Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт


А 1 Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст



старонка3/15
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.81 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

А 1 Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст:


  1. Бо ўсе мы на гэтай зямлі суседзі – рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, рыба і водарасці, мураш і чалавек.

  2. Мы часам забываемся, што прырода не толькі для нас адных...

  3. Бо зямля ў нас адна, яна агульная для ўсіх.

  4. Усе мы зямляне.

  5. І ўсе мы маем радасць суіснаваць на ёй, жыць у сапраўднай дружбе і ўзаемнай павазе.

1) 1, 5, 4, 3, 2;

4) 2, 1, 4, 3, 5;

2) 5, 1, 2, 3, 4;

5) 3, 5, 4, 2, 1.

3) 4, 3, 2, 1, 5;

А 2 Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст:


    1. Я часта туліла яго да твару, адчуваючы незвычайна тонкі водар мілых кветак.

    2. Добра памятаю гэта, бо ўпершыню зайшла туды з духмяным белым букецікам.

    3. Якраз тою парою адкрылася ў палацы мастацтваў выстаўка.

    4. Мне ў той дзень падабалася ўсё.

    5. Я перажывала ні з чым не параўнанае ўзрушэнне.

1) 5, 3, 1, 2, 4;

4) 3, 1, 4, 2, 5;

2) 3, 2, 1, 4, 5;

5) 3, 2, 1, 5, 4.

3) 4, 1, 3, 2, 5;



А 3 Адзначце правільны адказ лагічна-сэнсавага падзелу тэксту на абзацы:

1. Ці даводзілася вам праязджаць ў канцы лета, калі нітачкі прыгожага засмучэння ўжо існуюць нявідна і незлавіма ў цёплым прасторы? 2. Ціха ўсё і бязлюдна. 3. Шэрым ціхамірным пылам пасцелена пустая вуліца. 4. На гародзе, за абціснутым плятнём схіліў на сонца жоўтую, з махрамі кружэлачку высокі сланечнік. 5. Абсыпае чырвона-чорныя пялёстачкі добры мак. 6. Дзеці за доўгі дзень насеклі з макрыцы і крапівы сечкі свінням; споўзалі ў чужую рэпу і ў яблыкі; пакачалі кацёлку і няўмысля пабілі ёю шыбу ў кутнікавым акне.



1) 1, 3, 5;

4) 1, 4, 6;

2) 1, 2, 6;

5) 1, 2, 5.

3) 1, 2, 4;



А 4 Адзначце асноўны сродак сувязі сказаў у тэксце:

Ад усіх трох галоўных дарог раёна збочвала мноства меншых дарог, дарожак, сцежак. У кожнай дарогі і дарожкі былі свой характар, свой нораў; мала дзе ў свеце было столькі наравістых, ненадзейных дарог, як на гэтай зямлі.

1) сінонімы;

4) пабочныя каструкцыі;

2) займеннікі і прыслоўі;

5) лексічныя паўторы.

3) злучнікі;





А 5 Адзначце асноўны сродак тэкставай сувязі:

Нашча трэба чытаць Васіля Быкава.

Нашча трэба думаць пра Васіля Быкава.

Нашча трэба хінуцца душой да святла слова ягонага.

1) непаўната асобных сказаў;

4) пабочныя каструкцыі;

2) займеннікі і прыслоўе;

5) сінтаксічны паралелізм.

3) часціцы;





А 6 Вызначце стыль і тып тэксту:

Славянства ўяўляецца высокім, раскідзістым і дужым дрэвам. Якія толькі віхуры, вогненныя смерчы ні праносіліся над ім, але зламаць яго нікому не ўдалося. І сёння, падточанае шашалем нацыянальнага бяспамяцтва, апаленае злавесным выдыхам Чарнобылю, яно стаіць, як і стаяла. Караніся ж, вечнае дрэва славянства!

1) мастацкі, апісанне;

4) мастацкі, апавяданне;

2) публіцыстычны, разважанне;

5) навуковы, разважанне.

3) навуковы, апісанне;





А 7 Вызначце стыль і тып тэксту:

Мне здаецца, што Беларусь можна назваць “зямлёй пад белымі крыламі”, бо ў пэўнай ступені бусел – наш сімвал. Ёсць, вядома, дацкія буслы, апетыя Андэрсэнам, ёсць буслы і ў іншых заходніх краінах. Ёсць яны і на поўдні. Але беларусы лічаць бусла сваёй птушкай.



1) мастацкі, апісанне;

4) мастацкі, апавяданне;

2) навуковы, разважанне;

5) публіцыстычны, разважанне.

3) навуковы, апісанне;





А 8 Вызначце стыль і тып тэксту:

Зноў успамінаецца май. Маладая зеляніна вакол. Усё такое жаўтавата-зялёнае. Вы, пэўна, заўважалі, што, калі распускаецца лес, здалёк ён выдае жаўтавата-зялёным. А калі яшчэ зацвітуць ласкавыя коцікі на лазовых кустах, то ён такім і сапраўды выглядае. Па-маладому надзвычай вясёлым і светлым.


1) мастацкі, апавяданне;

4) навуковы, разважанне;

2) гутарковы, апавяданне;

5) мастацкі, апісанне;

3) навуковы, апісанне;





А 9 Вызначце стыль і тып тэксту:

Калі месяц падняўся і пабялеў, можна было заўважыць на поплаве цёмныя і рухавыя постаці. Чым бліжэй яны падыходзілі да рэчкі, тым здаваліся большымі. Раптам замільгацелі ці то іскры, ці то гарачыя вугалькі. Адразу можна было пазнаць, што гэта пабліскваюць воўчыя вочы.


1) мастацкі, апісанне;

4) мастацкі, апавяданне;

2) гутарковы, апісанне;

5) публіцыстычны, разважанне.

3) навуковы, апісанне;





А 10 Вызначце стыль і тып тэксту:

Каля тысячу гадоў назад тэрыторыю сучаснай Беларусі засялялі прадстаўнікі некалькіх племянных груповак, у асноўным славянскіх.

Самай буйной племянной групоўкай, якая на поўдні займала абсяг аж да Мінска, а таксама Смаленшчыну і Пскоўшчыну, былі крывічы. Як мяркуецца, назва крывічоў узнікла ад імені легендарнага родапачынальніка або ад назвы паганскіх жрацоў, атрыбутам якіх быў крывы жэзл. На землях крывічоў утварыліся такія магутныя для таго часу дзяржавы, як Полацкае і Смаленскія княствы.


1) мастацкі, апісанне

4) гутарковы, апавяданне;

2) гутарковы, апісанне;

5) публіцыстычны, разважанне.

3) навуковы, апісанне;





А 11 Вызначце стыль, тып і жанр тэксту:

Кітабы – кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Створаны з шаснаццатага стагоддзя татарамі на Беларусі і ў Літве, што пасяліліся ў Вялікім княстве Літоўскім і паступова забылі сваю родную мову. Яе змест – легенды, паданні, казкі.


1) публіцыстычны, апісанне, выступленне;

2) навуковы, разважанне, анатацыя;

3) навуковы, апавяданне, артыкул;

4) мастацкі, апавяданне, казка;

5) мастацкі, апісанне, аповесць.



А 12 Адзначце, у якім стылі мовы ўжываюцца наступныя словы і спалучэнні слоў:

выкананне; развіццё; у сувязі з тым што; аўтар; дакумент; у адпаведнасці з; заява; з мэтай; павелічэнне; дасягненне; пры дапамозе; план; вытворчасць





1) мастацкім;

4) навуковым;

2) гутарковым;

5) публіцыстычным.

3) афіцыйна-дзелавым;





А 13 Вызначце, у якіх жанрах рэалізуецца публіцыстычны стыль:

    1. у законах, статутах, пастановах, указах, паведамленнях, дагаворах, рэзалюцыях;



    2. у газетах, часопісах, лекцыях, замалёўках, рэпартажах;

    3. у дакладах, водгуках, рэцэнзіях, анатацыях, манаграфіях;

    4. у вершах, апавяданнях, раманах, камедыях, казках;

    5. у размовах, гутарках, лістах, запісках, СМС.


А 14 Вызначце стыль па яго характэрных асаблівасцях:

лагічнае, паслядоўнае, дакладнае выкладанне матэрыялу, яго доказнасць, выкарыстанне тэрмінаў, спецыфічных слоў і разгорнутых сінтаксічных канструкцый, складаных сказаў, спасылак на навуковыя крыніцы.



1) мастацкі;

4) навуковы;

2) гутарковы;

5) публіцыстычны.

3) афіцыйна-дзелавы;





А 15 Вызначце стыль па яго характэрных асаблівасцях:

строгая дакладнасць і паслядоўнасць выкладання фактаў, іх аб’ектыўнасць, адсутнасць эмацыянальна афарбаваных слоў, фразеалагізмаў, выклічнікаў, ужываннне выказнікаў-інфінітываў, аднасастаўных сказаў.




1) мастацкі;

4) навуковы;

2) гутарковы;

5) публіцыстычны.

3) афіцыйна-дзелавы;





А 16 Вызначце групу слоў і выразаў навуковага стылю:

  1. флексія, субстантывацыя, асіміляцыя, косінус, амперметр, глебазнаўства;

  2. вышэй названыя, у мэтах забеспячэння, устаноўчы дагавор, прыцягнуць да адказнасці, за справаздачны перыяд;

  3. мох сівы, срэбразвонны ручай, белая мяцеліца, траскучы мароз, пазалота дрэў;

  4. наватар, застрэльшчык, працаваць з аганьком, чорнае золата, інтэрв’ю, адзінадушна;

  5. баламут, вачаняты, мае дарагія, даміна, кволенькая.


А 17 Вызначце, якому стылю характэрны наступныя моўныя сродкі:

словы, што выражаюць пачуцці, настрой аўтара; словы з пераносным значэннем; словы якаснай ацэнкі; апавядальныя, пытальныя і клічныя сказы; сказы з аднароднымі членамі.





1) навуковаму;

4) гутарковаму;

2) мастацкаму;

5) афіцыйна-дзелавому.

3) публіцыстычнаму;





А 18 Вызначце, якому стылю характэрны наступныя моўныя рысы:

дакладнасць, доказнасць, лагічнасць, сцісласць; адсутнасць выражэння адносін да прыведзеных фактаў аб прадметах і з’явах; асноўная форма – маналог.




1) навуковаму;

4) гутарковаму;

2) мастацкаму;

5) афіцыйна-дзелавому.

3) публіцыстычнаму;




А 19 Адзначце назвы жанраў маўлення:

1) дыялагічнае маўленне;

4) прымаўка;

2) простая мова;

5) манаграфія.

3) аб’ява;





А 20 Адзначце, якія жанры могуць выкарыстоўвацца ў мастацкім стылі мовы:

1) п’еса;

4) пратакол;

2) элегія;

5) гутарка.

3) анатацыя;





А 21 У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” зафіксаваны ніжэй пададзеныя значэнні слова “характарыстыка”. Вызначце, у якім з іх слова сустракаецца ў мастацкім стылі:

    1. апісанне, вызначэнне істотных, адметных рыс, асаблівасцей, якасцей каго-небудзь // Апісанне характару, учынкаў і пад., якое даецца дзеючай асобе ў мастацкім творы;

    2. афіцыйны дакумент, у якім змяшчаецца водзыў, заключэнне аб чыёй-небудзь працоўнай і грамадскай дзейнасці;

    3. у матэматыцы – цэлая частка дзесятковага лагарыфма;

    4. спец. графічны паказ уласцівасцей чаго-небудзь праз крывую; асноўны паказчык чаго-небудзь.


А 22 Вызначце правільныя меркаванні:

      1. маналагічнае маўленне рэалізуецца пры непасрэдных зносінах паміж дзвюма ці некалькімі асобамі і залежыць ад умоў размовы;

      2. моўны стыль – гэта сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад характару, мэт і зместу выказвання;

      3. стылістыка займаецца вывучэннем моўных стыляў;

      4. у стылістыцы вылучаюцца тры асноўныя функцыянальныя стылі;

      5. дыялог – форма маўлення, якая заключаецца ў абмене выказванняў-рэплік, што звязаны па сэнсе і будове, але характарызуюцца непасрэднасцю, непадрыхтаванасцю.


А 23 Вызначце няправільныя меркаванні:

  1. асноўная функцыя навуковага стылю – эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача;

  2. для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) сродкаў;

  3. афіцыйна-дзелавы стыль выконвае дзве асноўныя функцыі – інфармацыі і эмацыянальнага ўздзеяння;

  4. кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай;

  5. апавяданне служыць для перадачы падзей, якія разгортваюцца ў часе і маюць дынаміку.


А 24 Адзначце, які від тропу выкарыстаны ў сказе:

У бубны дахаў вецер б’е.



1) метафара;

4) параўнанне;

2) метанімія;

5) сінекдаха.

3) эпітэт;





А 25 Адзначце, які від тропу выкарыстаны ў сказе:

Быццам купінка з сухой ігліцы, недаверлівы спяшаецца вожык.



1) метафара;

4) параўнанне;

2) метанімія;

5) сінекдаха.

3) эпітэт;





Ч а с т к а В






Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

лінгвістычная навука, што вывучае сродкі моўнай выразнасці і заканамернасці іх функцыянавання




В 2

галоўная, зыходная функцыя мовы




В 3

напісанае, надрукаванае або выказанае вусна паведамленне, якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю




В 4

частка звязнага тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога, у якую ўваходзіць адзін або некалькі сказаў, звязаных сэнсавым адзінствам і адноснай закончанасцю




В 5

графічная форма маўлення, пры якой людзі кантатуюць апасродкавана з дапамогай тэкстаў




В 6

адзінка маўлення, якая ўтвараецца ў выніку актыўнай маўленчай дзейнасці, разлічанай на пасіўнае і апасродкаванае ўспрыманне




В 7

форма маўлення, пры якой адбываецца абмен выказваннямі паміж двюма або некалькімі асобамі




В 8

від маўлення, пры якім праяўляецца ўменне ствараць уласныя выказванні ў вуснай форме




В 9

тып маўлення, у якім выяўляюцца розныя меркаванні, суджэнні, погляды, прычыны і вынікі




В 10

тып маўлення, у якім паведамляецца пра якое-небудзь здарэнне, выпадак, якую-небудзь з’яву, факт




В 11

стыль, асноўная функцыя якога – эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы




В 12

стыль, што служыць для афармлення заканадаўчых актаў і дакументаў




В 13

стыль, які выконвае дзве асноўныя функцыі – інфармацыі і эмацыянальнага ўздзеяння




В 14

аналіз і ацэнка навуковага або мастацкага твора, спектакля, кінафільма (ад лац. слова разгляд)




В 15

сціслая перадача зместу навуковага артыкула або кнігі (паходзіць ад лац. слова)






ТЭСТ 3
ЛЕКСІКАЛОГІЯ, ЛЕКСІКАГРАФІЯ, ФРАЗЕАЛОГІЯ




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал