Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі


АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ 1960 – 1990-х гадоў



старонка7/10
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.2 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

5. 3. АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ
1960 – 1990-х гадоў



5.3.1. Украінская літаратура ў кантэксце грамадска-палітычных працэсаў.

Перыяд 1956 – 1964 гадоў , час «хрушчоўскай адлігі». Творчы ўздым ва ўсіх галінах мастацтва ў СССР. Інтэлектуальны дыскурс на нацыянальным грунце. Фарміраванне ўсведамлення цэласнаці і паўнаты нацыянальнага літаратурнага працэсу, вяртанне мастацкіх твораў рэпрэсаваных пісьменнікаў, рэпрэсаванага літаратуразнаўства (С. Яфрэмаў, М. Грушэўскі, М. Зэраў і інш.), лагернай літаратуры. Адкрыццё дасягненняў украінскай літаратуры замежжа для чытачоў Украіны, «нью-ёркская група» паэтаў.

Ідэалагічны курс на штучнае збліжэнне літаратур і моў (“Інтернаціоналізм чи русифікація” І. Дзюбы). Тыпалогія культурна-палітычнай сітуацыі ў рэспубліках СССР. Вяртанне сталінісцкай палітыкі рэпрэсій супраць інтэлігенцыі. Супраціў ідэалагічнаму ціску на мастацтва (артыкулы і выступы А. Ганчара, І. Дзюбы, І. Світлічнага, Я. Свэрсцюка, В. Стуса і інш.).

Роля «класікаў» і «шасцідзесятнікаў» у абнаўленні літаратурнага жыцця. Адраджэнне традыцый і тэндэнцый стылёвага шматгалосся перыяду нацыянальнага адраджэння 1920-1930-х гг. Пратэст супраць мастацкай уніфікацыі, паступовы заняпад сацыялістычнага рэалізму. Канец «школы Карнійчука» ў драматургіі.

Пачатак перабудовы ў СССР. Удзел пісьменнікаў у абнаўленні грамадска-культурнай палітыкі ва Украіне. Плённая праца пісьменнікаў старэйшага і малодшага пакаленняў, імкненне да пераадолення ва ўкраінскай літаратуры традыцыйных супрацьпастаўленняў народніцкае – мадэрнае, таталітарнае – антытаталітарнае, каланіяльнае – антыкаланіяльнае. Пашырэнне палітры вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкага пісьма.

5.3.2. Дынаміка зместавых, жанрава-стылёвых структур паэзіі.

Багацце і разнастайнасць талентаў у паэтычнай творчасці. «Новы подых» у творчасці паэтаў старэйшага пакалення: філасофскія роздумы над мінулым, пакаяльны змест у зборніках М. Рыльскага (“Голосіївська осінь”, “Таємниця осіннього листя”, “Зимові записи”); творах П. Тычыны (“В серці у моїм…”); У. Сасюры (“Розстріляне безсмертя”) і М. Бажана (“Політ крізь бурю”, “Майстер троянди”). Адметнасці новай лірыкі А. Малышкі: адступленне ад ідэалагізацыі на карысць паказу чалавека ў адпаведнасці з этыка-эстэтычнымі нормамі народна-песеннай творчасці ўкраінцаў: “Листи на світанні” (1961), “Далекі орбіти(1962), “Дорога під яворами” (1964).

Змагары за Украіну: творчыя подзвігі В. Стуса, І. Світлічнага, Я. Свэрсцюка, М. Рудэнкі, Ігара і Ірыны  Калынцоў, В. Чарнавола, Ліны Кастэнка.

Палеміка паміж «дзецьмі і бацькамі». Імкненне Б. Алійныка прымірыць пакаленні паэтаў на падставе рэвалюцыйных ідэалаў (“Батьки і діти”).

Неарамантыкі ў паэзіі: В. Сіманенка, М. Вінграноўскі (“Тиша і грім”, “Земне тяжіння”, “Атомні прелюди”). Асаблівасці сатыры В. Сіманенкі (“Казка про Дурила”).

«Аналітычны інтэлект» паэзіі І. Драча: паэма-феерыя “Ніж у сонце” (1961), зборнік “Храм сонця” (1988), паяднанне публіцыстычных, сатырычных і лірычных сродкаў у раскрыцці тэмы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС – паэма “Чорнобильська мадонна”. Творы І. Драча ў перакладах на беларускую мову.

Неакласічныя традыцыі ў паэзіі Р. Лубкіўскага. Спалучэнне канцэпцыі еднасці народаў славянскай сям’і і ідэі непаўторнасці, каштоўнасці духоўнага нацыянальнага свету кожнага народа як дамінантная рыса зборнікаў “Звіздар” (1977), “Слов’янська ліра” (1983), “Серпневе яблуко” (1989), “Янгол у снігах” (2005) і інш.

Р. Лубкіўскі як перакладчык і прапагандыст беларускай літаратуры.

Тыпалогія з беларускімі «шасцідзесятнікамі»: Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, У. Караткевіч, А. Лойка, П. Макаль і інш.

«Постшасцідзесятнікі» ва ўкраінскай: В. Галабародзька, Ірына Жыленка, У. Базылеўскі, І. Малковіч, В. Кордун, Б. Нечарда, А. Забужка – і беларускай паэзіі: Т. Бондар, М. Купрэеў, У. Някляеў, М. Маляўка, М. Мятліцкі, С. Панізнік, Р. Семашкевіч, Я. Янішчыц і інш.



5.3.3. Дынаміка зместавых, жанрава-стылёвых структур прозы.

Чалавек і вайна. Паступовае асэнсаванне трагедыі: корпус тэкстаў А. Ганчара, раманы “Вир” Грыгорыя Цюцюнніка, “Дикий мед” Л. Первамайскага, “Самосуд” А. Дзімарава, “Земля під копитами” У. Дразда, “В-ван! П. Заграбельнага. Навелістычныя жанры ў прозе «шасцідзесятнікаў» як мабільныя формы рэакцыі на новыя грамадскія працэсы. Горкая праўда пра вайну і сучаснасць у апавяданнях Грыгіра Цюцюнніка, Я. Гуцала, У. Дразда. Заняпад «сацрэалістычнага аптымізму».

Новыя акцэнты ў тэме зямлі-карміцелькі: “Чотири броди” М. Стэльмаха, “Кревняки” Б. Харчука, “Рубіж” Ю. Мушкетыка.

Зараджэнне ўмоўна-алегарычнай (“химерної) прозы. Міфалагічнае мысленне як форма пратэсту супраць афіцыйных «застойных» стэрэатыпаў: “Козацькому роду нема переводу, або Мамай і Чужа Молодиця” А. Ільчанкі, “Лебедина зграя” і “Зелені Млини” В. Земляка, “А тепер – іди” У. Яварыўскага, “Листя землі” У. Дразда.

Маральна-этычная праблематыка, трывога за экалогію наваколля і душы сучасніка ў рамане “Марія з полином у кінці століття” У. Яварыўскага, дакументальнай аповесці “Чорнобиль” Ю. Шчарбака.

Лёс інтэлігенцыі і яе духоўныя каардынаты ў цыкле твораў А. Ганчара, “Самотній вовк” і “Спектакль” У. Дразда.

Канцэптуальнасць празаікаў у звароце да нацыянальнай гісторыі (корпус твораў П. Заграбельнага, “Мальви”, “Манускрипт з вулиці Руської” Р. Іванычука).

У. Караткевіч пра ўкраінскі гістарычны раман.


ПОСТАЦІ


Олесь Гончар (1918 – 1995). Жыццёвы і творчы шлях. Грамадская дзейнасць на карысць развіцця нацыянальнай культуры. Першы перыяд творчасці: “Прапороносці” (1946 – 1949). Новы крок на творчым шляху: “Людина і зброя (1960), Тронка (1963). Этапны раман Собор (1968). Чалавечнасць як творчае крэда. Неарамантычная школа М. Кацюбінскага – Ю. Яноўскага –  А. Даўжэнкі ў індывідуальным творчым стылі празаіка. Навелістычны эпас. Трыпціх пра каханне “Модри камінь” (1946), “За мить шчастя” (1964), Плацдарм” (1981). Унутраны дыялог паміж навеламі “Соняшники” (1950) і “Кресафт” (1963), “Геній в обмотках” (1986).

Паэтыка ваеннага цыклу твораў, маштабнасць і шматузроўневасць закранутых праблем і іх мастацкага ўвасаблення. Дылогія “Людина і зброя” (1960): тонкае дыпламатычнае майстэрства паяднання сучаснага і нацыянальна-гістарычнага, патрыятызм пісьменніка.

Своеасаблівасць падыходу да асэнсавання сучаснасці ў раманах “Тронка” (1963), “Твоя зоря” (1980). Пакутніцкі лёс рамана“Собор”. Афіцыйная забарона твора, палеміка вакол яго. Грамадзянская мужнасць аўтара ў асаблівасцях сюжэту, маральна-этычнай праблематыцы, пабудове характараў. Ідэйныя канцэпты твора; кампазіцыя (роль устаўных навел і інш.); інтэлектуалізацыя сімволікі. Лірызм і псіхалагізм пейзажу, колеру, ёмістасць метафары – прыкметы рамантычнага пісьма творцы. Паяднанне рамантычных сродкаў і эстэтыкі неараэлізму ў аповесцях і навелах зборніка “Далекі вогнища” (1987).

Літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя выступленні Алеся Ганчара. Пісьменнік як абаронца ўкраінскага слова “Про наше письменство” (1972), “Письменницькі роздуми” (1980), “Чим живемо” (1991). Алесь Ганчар як прыклад барацьбіта за Духоўнасць.

Творчасць А. Ганчара ў ацэнках Ч. Айтматава, Ю. Бондарава, Э. Межэлайціса, К. Сіманава, І. Шамякіна, Міхала Романа. Творы А. Ганчара ў перакладах на беларускую мову.

Стылёвыя паралелі з Я. Брылём, І. Шамякіным, У. Караткевічам.



Павло Загребельний (1924 – 2009). Пачатак творчага шляху пісьменніка: навелы і аповесці 1950-х гадоў. “Думи про невмирущого” (1957) як рамантычнае праслаўленне подзвігу салдата, які загінуў у канцлагеры, але не скарыўся нацыстам. Манументаль-эпічны стыль рамана “Розгін” (1976) – своеасаблівай энцыклапедыі псіхалагічна-маральных праблем грамадства ў эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Расшырэнне афіцыйных поглядаў на гісторыю Кіеўскай Русі. Філасофская аналітычнасць гісторыка-псіхалагічных раманаў “Диво” (1968), “Первоміст” (1972), “Смерть у Києві” (1973). Адметнасці кампазіцыі, канфліктаў і характараў у цыкле.

Майстэрства пісьменніка ў распрацоўцы тэмы «жанчына ў гісторыі нацыі»: “Євпраксія” (1975), “Роксолана” (1980). Працяг мастацкага асэнсавання ўкраінскай старажытнасці: палеміка з папярэднікамі і ўласныя «дыялогі з гісторыяй Украіны» ў рамане “Я, Богдан” (1983). Антытэзіс украінскай душы ў рамане “Тисячолітній Миколай” (1991). Асуджэнне пэўных тэндэнцый да зніжэння «маральнага градусу» сучаснага грамадства ў рамане “Південний комфорт” (1984), аповесцях “Гола душа” (1992). Зварот да прыёмаў “химерної прози, паэтыкі экспрэсіяністычнага пісьма: “Левине серце” (1978), “Попіл снів”, (1995). Шырыня зацікаўленняў пісьменніка ў часе і прасторы (ад мінулага да сучаснасці, ад старажытнай Русі да культур Усходу і Захаду).

Тыпалагічныя паралелі з Л. Талстым, І. Франко, А. Франсам.

Ліна Костенко (нар. 1930). Творчы дэбют: першыя зборнікі вершаў “Проміння землі” (1957), “Вітрила” (1958), “Мандрівки серця” (1961). Рамантыка ранніх твораў і супраціў таталітарнай сістэме. Хваля «рэсталінізацыі» ў дачыненні да мастацтва ў краіне. Шаснаццацігадовая забарона на друкаванне твораў Л. Кастэнкі.

Водгукі мастацкага светаўспрымання Лесі Украінкі, Ф. Петраркі, неакласічныя традыцыі М. Рыльскага, М. Зэрава, культуралагічныя вобразы і эмблематыка ў далейшай творчасці паэтэсы. Зборнікі “Над берегами вічної ріки” (1977), “Неповторність” (1980), “Сад нетанучих скульптур” (1987). Інтэлектуальная насычанасць творчасці: зборнік “Вибране” (1989). Гармонія ўраўнаважанасці, лірызм, вышуканасць формы як рысы паэтыкі Л. Кастэнкі. “Ненастанна екзистенційність самоти (І. Франко) як дамінантная рыса мастацкай індывідуальнасці паэтэсы.

Гістарызм вершаванага рамана “Маруся Чурай” (1979). Індывідуальна-аўтарскае разуменне легенды і рэальнасці. Зварот да этнакультурных кампанентаў як сродак узмацнення нацыянальна-патрыятычнага пафасу твора, псіхалагізацыі аповеду. Шматпланавасць канфліктаў, выразнасць характараў.

Тыпалагічныя паралелі з Б. Ахмадулінай, Н. Мацяш, В. Коўтун, Р. Баравіковай, Л. Дранько-Майсюком. Пераклады твораў Л. Кастэнка на беларускую мову.



Василь Cтус (1938 – 1985). Жыццёвы і творчы шлях паэта – няскоранага змагара за волю Украіны. Праваабарончая дзейнасць В. Стуса, складанасці з выданнем яго твораў, рэпрэсіі супраць паэта. Арышт у 1972 г. Паўторны арышт у 1980 г. Выступленні ў абарону паэта акадэміка А. Сахарава. Замежныя выданні твораў В. Стуса: зборнікі “Зимові дерева” (1970), “Свіча в свічаді” (1977), “Палімпсести” (1986).

Праца над збіраннем твораў паэта і іх даследаванне, здзейсненыя сынам В. Стуса Дмытром Стусам. Шасцітомнае выданне твораў В. Стуса, у якім прадстаўлены паэзія, проза, пераклады, драматычныя творы, літаратурна-крытычныя артыкулы, эпісталярый пісьменніка (1999).

В. Стус як класічны ўзор шаўчэнкаўскага тыпу стаіцызму, як голас і сумленне нацыі. “Караюсь, мучуся, але не каюсь” Кабзара і вершы В. Стуса “Крізь сотні сумнівів я йду до тебе…”, “Господи, гніву пречистого…”. Шырыня праблематыкі твораў паэта. Трагізм нацыянальнай гісторыі (“За літописом Самовидця”), барацьба за нацыянальную ідэю (“Яка нестерпна рідна чужина”), грамадзянскае крэда сучасніка і творчы абавязак пісьменніка (“Не одлюби свою тривогу ранню”, “Останній лист Довженка”), матыў трагічнага кахання (“Весняний вечір”), пытанне экзістэнцыйнага выбару чалавека – “закинутої в світ самотньої людини” (“Як добре те, що смерті не боюсь я….”). Філасафічнасць дыялогу-дыспуту паэта з Украінай (“О Боже мій, така мені печаль…”, “Докучило, нема мені Вітчизни…”, “О земле втрачена, явися…”, “Не можу я без посмішки Івана” і інш.). Індывідуальна-мастацкае напаўненне сімвалаў, антытэз, аксюмаронаў у творчасці паэта. Асаблівасці рытмікі і формы верша В Стуса.

Дмитро Павличко (нар. 1929). Пачатак творчасці, звязаны са Львовам. Першы зборнік “Любов і ненависть” (1953), выяўленне тэмпераментнасці думкі і пачуцця аўтара. Выразная грамадзянская пазіцыя, абвостранае пачуцё патрыятызму аўтара. «Ідэалагічна шкодны» зборнік “Правда кличе” (1958), тыраж якога быў знішчаны. «Кіеўскі перыяд» у творчасці пісьменніка. Праца над развіццём украінскага кінамастацтва, актыўны ўдзел у мацаванні творчых кантактаў з заходнееўрапейскай і сусветнай культурай (работа рэдактарам у часопісе «Всесвіт»). Дыспуты Д. Паўлычкі з Б. Алійныкам пра шляхі развіцця Украіны. Этапныя зборнікі “Гранослов” (1968), “Таємниці твого обличчя (1979), Покаяльні псалми (1994) і інш.

Мастацкая індывідуальнасць паэта: паяднанне ў творчасці нацыянальных традыцый усходу і захаду Украіны, канкрэтнасці, строгасці карпацкай готыкі і шырыні мастацкага светабачання стэпавай Украіны. Стылёвыя асаблівасці: сплаў нацыянальнай традыцыі (Т. Шаўчэнка, І. Франко, М. Рыльскі), лірызму фальклорнай плыні, вопыту сусветнага паэтычнага мастацтва. Высокая культура верша, філасафічнасць, энергія інтэлектуальнага пошуку, адданасць класічным формам верша (санеты, тэрцыны, хоку, рубаі і інш.).

Уклад Д. Паўлычкі ў развіццё ўкраінска-беларускіх культурна-літаратурных кантактаў. Санеты Янкі Купалы ва ўзнаўленні Д. Паўлычкі. Творы Д. Паўлычкі ў перакладзе на беларускую мову.
5.4. АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ
канца ХХ – пачатку ХХІ ст.

Літаратура часу перабудовы. Даследчыцкая праца навукоўцаў. Літаратура «расстралянага бяссмерця». Мадэрнізм і постмадэрнізм ва ўкраінскай літаратуры канца ХХ ст.

Актыўнае ўвядзенне ў метадалогію літаратуразнаўчага аналізу напрыканцы стагоддзя паняццяў постмадэрнізм, дыскурсіўнасць, «неаміфалагізм», фенаменалогія, кампаратывізм.

Рэнесансны імпульс «шасцідзесятніцтва» і навацыі ў літаратурным працэсе. Львоўскі літаратурны андэграунд 1970-х гадоў (група творцаў з аб’яднання “Скриня”), далейшыя авангардысцкія пошукі паэтаў 1980-х (В. Герасым’юк, І. Рымарук, І. Малковіч), празаікаў (Ю. Выннычук, В. Мэдвідзь, Я. Пашкоўскі, А. Забужка і інш.). Літаратурныя згуртаванні як паэтычны неаавангард канца стагоддзя: “Бу-Ба-Бу” (Ю. Андруховіч, В. Небарак, А. Ірванец), “Лу-Го-Сад” (І. Лучук, Н. Ганчар, Р. Садлоўскі і інш.), “Пропала Грамота” (С. Лыбань, Ю. Пазаяк, В. Недаступ), “Нова дегенерація” (С. Працюк, І. Анрусяк, І. Цыпердзюк). Творчасць пісьменнікаў памежжа ХХ і ХХІ ст. (С. Жадан, Р. Скіба, Ю. Бедрык, Мар’яна Саўка, Марыянна Кіяноўская, А. Галета, Г. Крук, Н. Федарак і інш.). «Станіслаўскі феномен» (Ю. Андруховіч, Т. Прахаська, Ю. Іздрык і інш.).

Змаганне неаавангардыстаў з папярэднікамі. Карнавалізацыі і травеставанне як спосаб аспрэчвання заідэалагізаваных стэрэатыпаў у творах маладых паэтаў. Хуткаплыннае і вечнае ў жыцці і паэзіі. Пошукі і знаходкі празаікаў. Раман жахаў “Московіада” Ю. Андруховіча, фантастычны раман “Матріополь” В. Тарнаўскага, крымінальны раман “Я, зомбі” Л. Канановіча. Натуралістычныя, сюррэалістычныя, гатычныя тэксты В. Мэдвідзя (“Льох”), А. Ульяненкі (“Сталінка”), А. Жоўны (“Партитура на могильному камені”), Ю. Гудзя (“Не-Ми”), А. Ірванца (“Рівне/Ровно”), «школьныя аповесці» Любка Дэраша.

Перагукі і палеміка падчас пераломаў у светаўспрыманні творцаў. Эстэтычныя платформы і «выклічныя тэксты» неаавангардыстаў. Суб’ектыўнае і аб’ектыўнае процістаянне жанраў і стылёвых плыняў. Супярэчнасці развіцця неаавангардысцкай плыні.

Здабыткі ўкраінска-беларускага культурнага і літаратурнага ўзаемадзеяння перыяду дзяржаўнай незалежнасці Украіны і Беларусі.

Праца па ўзмацненні кантактаў паміж нацыянальнымі культурамі прадстаўнікоў старэйшага пакалення (Д. Паўлычка, Р. Лубкіўскі, У.Яварыўскі – Н. Гілевіч, В. Рагойша, М. Тычына, Т. Кабржыцкая і інш.). Новыя ўзроўні і формы ўзаемадзеяння ў асяроддзі пакалення маладзейшых творцаў (А. Ірванец, У. Арлоў, А. Хадановіч і інш.). Стан мастацкага ўзаемаперакладу, навуковага і літаратурна-крытычнага ўзаемнага асэнсавання дасягненняў сучаснай літаратуры і літаратурнай класікі.



Роля літаратурнага перыядычнага друку, таварыства «Беларусь — Украіна», Пасольства Украіны ў папулярызацыі ўкраінскай літаратуры ў Беларусі.

: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал