Мясцовыя органы улады мелi шырокпаўнамоцтвы i ма­ла залежалi ад цэнтральных органау



Дата канвертавання14.07.2016
Памер43.06 Kb.
БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННАЯ АКАДЕМИЯ

ФАКУЛЬТЕТ БИЗНЕСА И ПРАВА
индивидуальный зачет


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ПРАВА І ДЗЯРЖАВЫ

РАЗВІЦЦЁ МЯСЦОВАГА САМАКІРАВАННЯ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКАМ

АТРОШЕНКО ОКСАНА ВЛАДИМИРОВНА, 3 курс дневное отделение

8 029 245 99 36
ГОРКИ, 2008

Развiцце мясцовага самакiравання ў Вялікім княстве Літоўскім

Мясцовыя органы улады мелi шырокпаўнамоцтвы i ма­ла залежалi ад цэнтральных органау. У сваей дзеинасцi яны кiравалiся агульнадзяржаунымi нарматыунымi актамi i мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамi мясцовай адмiнiстрацыi.

На тэрыторыi ваяводства прадстаунiком вышэйшай улады быу ваявода. Ён узначальвау адмiнiстрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя i у значнай ступенi судовыя органы. Ваявода - буйны феадал з ураджэнцау ВКЛ - пажыццёва прызначауся вялiкiм князем i Радай. Блiжэйшым памочнiкам ваяводы быу кашталян, якi узначальвау войска галоунага замка i апалчэнне.

Ключнiк адказвау за спагнанне падаткау i чыншу, гараднiчы быу камендантам замка, лоучы i ляснiчы наглядалi за ляснымi i паляунiчымi угоддзямi.

Кiраунiком адмiнiстрацыi у павеце быу стараста, якi так­сама прызначауся вялiкiм князем i Радай з лiку буйных феадалау. Намеснiкам яго быу падстараста. Паунамоцтвы стара­сты былi блiзкiя да паунамоцтвау ваяводы, у тым лiку i у галiне правасуддзя. Памочнiкам старасты па ваенных справах быу павятовы маршалак, якi камандавау павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правiла, старшынствавау на пасяджэннях павятовага соймiка.

Нiжэйшым звяном у сiтэме мясцовага кiравання (на узроунi воласцi) былi дзяржауцы - кiраунiкi дзяржауных i вялiкакняжацкiх маёнткау. Да XV ст. дзяржауцы называлюя цiвунамi. Яны мелi права вяршыць суд над yciмi простымi людзым, якiя жылi на падначаленай iм тэрыторыi. ,Так жа, як ваяводы i старасты, дзяржауцы неслi адказнасць за сваю дзейнасць перад урадам. Памочнiкамi дзяржауцау былi сельскiя войты, якiя сачылi за падтрыманнем парадку у сёлах i выкананнем феадальных павiннасцей сялянамi? У мясцовасцях, дзе жылi дзяржауныя сяляне i не было замкау цi маёнт­кау, дзейнiчалi органы сялянскага самакiравання i выбраныя iмi старцы.

Органы мясцовага кiравання i самакiравання у гарадах Бе­ларусi якiя рэгулявал1 жыццядзейнасць карпарацый мяшчан, значна адрознiвалiся ад другiх мясцовых органау улады на месцах. Па арганiзацыi кiравання i характары залежнасщ ад вышэйшых органау улады беларускiя гарады падзялялiся на тыя, якiя мелi спецыяльныя граматы (прывiлеi) на магдэбургскае права, i тыя, якiя ix не мелi Гарады, як1я атрымалi прывiлеi, выключалiся з адмiнiстрацыi ваявод i старастау, у ix утваралiся органы гарадскога кiравання (магiстрат) у спалучэнш з некаторымi элементамi самакiравання.

У магiтрат (Раду) уваходзiлi войт, бурмiстры, радцы i лаунiкi. Войт стаяу на чале гарадскои адмiнiстрацыi i суда, прызначауся на гэтую пасаду урадам з лiку феадалау або гараджан i ажыццяуляу правасуддзе сумесна з сябрамi гарад­скои Рады i лаунiкамi (засядацелямi). Войт мог прызначыць сабе намеснiка - лент-войта. Памочнiкам войта па кiраваннi справали у горадзе былi бурмiстры, якiя прызначалiся або зацвярджалiся войтам з л1ку сяброу гарадскои Рады.

У большасцi беларускiх гарадоу Рада складалася прыкладна з 6—20 чалавек. Як правiла, у яе уваходзiлi найбольш багатыя купцы, кiраунiкi рамесных цэхау, багатыя майстры-рамеснiкi. У адных гарадах Рада выбiралася мяшчанамi, у другiх яе фармiравау войт. Рада вызначала асноуны напрамак развiцця гарадскои гаспадаркi i кiравала пытаннямi добраупарадкавання i утрымання у баявой гатоунасцi абарончых збудаванняу, займалася зборам сродкау на гарадскiя патрэбы, ажыццяуляла кантроль за ix расходаваннем i г.д.

Прыватнауласнiцкiя гарады былi уласнасцю асобных князеу i паноу. Таму кiраванне у ix залежала ад вол) уладальнiка, якi мог дазволiць утварэнне мясцовых органау у адпаведнасцi з магдэбургскiм правам або прызначыць у горад свайго на­меснiка-кiраунiка.



Пералік выкарастанных крыніц:
1.Вішнеўскі А.Ф. і Вішнеўская И.У.Гісторыя дзяржавы і права Беларусі, - Мн.2005г.
2.Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі:Вуч.под./А.Ф.Вішнеўскі.Мн.:Акад.МУС Рэсп.Беларусь, - 2003.с.319.
: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка