Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гомельскі дзяржаўны універсітэт імя францыска скарыны”



старонка7/16
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.8 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   16

Пытанні і заданні:


  1. Што такое элакуцыя, што яна разглядае?

  2. Назавіце агульныя сродкі ўзмацнення выяўленчай выразнасці і слоўнай арнаментацыі.

  3. Якія моўныя сродкі ствараюць атрыбутызацыю?

  4. У чым сутнасць сінанімізацыі і гіпанімізацыі? Чаму яны адносяцца да агульных сродкаў слоўнай арнаментацыі?

  5. Якія моўныя сродкі выяўленчай выразнасці называюцца спецыяльнымі?

  6. Што называецца тропам? Назавіце асноўныя трапеічныя сродкі.

  7. На якія групы і на падставе чаго можна падзяліць тропы?

  8. Ахарактарызуйце тропы, заснаваныя на падабенстве або аналогіі прадметаў.

  9. Назавіце тропы метафарычнага характару. У чым сутнасць і экспрэсіўная роля метафары?

  10. Чаму метафару называюць “прыхаваным параўнаннем”?

  11. Які ўнутраны механізм семантычнага разгортвання метафары?

  12. Як суадносяцца адухаўленне і ўвасабленне? Як называюцца тропы, заснаваныя на гэтых працэсах?

  13. У чым адметнасць сінестэзіі?

  14. Назавіце асноўныя тыпы параўнанняў.

  15. Адзначце віды эпітэтаў і іх выяўленчую ролю.

  16. Як суадносяцца паміж сабою гіпербала і літота?

Літаратура:

1. Грановская, Л.М. Риторика. Под общ. ред. В.А. Плотниковой / Л.М. Грановская. – М.: Азбуковник, 2004. – 218 с.

2. Клюев, Е.В. Риторика (Инвенция. Диспозиция. Элокуция): Учебное пособие для вузов / Е.В. Клюев – М.: «Изд.-во ПРИОР», 1999. – 272 с.

3. Кожина, М.Н. О специфике художественной и научной речи в аспекте функциональной стилистики / М.Н. Кожина / Отв. ред. М.А. Генкель. — Пермь, 1966. — 213 с.

4.Леммерман, Хайнц. Уроки риторики и дебатов: Пер. с нем. / Хайнц Леммерман. – М.: ООО «Изд.-во «Уникум Пресс», 2002. – 336 с.

7.Михальская, А.К. Основы риторики: Мысль и слово: Учеб. пособие / А.К. Михальская – М.: Просвещение, 1996. – 416 с.

8.Подобед, А.С. Практическая риторика: Учебное пособие / А.С. Подобед – Мн.: Академия у..правления при Президенте Республики Беларусь, 2001. – 360 с.

9. Тарасов, Л.Ф. Поэтическая речь: Типологический аспект / Л.Ф.Тарасов. — Харьков: Вища школа, 1976. — 140 с.

10. Хазагеров, Т.Г. Общая риторика: Курс лекций. Словарь риторических приёмов / Отв. ред. Е.Н. Ширяев. – 2-е изд., перераб. и доп. – Ростов – на – Дону: Феникс, 1999. – 320 с.

11. Лингвистический энциклопедический словарь / Гл. ред. В.Н. Ярцева. – М.: Сов. энциклопедия, 1990. – 685 с.

12. Станкевіч, А.А. Рыторыка: Вучэб. Дапам. / А.А. Станкевіч. – Мінск: РІВШ, 2010. – 316 с.



Лекцыя № 11

Вобразна-пераноснае словаўжыванне. Тропы (працяг)

План


1. Тропы, заснаваныя на сумежнасці паняццяў.

2. Тропы, заснаваныя на мнагазначнасці.

3. Тропы, заснаваныя на кантрасце.

4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці.



1. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова


У аснове гэтай групы трапеічных сродкаў – полісемія лексічнай адзінкі, суіснаванне прамога і пераноснага значэнняў слова, якія рэалізуюцца ў пэўным кантэксце. Ужыванне мнагазначнага слова ў кантэксце, недастатковым для размежавання прамога і пераноснага значэнняў, прыводзіць да двухсэнсавасці, дваякага разумення сэнсу паведамлення і стварэння камічнага або іранічнага эфекту. У некаторых выпадках двухсэнсавасць ствараецца ў выніку сутыкнення некалькіх аманімічных або паранімічных лексічных адзінак, аднолькавых ці блізкіх па гучанні і розных па сэнсе. Найбольш цікавымі і паказальнымі ў гэтай групе з’яўляюцца каламбур і парадокс.

Каламбур (фр. calembour “гульня словамі”) – дасціпнае выказванне, троп, заснаваны на сутыкненні ў слове або словазлучэнні прамога і пераноснага значэнняў або на супадзенні гучання слоў з рознымі значэннямі: Снег нарэшце з дахаў спаў. Сон прысніўся пад вясну: Гэтак спаў ён, Што праспаў Месца першае па сну [Р. Барадулін]; Усё, што будзе, ужо было [Эклезіяст].

У навуковай літаратуры выдзяляюцца розныя тыпы каламбураў у залежнасці ад спосабаў моўнага выражэння: лексічныя, фразеалагічныя і сінтаксічныя [10, с. 12]. У аснове лексічных каламбураў – ужыванне мнагазначных, аманімічных і паранімічных лексічных адзінак; фразеалагічныя каламбуры звязаны з абыгрываннем або ўзнаўленнем унутранай формы фразеалагізма, яго вобразнай асновы, індывідуальна-аўтарскім пераўтварэннем яго структуры і ў выніку – зместу; сінтаксічныя – абумоўлены супастаўленнем ў межах адной сінтаксічнай канструкцыі граматычна аднародных, але семантычна разнапланаваных членаў сказа, актуалізацыяй у галоўным слове розных значэнняў ці іх адценняў, перастаноўкай кампанентаў словазлучэння.

Многія каламбуры заснаваны на двухсэнсавасці выказвання, калі сутыкаюцца розныя значэнні мнагазначнай лексічнай адзінкі і тым самым ствараецца гумарыстычны эфект: Калі ваш муж пачаў сачыць за модай, пачынайце сачыць за мужам ( К. Меліхан); Хто гатовы пастаяць за іншых, павінен ездзіць у аўтобусах. (Д. Пашкоў); Человек снесет всё, кроме яйца (“Пшекруй”).

Актыўным сродкам стварэння каламбураў з’яўляюцца аманімічныя або паранімічныя лексічныя адзінкі: Старайся браць на мушку Малюсенькую мушку. (П. Шыбут); З недапісаным раманам Лез у класікі Раман. Кажуць, і сыны Рамана Пішуць той жа ўсё раман. (Хв. Жычка); Добра Керзан піша ноты – Проста люба паглядзець; Ды няма ў нас ахвоты Па ягоных нотах пець. (К.Крапіва). У майго мілага бакі, Нібы ў вожыка бакі, Лезуць печаныя ракі Задам-перадам з ракі!; Словы любага пра нашу Дружбу ў сэрцы я нашу: Раніцою з’еўшы кашу, Да паўдня мурог кашу; Да пучка маніцы змяла, У куток кастру змяла. І прагнала аж да вала Чарнахвостага вала. (Г. Юрчанка).

Асновай лексічнага каламбура можа быць таксама гульня слоў:

У адным сумленнасць:Кожны дзень сум, ленасць... ; Трапіць у застолле – Ну, дальбог, за сто лье! (І. Курбека).

Фразеалагічны каламбур ствараецца абыгрываннем унутранай формы фразеалагізма: Як на шэфа петушыўся, То душой у пяты шыўся. Калі ўжыў хвалебны выраз – У вачах начальства вырас. (І. Курбека); Невыразны маю чын: Радавы запасу. Я між іх – дубовы сын – Дуба дам да часу. (М. Шабовіч); кантамінацыяй свабоднага і ўстойлівага словазлучэнняў: маўчыць, як рыба аб лёд і інш.

Сінтаксічны каламбур утвараецца ў выніку перастаноўкі слоў, якая прыводзіць да абыгрывання іх значэння : Людзі пакутуюць не столькі ад сардэчнай недастатковасці, колькі ад недастатку сардэчнасці (А. Петрашкевіч); або адначасовай рэалізацыяй некалькіх значэнняў у адным слове: Вядома, ты ў парылцы – бог, Хоць і ў абліччы чалавечым. --Яшчэ паддайце, дзед Цімох, --Распараныя просяць плечы. Ён паддае, бо нездарма Узяў з сабой яшчэ бутэльку. -- Дзед! Духу ў лазні ўжо няма! –-- Злуецца хтось. І дух – пад бэльку!-- Ну, хлопцы, споіце мяне. Адно “паддай”, як не паддацца! Канешне, ісціна ў віне, Ды столькі дзе віна набрацца? (М. Шабовіч).

Парадокс (грэч. paradox “нечаканы, дзіўны”) – выснова, сцвярджэнне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчыць, на першы погляд, разумнаму сэнсу. У парадоксе іранічна высмейваюцца агульнапрынятыя, банальныя выказванні, меркаванні. Парадокс упрыгожвае маўленне, ён паказвае дасціпнасць аўтара, выклікае ў слухачоў задавальненне. Многія парадоксы не маюць аўтараў, шырокае распаўсюджанне набліжае іх да парэміялагічных сродкаў: Цішэй едзеш – далей будзеш; Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць паслязаўтра; Не ў грошах шчасце, а у іх колькасці; Нічога не рабіць – вельмі цяжкая праца; Добра там, дзе мы; Ты – мне, я – яму, а ён – табе; Ученье свет – а неученых тьма; Теперь голод не тетка, а родная сестра голоданию; Все грибы съедобные, но некоторые – только раз в жизни; И волки сыты, и овцы целы, и пастуху вечная память.

Парадокс выкарыстоўваецца і ў мове мастацкай літаратуры, дзе ён выконвае ролю стварэння гумарыстычнага эфекту і павышае экспрэсіўнасць маўлення: Таямніца такая Д’ябла з тропу саб’е: Чым далей уцякаю, Тым бліжэй да цябе... (Г.Бураўкін).

У аснове парадокса ляжыць адхіленне ад лагічнай нормы, парушэнне лагічных законаў. Напрыклад, парушэнне закона тоеснасці, у адпаведнасці з якім кожная думка ў працэсе дадзенага разважання павінна мець адзін і той жа пэўны, устойлівы змест, прыводзіць да двухсэнсавасці выказвання: Хто нічога не мае, заўсёды гатовы падзяліцца з іншымі ; Хто не ведае, куды ён ідзе, верагодна, прыдзе не туды (Л. Пітэр); Барацьба за мір можа закончыцца вайной (Дж. Беры).

Парушэнне закона супярэчнасці (“дзве супрацьлеглыя думкі, выказаныя адной і той жа асобай, аб адным і тым жа прадмеце, узятым у адзін і той жа час і ў адных і тых жа адносінах, не могуць быць адначасова праўдзівымі”) прыводзіць да разбурэння аднаго маўленчага цэлага і стварэння супярэчнасці плана зместу і плана выражэння, што і з’яўляецца асновай парадокса: Тое, што разумеюць дрэнна, часта стараюцца растлумачыць з дапамогай слоў, якіх не разумеюць [Г. Флабер];Кажуць, што праўда урэшце рэшт пераможа, але гэта няпраўда [А. Чэхаў]; Гордящиеся своим смирением горды тем, что они не горды [Р. Бартон].

Пры парушэнні закона выключанага трэцяга (“з двух супрацьлеглых выказванняў у адзін і той жа час у адных і тых жа адносінах адно абавязкова праўдзівае”) знікае дакладнасць супрацьпастаўлення, калі ні адно з процілеглых выказванняў не прызнаецца сапраўдным, або адначасова абодва лічацца праўдзівымі: Там, дзе шлюб без кахання, будзе каханне без шлюбу [Б. Франклін]; Калі не можаш пераканаць, збі з панталыку [Г. Трумэн]; Жыццё – нішто, як смерць, а смерць – жыццё, і годзе! [Н. Арсеннева].

Некаторыя парадоксы – вынік парушэння закона дастатковага абгрунтавання (“усякая правільная думка павінна быць абгрунтавана іншымі думкамі, праўдзівасць якіх даказана”): Мова дадзена чалавеку для таго, каб хаваць свае думкі [Талейран]; Калі жанчына не права, пайдзі і папрасі ў яе прабачэння (французская прыказка); Для большасці людзей выправіцца – значыць памяняць свае недахопы [Вальтэр].

Узнікаюць парадоксы і ў выніку парушэння лагічнай аналогіі, калі як раўнапраўныя супастаўляюцца далёкія ў сэнсавых адносінах аб’екты, дзеянні або ўласцівасці аб’ектаў: Адначасова быць і вельмі добрым і вельмі багатым немагчыма [Платон]; Каб сапсаваць адносіны, дастаткова пачаць высвятляць іх [Д. Карнегі]; Песіміст – добра інфармаваны аптыміст.

Іронія (грэч. eironeia “прытворства”) – рытарычны троп, які адначасова выклікае і ўтрымлівае ў свядомасці гаворачага і слухачоў прамое, літаральнае, і пераноснае, супрацьлеглае першаму, значэнні слова або выраза. Іронія – прыхаваная насмешка, якая выступае за знешняй пачцівасцю выказвання. Таму важную ролю ў яе стварэнні адыгрывае насмешлівая інтанацыя: Няшчаснае чалавецтва! Як яно збяднее, калі не пачытае твайго артыкула! Ці, можа, свет перавернецца дагары нагамі? (І. Шамякін); А ваенком дык Іванова нават пахваліў:-- Ты, кажа, -- Іваноў, сапраўдны падхалім [К. Крапіва].

Аднак іранічны сэнс вызначаецца не толькі інтанацыяй, але і іншымі моўнымі сродкамі, у тым ліку словамі з адмоўным ацэначным значэннем і зніжанай эмацыянальнай афарбоўкай: Яшчэ не падняўся наш крытык з калыскі, Яшчэ не ўмеў ён падвываць і брахаць, А ўжо навучыўся лізаць палуміскі І ветліва пана ў руку цалаваць [М. Танк]; сутыкненнем стылістычна нейтральнай, кніжнай і размоўнай, грубай лексікі: Вельмі тонкі эстэт Хапіў тоўсты кастэт, Гваздануў паэціка – Вось і ўся эстэтыка [В. Вітка].

Іранічны эфект кантэксту можа стварацца за кошт выкарыстання стылістычна зніжаных тропаў і кантрасту формы, знешняй бачнасці і зместу пэўных дзеянняў : Густ у турыста тонкі І выбар пейзажу ўдалы: Тут ён скрышыў сасонку, Там – высмаліў лесу гала [В. Вітка]; Нашто хлеб, нашто багацце, Калі нам мякіны хваце? Нашто боты, чаравікі, Калі ёсць лаза і лыкі? [Я. Купала].

Актыўныю ролю ў стварэнні іроніі прымаюць словаўтваральныя сродкі, у ліку якіх скарочаныя словы: “Мая кантора” і “мой штат”,

Мой бух”, “мой пам”, “мой нам” Падумайце, а можа варт Мець свой розум вам? [Вітка]; аднаструктурныя словы-сінонімы і аказіяналізмы: Усушка, утруска, уцэнка – Нямала, вядома, турбот, Пакуль да вышэйшых працэнтаў Падымеш уласны жывот [В. Вітка]; Калі ў краме ёсць нястача, Дык “усушка” там, няйначай, Ці “утруска”, ці то “мышы” – Так заўсёды ў актах піша [К.Крапіва].

Іранічны эфект нярэдка стварае выкарыстанне аманімічных лексічных адзінак: Спытаўся Бог у грэшніка: -- Чаму шмат піў віна? -- У гэтым, -- кажа, -- не мая віна. Сам знаеш, з гліны ты мяне стварыў, І каб мне не рассыпацца – я піў [М. Танк], а таксама гульня слоў: У пафасным ўступе, як у ступе,Ваду вядомых слоў таўчы штодня, Пакуль алоўкам па стале не стукне, Нібыта лёс няўмольны, старшыня [П. Макаль].

Гумарыстычны эфект узнікае ў дадзеным выпадку ў выніку супастаўлення слоў з аднолькавым гучаннем і розным значэннем

Паранамазія (грэч. para “вакол” + onoma “імя”) – фігура маўлення, заснаваная на супастаўленні ў адным сказе слоў, блізкіх па гучанні, але розных па значэнні. Паранамазія грунтуецца на сутыкненні ў адной фразе паронімаў або амонімаў:

[Ломцеў:] (здзівіўся). Ух ты! А ён – эрудзіт.

[Дзед Цыбулька:] Зараз разбяромся, хто ерундзіт. [А.Макаёнак].

Паранамазія з’яўляецца актыўным сродкам стварэння гумарыстычнага або іранічнага эфекту. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца розныя тыпы амонімаў: Мяне выправіла Дар′я Вам пітво прынёс у дар я: Каб быў тонус ваш высокі –Піце, дзетачкі, вы сокі, А дзядам каля парогу Я налью віна па рогу!; Барсукі ў глыб нары, Баючыся кары, Нацягалі шмат кары І зрабілі нары. [Н.Гілевіч],

Пры выкарыстанні гэтай фігуры даволі часта абыгрываецца гукавое супадзенне імя ўласнага і агульнага, якое “ажыўляе” ўнутраную форму антрапоніма, надае яму характарызуючую ролю і ўзмацняе такім чынам экспрэсіўнае гучанне:

[Таццяна Андрэеўна:] Што ты сказала?

[Лена:] Гэта не я – Максім Горкі сказаў...

[Таццяна Андрэеўна:] Мне і без твайго Горкага не салодка. [А.Маўзон].

[Курбатаў:] Я кажу, таварыш Калібераў, што аферысты бываюць розных калібраў. [А.Макаёнак].

[Печкуроў:] Э-э, дык Ягор Сяргеевіч можа нас аб’ягорыць.

[Гарошка:] Што вы, Кузьма Прохаравіч, каб вы мяне не падкузьмілі. [А.Макаёнак].



2. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў

Метанімія (грэч. metonimia “перайменаванне”) – троп, заснаваны на пераносе назвы з аднаго прадмета на другі на аснове іх прасторавай, лагічнай або часавай сумежнасці. Найчасцей адбываецца перанос на аснове прасторавай сумежнасці. Пры гэтым вызначаюцца наступныя тыпы пераносу:

населены пункт → жыхары, якія ў ім пражываюць: Ужо танцуе ўся Сафія – Што крок, што момант – весялей [Н. Гілевіч]; Мінск едзе па грыбы [П. Панчанка]; Скача горад, скача вёска, Адно іскры з-пад падноскаў...[Я. Купала]; краіна → яе насельнікі: Спявай ты, Беларусь, у радасці спявай [Я. Купала]; мясцовасць → людзі, якія яе насяляюць: І Памір, і лясы Белавежы За радзіму ўставалі сваю [П. Броўка]; памяшканне → людзі або жывёлы, якія там знаходзяцца: Пакуль касірка спаганяла За прыгажосць скупую рэнту, Пустая зала прыгадала Злавесне смех апладысментаў [Э. Акулін]; выява чалавека → асоба, якая там адлюстравана: Пакой я помню: На сцяне – Тарас, Чые мы песні ведаем з калыскі [А. Зарыцкі]; посуд →тое, што ў ім змешчана: Ну, з’еш яшчэ талерачку, мой мілы [К. Крапіва]; аўтар → яго твор: О выйдзі за браму, Эльвіра, Паслухай душы маёй енкі Прашу цябе горача, шчыра, Пакінь ты чытаць Еўтушэнку [М. Танк].

Сінекдаха (грэч. synekdoche “суаднясенне”) – троп, які ствараецца ў выніку замены назвы цэлага назвай яго часткі і, наадварот, ужывання адзіночнага ліку ў значэнні множнага і наадварот.

Назвы асобы: Ты, мой брат, каго зваць Беларусам, Роднай мовы сваёй не цурайся [А. Гарун]; Статыстыка сцвярджае, Што француз за год 153 літры віна выпівае [М. Танк]; Галоўнае, што ўсім нам належыць зразумець: прыніжэнне жанчыны на шкоду ўсяму грамадству, а не толькі ёй адной. [ЛіМ, 7.03.97]; канкрэтных прадметаў: Тут кажух, і шынель, І бурнос, лапсярдак, І сурдут, і мундзір, А адзін быў і храк ... [Ф. Багушэвіч]; адцягненых з’яў: Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне [Купала]; зборных прадметаў: Дзятва будуе дом [Н.Арсеннева].



Антанамазія (грэч. antonomasia “перайменаванне”) – троп, які прадугледжвае выкарыстанне ўласнага (звычайна, вядомага) імя замест агульнага. Як правіла, тут выкарыстоўваюцца антрапонімы: Бывае, што і стары Гамер падрэмлівае (І ў найлепшага аўтара бываюць недахопы); Або Цэзар, або ніхто [Лац.прык.]

У складзе антанамазіі выкарыстоўваюцца імёны сусветна вядомых гістарычных дзеячаў: Пігмаліён табою мроіў І Саламон – паэтаў цар. У гонар твой пілі з пантофля Міцкевіч, Пушкін і Кабзар [Э. Акулін]; персанажаў літаратурных твораў: Свет, у якім мы жывём – Не наш. Яго даўно закаханыя параздавалі Сваім Дульцынеям, Джульетам [М. Танк].

У асобных выпадках у складзе гэтага тропа выкарыстоўваецца не імя пэўнай вядомай асобы, а абагуленае, тыповае: Ды знойдуцца такія Івановы, Што памахаць заўжды гатовы [К.Крапіва].

У рэдкіх выпадках гэты троп ствараецца шляхам выкарыстання тапонімаў: І я вазьму цябе ў свой Акропаль, А можа быць, і ў стомлены Парыж [М. Шабовіч].



: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Лексікалогія варыянт 1 а што з’яўляецца прадметам вывучэння лексікалогіі?


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   16


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка