэта якога – натхніць на пэўнае дзеянне, узняць настрой, павіншаваць з пэўнай падзеяй або ўшанаваць памяць:

Таварышы! Мы сабраліся на вялікае свята, на ўрачыстасць даўгавечнасці тварэнняў чалавечага розуму і таленту. 125 год таму назад нарадзіўся Леў Мікалаевіч Талстой, геніяльны мастак слова, найвялікшы нацыянальны пісьменнік рускага народа, мудрэц і мысліцель,бязлітасны выкрывацель агіднай сутнасці буржуазнага грамадства.

З непераўзыдзенай мастацкай сілай намаляваў Леў Талстой цэлы свет вобразаў, жывых і яскравых паасобку, цэльных і непасрэдных у сваіх учынках і аб’яднаных строгім узаемадзеяннем.

Кнігі Талстога – гэта не проста кнігі, нашы добрыя сябры, гэта само жыццё, поўнае страсцей і дзеянняў і перажыванняў, гэта сама праўда, мастацкая настолькі, што выходзіць за межы мастацтва, каб заўсёды заставацца сапраўды чыстаю праўдай ..

Мы з гордасцю сцвярджаем, што Леў Талстой з’яўляецца настаўнікам беларускай літаратуры, што яго імя ведаюць і паважаюць працоўныя нашай рэспублікі. Творчасць Талстога – найкаштоўнейшы здабытак чалавечай культуры. Мастацкаму слову Льва Талстога забяспечана вечнае жыццё [Я. Колас].

Асноўныя жанры натхняльнай прамовы – ваенна-патрыятычныя выступленні, віншавальныя і прывітальныя прамовы, хрысціянская пропаведзь.

Натхняльная прамова вызначаецца выразным выхаваўчым характарам і маральна-этычнай накіраванасцю.

Забаўляльная прамова – публічнае выступленне, асноўная мэта якога – забаўляць, весяліць прысутных. Гэта можа быць звязнае апавяданне з адзіным сюжэтам развіцця або серыя невялікіх гісторый ці анекдотаў.

Галоўныя жанры забаўляльнай прамовы – застольная прамова (тост), вуснае апавяданне, анекдот:



Праверка ў арміі. Правяраючы – камандзіру роты:

Кажуць, у вас салдаты дрэнна апранутыя.

Ды не, што вы, добра! Вось паглядзіце! – Кліча аднаго з салдат. – Вось у яго на нагах шкарпэткі. Здымі левы бот.

Здымае – сапраўды, шкарпэтка! Кліча другога:


  • А ў гэтага парцянкі. Здымі правы бот!

  • Здымае – сапраўды, парцянкі!

Ну, – думае правяраючы, у сталовай яны абавязкова пападуцца!”

Прыходзіць на раздачу і кажа камандзіру роты:

  • Хачу паабедаць і паглядзець, як салдат кормяць.

Тут яму накладваюць кашу і паўкурыцы. А ён:

  • Хачу паглядзець, колькі мяса салдатам пакладуць.

І бачыць: кожнаму таксама па паўкурыцы кладуць.

Закончылася праверка, падпісаны ўсе дакументы. Правяраючы падыходзіць да камандзіра роты:

  • Усё ж раскажы, у чым сакрэт, што і салдаты апранутыя, і кормяць добра?

  • А ты дакументы не выправіш?

  • Не.

Тады слухай! Салдаты носяць на адной назе насок, на левай, а на правай – парцянкі!

  • А як жа са сталовай?

Гэта ўжо складаней. Ледзь знайшлі адну курыцу. Адну палавіну табе палажылі, а другую да раздатачнага чарпака прывязалі (Анекдоты).

Плылі на караблі купец і вучоны. Купец быў багаты і вёз з сабою шмат тавараў, а вучоны чалавек нічога не меў. Узнялася на моры бура, і карабель пацярпеў крушэнне. Выратаваліся толькі купец і вучоны. Яны ўчапіліся за бервяно, і хваля вынесла іх на бераг. Бачыць купец, што вучоны зажурыўся, і кажа яму:

А табе чаго сумаваць? Гэта я сваё багацце страціў, а тваё – усё з табой.



  • Дык падымем бакал за тое багацце, якое нельга страціць – за розум! (Тосты).

У забаўляльнай прамове актыўна выкарыстоўваюцца прыёмы стварэння гумарыстычнага і камічнага эфектаў. Забаўляльная прамова можа быць цалкам гумарыстычнай, і тады ў ёй прысутнічаюць гумар, іронія, жарт. Калі забаўляльная прамова не гумарыстычная, то займальнасць у ёе ствараецца дзякуючы драматычнаму сюжэту, навізне, апісанню канфліктнай сітуацыі, напружанаму дзеянню, канкрэтнаму выкладу.

Давяральная прамова – мае на мэце выказванне патаемных думак, надзей, спадзяванняў, выражэнне асабістых адносін і пачуццяў:

Маладыя і старыя, старыя і маладыя... Вечная, як свет, тэма! Маладыя крыўдзяцца на старых, старыя на маладых... Хтосьці вельмі трапна сказаў – спрэчкі між маладымі і старымі часта нагадваюць спрэчкі між тымі, хто не нажыў розуму і хто з яго выжыў. Моладзь – гэта будучыня, і я не думаю, каб у нас яе выхаванню аддавалася менш увагі, чым у той жа Японіі або якой-небудзь іншай краіне ці рэспубліцы. Крыўдаваць маладым, мне здаецца, няма падстаў. Дзе-дзе, а ў літаратуры дэвіз – “Настаўнік, выхавай вучня!” – выконваецца і перавыконваецца. Я не ведаю ні аднаго старэйшага пісьменніка, які адмовіўся б пачытаць твор маладога, даць кансультацыю. Не ведаю я і ні аднаго маладога, якому хоць у чым хтосьці не памог са старэйшых. Вядома, у ідэале хацелася б бачыць іншае, але ж ...Сяброўства, дружба – справа ўзаемная, тут жаданне павінна быць з абодвух бакоў. А моладзь – на тое ж яна і моладзь... Ёй здаецца, што яна пераверне горы, зробіць тое, што ніхто не зрабіў. Сёй-той жа з маладых літаратараў ўжо цяпер лічыць, што ён “узяў бога за бараду”, яму няма чаму вучыцца ў старэйшых, што ён і так геній... Што ж, як на Палессі кажуць, прыйдзе коза да воза. Мне здаецца, трэба менш увагі аддаваць высвятленню “ўзаемапаразуменняў”, а працаваць, пісаць [Б. Сачанка].

Давяральная прамова мае, як правіла, эмацыянальна афарбаваную форму выражэння. Асноўныя яе разнавіднасці – споведзь, любоўнае прызнанне, асабісты ліст, дзённікавы запіс. У давяральнай прамовы – вузкая сфера выкарыстання і абмежаваная аўдыторыя.

Паколькі ўсе разгледжаныя вышэй тыпы дыскурсу адносяцца да маналагічнага маўлення, вялікая ўвага ў іх павінна ўдзяляцца прыёмам актывізацыі увагі слухачоў, стварэння займальнасці выкладу і эмацыянальнай танальнасці.



4. Законы агульнай рыторыкі

Поль Сапер адзначаў, што сапраўдны аратар уздзейнічае на слухачоў так, што яго ўсмешка адбіваецца на іх тварах, яны плачуць яго слязьмі, і біццё яго сэрца аддаецца ў грудзях усіх прысутных. Праверыць!Як дабіцца такой эфектыўнасці і паспяховасці выступлення? Сучасная лінгвапрагматыка лічыць, што паспяховымі і эфектыўнымі з’яўляюцца толькі такія маўленчыя зносіны, у аснове якіх ляжыць прынцып камунікатыўнага супрацоўніцтва і гарманічнага дыялогу [7, с. 80 -93].

Для таго, каб публічнае слова дзейнічала эфектыўна, усе элементы маўленчай падзеі павінны адпавядаць адзін аднаму і складаць гарманічнае цэлае.

Сучасная агульная рыторыка сфармулявала наступныя асноўныя законы:



Закон гарманічнага дыялогу

Яшчэ Арыстоцель у сваім трактаце “Рыторыка” ўказваў, што не толькі аратар, але і слухач павінен быць актыўным, дзейсным: “Слухач і ёсць канчатковая мэта ўсяго”. Фактар слухача адыгрывае асаблівую ролю пры маналагічнай форме зносін, дзе ён выконвае, на першы погляд, пасіўную ролю. Слушным у сувязі з гэтым нам падаецца выказванне У.Ф. Адоеўскага: “Гаварыць – значыць абуджаць у слухача яго ўласнае ўнутранае слова”. Так, слухач пазбаўлены магчымасці сказаць сваё слова, але ў той жа час ён думае, разважае, пагаджаецца ці не пагаджаецца ў думках з аратарам, прымае або не прымае яго высновы.

Эфектыўнымі маўленчыя зносіны могуць быць толькі тады, калі маналагічнае па форме выступленне пераўтвараецца ў гарманічны дыялог. Таму задача аратара – абудзіць уласнае ўнутранае слова слухача, устанавіць гарманічныя двухбаковыя адносіны з ім. Як гэтага дасягнуць? Як вядома, ёсцт тры ўзроўні перадачы інфармацыі – рэпрадукцыйны, калі адбываецца простая перадача інфармацыі слухачам і ўся ўвага сканцэнтравана на змесце, на правільнасці выкладу матэрыялу, не ўлічваецца рэакцыя аўдыторыі; адаптацыйны, які прадугледжвае добрае валоданне тэмай, свабодную арыентацыю ў змесце, пастаянны кантакт з аўдыторыяй і творчы ўзровень, пры якім аратар не толькі падтрымлівае сувязь са слухачамі, але і актывізуе іх творчае мысленне, “абуджае ўнутранае слова”, фарміруе здольнасць разважаць, аналізаваць і падагульняць.

Закон гарманічнага дыялогу прадугледжвае ўстанаўленне двухбаковых гарманічных адносін з адрасатам, абуджэнне яго ўнутранага ўласнага слова ў працэсе маўленчых зносін.

Для ўстанаўлення і падтрымкі гарманічнага дыялогу са слухачамі рэкамендуецца:

– уважліва ставіцца да фактара адрасата – вывучыць аўдыторыю: прааналізаваць і ўлічыць яе сацыяльны склад, узрост, кола асабістых інтарэсаў, узровень ведаў, ступень падрыхтаванасці, маўленчы намер;

– закранаць у сваім выступленні праблемы, блізкія да слухачоў, аналізаваць факты, падзеі, з’явы, добра знаёмыя, зразумелыя, даступныя або жыццёва важныя, цікавыя для слухачоў;

– імкнуцца да канкрэтнасці, нагляднасці выкладу, займальнасці апісання, вобразнасці выказвання;

– неабходна ўлічваць лінейны характар маўлення, якое разгортванне ў часе або прасторы і ў сувязі з гэтым мае дынамічны характар.

Закон руху наперад і арыентацыі адрасата

Другі закон агульнай рыторыкі патрабуе знаёмства слухача з “маршрутам” сумеснага руху ад пачатку да канца прамовы.

Прамова павінна мець такую структуру, якая б стварала ў адрасата пачуццё руху да мэты, арыентавала яго на паступовае выражэнне акрэсленых у выступленні пытанняў.

Для таго, каб правільна зарыентаваць слухача, аратар павінен абавязкова назваць тэму выступлення, дакладна вызначыць яго мэту, выразна акрэсліць задачы, а ў канцы – абавязкова падвесці вынікі. У працэсе выступлення матэрыял павінен выкладацца дынамічна, сістэмна, аргументавана і паслядоўна, разнастайнымі формамі і спосабамі. Аратар павінен сачыць за плаўнымі пераходамі ад аднаго пытання да другона, захоўваючы іх лагічнасць і паслядоўнасць, ужываючы розныя формы кагезіі (па-першае, па-другое, па-трэцяе, такім чынам, нарэшце і да т.п.), не адхіляцца ад асноўнай задачы, не ўжываць неапраўданыя паўторы, лішнія паўзы, не захапляцца празмернай дэталізацыяй зместу, другараднымі, дробязнымі пытаннямі, якія адцягваюць увагу слухачоў і перашкаджаюць лепшаму засваенню зместу.



Закон эмацыянальнасці

Трэці закон агульнай рыторыкі суадносіцца з пафасам (адной з частак трыадзінай схемы інвенцыі). Ён патрабуе ад гаворачага эмацыянальнага стаўлення да прадмета размовы, суб’ектыўных адносін да тэмы паведамлення, неабыякавасці выкладу і садзейнічае экспрэсівізацыі маўлення.

Слухачы павінны адчуць, што аратара цікавіць і хвалюе ўзнятая ім праблема або пытанне, ён эмацыянальна перажывае тое, пра што гаворыць. Але неабходна, каб гэта былі не паказныя эмоцыі, а шчырыя, сапраўдныя, і яны павінны адпавядаць зместу выступлення, характару слухачоў і сітуацыі зносін. Празмерная патэтыка можа выклікаць іранічныя адносіны слухачоў.

Закон задавальнення

Закон задавальнення лічыць эфектыўнай прамову толькі тады, калі яна прыносіць радасць, прыемнасць слухачам. З гэтай мэтай рэкамендуецца імкнуцца да экспрэсіўнасці, займальнасці выкладу, выкарыстання разнастайнай сістэмы выяўленча-выразных сродкаў, прыёмаў актывізацыі ўвагі, пра якія размова пойдзе ніжэй.




: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Лексікалогія варыянт 1 а што з’яўляецца прадметам вывучэння лексікалогіі?


1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка