Ч а с т к а А
А 1 Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжываюцца ў прамым значэнні:
1) гняздо паэтаў;
|
4) корань дрэва;
|
2) салодкі мёд;
|
5) мора кветак.
|
3) цвёрдае рашэнне;
|
|
А 2 Адзначце словы, якія з’яўляюцца матываванымі:
1) настольнік;
|
4) клён;
|
2) зіма;
|
5) ісці.
|
3) паравоз;
|
|
А 3 Адзначце словы-амонімы:
-
навярстаць ‘шляхам вёрсткі зрабіць у нейкай колькасці’ і навярстаць ‘выканаць тое, што не было зроблена ў свой час’;
-
кулон ‘адзінка вымярэння электрычнасці’ і кулон ‘жаночае ўпрыгожванне’;
-
вяселле ‘абрад шлюбу і ўрачыстасць, святкаванне, звязаныя з гэтым’ і вяселле ‘вясёлае правядзенне часу; гульні, забавы’;
-
праспект ‘вялікая шырокая вуліца ў горадзе’ і праспект ‘план, змест якога-небудзь выдання: кнігі, альбома і пад.’;
-
родны ‘які знаходзіцца ў кроўнай сувязі’ і родны ‘дарагі, блізкі’.
А 4 Адзначце радкі, у якіх усе словы з’яўляюцца сінанімічнымі:
1) абыякава, настойліва, упарта;
|
4) малы, дробны, мініяцюрны;
|
2) задума, намер, планаванне;
|
5) упэўнена, уважліва, правільна.
|
3) крочыць, ехаць, бегчы;
|
|
А 5 Адзначце нумары радкоў, у якіх пары з’яўляюцца антанімічнымі:
1) добрае – ліхое;
|
4) перамога – паражэнне;
|
2) новы – былы;
|
5) ганьба – бясслаўе.
|
3) максімальна – сярэдне;
|
|
А 6 Адзначце радкі слоў з правільна ўжытымі паронімамі:
1) абанент у тэатр;
|
4) абрыдлівая прапанова;
|
2) аб’ёмны рукапіс;
|
5) абыходак з людзьмі.
|
3) абмежаваны чалавек;
|
|
А 7 Адзначце рады, у якіх усе словы запазычаны з лацінскай мовы:
1) дэкан, гальштук, рэпертуар;
|
4) шнур, мармелад, экспедытар;
|
2) экзамен, Павел, студэнт;
|
5) аспірантура, таршэр, косінус.
|
3) рэктар, вахта, пламбір;
|
|
А 8 Адзначце рады, у якіх усе словы запазычаны з грэчаскай мовы:
1) пюрэ, рэгрэс, шрам;
|
4) біялогія, дырыжор, гравюра;
|
2) Аксана, філалогія, ксілафон;
|
5) артылерыя, партэр, касцюм.
|
3) экватар, суфле, камюніке;
|
|
А 9 Адзначце рады, у якіх усе словы запазычаны з французскай мовы:
1) сіньёр, кашнэ, салют;
|
4) валанцёр, абажур, аташэ;
|
2) віраж, арда, бастыён;
|
5) гавань, гузік, халат.
|
3) акварыум, эстрада, вельвет;
|
|
А 10 Адзначце рады, у якіх усе словы запазычаны з англійскай мовы:
1) эміграція, джэм, капрычыа;
|
4) мітынг, футбол, катэдж;
|
2) цыркуль, конус, сабатаж;
|
5) каньяк, шахта, сарай.
|
3) атэлье, таракан, рагу;
|
|
А 11 Адзначце, у якім з радоў усе словы запазычаны з нямецкай мовы:
1) шпроты, фехтаванне, слесар;
|
4) бокс, жабо, брашура;
|
2) сарай, тлушч, боінг;
|
5) экскаватар, жэле, ланцуг.
|
3) спартсмэн, фанетыка, прэфікс;
|
|
А 12 Адзначце, у якім з радоў усе словы з’яўляюцца запазычанымі:
1) мароз, пчала, картрыдж;
|
4) джэм, парашут, аўтсайдэр;
|
2) дзядзька, лімфадэніт, караван;
|
5) джынсы, возера, фарватэр.
|
3) мічман, джунглі, канферансье;
|
|
А 13 Адзначце, у якім з радоў усе словы з’яўляюцца славянскімі:
1) тангенс, акцёр, швабра;
|
4) траўлер, катэр, верацяно;
| -
соус, дачка, хлеб;
|
5) вясна, пляменнік, мука.
|
3) аргумент, пляж, браслет;
|
|
А 14 Адзначце стылістычна нейтральныя словы:
1) лік;
|
4) дзіця;
|
2) ісці;
|
5) лайдак.
|
3) Айчына;
|
|
А 15 Адзначце стылістычна афарбаваныя словы:
1) зараначка;
|
4) загад;
|
2) вецер;
|
5) плявузгаць.
|
3) дрыхнуць;
|
|
А 16 Адзначце, у якім з радоў першым запісаны гістарызм, а архаізм – другім:
1) каліта, уезд;
|
4) ланіты, рэўком;
|
2) бірыла, манарх;
|
5) рабфак, бортнік.
|
3) паліцмейстар, длань;
|
|
А 17 Адзначце, у якім з радоў першым запісана ўстарэлае слова, а запазычанае – другім:
1) сервіз, прыгонны;
|
4) цынк, рэпертуар;
|
2) эміграцыя, джаз;
|
5) нэпман, каледж.
|
3) аршын, камп’ютар;
|
|
А 18 Адзначце пары слоў, якія называюць адзін прадмет (паняцце), адно з якіх з’яўляецца дыялектным:
1) бусел – бацян;
|
4) май – травень;
|
2) сябар –дружбак;
|
5) бацвінне – гічаны.
|
3) сажа – сόпуха;
|
|
А 19 Адзначце слова, якое з’яўляецца сінонімам да фразеалагізма
У свіныя галасы:
1) прыйсці з вялікім спазненнем;
|
3) вярнуцца загадзя.
|
2) гучна спяваць;
|
|
А 20 Адзначце рады, у якіх усе фразеалагізмы з’яўляюцца сінанімічнымі:
1) лахі пад пахі, аж пяткі блішчаць, даць цягу;
2) садзіцца на галаву, абіваць бакі, распускаць язык;
3) на адзін капыл, абое рабое, і кропелькі падабраў;
4) аслаблі гайкі, даваць маху, валяць дурня;
5) з розуму сысці, з глузду з’ехаць, блёкату аб’еўся.
Ч а с т к а В
|
Пытанні
Як называе(ю)цца:
|
Адказы
|
В 1
|
раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца словы і іх лексічнае значэнне
|
|
В 2
|
унутраны, рэальны змест слова, суадноснасць яго гукавой абалонкі з адпаведнымі прадметамі ці з’явамі аб’ектыўнай рэчаіснасці
|
|
В 3
|
наяўнасць у слове некалькіх лексічных значэнняў
|
|
В 4
|
значэнне слова, якое ўзнікае на аснове пэўнага падабенства, пераносу
|
|
В 5
|
словы, якія маюць аднолькавае гучанне і напісанне, але рознае значэнне
|
|
В 6
|
разнавіднасць мнагазначнасці (від пераносу), заснаваная на сумежнасці прадметаў і з’яў
|
|
В 7
|
група слоў, аб’яднаная сінанімічнымі адносінамі;
|
|
В 8
|
словы з розным лексічным значэннем, якія маюць падабенства ў вымаўленні і напісанні
|
|
В 9
|
лексіка, якая складаецца са слоў, што ўзніклі ў перыяд усходнеславянскага адзінства, захаваліся і ўжываюцца ў рускай, беларускай і ўкраінскай мовах
|
|
В 10
|
словы і выразы, запазычаныя з польскай мовы;
|
|
В 11
|
лексіка, якая выкарыстоўваецца ў любым стылі ў аднолькавай ступені
|
|
В 12
|
словы, якія не толькі называюць што-небудзь, але адначасова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні
|
|
В 13
|
словы, якія бытуюць на тэрыторыі ўсёй Беларусі; агульнанародныя словы, зразумелыя ўсім носьбітам мовы
|
|
В 14
|
словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй, мясцовасцю
|
|
В15
|
словы або выразы, якія ўжываюцца ў мове прадстаўнікоў розных прафесій, спецыяльнасцей
|
|
В 16
|
новыя словы, што ўзнікаюць у мове для абазначэння новых паняццяў, якасцей, працэсаў
|
|
В 17
|
лексіка, якая складаецца з нейтральных слоў, а таксама слоў-тэрмінаў, якія абазначаюць разнастайныя навуковыя паняцці
|
|
В 18
|
раздзел мовазнаўства, які вывучае ўстойлівыя выразы
|
|
В 19
|
раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў
|
|
В 20
|
слоўнік, у якім пададзены лексічныя значэнні слоў
|
|
ТЭСТ 3
ФАНЕТЫКА, АРФАЭПІЯ, АКЦЭНТАЛОГІЯ, ГРАФІКА
ВАРЫЯНТ 1
Ч а с т к а А
А 1 Адзначце рад(ы), у якіх усе гукі глухія:
1) [к’], [ч], [л];
|
4) [т], [ц’], [к];
|
2) [с], [з’], [м];
|
5) [х], [ф], [дж].
|
3) [дз’], [п], [ш];
|
|
А 2 Адзначце рады, у якіх усе гукі санорныя:
1) [л’], [т], [ж];
|
4) [н’], [с], [х];
|
2) [в’], [м’], [н];
|
5) [ц’], [г], [л].
|
3) [р], [й], [в];
|
|
А 3 Адзначце рады, у якіх ўсе гукі зацвярдзелыя:
1) [ц], [п], [к];
|
4) [р], [м], [з];
|
2) [дж], [ч], [ш];
|
5) [ж], [дз], [ф].
|
3) [ф], [л], [д];
|
|
А 4 Адзначце словы, у якіх усе зычныя гукі глухія:
1) іншасказанне;
|
4) падчэпка;
|
2) пешаход;
|
5) абтрэсці.
|
3) каўчук;
|
|
А 5 Адзначце словы, у якіх усе зычныя гукі мяккія:
1) ездзіць;
|
4) з’яднанне;
|
2) зямля;
|
5) ельнік.
|
3) дзевяць;
|
|
А 6 Адзначце словы, у якіх ёсць свісцячыя зычныя гукі:
1) сшытак;
|
4) езжу;
|
2) развіццё;
|
5) дзьме.
|
3) падарожжа;
|
|
А 7 Адзначце словы, у якіх ёсць шыпячыя зычныя гукі:
1) шыпшына;
|
4) на рэчцы;
|
2) асіна;
|
5) завіхаешся.
|
3) вучыцца;
|
|
А 8 Вызначце, у якіх словах правільна вызначана колькасць гукаў:
1) аб’ява (6);
|
4) дзядуля (6);
|
2) добрушскі (9);
|
5) янот (4).
|
3) дожджык (7);
|
|
А 9 Адзначце словы, у якіх гукаў больш, чым літар:
1) авіяцыя;
|
4) бацька;
|
2) гарадскі;
|
5) гаючы.
|
3) спяваць;
|
|
А 10 Адзначце словы, у якіх літары е, ё абазначаюць два гукі:
1) радыё;
|
4) галлё;
|
2) булён;
|
5) мёд.
|
3) калье;
|
|
А 11 Адзначце словы, у якіх літара ю абазначае два гукі:
1) спяваюць;
|
4) юнга
|
2) дзюшэз;
|
5) дзюны.
|
3) налью;
|
|
А 12 Адзначце словы, у якіх літара я абазначае два гукі:
1) перыяд;
|
4) капялюш;
|
2) вясна;
|
5) аб’ява.
|
3) явар;
|
|
А 13 Адзначце словы, у якіх літара і абазначае два гукі:
1) імгла;
|
4) над ільнозаводам;
|
2) на ігрышчы;
|
5) салаўі.
|
3) Ірына;
|
|
А 14 Адзначце словы, у якіх вымаўленне зычных не адпавядае напісанню:
1) казка;
|
4) размова;
|
2) стол;
|
5) кніжны.
|
3) песня;
|
|
А 15 Адзначце словы, у якіх вымаўленне зычных адпавядае напісанню:
1) гарадскі;
|
4) брацкі;
|
2) сцежка;
|
5) талент.
|
3) кніга;
|
|
А 16 Адзначце словы, у якіх вымаўляецца падоўжаны гук [ч]:
1) ламачча;
|
4) вадаправодчык;
|
2) чайнік;
|
5) разведчык.
|
3) лётчык;
|
|
А 17 Адзначце словы, у якіх спалучэнне літар дз, дж абазначае адзін гук:
1) джала;
|
4) аджаць;
|
2) джынсы;
|
5) паджылкі.
|
3) дажджы;
|
|
А 18 Адзначце словы, у якіх гукі, абазначаныя падкрэсленымі літарамі, вымаўляюцца мякка:
1) змена;
|
4) згінуць;
|
2) звер;
|
5) звіць.
|
3) свята;
|
|
А 19 Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:
1) мысленне, нікуды;
|
4) замчышча, перапіс;
|
2) тузаць, каўчук;
|
5) пасланец, алфавіт.
|
3) маленькі, непагадзь;
|
|
А 20 Адзначце словы, у якіх націск пастаўлены правільна:
1) адзінаццаць;
|
4) украінцы;
|
2) выпадак;
|
5) крыху.
|
3) рэмень;
|
|
А 21 Адзначце рады слоў з першым націскным складам:
1) мармур, кухар;
|
4) агрэст, дакумент;
|
2) памятаць, агент;
|
5) сівы, статут.
|
3) нафтавы, прыняць;
|
|
А 22 Адзначце словы з другім націскным складам:
1) найміт;
|
4) ільняны;
|
2) статуя;
|
5) дасыта.
|
3) рубель;
|
|
А 23 Адзначце словы з трэцім націскным складам:
1) жаласліва;
|
4) садавіна;
|
2) дыспансер;
|
5) крупяны.
|
3) навіна;
|
|
А 24 Адзначце, якія прыметы адпавядаюць падкрэсленаму гуку ў слове жыццё:
-
зычны, санорны, мяккі, падоўжаны, шыпячы;
-
зычны, шумны, глухі, цвёрды, свісцячы;
-
зычны, глухі, мяккі, падоўжаны, свісцячы;
-
зычны, звонкі, мяккі, санорны, свісцячы;
-
зычны, санорны, зацвярдзелы, падоўжаны, шыпячы.
А 25 Адзначце, якія фанетычныя працэсы (агульныя для ўсяго раду слоў) адбываюцца ў словах загадка, дарожка, казка, рэзкі, сведка:
-
азванчэнне глухога гука;
-
асіміляцыя па глухасці;
-
змякчэнне цвёрдага гука;
-
прыпадабненне свісцячага да шыпячага;
-
аглушэнне і змякчэнне гукаў (адначасова ў кожным слове).
А 26 Адзначце, якія фанетычныя працэсы (агульныя для ўсяго раду слоў) адбываюцца ў словах песня, змена, смеласць, цвёрды, лазня:
-
азванчэнне глухога гука;
-
аглушэнне звонкага гука;
-
прыпадабненне свісцячага да шыпячага;
-
асіміляцыя па мяккасці;
-
аглушэнне і змякчэнне гукаў (адначасова ў кожным слове).
А 27 Адзначце словы, у якіх правільна прадстаўлена транскрыпцыя слова:
1) не хоча – [н’эхόча];
|
4) схема – [с’х’ э́ма];
|
2) дождж – [дόшч];
|
5) бездакорна – [б’эздакόрна].
|
3) на дарожцы – [надарόсцы];
|
|
А 28 Адзначце словы, у якіх няправільна прадстаўлена транскрыпцыя слова:
1) суседскі – [сус’э́цк’і];
|
4) спадчына – [спáтчына];
|
2) чацвёрты – [чац’в’όрты];
|
5) футбол – [фудбόл].
|
3) поспех – [пόсп’эх].
|
|
А 29 Адзначце правільныя сцверджанні:
-
гукі мовы, якія служаць сродкам адрознення слоў, называюцца фанемамі;
-
паводле ўдзелу ў вымаўленні губ галосныя бываюць лабіялізаваныя і нелабіялізаваныя;
-
пераход галосных [о] і [э] у першым складзе перад націскам у [а] адбываецца як у словах славянскага паходжання, так і запазычаных;
-
у беларускай мове націск у словах заўсёды падае на апошні склад;
-
падоўжаныя зычныя перадаюцца падвойным напісаннем літар.
А 30 Адзначце няправільныя сцверджанні:
-
фанетыка – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы склад мовы;
-
зычныя гукі паводле ўдзелу голасу і шуму падзяляюцца на звонкія і шумныя;
-
літары е, ё, ю, я абазначаюць два гукі ў пачатку слова, у канцы слова, пасля раздзяляльных мяккага знака і апострафа, пасля ў, пасля галоснага;
-
фанетычная транскрыпцыя – гэта спецыяльны спосаб запісу, які дакладна перадае вымаўленне;
-
складаныя словы могуць мець адзін націск або два – асноўны і пабочны.
Поделитесь с Вашими друзьями: |