Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт



старонка8/15
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.81 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   15

А 16 Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1 асобы множнага ліку цяперашняга часу простага будучагаг часу маюць канчатак -ым/-ім:


1) адоле…м;

4) гандлю…м;

2) абіра…м;

5) малю…м.

3) кле…м;



А 17 Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2 асобы адзіночнага ліку цяперашняга або простага будучагаг часу маюць канчатак -аш:


1) моч…ш;

4) навуч…шся;

2) хоч…ш;

5) скаж…ш.

3) заўваж…ш;





А 18 Адзначце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу:

1) напісаны, пашыты;

4) раскіданы, сціснутая;

2) накрышаны, змалочаны;

5) абагрэты, асветлены.

3) засеяны, гаючы;





А 19 Адзначце дзеясловы, ад якіх утвараюцца дзеепрыметнікі пры дапамозе суфікса –л-:

1) назбіраць;

4) разбіць;

2) паліняць;

5) настыць.

3) выцвісці;





А 20 Адзначце дзеепрыслоўі закончанага трывання:

1) падняўшыся;

4) спяшаючыся;

2) несучы;

5) аплаціўшы.

3) стараючыся;





А 21 Адзначце дзеепрыслоўі, утвораныя ад дзеясловаў ІІ спражэння:

1) сочачы;

4) зламаўшы;

2) выконваючы;

5) праходзячы.

3) расцвіўшая;




А 22 Адзначце прыслоўі спосабу дзеяння:



1) асцярожна;

4) па-вашаму;

2) бягом;

5) пехатою.

3) смела;





А 23 Адзначце словазлучэнні у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыслоўямі:

1) стаялі збоку;

4) у высь блакітную;

2) з боку вакзала;

5) працавалі ўтраіх.

3) расце ўвысь;





А 24 Адзначце рады, у якіх усе прыслоўі пішуцца праз злучок:

1) (даўным)даўно, (па)баявому, (па)першае;

2) (па)крысе, (па)просту, (па)пятае;

3) (па)вашаму, (па)роўну, калі(сьці)

4) (дзе)нідзе, (па)чалавечы, раз(пораз);

5) (так)сама, (у)восень, (у)нізе.


А 25 Адзначце рады, у якіх усе словы пішуцца разам:

1) (у)чатырох, (у)рассыпную, (пад)паху;

2) (напаў)голаса, (бяс)конца, (у)адкрытую;

3) (на)распашку, (міма)волі, (у)сур’ёз;

4) (на)колькі, (з)ранку, (на)славу;

5) (с)пачатку, (у)разброд, (на)водшыбе.



А 26 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыназоўнікамі:

1) Абапал дарогі ішлі пералескі.

2) Я выканаю заданне пасля.

3) Мы пайшлі ў паход, нягледзячы на дрэннае надвор’е.

4) Побач ішлі дзеці.

5) Побач дарогі цягнуўся лес.


А 27 Адзначце рады, у якіх усе злучнікі падпарадкавальныя:

1) а, для, з тым каб;

4) дык, няхай, чым;

2) або, ці, быццам;

5) таму што, як, нібы.

3) нягледзячы на, не то…не то;





А 28 Адзначце словы, з якімі часціцы пішуцца асобна:

1) пакуль(што);

4) усё(ж)такі;

2) паеў(бы);

5) дзе(сьці).

3) атрымаў(такі);





А 29 Адзначце сказы, у якіх не(ня) пішацца асобна:

  1. Пачынаецца ўсё з любові. А інакш і жыць (не/ня)магчыма.

  2. Ты душны, свет, і сто разоў – дзівосны! І (не/ня)спазнаны – тысячу разоў!

  3. Ці ж да песень (не/ня)здольны мой кут?

  4. Некаму пажаліцца на бессань, на (не/ня)пагоду ў свеце і ў душы.

  5. Коля Сушэвіч больш (не/ня)хаваючы і (не/ня)крадучыся, пайшоў па шашы…


А 30 Адзначце пропускі, дзе пішацца ні:

Аксіння жыла дзеля дачкі, для яе н1… шкадавала н2…чога, н3…сіл сваіх, н4…здароўя, н5… грошай.



Ч а с т к а В





Пытанні

Як называе(ю)цца:

Адказы

В 1

раздзел мовазнаўства, які вывучае часціны мовы, іх граматычныя катэгорыі, формазмяненне і словаўтварэнне




В 2

часціны мовы, якім не ўласціва намінатыўная функцыя і якія не з’яўляюцца членамі сказа




В 3

назоўнікі, якія абазначаюць назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў




В 4

прыметнікі, якія абазначаюць прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай ці меншай ступені




В 5

лічэбнікі, што абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як адно цэлае




В 6

дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што непасрэдна пераходзіць на прадмет




В 7

граматычная катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння да суб’екта (утваральніка дзеяння)




В 8

неспрагальная форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета ці асобы паводле дзеяння




В 9

разрад прыслоўяў, якія паказваюць, як адбывалася дзеянне, і адказваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам?




В 10

службовая часціна мовы, якая звязвае члены сказа або часткі складанага сказа і выражае адносіны паміж імі






ВАРЫЯНТ 2
Ч а с т к а А

А 1 Адзначце правільныя сцверджанні:

  1. граматычнае значэнне – гэта абагульненае значэнне аднатыпных слоў, якое не залежыць ад іх лексічнага (індывідуальнага) значэння;

  2. да службовых часцін мовы адносяцца прыназоўнік, злучнік, часціцы, выклічнік, гукапераймальныя і мадальныя словы;

  3. якасныя прыметнікі ўтвараюць 3 ступені параўнання: вышэйшую, найвышэйшую і складаную;

  4. паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя;

  5. інфінітыў, дзеепрыслоўе – нязменныя формы дзеяслова.


А 2 Адзначце рады, у якіх ўсе словы адносяцца да іменных часцін мовы:

1) пралеска, тройка, асенні;

4) радасць, кіраваць, сем;

2) пасівелы, адзіны, восем;

5) надыходзячы, свята, пяць.

3) моладзь, свой, бесклапотна;






А 3 Адзначце абстрактныя назоўнікі:

1) храбрасць;

4) кавалак;

2) шэфства;

5) беганіна.

3) каханне;





А 4 Адзначце рады, у якіх ўсе назоўнікі жаночага роду:

1) мадам, Місісіпі, цэцэ;

4) ЛіМ, авакада, ГЭС;

2) салямі, гусь, ДАІ;

5) жырафа, журы, дасье.

3) таполя, фальш, кабарэ;





А 5 Адзначце назоўнікі, якія не змяняюцца па ліках:

1) паводзіны, смех;

4) грамадзяне, беганіна;

2) Асіповічы, забабоны;

5) лекі, моладзь.

5) дрыжыкі, назоўнік;




А 6 Адзначце рады, у якіх усе назоўнікі пішуцца праз злучок:

1) (лён)даўгунец, (заяц)бяляк;

2) (што)месяц, (нацыянал)дэмакрат;

3) (экс)чэмпіён, (Дунін)Марцінкевіч;

4) (паў)лугавіны, (зубра)пітомнік;

5) (контр)адмірал, (мед)пункт.


А 7 Адзначце рады, у якім усе назоўнікі ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у(-ю):

1) гуманізм, усход, водар;

4) спакой, певень, выбар;

2) балет, горад, канфлікт;

5) футбол, грам, дрывасек.

3) дождж, клопат, дагавор;





А 8 Адзначце назоўнікі з канчаткам і ў месным склоне:

1) лес;

4) Мікалай;

2) падзея;

5) алей.

3) біяграфія;





А 9 Адзначце рады, у якіх усе словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі:

1) чытальная зала, сардэчны боль;

2) драўляны слуп, салодкая цукерка;

3) дзіцячы садок, вясковая вуліца;

4) учарашні сход, Алёнчына сукенка;

5) студэнцкая сталовая, цікавы чалавек.


А 10 Адзначце прыметнікі, якія не ўтвараюць формаў ступеней параўнання:

1) знаходлівы, гомельскі;

4) аранжавы, гаючы;

2) жвавы, важны;

5) сонны, гаваркі.

3) прыгожы, шчаслівы;





А 11 Адзначце рады, у словазлучэннях якіх усе прыметнікі пішуцца разам:

1) (газа)турбінны ўчастак, (фота)мантажны цэх;

2) (жара)паніжальныя сродкі, (паўночна)заходні напрамак;

3) (жалеза)керамічныя вырабы, (пяці)павярховы дом;

4) (Нава)беліцкі раён, (народна)гаспадарчы комплекс;

5) (малочна)кіслыя прадукты, (горка)салёны смак.


А 12 Адзначце рады, у якіх усе словы з’яўляюцца лічэбнікамі:

1) восем, пяцідзесяты, дваіцца;

4) адзінаццаць, сёмы, двойчы;

2) сто двадцаць, трое, адзін;

5) шмат, адна трэць, шосты.

3) васьмёрка, пяты, патроіць;





А 13 Адзначце лічэбнікі, якія напісаны правільна:

1) дзвесці;

4) семдзесят;

2) шэсцьсот;

5) чацьвёрты.

3) васямнацць;





А 14 Адзначце рад, у якім усе займеннікі азначальныя:

1) самае, намі, нечы;

4) кожны, любая, само;

2) іншая, яго, наш;

5) ніхто, яны, сабе.

3) усё, увесь, інакшы;





А 15 Адзначце рады, у якіх усе дзеясловы ІІ спражэння:

1) прасіць, спаць;

4) насіць, бегчы;

2) смяяцца, гаварыць;

5) гнаць, даць.

3) баяцца, лячыць;






1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   15


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка