Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт
імя Максіма Танка”
Кафедра беларускага мовазнаўства
ІІІ МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ
«НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МОВА
І НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КУЛЬТУРА: АСПЕКТЫ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ»
(да 95-годдзя з дня нараджэння
прафесара Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага)
8 лістапада 2013 года
Паважаныя калегі!
Запрашаем вас прыняць удзел у навуковай канферэнцыі “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння”, якая будзе праводзіцца 8 лістапада
2013 г. у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
Праблемнае поле канферэнцыі:
-
Асоба прафесара Ф.М.Янкоўскага і яго роля ў развіцці беларускай лінгвістыкі.
-
Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.
-
Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
-
Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.
-
Беларуская лексікаграфія.
-
Актуальныя пытанні анамастыкі.
-
Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.
-
Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі.
-
Мова і сродкі масавай камунікацыі.
-
Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.
-
Славістыка і балтыстыка ў Беларусі: стан, праблемы, перспектывы.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
Аб’ём – да 4 старонак камп’ютарнага набору ў Word for Windows; шрыфт – Times New Roman, памер – 14; інтэрвал – 1,15; палі − 2,5 см.
Зверху справа ўказаць ініцыялы і прозвішча аўтара, горад і ўстанову адукацыі. Спасылкі ў тэксце – у квадратных дужках: [2, с. 31]. Ілюстрацыйны матэрыял выдзяляецца курсівам. Бібліяграфія падаецца ў адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі стандартамі. Файл з дакладам пажадана захаваць у фармаце .rtf.
Тэкст даклада і заяўку патрэбна даслаць 1 верасня 2013 г. у электронным выглядзе (а таксама раздрукаваны варыянт) на адрас аргкамітэта або на e-mail. Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.
Папярэдні памер агузносу – 100 тыс. беларускіх рублёў.
ЗАЯЎКА
НА ЎДЗЕЛ У ІІІ МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ
“НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МОВА І НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КУЛЬТУРА: АСПЕКТЫ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ”
-
Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара____
-
Назва даклада_______________________
-
Нумар праблемы_____________________
-
Месца працы________________________
-
Вучоная ступень, вучонае званне_______
-
Адрас для перапіскі (+індэкс)__________
-
Тэлефоны (+код)_____________________
-
Факс_______________________________
-
Е-mail______________________________
-
Ці патрэбна жыллё?__________________
-
Ці патрэбны сродкі для мультымедыйнай прэзентацыі?________________________
Дата Подпіс
Узор афармлення матэрыялаў
А.Я.Семяновіч (Мінск, БДПУ)
НАЗВА
Тэкст…………………………………….
………………[2, с. 18]…………..………….
……………………….…[1; 4]………………
Літаратура
1…
2…
Адрас аргкамітэта:
220050, Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, БДПУ, факультэт беларускай і рускай філалогіі, кафедра беларускага мовазнаўства, аўд. 405, к. 2.
Тэлефоны:
+ 37517-327-80-44 (кафедра беларускага мовазнаўства);
+ 37529-503-63-75 (загадчык кафедры Дзятко Дзмітрый Васільевіч)
Е-mail:
lingby@gmail.com
Поделитесь с Вашими друзьями: |