Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь Просьба накіраваць адказнай асобе



Дата канвертавання04.07.2016
Памер14.88 Kb.
Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь

Просьба накіраваць адказнай асобе


ЗВАРОТ
У апошні час у СМІ з'яўляецца нямала паведамленняў аб тым, што існыя ўмовы візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам (ЕС), а дакладней з дзяржавамі Шэнгенскага пагаднення, негатыўна ўплываюць на магчымасці грамадзян Беларусі падарожнічаць, падтрымліваць сваяцкія і бізнес-кантакты за мяжой. Амаль 10 тысяч чалавек паставілі подпісы пад размешчаным у інтэрнэце зваротам да МЗС РБ з просьбай пачаць перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму (http://www.change.org/bezvizy).
Савет міністраў ЕС яшчэ ў чэрвені 2011 запрасіў Беларусь да пачатку перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму. Апошні з заклікаў Савету ЕС да беларускіх уладаў пачаць перамовы прагучаў 18 лютага 2013 года (http://www.consilium.europa.eu/uedocs/cms_Data/docs/pressdata/EN/foraff/135513.pdf).
Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС ужо даўна падпісалі Малдова, Украіна і Расія. У бліжэйшыя месяцы ўступіць у сілу пагадненне з Арменіяй, працягваюцца перамовы з Азербайджанам. Беларусь рызыкуе стаць адзінай краінай Усходняга партнёрства, грамадзяне якой будуць вымушаныя плаціць за шэнгенскую візу не 35 еўра, а 60 еўра. Больш за тое, Малдова, Украіна і Расія ўжо даволі ўпэўнена рухаюцца наперад да бязвізавага рэжыму з ЕС.
На афіцыйнам сайце МЗС РБ ёсць інфармацыя аб тым, што спрашчэнне візавага рэжыму ўваходзіць у лік прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі на еўрапейскім вектары (http://www.mfa.gov.by/foreign_policy/priorities/). Аднак Беларусь на дадзены момант не адрэагавала на запрашэнне ЕС пачаць перамовы аб візах.
У сувязі з выкладзеным вышэй, я звяртаюся да Вас з просьбай:

1) растлумачыць, па якой прычыне запрашэнне ЕС аб пачатку перамоў аб спрашчэнні візавага рэжыму да цяперашняга моманту не было прынятае;

2) паведаміць, калі Беларусь плануе пачаць перамовы з ЕС з мэтай падпісання пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Прашу адказаць на мой зварот ва ўсталяваны заканадаўствам тэрмін па адрасу/электроннай пошце [пазначыць]:



Імя, прозвішча

Подпіс
: wp-content -> uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
uploads -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка