Нацыянальны касцюм беларусаў”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер83.56 Kb.
Аддзел адукацыі

Нясвіжскага выканаўчага камітэта


Установа адукацыі

“Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Факультатыўны занятак ў 1 класе па тэме:
Нацыянальны касцюм беларусаў”
(У рамках педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных традыцый беларускага народа”)

Платун Аксана Уладзіміраўна,

настаўнік пачатковых класаў

УА “Навасёлкаўская дзяржаўная

агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Ст. Навасёлкі 2008 г.


Мэта: пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі беларускага нацыянальнага касцюма.

Задачы:

  • даць уяўленне аб асаблівасцях нацыянальнага адзення беларусаў;

  • фарміраваць цікавасць да гісторыі беларускага народа;

  • выхоўваць любоў і павагу да культуры свайго народа.

Абсталяванне: лялькі ў беларускіх нацыянальных касцюмах; фотаздымкі з выявамі беларускага нацыянальнага адзення, узоры вышыўкі, алоўкі.
Ход занятка

I. Арганізацыйны пачатак урока.

Праверка гатоўнасці дзяцей да ўрока.



II. Паведамленне тэмы і задач урока.

  • Паглядзіце на дошку і скажыце, аб чым пойдзе гаворка на нашым уроку?

III. Гутарка па тэме.

Да нас у госці завіталі дзяўчынка Васілінка і хлопчык Алесь. Яны вырашылі расказаць вам пра беларускае нацыянальнае адзенне.

Адзенне можа расказаць пра чалавека многае. Па спосабу яе нашэння, па арнаменце калісьці можна было пазнаць з якой мясцовасці чалавек, якое яго сямейнае становішча, узрост. Адзенне было святочнае і паўсядзённае. У святочным адзенні больш было белага колеру.

Традыцыйны касцюм з’яўляецца своеасабівай візітнай карткай беларусаў. Разам з мовай ён лічыцца найважнейшай этнічнай прыкметай і яскрава адлюстроўвае характар народа, узровень яго духоўнага і матэрыяльнага жыцця, гандлёвыя і культурныя сувязі з народамі іншых краін.

Паводле археалагічных звестак , асноўныя тыпы адзення , якія складалі традыцыйны касцюм жыхароў Беларусі, сустракаліся на яе тэрыторыі яшчэ ў 11-12 стст. У сялянскім асяроддзі яны захоўваліся да канца 19 ст.

АДЗЕННЕ

Мужчыны звычайна апраналіся ў доўгія палатняныя сарочкі і вузкія штаны. Зразумела, абавязковым быў пояс. У народных вераваннях пояс выступаў сімвалам дарогі, шляху. З даўніх часоў людзі надзялялі пояс магічнай сілай круга-абярэга, своеасаблівай мяжы, якая ахоўвае чалавека ад умяшання злых сіл, абараняе ад уздзеяння знешняга свету. Калі чалавек з’яўляўся на вуліцы без пояса, гэта выклікала ў людзей здзіўленне. Важнае месца адводзілася поясу ў розных звычаях і абрадах . Пояс нявеста дарыла жаніху, яго дарылі музыкантам, радні, гасцям. На вяселлі нявеста дарыла каля 100 паясоў. Поясам перавязвалі першы сноп ураджаю. Паясы ткалі, плялі з авечай поўсці, ільну.

У халодную пару года мужчыны насілі суконныя світкі і аўчынныя кажухі, якія таксама падпяразвалі паясамі. Галаўныя ўборы – лямцавыя магеркі,аўчынныя шапкі, саламяныя капелюшы. Будзенным абуткам з’яўляліся лыкавыя лапці, скураныя пасталы, у святы абувалі боты.

Як выключна мужчынскае адзенне выступаюць штаны. Яны сімвалізуюць самога мужчыну.

Найвышэйшы статус сярод адзення меў кажух. Рытуальнае яго выкарыстанне пачыналася з першых хвілін жыцця чалавека і працягвалася да самай смерці. На кажух клалі нованароджанае дзіця, на яго садзілі ў час першага падстрыгання. Кажух сімвалізаваў дабрабыт , багацце і плоднасць. На вяселлі казалі: “Каб жаніх быў багаты, як кажух валасаты”

Вельмі прыгожыя жаночыя нацыянальныя касцюмы. Яны ўпрыгожваліся вышыўкамі на рукавах, спадніцы, фартуху. Узору надавалася вялікае значэнне. Нашы продкі лічылі, што розныя геаметрычныя малюнкі мелі цудадзейную сілу і маглі адганяць ад чалавека злыя сілы, хваробу. Узор з геаметрычных, раслінных ці другіх матываў, якія паўтараліся называлі арнаментам. (Настаўнік дэманструе розныя ўзоры арнаменту).

Неабходнай часткай жаночага строю з‘яўлялася спадніца. Яна была ўпрыгожана вышыўкай. Раней да пятнаццацігадовага ўзросту ці нават да вяселля насілі толькі падперазаную кашулю. Жаночая сімволіка спадніцы выразна выступае ў прыёме народнай медыцыны, калі праз яе тройчы прасоўвалі перапалоханае дзіця.

Таксама жанчыны насілі і фартух. Пачыналі яго насіць пасля дасягнення паўналецця. У вясельнай абраднасці фартух сімвалізаваў працяг роду – сустракаючы нявестку сына, маці рассцілала свой фартух, каб маладая на яго наступіла . Мае значэнне і наяўнасць абарончага арнаменту па нізу фартуха.



ГАЛАЎНЫ ЎБОР

У народным касцюме галаўны ўбор пазначаў пол чалавека, у пэўных сітуацыях яго ўзрост і сацыяльны статус.

Шапцы як мужчынскай катэгорыі прыпісваліся прадукцыйныя асаблівасці: з яе сеялі зерне, выкладалі яйкі пад квактуху. Надзетая шапка гарантуе абарону ад небяспекі з боку знешняга свету.

Хустка- яскравы элемент жаночага строю. Замужнія жанчыны павінны былі насіць хустку ўвесь час.Завязванне хусткі пазначала пераход ад дзявоцтва да замужжа. Хусткай абвязвалі дажынкавы сноп. Надаючы яму выгляд чалавека.Згодна з павер’ямі асаблівую сілу набывала белая хустка на Узвіжанне: калі разаслаць яе ў гэты дзень перад вужыным царом, ён скіне свае чароўныя залатыя рожкі, іх уладальнік стане разумець мову жывёл і траў.

Дзяўчаты насілі на галаве вянкі з кветак , галаўныя павязкі ў выглядзе вузкай палоскі з арнаментам на канцах. Такія павязкі называлі ”скіндачкі”, “ручнікі”, “шырынкі”, а жанчыны насілі “наміткі” – кусок тканіны даўжынёй 2,5 – 3 метры. Было многа спосабаў яе павязваць.

АБУТАК

Абутак у космасе традыцыйнага касцюма прадстаўляе трэцюю, ніжнюю частку Сусвету. Сяляне звычайна насілі лапці, сплеценыя з лазы, больш багатыя – насілі боты.

Наша госці падрыхтавалі для вас пытанні?


  • Як называецца адзенне, якое мы носім кожны дзень?

  • Як называецца прыгожае адзенне, якое мы адзяваем на святы?

  • Навошта чалавеку адзенне?

  • З чаго шыюць адзенне?

  • Ці хацелася б вам панасіць адзенне, якое насілі нашы продкі?

А зараз вы паспрабуеце намаляваць узоры беларускага нацыянальнага касцюма.

IV. Падвядзенне вынікаў урока, рэфлексія.

Аб чым ішла гаворка на нашым занятку?



Гульня “Прадоўжы сказ”

Мне спадабалася ….

Самае цікавае, аб чым я даведаўся …

Я запомніў …

Аддзел адукацыі

Нясвіжскага выканаўчага камітэта


Установа адукацыі

“Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Факультатыўны занятак у 1 класе па тэме:
Легенды Белай Русі”

(У рамках педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных традыцый беларускага народа”)
Платун Аксана Уладзіміраўна,

настаўнік пачатковых класаў

УА “Навасёлкаўская дзяржаўная

агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Ст. Навасёлкі 2008 г.


Мэта: пазнаёміць вучняў з легендамі Беларусі

Задачы:

  • Фарміраваць цікавасць да гісторыі беларускага народа;

  • Выхоўваць любоў і павагу да культуры і традыцый беларусаў

Абсталяванне: кнігі з легендамі і паданнямі беларускага народа; ілюстрацыі, ў якіх адлюстравана жыццё нашых продкаў

Ход занятка



I. Арганізацыйны пачатак урока.

Настаўнік жадае ўсім поспехаў на ўроку.


II.Актуалізацыя папярэдніх ведаў.

  • Што такое легенда?

  • Якія легенды вы запомнілі з папярэдняга ўрока?

III. Знаёмства з новым матэрыялам.

  • Дзеці, сягоння мы працягнем знаемства з легендамі і паданнямі роднага краю.

  • А дапамагаць нам будзе Буслік-вандроўнік, які завітаў на наш урок.

  • Першае пытанне , якое ўзнікла ў Бусліка, ці ведаеце вы адкуль з’явіліся на Беларусі буслы?

  • Паслухайце, што аб гэтым гаворыць легенда.

Адкуль пайшлі буслы

Было гэта вельмі даўно. На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. І парашыў адзін чараўнік знішчыць гадаў, патапіць іх. Сабраў ён іх у вялізны скураны мяшок, завязаў, ўзваліў на плечы аднаму неразумнаму чалавеку і загадаў укінуць у паказанае прадонне. Як толькі чалавек рушыў з месца, то ўсе гады, якія былі ў мяшку, заварушыліся, засіпелі, засвісталі. І ўзяла чалавека цікаўнасць, што ён такое нясе.

Чалавек развязаў торбу , а ўсе гады тыя вылезлі і распаўзліся па зямлі.Чараўнік разгневаўся і не захацеў больш збіраць гэтую дрэнь і, накінуўшы на чалавека парожні мяшок ператварыў яго ў бусла і загадаў збіраць гадаў-уцекачоў усё яго жыццё аж да самай смерці.

І ходзіць гэты ператвораны ў бусла чалавек з накінутым на плечы мяшком па лугах, палях, балотах ды збірае гадаў, але да гэтае пары ніяк сабраць не можа.



  • Дзеці, як на зямлі з’явіліся буслы?

  • Мой памочнік Буслік падрыхтаваў для вас вельмі цікавае заданне?

  • З дадзеных літар збярыце слова і прачытайце яго. (МІНСК)

  • Ці ведаеце вы, колькі гадоў гораду Мінску? (940 гадоў) .Гэта старажытны горад.

  • Ці ведаеце вы, чаму гэты горад носіць такую назву? Калі не ведаеце, то давайце паслухаем Бусліка.

Пра заснаванне Мінска

Некалі, каля Віленскага паштовага шляху , пасяліўся славуты асілак – знахар па празванні Менеск, ці Менскі, і пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў. Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш у навакольных мясцовасцях людзі расказвалі пра яго незвычайную фантастычную сілу. Казалі, што ў яго млыне мука малолася не з жыта, а з камення, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, песні, музыка і скокі, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па селішчах і набіраў дружыну з дужых, смедых людзей, з якіх потым утварыўся цэлы народ і пасяліўся побач з млыном. Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата- Менск.



  • Ці спадабаася вам легенда?

  • Хто жадае пераказаць нам яе?

  • А цяпер уважліва паглядзіце на дошку. Ці бачылі вы вось гэтыя архітэктурныя помнікі? Дзе вы іх бачылі? (Адказы дзяцей)

  • Так. Вы бачылі іх у старажытным горадзе Нясвіжы?

  • А хто з вас ведае, у якім годзе быў заснаваны горад? (1223)

  • Чаму ён носіць такую назву?

  • А зараз паслухаем, аб чым паведаміць нам Буслік.

Адкуль Нясвіж

Нясвіж стаіць ужо больш за сем з паловай вякоў. Заснаваў яго князь з роду Рурыкавічаў. А адкуль пайша назва горада, людзі расказваюць так. Як вядома, любімымі заняткамі князёў у вольны час былі паляванне і розныя там забавы. Навокал княжага замка некалі далёка прасціраліся дрымучыя лясы ды непраходныя балоты. Аднойчы князь разам са сваёй чэляддзю паляваў на мядзведзяў. Адзін звер быў паранены, але ўцёк у гушчар лесу. Праз колькі дзён князь зноў быў на паляванні ў тым баку. Адзін з яго стральцоў знайшоў ужо мёртвага мядзведзя. Князь пад’ехаў да яго, агледзеў ды і кажа:”Ня свеж”. Вось і пачалі тое месца называць Нясвіж.



  • Цяпер вам зразумела, чаму такую назву носіць наш горад Нясвіж?


IV. Падвядзенне вынікаў урока, рэфлексія

  • Давайце ўспомнім легенды, з якімі мы пазнаёміліся.

  • Як з’явіліся буслы?

  • Чаму Мінск носіць такую назву?




  • У вас на партах ляжаць кружкі рознага колеру: чырвоны, жоўты. Калі на ўроку вы даведалі шмат новага падніміце чырвоны кружок, калі вам было сумна падніміце жоўты кружок.

  • Дзякуй за ўрок.

: Documents -> 1 kl
Documents -> Прадмова 3 р а з д з е л дааліiмпiійская мiіфалогiія
Documents -> Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял
Documents -> В. П. Рагойша беларускае вершаванне
Documents -> Пратакол №1 ускрыцця канвертаў з заяўкамі на ўдзел у двухэтапным конкурсе на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй
Documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
Documents -> Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі
Documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры,7 клас
Documents -> Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка
1 kl -> Аддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка