Мсціслаўскі раён. Краязнаўчы каляндар у 2015 годзе спаўняецца



старонка3/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер450.14 Kb.
1   2   3

ЛАСТРЫГІНА—вёска ў Сялецкім сельсавеце, за 21 км ад Мсціслава.

Заснавана ў 1920 г. на былых памешчыцкіх землях. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Чырвонага Кастрычніка, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 24 гаспадаркі, меў 119 га зямлі, а з 1933 г. яго абсдугоўвала Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 13 двароў, 67 жыхароў.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 17.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 14 гаспадарак, 32 жыхары, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр—в. Сялец). У 2007 г. ў СВК імя Чапаева.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 4 чал.

МАЗАЛАВА - вёска, цэнтр Мазалаўскага сельсавета, за 10 км ад Мсціслава.

За 0,8 км на выокім правым беразе р. Белая Натапа, захавалася гарадзішча мілаградскайі зарубінецкай культур і эпохі Кіеўскай Русі, датуецца 7 ст. да н.э.—2 ст. н.э. І 12 –13 ст. На паўд. баку ад гарадзішча знаходзіцца селішча. Гэтыя археалагічныя помнікі сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 17 ст. У 1615 г. вёска Мазалаўшчына ў Мсціслаўкім павеце, шляхецкая уласнасць. У 1665 г. тут пабудавана Спаса-Праабражэнскі праваслаўны жаночы манастыр, які ў 1743 г. стаў уніяцкім, а з 1778 г. адноўлены як праваслаўны (зараз з’яўляецца помнікам архітэктуры). Пры манастыры працавала школа. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У пачатку 19 стагоддзя на заходняй ускраіне вёскі пабудавана з цэглы Ушэсцеўская царква, якая з’яўляецца помнікам архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. У 1880 г. заснавана крупадзёрка. У 1885 г. сяло, 18 двароў, 148 жыхароў, дзейнічалі 2 царквы, жаночы манастыр, вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, каля гандлевага тракта Мсціслаў—Чавусы, 27 двароў, 191 жыхар, 2 разы ў год праводзіліся кірмашы. У манастары ў гэты час 10 двароў, 89 жыхароў, царкоўна-прыходская школа, на сядзібе—1 двор, 7 жыхароў, вадзяны млын. У 1910 г. пры мужчынскім манастыры працавала амбулаторыя.

З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. Арганізаван саўгас-камуна “Мазалава”. У 1925 г. адкрыта школа, якая размяшчалася ў адным з манастырскіх будынкаў (у 1926 г. 45 вучняў). З 1.08.1925 г. цэнтр сельсавета. Дзейнічала хата-чытальня, фельшара-акушэрскі пункт. У 1926 г. 52 двары, 323 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Ягорава, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 22 гаспадаркі, меў 270 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 487двары, 415жыхароў, у вёску перавезены бліжэйшыя хутары.

У Вялікую Айчыйнную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі 78 двароў. Пасля вайны адбудавана.

У 1969 г. ў цэнтры вёскі, каля будынка сярэдняй школы, на ўшанаванне памяці 153 землякоў, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, пастаўлены абеліск.

У 1990 г. 211 гаспадарак, 651 жыхар, цэнтр калгаса “60 гадоў БССР”, які спецыяізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні тэхнічных культур, меў 4485 га сельгасугодзяў. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, 8-гадовая школа, бібіятэка, Дом культуры, сталовая, гандлёвы цэнтр, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фізкультурна-аздараўленчы компекс, ветэрынарны ўчастак і аптэка. У 2007 г. цэнтр СВК “Мазалаўскі”, дзіцячы сад, сярэдняя школа, бібліятэка, Дом культуры, урачэбная амбулаторыя, магазін, аддзяленне сувязі бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва Мсціслаўскага УКП “Бытпаслугі”, магазін, аддзяленне сувязі.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 785 чал.

МАЛЬКАЎКА - вёска ў Доўгавіцкім сельсавеце, за 37 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1635 г. вёска Малькава ў Пуцькаўскім войтатаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзяржаўная уласнасць, мелася царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 48 двароў, 276 жыхароў. У 1909 г. 60 двароў, 510 жыхароў. У 1910 г. адкрыта школа (нар. вучылішча).

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. быў 61 вучань. 14.01 1926 г. арганізавана закупачна-збытавое таварыства. У 1926 г. 75 двароў, 544 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас “Чырвоны трактар”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 58 гаспадарак, меў 689 га зямлі, абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 29 гаспадарак, 73 жыхары, у складзе калгаса “Ударнік” (цэнтр—в. Доўгавічы), працаваў магазін. У 2007 г. вёска далучана да СВК “Усход”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 26 чал.



МУШЫНА—вёска, цэнтр Мушынскага сельсавета, за 12 км ад Мсціслава.

Заснаван у пачатку 1930-х г., як цэнтральная сядзіба саўгаса “Перамога”, які уваходзіў у Аршанскі свінагадоўчы трэст, меў у 1935 г. 7 трактароў і іншую тэхніку. У 1933 г. адкрыты дзіцячыя яслі. У 1934 г. саўгас атрымаў тэлефонную сувязь, у 1935 г. электрыфікаваны. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. працавлі клуб, бальніца, аптэка.

У Вялікую Айчыйнную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У пачатку Вялікай Айчыйннай вайны ў ліпені 1941 г. з саўгаса была эвакуіравана ў Разанскую і Пензенскую вобласці буйная рагатая жывёла (301 галава), у Тамбоўскую вобласць—коні (23 галавы). У 1943 г. фашысты спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана.

У 1968 г. ў цэнтры вёскі на ўшанаванне памяці 248 землякоў, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, пастаўлены помнік.

У 1944 г. саўгас атрымаў з Омскай вобласці 110 галоў буйной рагатай жывёлы. З 18.11.1966 г. цэнтр сельсавета.

У 1990 г. 198 гаспадарак, 593 жыхары, цэнтр саўгаса “Перамога”, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі і насенняводстве. Меў 6344 га сельгасугоддзяў, у тым ліку 4496 га ворыва, 77 трактароў, 18 збожжаўборочных камбайнаў, 39 грузавых аўтамашын, 4 ільнаўборочных, 9 бульбаўборачных камбайнаў і іншую тэхніку. У вёсцы працавалі сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, бальніца, ветэрынарная аптэка, швейная і шавецкая майстэрні, сталовая, 2 магазіны, грамадская лазня, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі. У 2007 г. цэнтр СВК “Мушына”, дзіцячы сад, сярэдняя школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, філіял Мсціслаўскага УКП “Бытпаслугі”, аддзяленне сувязі.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 420 чал.

МЫШКІНА—вёска ў Мазалаўскім сельсавеце, за 12 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1690 г. як вёска ў валоданні памешчыка. У 1708 г. ўласнасць Мсціслаўскага кармеліцкага кляштара. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. Памешчык у 1833 г. меў у вёсцы 121 дзесяціну, а ў 1875 г.—381 дзесяцін зямлі. У 1858 г. ў Мсціслаўскім павеце, 60 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабадской воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, 21 двор, 158 жыхароў. Побач былі 3 аднайменныя фальваркі (па 1 двары) і 2 сядзібы (па 1 двары). У 1909 г. 23 двары, 184 жыхары. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1918 г. адкрыта школа, якой быў перададены былы памешчыцкі будынак. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1925 г. ў школе навучаліся 38 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас “Новае жыццё”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 12 гаспадарак, меў 113 га ворыва. З 1933 г. яго абслугоўвала Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 40 двароў, 132 жыхары.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі вёску (38 двароў). Пасля вайны адбудавана.

У 1976 г. далучана в. Жараціно.

У 1990 г. 48 гаспадарак, 122 жыхары, у складзе калгаса “60 гадоў БССР” (цэнтр—в. Мазалава). Працаваў магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Мазалаўскі”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 33 чал.



НОВАЕ СЯЛО—вёска ў Мазалаўскім сельсавеце, за 13 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. З 1690 г. вёска ў валоданні памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 г. сяло ў Мсціслаўскім павеце, 63 двары, 364 жыхары. У 1852 г. ў складзе маёнтка Залачова Мсціслаўскага павета, мелася карчма. У 1885 г. ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета, 77 двароў, 501 жыхар, драўляная царква. Паводле перапісу 1897 г. 97 двароў, 807 жыхароў, хлебазапасны магазін. Побач была аднайменная царкоўная сядзіба (2 двары, 7 жыхароў). Дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1909 г. 134 двары, 919 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. ў вясковай школе было 144 вучні. Працаваў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1926 г. 190 двароў, 1082 жыхары. У сакавіку 1931 г. арганізаваны калгас імя Гея, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 138 гаспадарак, меў 897 га ворыва, абсугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана, мелася кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 112 гаспадарак, 269 жыхароў, у складзе калгаса “60 гадоў БССР” (цэнтр—в. Мазалава). Працавалі магазін, пачатковая школа, бібліятэка, клуб, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва.

У 2007 г. вёска ў СВК “Мазалаўскі”, магазін.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 67 чал.

ПАСТАРНАКІ—вёска ў Сапрынавіцкім сельсавеце, за 7 км ад Мсціслава.

У 1825 г. вёска (7 двароў) у Мсціслаўскім павеце, уласнасць царквы. Паводле перапісу 1897 г. аколіца ў Аслянскай воласці Мсціслаўскага павета, паблізу тракта Мсціслаў Хіславічы, 11 двароў, 65 жыхароў. У 1909 г. 7 двароў, 50 жыхароў. У 1910 г. адкрыта школа граматы.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. гурткі. У 1926 г. 17 двароў, 97 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас “Полымя”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 63 гаспадаркі, меў 335 га ворыва. Абслугоўвала яго Мсціслаўская МТС імя Кірава. У 1931 г. перададзены ўрочышчы Балыншчына і Лісічын Роў. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За 1 км ад вёскі, каля шашы Мсціслаў—Хіславічы, пахаваны савецкі воін, які загігуў у 1943 г. пры вызваленні раёна ад гітлераўскіх захопнікаў.

У 1990 г. 9 гаспадарак, 16 жыхароў, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр—в. Сапрынавічы). У 2007 г. вёска ў СВК “Кастрычнік”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 58 чал.



ПАЦКАВА—вёска, цэнтр Раздзельскім сельсавета, за 25 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1685 г. заснаваны дамініканскі кляштар, якому належалі сёлы Пацкаў і Млынцы. У 1737 г. мелася царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1784 г. валоданне памешчыка. У 1834 г. Мсціслаўскім павеце, 40 двароў, 284 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. вёскі Вялікае Пацкава (45 двароў, 252 жыхары, піцейны дом) і Малое Пацкава (25 двароў, 176 жыхароў) у Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета павета Магілёўскай губерніі. Непадалёку быў аднайменны фальваракі 1 двор, 29 жыхароў, вадзяны млын, сукнавальня (заснавана ў 1780). Апрача земляробствавяскоўцы займаліся валеным, кравецкім, калёсным, сталярным, ганчарным і канавальскім промысламі. У 1909 г. ў в. Вялікае Пацкава 51 двор, 294 жыхары, у в. Малае Пацкава—26 двароў, 163 жыхары, у фальварку— 1 двор, 20 жыхароў. У 1910 г. адкрыта земская школа. Вясковец А.Агееў быў арганізатарам вал. Атрада Чырвонай гвардыі.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 68 вучняў. У 1931 г. ў в. Вялікае Пацкава арганізаваны калгас “Савецкая Беларусь” (у 1932 г. аб’ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 148 га ворыва), у в. Малае Пацкава—калгас “Бальшавік” (у 1932 г. аб’ядноўваў 36 гаспадарак, меў 150 га ворыва). Гаспадаркі мелі сваі кузні, абслугоўваліся Курманаўкая МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1976 г. Вялікае Пацкава і Малое Пацкава аб’яднаны ў адну в. Пацкава, якая з 1950-х г. у складзе калгаса Леніна (цэнтр—в. Курманава).

У 1990 г. 69 гаспадарак, 140 жыхароў. Працавалі клуб, бібіятэка, магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва. У 2007 г. вёска ў СВК “Курманава”. Дзейнічае магазін.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 29 чал.

ПІРАГОВА —вёска ў Мушынскім сельсавеце, за 10 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. У 1510 г. сяло ў Мсціслаўскім княстве, шляхецкая ўласнасць. У 1684 г. ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, ўласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1781 г. мелася царква. У 1825 г. ўласнасць царквы. У 1852 г. сяло ў складзе маёнтка Залачэва, 5 двароў, 45 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1868 г. 101 дзесяцін зямлі. У 1885 г. ў Казіміраваслабадской воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, 38 двары, 216 жыхароў. У 1896 г. адкрыта земская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. Паводле перапісу 1897 г. 44 двары, 322 жыхары. Побач былі аднайменныя царкоўная сядзіба (2 двары, 10 жыхароў) і 2 фальваркі (2 двары, 2 жыхары). У 1909 г. сяло, 31 двор, 187 жыхароў, і 2 фальваркі—2 двары, 7 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. быў 40 вучняў, мелася бібліятэка. У 1926 г. вёска (85 двароў, 439 жыхароў) была падзеленана дзве. У 1931 г. ў в. Вялікае Пірагова арганізаваны калгас “Ударная праца”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 45 гаспадарак, меў 374 га зямлі, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. У в. Малае Пірагова быў створаны калгас імя Леніна, у 1932 г. 17 гаспадарак, 110 га зямлі, дзейнічала кузня. У 1930-х г. вёскі Вялікае Пірагова і Малае Пірагова былі аб’яднаны ў адну в Пірагова. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 45 двароў, 141 жыхар.

У Вялікую Айчынную вайну з 15.07.1941 г. да 03.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі 39 двароў. Пасле вайны адбудавана.

У 1990 г. 16 гаспадарак, 47 жыхароў, у складзе саўгаса “Перамога” (цэнтр—в. Мушына). У 2007 г. вёска ў СВК “Мушына”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 36 чал.



РЫКІ—вёска ў Сапрынавіцкім сельсавеце, за 8 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. Памешчык меў тут у 1860 г. 840 дзесяцін зямлі, 2 млыны, сукнавальню і карчму. Паводле перапісу 1897 г. фальварак у Аслянскай воласці Мсцілаўскага павета Магілёўскй губерніі, каля дарогіМсціслаў—Хіславічы, 4 двары, 15 жыхароў, 2 млыны. У 1909 г. побач быў маёнтак, 1 двор, 10 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 27 гаспадарак, меў 105 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 19 гаспадарак, 44 жыхары, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр—в. Сапрынавічы). Працаваў магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Кастрычнік”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 8 чал.



ТЫШЧА—вёска ў Доўгавіцкім сельсавеце, за 38 км ад Мсціслава.

Першае пісьмовае ўпамінанне аб вёсцы адносіцца да 16 ст. У 1585 г. сяло ў Магілёўскай воласці, дзяржаўная ўласнасць. У 1604 г. 66 гаспадарак у Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ. У 1742 г. вёска, 37 двароў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 57 двароў, 267 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 107 двароў, 729 жыхароў. У 1909 г. ў сяле 117 двароў, 793 жыхары. У 1910 г. адкрыта школа (народнае вучылішча).

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Варашылава, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 51 гаспадарку, меў 357 га ворыва, кузню, ваўначоску. Абслугоўвала яго Ходасаўскай МТС імя Тэльмана.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Будзённага, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 25 гаспадарак, меў 184 га ворыва, абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 57 двароў, 136 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага завода №120 (цэнтр—в. Лютня). Працавалі клуб, магазін. У 2007 г. вёска ў РУСП “Селеккцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 34 чал.

ШАМАЎШЧЫНА—вёска ў Капачоўскім сельсавеце за 6 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. як сяло, у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошанае ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1825 г. 1 двор, уласнасць царквы. У 1834 г. сяло ў Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1867 г. 804 дзесяцін зямлі, сукнавальню, карчму. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, у фальварку, што, існаваў побач з вёскай 34 жыхары.

Бальшавік І.А.Шалабода, які прыехаў з Петраграда, арганізаваў у 1918 г. камітэт беднаты. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У красавіку 1930 г. арганізаваны калгас імя Чарвякова, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 350 гападарак, меў 2321 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўская МТС імя Кірава. У 1931 г. выходзіла калгасная шматтыражка. У 1933 г. пабудавана невялікая электрастанцыя. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. ў вёску звесены 106 хутароў, далучаны вёскі Барадзічэўшчына, Нашкавічы.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г., якія ў лістападзе-снежні 1942 г. загубілі 13 жыхароў, у верасні 1943 г. спалілі вёску. Вызвалена 29.09.1943 г. часцямі 344-й стралковай дывізіі. На ўшанаванне памяці 147 землякоў, што загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1967 г ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла.

У 1990 г. 195 гаспадарак, 528 жыхароў, цэнтр калгаса “Праўда”, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі. Меў 3118 га сельска-гаспадарчых угоддзяў. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, 8-гадовая школа, бібіятэка, Дом культуры, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталовая, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. У 2007 г. вёска ў РУСП “Селеккцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 406 чал.



ШУМЯНІЧЫ—вёска ў Краснагорскім сельсавеце, за 23 км ад Мсціслава, на раке Чорная Натапа.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1785 г. вёска ў Мсцімлаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 8 двароў, 47 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў у вёсцы ў 1868 г. 110 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабадской воласці 18 двары, 139 жыхароў. Побач былі 2 фальваркі (разам 2 двары, 22 жыхары). У 1909 г. ў вёсцы 18 двароў, 136 жыхароў, у 2 фальварках—20 двары, 15 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Шлях Леніна ”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 29 гаспадарак, меў 226 га ворыва. Абслугоўвала яго Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 40 двароў.

У Вялікую Айчыйнную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1943 г. поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана.

У 1990 г. 30 гаспадарак, 67 жыхароў, у складзе калгаса “1 Мая” (цэнтр—в. Каробчына). У 2007 г. вёска ў СВК “Сож-Агра”.

На 01.01.2014 г. насельніцтва складае 25 чал.



ЯНАЎКА—вёска ў Сапрынавіцкім сельсавеце, за 4 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1690 г. ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, яу уладанне памешчыка. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 6 двароў, 16 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1850 г. 254 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 г. вёска Янава Слабада ў Аслянскай воласці Мсціслаўскага павета, 16 двароў, 102 жыхары. У 1909 г. вёска Янаўка ў Соінскай воласці Мсціслаўскага павета, 20 двароў, 100 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. З 20.08.1924 г. да 20.02.1938 г. цэнтр сельсавета. У 1931 г. арганізаваны калгас “Маяк”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 32 гаспадаркі, меў 168 га ворыва, абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 34 гаспадаркі, 74 жыхары, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр—в. Сапрынавічы). У 2007 г. вёска ў СВК “Кастрычнік”.

На 01.01.2014 г. насельніцтва складае 32 чал.

З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчыйнную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У брацкай магіле пахаваны 10 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне вёскі.

У 1990 г. 62 гаспадаркі, 126 жыхароў, у складзе калгаса “Ударнік” (цэнтр—в. Доўгавічы). Працаваў магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Усход”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 15 чал.



ЧАРНІЛАВА—вёска ў Капачоўскім сельсавеце, за 12 км ад Мсціслава.

За 2 км на Запад ад вёскі знаходзіцца старажытны курган, які сведчыць аб засяленні месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 1660 г. ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. Спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Памешчык меў тут у 1879 г. 198 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, 16 двароў, 72 жыхары. Побач быў аднайменны фальварак, 1 двор, 3 жыхары. У 1909 г. ў сяле 19 двароў, 73 жыхары, у фальварку, 1 двор, 7 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г., якія ў лістападзе-снежні 1942 г. загубілі 13 жыхароў, у верасні 1943 г. спалілі вёску. Вызвалена 29.09.1943 г. часцямі 344-й стралковай дывізіі. На ўшанаванне памяці 147 землякоў, што загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1967 г ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла.

У 1990 г. 195 гаспадарак, 528 жыхароў, цэнтр калгаса “Праўда”, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі. Меў 3118 га сельска-гаспадарчых угоддзяў. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, 8-гадовая школа, бібіятэка, Дом культуры, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталовая, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. У 2007 г. вёска ў РУСП “Селеккцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 406 чал.

ШУМЯНІЧЫ—вёска ў Краснагорскім сельсавеце, за 23 км ад Мсціслава, на раке Чорная Натапа.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1785 г. вёска ў Мсцімлаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 8 двароў, 47 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў у вёсцы ў 1868 г. 110 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабадской воласці 18 двары, 139 жыхароў. Побач былі 2 фальваркі (разам 2 двары, 22 жыхары). Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Будзённага, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 25 гаспадарак, меў 184 га ворыва, абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 57 двароў, 136 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага завода №120 (цэнтр—в. Лютня). Працавалі клуб, магазін. У 2007 г. вёска ў РУСП “Селеккцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 34 чал.

ШАМАЎШЧЫНА—вёска ў Капачоўскім сельсавеце за 6 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. як сяло, у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошанае ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1825 г. 1 двор, уласнасць царквы. У 1834 г. сяло ў Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1867 г. 804


Дзяржаўная ўстанова культуры

«Сетка публічных бібліятэк Мсціслаўскага раёна».

Інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр



: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні


1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка