Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Гомельскі дзяржаўны універсітэт
імя Францыска Скарыны”
В. С. НОВАК, А.А. КАСТРЫЦА
ФАЛЬКЛОРНАЯ ПРАКТЫКА
ПРАКТЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК па раздзеле
“КАЛЯНДАРНАЯ АБРАДНАСЦЬ”
для студэнтаў спецыяльнасці
1-21 05 01 “Беларуская філалогія”
У 2 частках
Частка 1
Гомель
УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”
2009
УДК 398.3 (= 161.3) : 378.147.88 (075.8)
ББК 82.3 (4 БЕІ = 411.3) - 4 : 63.52 (=411.3) – 731 я73
Н 723
Рэцэнзент:
кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі установы
адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
імя Францыска Скарыны”
Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам
установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
імя Францыска Скарыны”
Новак, В.С.
Н 723 Фальклорная практыка : практычны дапаможнік па раздзеле
“Каляндарная абраднасць” для студэнтаў спецыяльнасці
1- 21 05 01“Беларуская філалогія”. У 2 ч. Ч.1 / В. С. Новак,
А.А. Кастрыца; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны
універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны,
2009. – 119 с.
Практычны дапаможнік па раздзеле “Каляндарная абраднасць” фальклорнай практыкі накіраваны на аказанне дапамогі студентам ў авалоданні навыкамі апрацоўкі набытага матэрыялу ў адпаведнасці з асноўнымі пытаннямі і адрасаваны студэнтам спецыяльнасці 1- 21 05 01 “Беларуская філалогія”.
УДК 398.3 (= 161.3) : 378.147.88 (075.8)
ББК 82.3 (4 БЕІ = 411.3) - 4 : 63.52 (=411.3) – 731 я73
© Новак В.С., Кастрыца А.А., 2009
© УА “Гомельскі дзяржаўны
універсітэт імя Ф. Скарыны”, 2009
ЗМЕСТ
Уводзіны ………………………………………………………….... 3
1 Зімовы цыкл земляробчага календара ............................................
|
4
|
Піліпаўка ...........................................................................................
|
4
|
Калядна-навагодні комплекс............................................................
|
6
|
2 Веснавы цыкл земляробчага календара .........................................
|
24
|
Масленіца .........................................................................................
|
24
|
Гуканне вясны………………………………………………….......
|
38
|
Вялікдзень………………………………………………………….
|
55
|
Юр’е………………………………………………………………...
|
73
|
Пахаванне стралы..............................................................................
|
85
|
Тройца (Сёмуха)…………………………………………………...
|
103
|
Праводзіны русалкі……………………………………………......
|
110
|
Уводзіны
Практыкі з’яўляюцца часткай адукацыйнага працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў і накіраваны на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў і ўменняў, якія атрыманы ў працэсе навучання ў вышэйшай навучальный установе, на авалоданне вытворчымі тэхналогіямі і навыкамі вырашэння сацыяльна прафесіянальных задач.
Мэтай фальклорнай практыкі з’яўляецца авалоданне першаснымі практычнымі навыкамі прафесійнай дзейнасці, звязанай са збіраннем фальклору. Практычная работа студэнтаў па збіранні вусна-паэтычных матэрыялаў паглыбляе і пашырае веды па фальклору, атрыманыя на лекцыях і практычных занятках, знаёміць з жывым бытаваннем вуснай народнай творчасці, дазваляе непасрэдна сустрэцца з выканаўцамі фальклорных твораў і набыць навыкі збіральніцкай дзейнасці.
Частка 1 практычнага дапаможніка па раздзеле “Каляндарная абраднасць” фальклорнай практыкі ўключае матэрыл зімовага і веснавога цыклаў земляробчага календару, накіравана на аказанне дапамогі студентам ў авалоданні навыкамі апрацоўкі набытага матэрыялу ў адпаведнасці з асноўнымі пытаннямі і адрасавана студэнтам спецыяльнасці 1- 21 05 01 “Беларуская філалогія”.
-
Зімовы цыкл земляробчага календара
Піліпаўка
Пытанні
Чым займаліся ў піліпаўскія вечары?
Чаму іх называлі попрадкамі?
Якія выконвалі песні на Піліпаўку?
Узор запісу
На гэтае свята ў асноўным збіралася маладзёж. У асноўным пралі лён. Пелі песні, казалі прымаўкі, пелі песні:
Пасеяла агурочкі блізка над вадою,
Буду хадзіць, паліваці горкаю слязою.
Расціця, расціця, гурочкі, у 4 радочкі,
Не бачыла я мілага 4 гадочкі.
А на пяты ўвідала, як сірэнь завяла,
Не сказала яму: “Здраствуй, калі маці стаяла,
Люлі-люлі, стаяла”.
Запісана ў в. Нівы
ад Татарынавай Марыі Іванаўны, 1927 г.н.,
студэнткай Дзмітрачковай А.
У піліпаўскія вечары дзяўчаты і жанчыны збіраліся ў адной хаце, прадзілі прадзіва. Гэтыя сустрэчы называліся попрадкамі. Дык вось на іх за работай, канешне, спявалі. Песні былі жыццёвыя. Пеліся і жартоўныя песні. Таксама і розныя былі расказваліся. Расказвалі па чарзе. Вось за гэтай працай і не заўважылі, як і заставаліся на ноч. Пагэтаму піліпаўскія вечары ў нас яшчэ называліся вечарыніцамі. Я ведаю такую жартоўную песню:’
–Мышка, мышка, дзе была?
– У Бога была.
– Што рабіла?
– Кросны ткала.
– Што саткала?
– Кусок сала.
– Дзе тое сала?
|
– Кот з’еў.
– Дзе кот?
– На паляну збег.
– Дзе тая паляна?
– Кветкамі зарасла.
– Дзе кветкі?
– Дзеўкі парвалі.
– Дзе ж тыя дзеўкі?
– Хлопцы пабралі.
|
А яшчэ існуе такое павер’е ў народзе, што на Піліпаўку ваўкі ходзяць.
Запісана ў г. Жлобін
ад Казловай Эльвіры Іванаўны, 1936 г.н.
(ураджэнка в. Саланое Жлобінскага р-на),
студэнткай Ульянкінай У. (2004 г.)
На Піліпаўку песні пелі, цяпер то не. Баяліся хадзіць у лес, баяліся ваўкоў і гаварылі: “На Піліпаўку воўк нема вые”.
Запісана ў г. Жлобін
ад Мурашкінай Зінаіды Мікалаеўны, 1924 г.н.,
студэнткамі Петрыкавай Ю., Шэндзелевай І., Мазай І., Шкаруба Н.
У нас в деревне Большие Роги был Пилиповский пост, он был до Рождества. Это строгий пост. Его пересекал единый праздник, пристольный праздник – Микола. На Миколу собирались только родственники.
Запісана ў г. Жлобін
ад Пракоф’евай Валянціны Іванаўны, 1935 г.н.,
студэнткамі Поляк К., Абрамавай В., Івановай Я. (2008 г.)
Поделитесь с Вашими друзьями: |