Мiнiстэрства аховы здароўя рэспублiкi беларусь мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь



Дата канвертавання15.05.2016
Памер36.26 Kb.
МIНIСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ЗАГАД

15 красакавiка 1994 года N 84/108

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб прадстаўленнi

акадэмiчных адпачынкаў студэнтам ВНУ,

навучэнцам ССНУ i ПТНУ па медыцынскiх

паказаннях.

У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi навучальных устаноў

ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб прадстаўленнi акадэмiчных адпачынкаў студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў па медыцынскiх паказаннях.

2. Лiчыць страцiўшым сiлу iнструкцыйныя лiсты Мiнiстэрства аховы здароўя СССР ад 17 жнiўня 1964 г. i Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР ад 9 верасня 1964 г.; Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 11.10.93 г. N 02-3-10/4885 i Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 11.10.93 г. N 08-12/88.

Мiнiстр аховы здароўя Мiнiстр адукацыi

В.С.Казакоў В.А.Гайсёнак

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загадам Мiнiстра аховы здароўя i

Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь

ад 15 красавiка 1994 г. N 84/108

IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПРАДСТАЎЛЕННI АКАДЭМIЧНЫХ АДПАЧЫНКАЎ

СТУДЭНТАМ ВЫШЭЙШЫХ (ВНУ), НАВУЧЭНЦАМ

СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ (ССНУ) I

ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫХ (ПТНУ) НАВУЧАЛЬНЫХ

УСТАНОЎ ПА МЕДЫЦЫНСКIХ ПАКАЗАННЯХ
Студэнты ВНУ i навучэнцы ССНУ, ПТНУ маюць права на акадэмiчны адпачынак па медыцынскiх паказаннях, падставай для прадстаўлення якога з'яўляецца панiжэнне працаздольнасцi ў вынiку парушэнняў функцый арганiзма, абумоўленых абвастрэннем хранiчных хвароб, працяглымi цi частымi вострымi захворваннямi, траўмамi, а таксама нармальна працякаючая цяжарнасць з 24 тыдняў (па жаданню цяжарнай) i паталагiчна працякаючая цяжарнасць любога тэрмiну.

Пытанне аб прадстаўленнi акадэмiчнага адпачынка студэнтам, навучэнцам па медыцынскiх паказаннях вырашаецца рэктарам ВНУ, дырэктарамi ССНУ цi ПТНУ на падставе заключэння ўрачэбна-кансультатыўнай камiсii (УКК), а там дзе яе няма, галоўнага ўрача лячэбна-прафiлактычнай установы, якая займаецца медыцынскiм абслугоўваннем студэнтаў, навучэнцаў навучальных устаноў.

1. Для вынясення экспертнага рашэння УКК аб магчымасцi прадстаўлення акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях студэнт, навучэнец прад'яўляе ў лячэбна-прафiлактычную ўстанову, якая абслугоўвае ВНУ, ССНУ, ПТНУ, сваю падрабязную выпiску з медыцынскай карты лячэбна-прафiлактычнай установы, пад назiраннем якой ен знаходзiцца, а таксама запыт навучальнай установы.

2. Урачэбна-кансультатыўная камiсiя, у тым выпадку, калi яе няма, галоўны ўрач, выносiць заключэнне аб неабходнасцi прадастаўлення хвораму /цяжарнай/ акадэмiчнага адпачынку або рэкамендацыi аб пераводзе па стану здароўя на вучобу на iншы факультэт /аддзяленне/ або другую навучальную ўстанову.

3. Заключэнне ўрачоў ведамасных i тэрытарыяльных лячэбна-прафiлактычных устаноў без рашэння УКК або заключэння галоўнага ўрача /загадчыка/ лячэбна-прафiлактычнай установы (у тым выпадку, калi няма УКК) аб неабходнасцi прадстаўлення студэнтам, навучэнцам акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях, вызваленнi ад фiзiчнай работы, або пераводу на iншы факультэт /аддзяленне/ цi ў другую навучальную ўстанову, лiчацца несапраўднымi.

4. Пытаннi аб прадстаўленнi акадэмiчных адпачынкаў па медыцынскiх паказаннях студэнтам I-га курса вырашаецца адмiнiстрацыяй навучальнай установы ў строга iндывiдуальным парадку.

5. Ва ўсiх выпадках абвастрэння хранiчных або вострых, псiхiчных захворванняў, асаблiва на малодшых курсах, рэктарат, дырэкцыя на падставе заключэння УКК псiханеўралагiчнага дыспансера павiнны разгледзець i вырашыць пытанне аб адлiчэннi студэнта, навучэнца з навучальнай установы або аб прадастаўленнi акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях цi аб пераводзе на другi факультэт (аддзяленне) цi ў другую навучальную ўстанову.

6. Студэнтам, навучэнцам хворым на туберкулез, прадастаўляецца акадэмiчны адпачынак тэрмiнам на 1 год. У выпадку прагрэсiравання туберкулезнага працэсу пасля працяглага лячэння пытанне аб працягу навучання або пераводзе ў iншую навучальную ўстанову вырашаецца ў iндывiдуальным парадку.

7. Пры аднаўленнi на вучобу студэнты, навучэнцы, якiя вярнулiся з акадэмiчных адпачынкаў, павiнны праходзiць медыцынскае абследаванне па захворванню, якое з'явiлася прычынай прадастаўлення адпачынку i прадстаўляюць даведку ў навучальную ўстанову аб стане здароўя ад лячэбнай установы, якая назiрала хворага.

8. Пры пераводзе студэнтаў, навучэнцаў вячэрнiх i завочных факультэтаў на дзенныя неабходна прадстаўляць у лячэбна-прафiлактычную ўстанову, якая абслугоўвае студэнтаў, навучэнцаў, медыцынскую даведку аб стане здароўя па ўстаноўленай форме.

-----------------------

Дзяржаўная рэгiстрацыя.



Нумар: 329/12.

Дата: 20.04.94 г.
Каталог: DocLib7 -> %D0%94%D0%95%D0%9A%D0%90%D0%9D%D0%90%D0%A2 -> %D0%98%D0%BD%D1%84%D0%BE%D1%80%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B8%D0%B7%D0%B0%D1%86%D0%B8%D1%8F
DocLib7 -> Слоўнік-мінімум псiхалагічных тэрмінаў а аберацыя
DocLib7 -> Утварэнне псіхалагічных тэрмінаў
DocLib7 -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
%D0%94%D0%95%D0%9A%D0%90%D0%9D%D0%90%D0%A2 -> Прыкладны перачань практычных заняткаў
DocLib7 -> Рэкамендуемая літаратура
%D0%98%D0%BD%D1%84%D0%BE%D1%80%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B8%D0%B7%D0%B0%D1%86%D0%B8%D1%8F -> Загад мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 22 жнiўня 1994 г. №235-А


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал