Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт


СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ СКЛАДАНАГА СКАЗА



старонка10/15
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.81 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15

ТЭСТ 9



СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ СКЛАДАНАГА СКАЗА
ВАРЫЯНТ 1
Ч а с т к а А
А 1 Укажыце няправільнае сцвярджэнне:

  1. сказ з’яўляецца складаным, калі ў ім налічваецца дзве і больш граматычных частак;

  2. у складаных сказах граматычныя часткі аб’ядноўваюцца паміж сабой пры дапамозе злучнікаў, злучальных слоў і інтанацыі;

  3. часткі складанага бяззлучнікавага сказа з’яўляюцца раўнапраўнымі;

  4. часткі складанага сказа заўсёды аддзяляюцца знакамі прыпынку;

  5. сярод складаных сказаў з рознымі відамі сувязі адрозніваюцца сказы, у якіх часткі звязаны злучальнай і падпарадкавальнай, злучальнай і бяззлучнікавай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувяззю, а таксама ўсімі пералічанымі відамі сувязі.


А 2 Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх коска не ставіцца:

  1. Вецер закалыхаў высокія жоўтыя сосны і яны шумелі несціхана вакол заставы.

  2. У полі бяскрайнім морам калышацца жыта і ціха перазвоньваюцца ліловыя званочкі.

  3. Над зялёнымі жытнімі каласамі таўкуць мак конікі ды звіняць камары.

  4. Алешына ўжо адлетавала і мне думалася пра познюю восень.

  5. Можа, з часам завяне бадзёрасць і гады лягуць шэрагам плям.


А 3 Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх коска ставіцца:

  1. Яна паспешліва паставіла на стол вячэру і сама села побач.

  2. Ляцяць на ветры косы рыжай восені і кліча лісцяў жоўты сум зіму.

  3. Я глядзеў на заплаканую маці і сам быў блізкі да плачу.

  4. Рэдкі промень сонца вырываўся з-за хмар і тады трава ў лугах рабілася бліскучая, светла-сіняя.

  5. Ва ўсіх баках пагрымліваў гром і мільгацела маланка.

А 4 Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх коска не ставіцца:

  1. Ужо даўно сцямнела і праз шыбы акон глядзеў зімовы месяц.

  2. Па шашы ўвесь дзень ішлі людзі або ехалі падводы.

  3. У той год вясна зацягнулася і па начах завывалі завірухі.

  4. Трымаўся невялікі марозік і пад нагамі ледзь чутна парыпваў неглыбокі снег.

  5. Не нагуляўся чэрвень у кветках ды ўспыхнуў ліпамі ліпень.


А 5 Адзначце складаназалежныя сказы, сродкам сувязі паміж часткамі якіх з’яўляюцца злучальныя словы:

  1. Калі памірае мара, свет засланяе хмара.

  2. Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае на ўсходзе дня майго, якому ружавець.

  3. Хутчэй перасохнуць крыніцы і рэкі, чым клятву парушу сваю.

  4. Усе, хто быў на маёўцы, хаваліся ад дажджу.

  5. Жадалі госці шчыра часінаю такой, каб шчасце было ў доме, і мір, і супакой.


А 6 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай дзейнікавай часткай:

  1. Чым бліжэй блізілася сустрэча з вёскай, тым больш расла трывога

  2. Я не заўважыў, як мая сталасць настала.

  3. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць.

  4. Зрабілі мы б нямала, каб сілы нам хапала.

  5. Мароз такі, што скоўвае дыханне.


А 7 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай выказнікавай часткай:

  1. Гэта ўсё, што я хацеў сказаць.

  2. Гул бою выразна чуўся з таго боку, дзе зайшло сонца.

  3. Праўда ў тым, каб не сагнуцца перад наступам бяды.

  4. Пра ўсё нашэптваюць галіны, калі прыслухацца да іх.

  5. Ураджанне такое, быццам знаходзішся недзе пад Рыгай, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.



А 8 Адзначце складаназалежныя часкі з дададай дапаўняльнай:

  1. Што аднаму з цяжкасцю даецца, тое калектывам лёгка бярэцца.

  2. Вы не бачылі часамі, як напіўшыся з крыніц, вырасталі за лясамі горы спелых навальніц?

  3. Што ў полі родзіцца, усё дома згодзіцца.

  4. Хто ў хвіліну цяжкую руку мне падаў, той братам навек застанецца.

  5. Ды хіба загадаеш каму, каб гады над табою і мною ўлады не мелі.

А 9 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай азначальнай часткай:

  1. Прыгадаў я цябе, лес далёкага краю, дзе, як быццам маршчынку на лбе, сцежку кожную знаю.

  2. Дзень прайшоў не так, як хацелася.

  3. Едзем паўз бэрэзнік беланогі, што ў расе на досвітку прадрог.

  4. Зрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок.

  5. Прыйшоў у наша ён сяло, калі павечарэла.


А 10 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай часу:

  1. Яны былі шчаслівыя, асабліва калі жылі ўдвух.

  2. Змоўкнуць совы ў дуплах, як развіднеецца на дзень.

  3. Ля акон дзве таполі не шумяць, бо баяцца парушыць твой сон.

  4. Хлопцы паваліліся на зямлю і паснулі, толькі калі пазбіралі ды спалілі ўсё бліжэйшае галлё.

  5. Ураджайным будзе лета, калі снег аж да акон.


А 11 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай месца:

  1. Шануй бацьку з маткай, бо другіх не знойдзеш.

  2. Толькі на лодцы можна дабрацца туды, куды не трапяць ні фурманка, ні машына, ні пешаход.

  3. Перасохла рэчка, дзе крыніца бегла.

  4. Удзень, як лекцыі канчалі, на рэчку хлопцы выбягалі крыху пакоўзацца на лёдзе…

  5. З далейшай размовы высветлілася, што дзядзьку завуць Зыгмусь.


А 12 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай прычыны:

  1. Ён смела на вуліцу выйшаў, дзе бэз густаліста за нізкім штыкетнікам рос.

  2. Для агню тут корм багаты, як ускінецца пажар.

  3. Свет не забудзе сцяга над рэйстагам, таму што нялёгка нам узяць яго.

  4. Калі ўпадзе адзін баец — заменіць паўшага другі.

  5. Тут зусім ціха, асабліва калі сцямнее.


А 13 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай параўнальнай часткай:

  1. Як ворану вышэй арла не лятаць, так ворагу нашай зямлі не таптаць.

  2. Лёгкі туман праплывае над Мінскам, быццам пялёсткамі сыплюць сады.

  3. Там, нібы ў Беларусі, і вербы растуць, і рабіны.

  4. Я за жыццё схапіўся прагна, як за галлё дубовы ліст.

  5. К сонцу ў неба імкнуцца ўсе, як ракеты хвастатыя ў космас.

А 14 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай умовы:

  1. Раз ён так сказаў, то так і будзе.

  2. Толькі не маніце, бо другі раз мы вам не даруем.

  3. Голас грымеў, нібыта нехта моцна біў у бубен.

  4. Як толькі развіднела, на вуліцы зноў пачалі збірацца мужчыны.

  5. Усё вырасце на нашай зямлі, абы дождж праходзіў.


А 15 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай уступальнай часткай:

  1. Жаўрук пад небам заміраў ад радаснае песні, хаця шарэў яшчэ наўкол зляжалы снег.

  2. На сонцы было горача, хоць к вечару спёка зменшылася.

  3. Пра ўсё нашэптваюць галіны, калі прыслухацца да іх.

  4. Там, дзе вада спадала, прабівалася і жаўцела буйная шыракалістая лотаць.

  5. Вечарам, калі вучні прыходзілі са школы, Рыгорка таксама вяртаўся дамоў.


А 16 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай спосабу дзеяння:

  1. Рэчка разлілася так шырока, як не разлівалася ўжо шмат гадоў.

  2. Злаваць чыноўнік пачынае, бо дзядзька вытрыманасць мае.

  3. Як клікнулі, так і абазваўся.

  4. Ніводнага слова, як ён ні страўся ўлавіць, нельга было разабраць.

  5. Колас з коласам гутарку дзіўную завялі, бы на хмары злуюць.


А 17 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай мэты:

  1. Колькі ж трэба было працы, каб тут вырасла гара?

  2. Вось і сонца не відаць, бо за хмары легла спаць.

  3. З высокіх душ гартуецца планета, каб душагубам месца не было.

  4. Самота выльецца слязамі, як хмара цёмная – дажджом.

  5. Я люблю бярозку, што пяе з вятрамі.


А 18 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай меры і ступені:

  1. Для таго каб праца давала плённыя вынікі, трэба прывучаць да сталых і сур’ёзных адносін да яе з малых гадоў.

  2. Білі абцасамі так гулка ў дол, ажно ўсё гойдалася наўкол.

  3. Дзе няма ахвоты, там няма работы.

  4. Бацькі прыносілі яму яду, так што галадаць не прыходзілася.

  5. Гром пракаціўся па-над лесам, аж зазвінелі вокны.

А 19 Адзначце складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем:

  1. К таму часу, калі ён вярнуўся зноў у мястэчка, не стала таго следчага, што разбіраў бацькаву справу.

  2. Іван ведаў, што яго чакаць тут ніхто не будзе, але пастаяў ля нізенькага стацыйнага плоціка, пакуль людзі не разышліся.

  3. Салодка мроіцца, як пахне мак, як зоры мрояцца і спіць вішняк.

  4. Ты наводзіш там парадкі, каб ўсё было так, як было тады, калі мама адгэтуль паехала.

  5. Рушылі ў дарогу ўжо тады, калі сонца схавалася за лесам і над балотамі ляглі тонкія змрокі, якія з кожнай хвілінай усё гусцелі і гусцелі.



А 20 Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным аднародным падпарадкаваннем:

  1. Усё было ў парадку, калі не лічыць гэтай раніцы, якая пачыналася не вельмі добра.

  2. Схіліўшыся за плотам у ціхім завулку, яны бачылі, як дырэктар выйшаў на ганак, як замкнуў дзверы, як тузануў за дзверы, нібы правяраючы надзейнасць замка.

  3. Часам Лабановічу здавалася, што школа адстае, што вынікі дасягнуты нязначныя і што наогул ён няважны настаўнік.

  4. Хутка ласяня з маці падышлі да стромкай новай рэчкі-канавы, дзе яны пілі золкам ці познім вечарам плыткую смачную ваду; за якой — у цемнаватай зелені сярод мноства дамоў — чуліся тыя знаёмыя галасы.

  5. Там, дзе сосны заглядаюць у высі ды сцяною стаяць чараты над вадою, прасядзеў я некалькі гадзін.



А 21 Адзначце сказы, на месцы пропускаў у якіх ставяцца коскі:

  1. З працы пачынаецца Купала__з песні__што яднала ўсіх людзей__з казак__дзе крыві і слёз хапала__з калыханкі__сонца і надзей.

  2. Усё пакінуць след павінна__бо__як пачаўся белы свет__прамень__пясчынка і расліна нязменна пакідаюць след.

  3. Час зараз такі__што__калі сёння не паспееш зрабіць справу__дык заўтра аб ёй не трэба нават успамінаць.

  4. Але толькі вясною высока ў небе клічуць радасць журавы__і__ калі яна запазнілася да цябе__абавязкова прыйдзе з гэтай песняй.

  5. Шкада мне зялёнай нівы__што шуміць у полі__таго дуба__што над рэчкай песціца ў прыволлі.

А 22 Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы, на месцы пропускаў у якіх ставяцца ставіцца працяжнік:

  1. Захочаш мець__мацней жадай!

  2. Зямля жыве__у бераг б’юць прылівы, у вырай адлятаюць жураўлі.

  3. Хату зрабіць__не скрынку збіць

  4. Куды ні кінь__усё бялютка.

  5. Гэтыя месцы прыглянуліся працавітым, мірным бабрам__вакол цішыня і спакой, шмат вады і корму.


А 23 Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы, на месцы пропускаў у якіх ставяцца ставіцца двукроп’е:

  1. Была калісь пара__шумела завіруха і замяла маёй мінуўшчыны сляды.

  2. Вецер пракоціцца, будзячы нівы,__нівы калоссем шумяць.

  3. Я ўслухоўваюся__аднекуль чуюцца галасы.

  4. Нездарма ў народзе кажуць__рэкі прыцягваюць дождж.

  5. Прыйшоў працаваць__няма чаго час каратаць.


А 24 Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (улічыце, што знакі прыпынку не расстаўлены):

  1. Мы добра бачым тую небяспеку якая пагражае людзям і трэба зрабіць усё для таго, каб адвесці бяду.

  2. Калі парою лістападу ў вырай птушкі адлятаюць, яны ў дубровах пакідаюць свае вясновыя напевы, каб не згубіць іх недзе часам у хмурным небе на чужыне.

  3. Было ўжо не рана неба па-ранейшаму нізка вісела над мокрай зямлёй але дождж перастаў вецер улёгся.

  4. У птушак галасней размовы адталі рэчак берагі і скрозь па ўзгорках і дубровах нібы шавеляцца снягі.

  5. Калі дзяцей прывезлі сустракаць выйшаў увесь штабны атрад усе сяляне вёскі дзе мы размяшчаліся.


А 25 Адзначце сказы з памылкамі ва ўжыванні чужой мовы:

    1. Пятровіч пазнаёміў мяне са сваёю падарожніцай і сказаў, што я хутка з ёю ажанюся.

    2. Кожны чалавек – гэта цэлы свет. (К. Чорны)

    3. Вольга Усцінаўна скардзілася, што прыехаў сын і не даў на сябе паглядзець.

    4. Браце мой, сказаць магу адно: “Я цябе зайдрошчу як нікому!”

    5. Ён падумаў, што ці не паехаць яму заўтра ў вёску.

А 26 Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе з простай мовай:

Матчына мова за руку павяла прызнаваўся Якуб Колас і, хвіліну памаўчаўшы, дадаваў Б(б)еларускае слова, пяшчотнае і ласкавае, гнеўнае і сумнае, паслухмянае і гнуткае ў паэтычным радку, было бліжэйшае і мілейшае майму сэрцу.



1) “П: – а і а, – П”.

4) “П? – а і а: П”.

2) “П, – а і а: – П”.

5) – П ? – а і а: П.

3) – П? – а і а: П.





А 27 Адзначце спосаб перадачы чужой мовы ў сказе:

Янка Купала клікаў народ да змагання за чалавечыя правы – “людзьмі звацца” і ісці “да сонца і да зор”.



1) няўласна-простая мова;

4) ускосная мова;

2) простая мова;

5) цытата.

3) дыялог;





А 28 Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку ў сказах з чужой мовай:

  1. “Гэ, брэшаш ты, мароз, не згіну я пад карою ледзяною, пабарукаемся з табою!” – як бы гаворыць смела, гулка марозу бойкая рачулка.

  2. Крынічка пытала: чаго матулечка-рака так цяжка ўздыхае.

  3. “Мы вашы браты, дрыгавічы з Бярозы-ракі, што ў Дняпро цячэ”, –адказаў, нізка кланяючыся, страцім.

  4. І пытаўся я ў сябе: няўжо тады, стагоддзі назад, мае малапісьменныя продкі ведалі і разумелі, што без Радзімы жыццё іх страціць сэнс і яны тут жа знікнуць, бясследна растворацца ў свеце белым…

  5. “Можна і ў Дагестан з’ездзіць, – з напускным спакоем, тоечы радасць адказаў Алесь, а каб падмацаваць свой знешні спакой, дадаў – У Сярэдняй Азіі прырода цікавейшая…”


А 29 Адзначце, колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе:

Акрамя важнага практычнага значэння разведка боем што мела вось-вось пачацца мела і іншае чалавечае значэнне яна быццам заканчвала тое даўняе напружанае чаканне якое станавілася ўсё больш цяжкім мучыла сваёй нерухомасцю.



1) 5 косак, 1 двукроп’е;

4) 6 косак, 1 працяжнік;

2) 5 косак, 1 працяжнік;

5) 7 косак.

3) 6 косак, 1 двукроп’е;





А 30 Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх характарыстыкамі:




А Іх аднолькавы пуціны – ды не сходзяцца яны.

1 Просты, ускладнены адасобленай акаліч-насцю і аднародным выказнікам.




Б Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма.

2 Складаназлучаны сказ, паміж часткамі якога выражаюцца супраціўныя адносіны.




В Іншага ж часу ў яго не было: амаль кожнага дня яны ездзілі з Зарубам па вёсках – далёкіх і блізкіх.

3 Складаны сказ з рознымі відамі сувязі: злучальнай і падпарадкавальнай.




Г А я ўгледзеў жоўты мох, і пэўна, мне здалося, што чую топат ціхіх ног, што крочыць полем восень.

4 Складаны бяззлучнікавы сказ з разна-тыпнымі часткамі.




Д Жыта, адкрасаваўшы, налівалася, палавела, але яшчэ было маладзенькае.

5 Складаназалежны сказ з даданай акаліч-наснай часткай месца.

1) А2 Б 4 В 5 Г 3Д 1;

4) А1 Б 3 В 5 Г 2 Д 4;




2) А 1 Б 2 В 3 Г 4 Д 5;

5) А2 Б5 В 4 Г3 Д1.




3) А 5 Б 4 В 3 Г2 Д 1;









Ч а с т к а В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца сказ




В 2

сказ, які складаецца з дзвюх або некалькіх частак




В 3

сувязь у складаназлучаных сказах




В 4

складаныя сказы, у якіх часткі звязаны падпарадкавальнай сувяззю




В 5

адносіны паміж часткамі складаназалежнага сказа, якія злучаны пры дапамозе злучнікаў а, але, ды (=але), аднак, затое, толькі (дзеянні і з’явы супастаўляюцца)




В 6

даданая частка складаназалежнага сказа, якая паясняе назоўнік у галоўнай частцы або канкрэтызуе значэнні ўказальных займеннікаў той, такі, гэты, гэтакі




В 7

складаныя сказы, у якіх часткі звязаны бяззлучнікавай сувяззю




В 8

складаныя сказы, у якіх тры і больш часткі звязаны злучальнай і падпарадкавальнай, злучальнай і бяззлучнікавай, падпарад-кавальнай і бяззлучнікавай або злучальнай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувяззю




В 9

форма перадачы чужой мовы, пры якой мова перадаецца ад імя той асобы, якой належыць, з поўным захаваннем не толькі зместу, але лексічных, марфалагічных і лексічных асаблівасцей




В 10

чужая мова, якая перадае толькі асноўны змест выказвання пэўнай асобы ад імя аўтара (апавядальніка)




ВАРЫЯНТ 2
Ч а с т к а А

А 1 Укажыце няправільныя сцверджанні:

  1. часткі складанага сказа могуць быць развітымі і неразвітымі, поўнымі і няпоўнымі, ускладненымі і няўскладненымі;

  2. сказ з’яўляецца складаным, калі ў ім налічваецца дзве і больш граматычныя часткі;

  3. у складаных сказах граматычныя часткі аб’ядноўваюцца паміж сабой пры дапамозе знакаў прыпынку;

  4. часткі складаназлучанага сказа заўсёды аддзяляюцца коскай або іншымі знакамі прыпынку;

  5. у складаназалежным сказе адна ці некалькі частак падпарадкаваны адной іншай.


А 2 Адзначце складаназалежныя сказы, сродкам сувязі паміж часткамі якіх з’яўляюцца злучальныя словы:

  1. І так напомнілі знаёма мне тую ранннюю пару, калі над кожным ціхім домам дымкі ўздымаюцца ўгару.

  2. Хутчэй перасохнуць крыніцы ды рэкі, чым клятву парушу сваю.

  3. Тут вербы схіляюцца нізка, калі ім паклоніцца госць.

  4. Пісаў я смыкамі ўсіх скрыпак, якія смяюцца і плачуць.

  5. За драўлянымі млынамі, дзе канчаюцца масты, шырачэзнымі лістамі ахінуліся бары.


А 3 Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх коска ставіцца:

    1. Дзесьці блізка крычаць кулікі і рака ўскіпае ад хвалі

    2. Сонца на небе ўжо няма і між хат туліцца вечаровы паўзмрок.

    3. У таку стаяў прыцемак і пахла саломай, пылам.

    4. Зашумела над кручай сасна і вярба зацвіла пры дарозе.

    5. Рыбак вяслом саштурхнуў карму з пясчанай мелі і лодка лёгка загойдалася.


А 4 Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх коска не ставіцца:

      1. У апошнія дні ўсё мацней прыгравала сонца і павявала душнаватым водарам бярозавага лісця.

      2. У канцы жніўня ночы былі ўжо даволі халаднаватыя і ў палісадніках прыемна пахлі хрызантэмы.

      3. Пад вечар спыняе свой звон неабдымная цішыня і кладзецца на зямлю цішыня.

      4. Вецер зайшоў з захаду і цёмныя дажджавыя хмары заслалі ўсё неба.

      5. Абапал дарогі каласілася жыта і сакаталі ў ім цыркуны.


А 5 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай умовы:

  1. Як паеў ты з маслам бульбы, ідзеш на працу, як на гульбы.

  2. Збожжа трэба з поля збіраць, а то асыпаецца.

  3. Як смяюцца толькі дзеці, усміхнуўся тут Сымон.

  4. Пасля таго як дакасілі, разам выходзілі і жаць.

  5. Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш.


А 6 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай уступальнай часткай:

  1. Хоць няма ветру, а ўсё роўна лес шуміць.

  2. Які ж ён быў паляўнічы, каб не ўмеў добра страляць.

  3. Хай бывае цяжка часам, не здаюцца нашы сэрцы.

  4. Над галавой, дзе ўчора вісела пахмурная зімняя смуга, цяпер глядзелася чыста-празрыстая сінь.

  5. Хутчэй перасохнуць крыніцы і рэкі, чым клятву парушу сваю.


А 7 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай спосабу дзеяння:

  1. Нарэшце гром так неба скалыхнуў, што ўпала і разбілася вясёлка і морам разлілася скрозь.

  2. Я кажу так таму, што хачу выратаваць людзей.

  3. Хоць з кветак па адным пялёсткі аблятаюць, але ж затое кветкі не сівеюць.

  4. Няма на свеце справы больш пачэснай, як быць народу творцай і слугой.

  5. Абняўся так, што ў хлопца косці затрашчалі.


А 8 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай мэты:

  1. Не для таго мы гадавалі дзяцей, каб яны пад старасць нам не памагалі.

  2. Маша хітра ўсміхнулася і глянула туды, адкуль усё мацней і мацней даносіўся стук матацыкла.

  3. З усходу ішла вясна, каб зноў на палях зелянець.

  4. Часта прыходзілася спыняцца, таму што дарога была несамавітая.

  5. Не сей пшаніцы, калі дзеці ідуць у суніцы.


А 9 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай меры і ступені:

  1. Памятаў ён усё так, нібы яно здарылася ўчора.

  2. На вуліцы пасвятлела, хоць ужо надыходзіў вечар.

  3. І скрозь, куды ў хату ні зайдзі, дыхне ад печы дух гарача-кменны.

  4. У вушах так засвістала, аж дух заняло.

  5. З даўніх часоў дрэва было адным з тых матэрыялаў, якія прыцягвалі ўвагу мастакоў.


А 10 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай азначальнай часткай:

  1. Яны спаткаліся так, быццам ведалі адзін аднаго з маленства.

  2. Мы пускаем млын, які збудавалі самі сваімі рукамі.

  3. Калі ўжо сонейка прыгрэла, Антось на полі скончыў дзела і выпраг коніка сівога, свайго памочніка старога.

  4. Старыя яліны высока ўзнеслі свае лапы ў чорнае неба, на якім мігацелі рэдкія зоры.

  5. Вокам змералі салдаты, ці далёка да сяла.


А 11 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай дзейнікавай часткай:

  1. Што ў полі родзіцца, усё дома згодзіцца.

  2. Ён не ведаў, колькі часу прайшло.

  3. Хто ў хвіліну цяжкую руку мне падаў, той братам навек застанецца.

  4. Каб зверху пазнаць нас маглі пералётныя гусі, зіму зімаваць, засталіся б яны ў Беларусі.

  5. Увесь выгляд быў такі, быццам прыбег аднекуль.


А 12 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай выказнікавай часткай:

  1. Які розум, такая і гаворка.

  2. Ногі блыталіся ў траве, над якой гулі пчолы.

  3. Ганна такая, што без справы сядзець не можа.

  4. Алеся здзівілася, як хутка ўсё змянілася вакол.

  5. А чалавек той, хто змагаецца за роўнае права на шчасце для ўсіх на зямлі.


А 13 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай дапаўняльнай часткай:

  1. Па духу ў хаце можна было меркаваць, што ў печы нешта пяклося ці тушылася.

  2. Лепей за ўсё мне мясціна тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

  3. Хлопцу здавалася, што поезд цягнецца вельмі марудна.

  4. Туравец адзначыў, што гаварыў Дрозд ціха, глуха.

  5. Дзяды і бацькі нашу мову стваралі, каб звонка звінела, была як агонь.


А 14 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай часу:

  1. Даведаўшы аб тым, што мяне цікавіць, дзядзька Зыгмусь прапанаваў перабірацца да яго.

  2. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць.

  3. Сцяжынка прыводзіць нас да сланечніку, які шэрай нерухомай сцяною дрэмле ўначы.

  4. Валодзя паступіў у інстытут, калі яго старэйшы брат ужо быў на апошнім курсе.

  5. Ледзь толькі ўзышло сонца, як хлопцы былі на нагах і спешна рушылі ў дарогу.


А 15 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай месца:

  1. На разборнай байдарцы можна прабрацца ўсюды, дзе ёсць хоць трошкі вады на паверхні.

  2. Рана ў поле выязджай, каб быў добры ўраджай.

  3. Куды павявае ветрык, туды сцелецца дым ад вогнішча.

  4. Калі пераехалі мост цераз Сож, ужо добра развіднела.

  5. Начлежнікі выбралі сухі груд, каб можна было прылегчы і разлажыць агонь.


А 16 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай часткай прычыны:

  1. Таму і сумна мне часамі, што з дому вестак не чуваць.

  2. Толькі па дзвюх абгарэлых бярозах стары пазнаў месца, дзе пражыў усё сваё жыццё.

  3. Аблокі, якія плывуць на небе, вецер гнаў усё хутчэй.

  4. Дзе раней была пясчаная града, там з зарою пераліваецца вада.

  5. Ліпы шумелі, бо ўверсе шумеў вецер.


А 17 Адзначце складаназалежныя сказы з даданай параўнальнай часткай:

  1. Бяда, як пыл, развеяна вятрамі.

  2. Усё зацвіло, загаманіла, бы жыватворчая тут сіла ад сну прыроду абудзіла.

  3. Правей носа карабля два разы нешта слаба бліснула ў цемры, нібы хтосьці пстрыкнуў ліхтарыкам.

  4. Лыжы ў пульхным снезе правальваліся глыбей, чым трэба было для хуткай хады, і амаль не слізгалі.

  5. Стаяла яблыня ля вёскі, як падарожнік між дарог.


А 18 Адзначце сказы, на месцы ўсіх пропускаў у якіх ставіцца коска:

  1. Калі выйдзеш летам за сяло__не адарвеш вачэй ад шырокага поля збжыны__якая няспынна__як мора__коціць хвалі пад лёгкім павевам ветру.

  2. Там__дзе сосны гурбою заглядаюцца ў высі__дзе чароты сцяною над вадою ўзняліся__дзе арэшнік развесіў гронкі вочак-арэхаў__заблудзілася ў лесе зялёнае рэха.

  3. Іван быў спакойны__бо__калі кавалёў пачне пярэчыць__то ў яго запасе ёсць яшчэ аргументы.

  4. Ад узбалотка__дзе крычаў дзяркач__плыў свежы настой медуніцы__змешаны з водарам вялай дзяцеліны__якая скошана__відаць__недзе паблізу.

  5. Быў гэты вечар веснавы__што чуць было здалёк__як люстра возера ў цішы разбіў мой паплавок__як__зачапіўшыся ў бары за верхавіны дрэў__зары нягаснучы прамень над Нараччу звінеў.


А 19 Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным аднародным падпарадкаваннем:

    1. І поле, і пушчы, і рэкі тут чулі, як Цётка спявала, як марыў Бядуля, як слёзы рассыпаў Мацей Бурачок.

    2. Край мой там, дзё Нёман льецца срэбраплыннай паласой; там, дзе ўсё смяецца, шчасцем хваліцца, красой!

    3. Я пабываў усюды, дзе хоць калі ступала мая нага, дзе хадзілі са мною і без мяне мая маці, бацька, дзед.

    4. Пайду адзін па золкіх туманах туды, дзе срэбрам зімавее восень, дзе спеў мой ціхі росіцца ў палях і позняй птушкай просіцца ў нябёсы.

    5. Калі зубр састарыцца, калі карагодзіць пачнуць маладзейшыя, ён, умудроны жыццём, раптам адчуе, што страціў галоўнае, моўчкі пакідае тое месца, дзе нарадзіўся, жыў, і ідзе прэч ад сваіх.


А 20 Адзначце складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем:

      1. Карабель стаў на якар, калі на маяку ўжо запаліліся агні, якія будуць гарэць цяпер усю ноч.

      2. Хораша і крыху маркотна бывае ў канцы ліпеня, калі цэлы дзень стаіць несціханая гамана маладых шпакоў і мацней шапацяць лістотай прыдарожныя бярозы.

      3. Вясна была ранняя, таму ў пачатку чэрвеня людзі ўжо збіралі першыя суніцы, што весела чырванелі на ўгрэвах.

      4. Радасна ўсведамляць, што любоў да творчасці народа і веданне яе прывілі Адаму Міцкевічу ў маленстве простыя людзі нашай Навагрудчыны, што яго музу многія гады натхнялі беларускія азёры і лясы.

      5. У сяле сярод садоў і красак, дзе цвілі зялёныя гады, мы наслухаліся даўніх казак, што калісь расказвалі дзяды.


А 21 Адзначце сказы, на месцы ўсіх пропускаў у якіх ставяцца коскі:

        1. Параўняўшыся з кузняй__на дзвярах__якой вісеў замок__ён перайшоў на роўны крок.

        2. Далей ад берага__там__дзе глыбей__вада здаецца сіняй.

        3. Зайшоўшы ў двор__я__як і ўсе__хто ведаў гаспадаровы звычкі__адразу ж накіраваўся да лаўкі пад вязнем.

        4. Рыгор доўга шукаў выхад__а__знайшоўшы__весела ўсміхнуўся і выйшаў з хаты.

        5. Лабановіч не спыніўся__а__выбраўшы больш зручнае месца__смела рушыў наперад.

А 22 Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы, на месцы пропускаў у якіх ставяцца ставіцца працяжнік:

  1. Слова сказаў__сякераю адсек.

  2. Як позна ліпы сёлета цвітуць__было так доўга холадна і хмура

  3. Стажок парадкам абскубаны__ён стаіць блізка ад дарогі.

  4. Стракозы ляталі над травой, у паветры таўкаліся камары, воблакі павольна плылі ў вышыні і зніклі__усё гэта прадказвала цёплыя дні.

  5. Я па ўсіх прыкметах бачу__будзе багаты ўраджай.


А 23 Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы, на месцы пропускаў у якіх ставяцца ставіцца двукроп’е:

  1. Ён ведаў__маці будзе вялікая радасць бачыць яго.

  2. Мост праз раку быў разбураны __давялося пераязджаць уброд.

  3. Раскаціста і гучна грымелі салаўі__звону іх песень не маглі заглушыць грук і шум вагонных колаў.

  4. Макар пастукаў__ніхто не азваўся.

  5. Лабановіч акінуў вачамі ваколіцы Цельшчына__цесна, цёмна і пуста.


А 24 Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (улічыце, што знакі прыпынку не расстаўлены):

  1. Святлела неба і недзе там дзе бег паравоз разгараўся ўжо новы дзень.

  2. Рушылі ў дарогу ўжо тады калі сонца схавалася за лесам і над балотам ляглі тонкія змрокі якія з кожнай хвілінай усё гусцелі і гусцелі.

  3. Пачынае світаць сіне-белы туман вісіць над кустамі што растуць паблізу насыпу над лугамі і ўзлессем.

  4. Пад поўдзень выбілася з туману сонца трава і дрэвы яснелі лясы як бы адыходзілі далей неба ўзнімалася вышэй

  5. Туман расцілаецца ўранку і росы ярчэй серабра раняючы лісце ля ганку сумуе з вятрамі вярба.


А 25 Адзначце сказы з памылкамі ва ўжыванні чужой мовы:

      1. Ён сказаў, што а якая нам справа да ўсяго гэтага.

      2. Калі раптам сціхла і пачуўся чалавечы голас: “Хто тут?” –– я зразумеў, што і ў лесе не заўсёды схаваешся.

      3. Часта пыталася маці ў мяне: “Куды падзеліся зоркі?”

      4. Алеся маўчала і думала, што ці не кінуць ёй вучобу і завербавацца на будоўлю.

5) “А ты, Павел, хіба не знаеш? –– пажартаваў востры на язык Шурка. –– Сёння ж вялікае свята”.

5

А 26 Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе з простай мовай:

Пасля першай страфы Аляксей папрасіў: “Памагайце”, – і яны заспявалі разам: “З гэтай пары я пачаў углядацца ў небе начное і зорку шукаў...”

1) А: “П, – а: П”.

4) А: “П. – А: П…”

2) А: “П! – А – П!”.

5) А –“П і а П”.

3) А: “П”, – а: “П…”





А 27 Адзначце спосаб перадачы чужой мовы ў сказе:

Смуціўся моцна хлопчык спачатку і аб сваёй хвойцы: каб меў крыллі, здаецца, паляцеў бы туды ўжываць тое свежае, чыстае і здаровае паветра, якога так неставала тут.



1) няўласна-простая мова;

4) ускосная мова;

2) простая мова;

5) цытата.

3) дыялог;





А 28 Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку ў сказах з дыялогам і чужой мовай:

  1. –– Вы з Мінска? –– спытала яна шчыра і з ноткай надзеі, па якой я зразумеў, што для яе гэта мае вялікае значэнне.

–– З Мінска, –– адказаў я і сваю чаргу пацікавіўся: –– А чаму вы падумалі, што з Мінска?

  1. Настаўнік яму сказаў: “Не пакідай, Сцёпка, навукі: у цябе вялікія здольнасці да яе”.

  2. Якуб Колас справядліва ўказваў, што роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”

  3. Паляўнічы запытаўся, а масток застанецца зламаным і зірнуў на дзядка.

  4. Кінуўшы на хаду: “Я да Андрэя”, хлопец амаль выбег з хаты.


А 29 Адзначце, колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе:

Безліч выпадкаў прыгод і жывых успамінаў хваляй нахлынуць палоняць душу і здаецца зноў ты вярнуўся ў свой край дзе пачатак пачаткаў сэнсу жыцця і пачуцця святога радзіма.



1) 2 коскі, 2 двукроп’е, 1 працяжнік;

4) 4 коскі, 1 працяжнік;

2) 3 коскі, 2 працяжніка;

5) 4 коскі, двукроп’е.

3) 3 коскі, 1 двукроп’е, 2 працяжніка;





А 30 Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх характарыстыкамі:

А Праз колькі часу лес расступіўся, і тады зноў адкрыўся прастор.

1 Складаназалежны сказ з сузалежным аданародным падпарадкаваннем, у якім дзве даданыя азначальныя часткі.




Б Я люблю часіну навальніцы, калі б’е пярун па ўсіх ладах і злуюцца ў хмарах бліскавіцы, кроплі асыпаюча на дах.

2 Складаны бяззлучнікаввы сказ з аднатыпнымі часткамі.




В Скрыпнулі вароты, ляснуў замок, гаўкнуў сабака, ля калодзежа скрыгнула вага.

3 Складаназлучаны сказ, паміж часткамі якога выражаюцца спалучальныя адносіны.




Г Цябе, напэўна, скульптар злепіць, і будзеш ты глядзець на луг з усмешкай той, якая слепіць і аглушае, як абух!

4 Складаназалежны сказ з паслядоўным падпарадкаваннем, у якім адна даданая частка часу, а другая – прычыны.




Д Мы прыехалі на возера, калі туман яшчэ не рассеяўся, бо сонца толькі што ўзышло.

5 Складаны сказ з рознымі відамі сувязі: злучальнай і падпарад-кавальнай.




1) А1 Б 2 В 3 Г 4Д 5;

4) А3 Б 1 В 5 Г 4 Д 2;

2) А 2 Б 3 В 4 Г 1 Д 5;

5) А4 Б2 В 3 Г5 Д1.

3) А 3 Б 1 В 2 Г5 Д 4;





Ч а с т к а В








Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

сказы, у якіх дзве і больш граматычныя асновы




В 2

складаныя сказы, у якіх часткі звязаны злучальнай сувяззю




В 3

сувязь у складаназалежных сказах




В 4

даданая частка складаназалежнага сказа, якая далучаецца да ўсёй галоўнай часткі пры дапамозе злучнікаў хоць, хай, нягледзячы на тое што і адказвае на пытанне нягледячы на што?




В 5

адносіны паміж часткамі складаназлучанага сказа, што злучаны пры дапамозе злучнікаў і, ды(=і) (дзеянні і з’явы працякаюць адначасова або паслядоўна)




В 6

асноўны сродак сувязі ў складаных бяззлучнікавых сказах




В 7

складаныя сказы, у якіх часткі (тры і больш) звязаны злучальнай і падпарадкавальнай, злучальнай і бяззлучнікавай, падпарад-кавальнай і бяззлучнікавай сувяззю




В 8

форма перадачы чужой мовы, пры якой мова перадаецца з пункту гледжання аўтара з захаваннем гаворкі персанажа




В 9

даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту або дакладна прыведзеныя чые-небудзь словы




В 10

сукупнасць знакаў прыпынку, а таксама правіл іх ужывання ў пісьмовай мове








Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал